Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 198с.
Віцебск 2007
Ажыўленне нацыянальнай актьіўнасці беларускага народа заўсёды насцярожвала тых, хто стаяў на пазіцыях рускага вялікадзяржаўнага шавінізму. Беларусізацыю яны не прызнавалі ад самага пачатку і яшчэ больш рашуча выступалі супроць яе, калі з'явіліся сур'ёзныя зрухі па шляху беларускага нацыянальнага Адраджэння. Трэба аддаць належнае высокім эшалонам дзяржаўнай і партыйнай улады. перыядычнаму друку за тое, што на першым часе яны даволі рашуча адстойвалі беларусізацыю ад рускіх вялікадзяржаўнікаў. Рэзка асуджаліся яны ў артыкуле газеты "Звязда" ад 26 лютаіа 1930 г. "Мабілізуем масы на бараньбу з расійскім шавінізмам!" У ім прыводзіліся канкрэтныя факты вельмі грубых выступленняў супраць
1 Да ХІП а'езду КП(6)Б Маіэрыялы да сііраааздачы Цэнтральнаму Камітэту КП(б)Б Мн 1930. С. 107
1 Звязла. 1930 2 чэрвеня
беларусізацыі з боку выкладчыкаў і навучэнцаў Віцебскага белпедтэхнікума і Полацкай 9-гадовай чыгуначнай школы. 3 шавіністычных пазіцый ставіліся яны да яўрэйскага, польскага пытанняў на Беларусі.
He мінула і паўмесяца, як рэдакцыя газеты "Звязда" 11 сакавіка 1930 г. змясціла падборку аналагічных вышэйназванаму артыкулу матэрыялаў пад агульнай назвай "Агонь па вялікадзяржаўным шавінізме". Размова тут ішла галоўным чынам пра беларусізацыю савецкіх устаноў і супраціўленні ёй з боку рускіх вялікадзяржаўнікаў. Найбольш гэта датычыла ўсходніх раёнаў рэспублікі. У Брагінскім раёне Гомельскай вобласці, напрыклад, з 119 правераных служачых савецкіх устаноў толькі 38 валодалі беларускай мовай. Многія работнікі наўмысна ўхіляліся ад яе вывучэння.
Магчымасць больш рашучага змагання з рускім вялікадзяржаўным шавінізмам узнікла пасля XVI з'езда УсеКП(б), паколькі ў Справаздачным дакладзе самога І.Сталіна гэтай з'яве была дадзена крайне рэзкая ацэнка. Ужо ў час яго працы ў перыядычным друку Беларусі пачалі з'яўляцца артыкулы на гэтую тэму. He шкадавала месца для іх і газета "Звязда". 2 ліпеня 1930 г. у ёй быў змешчаны артыкул "Узмоцнім агонь па вялікадзяржаўных шавіністых, якія патрабуюць падарваць справу беларусізацыі". 1 канкрэтныя факты такога падрыву прыведзены даволі пераканаўчыя. У пасляз'ездаўскі час у партыі зноў з'явілася рэальная магчьімаець больш увагі надаць пытанням беларусізацыі. У перадавым артыкуле "Звязды" ад 30 ліпеня 1930 г. "Мацней агонь па вялікадзяржаўным расійскім шавінізме!" адзначалася, што яшчэ і да гэтага часу партыйныя арганізацыі як след не вядуць барацьбу з ім. "Адной з найболый яскравых і канкрэтных праяў вялікарускага ўхілу ў радах нашай партыі з’яўляюцца, безумоўна, адносіны шавіністых да пытанняў беларусізацыі, да пьгганняў будаўніцтва беларускай пралетарскай культуры, да беларускай мовы. Пасыўнае супраціўленне справе беларусізацыі — найбольш пашыранам форма праяў вялікадзяржаўнага шавінізму... калі мы больш уважліва прыгледзімся да прычын падобнага становішча, дык мы бязумоўна выкрыем не аднаго расійскага шавіністага, які свядома тармозіць справу беларусізацыі..." Партыя абавязвала камуністаў на месцах "арганізаваць шырокую праверку правядзення пастаноў партыі аб беларусізацыі", патрабавала "знімаць з работы ў партыйным, савецкім і прафесіянальным апараце тых, хто ўпарта. скрыта ці адкрыта супраціўляецца справе беларусізацыі. Haul партыйны друк павінен разгарнуць значна больш шырокае змаганне з канкрэтнымі праявамі і носьбітамі вялікадзяржаўнага шавінізму". Сфармуляваная на XVI з'ездзе УсеКП(б) устаноўка, што на дадзеным этапе галоўную небяспеку ўяўляе вялікадзяржаўны рускі шавінізм застаў неспадзеўкі шмат каго з тых, хто з такім імпэтам ваяваў пад той час з беларускім "нацдэмакратызмам”. А ваявалі ж з апошнім, трэба адзначыць, самыя вьісокія дзяржаўныя і партыйныя інстанцыі, рэспубліканскі, раённы і гарадскі друк. У рэдакцыйным артыкуле газеты "Звязда" (10, 11 лістапада 1930 г.) "Друк ў барацьбе за нацыянальную палітыку партыі" прама заяўлялася, што "газеты вельмі позна ўзяліся за
папулярызацыю пастаноў 16 з'езду УсеКП(б)... не праявілі адразу ж неабходнай паваротлівасці ў гэтай важпейшай справе". Сказанае ў найбольшай ступені датычыла рэдакцый газет "Рабочнй", "Палеская Праўда", "Віцебскі Нралетары".
3 усіх газет ніводная нс была такой паслядоўнай у выкрыцці, змаганні з рускім вялікадзяржаўным шавінізмам, як "Звязда", паколькі з'яўлялася друкаваным органам ЦК КП(б)Б. 20 кастрычніка 1930 г. яна ў сваіх матэрыялах пад агульным загалоўкам "За балыпавіцкае ажыццяўленне ленінскай нацпалітыкі. Беларусізацыю на вышэйшую ступень" чытачам даводзіла: "Было б крайне памылкова скрываць. што паасобныя нізавыя партыйныя з’венніпартячэйкі — недаацэньваюць значэння беларусізацыі, не вядуць барацьбы з супраціўленнем, якое аказваюць вялікадзяржаўныя шавіністыя правядзенню беларусізацыі.
(...) Вялікадзяржаўныя шавіністыя шалёна супраціўляюцца беларусізацыі. Партыйныя ячэйкі не заўсёды ўжывалі жорсткія меры, накіраваныя на тое, каб зламаць гэтае супраціўленне".
Робячы досыць многае па выкрыцці. ліквідацыі праяў рускага вялікадзяржаўнага шавінізму, рэдакцыя газеты "Звязда", аднак, ніколі не забывалася апавядаць сваім чытачам і пра тую "небяспеку", якую можа прычыніць нацыянальнай палітыцы беларускі "нацдэмакратызм". У барацьбе з апошнім яна таксама адыгрывала першую ролю сярод усіх астатніх рэспубліканскіх газет і лічыла сваім прамым абавязкам вучыць іх, як трэба наносіць скрышальныя ўдары па тых, хто імкнецца заставацца ў баку ад такога змагання. Акурат за гэта больш за ўсс газсты крытыкавалася ў рэдакцыйным артыкуле "Звязды" ''Друк у барацьбе за нацыянальную палітыку партыі" (10, 11 лістапада 1930 г.) газета "Беларуская вёска". Яна абвінавачвалася ў прымірэнчым стаўленні да барацьбы з контррэвалюцыйным беларускім нацыянал-дэмакратызмам: "...амаль зусім не выяўляс канкрэтных нацыяналістычных вьілазак кулакоў і іх падпявал... вельмі слаба мабілізуе асноўныя масы сялянства на барацьбу з праявамі буржуазна-кулацкага, контррэвалюцыйнага нацыяналізму. "Беларуская вёска" павінна рашуча ліквідаваць гэтыя буйнейшыя палітычныя недахопы, аб якіх "Звязда" сігналізуе ўжо ў другі раз".
Да цкавання "нацдэмаў" у Беларускай ССР як суб'екта шматнацыянальнага СССР не мог не далучыцца і агульнасаюзньі друк. 3 8 жніўня 1929 г. пра іх з усёй сур'ёзнасцю загаварыла вуснамі свайго спецыяльнага карэспандэнта некага А.І. "Комсомольская правда". Яго публікацыя "Тенн прошлого" (друкавалася ў некалькіх нумарах) паказвала Беларусь як магугны рассаднік варожай бальшавіцкай партыі ідэалогіі нацдэмакратызму. Каб "цені мінулага" на Беларусі раскрыць паўней, ён звярнуўсяда падзей 1917 г. Так, удзельнікі першага Усебеларускага кангрэса, які адыграў такую вялікую ролю у барацьбе за беларускую незалежніцкую ідэю. ім называюцца палітычнымі прайдохамі, контррэвалюцыянерамі, абывацелямі. што трапілі пад істэрыку. Аўтар ставіць у вялікую заслугу
групе чырвонагвардзейцаў, што яны з'явіліся на кангрэс і, як мышэй, разагналі яго ўдзельнікаў. Розніцу ў тактьтцы беларускіх "нацдэмакратаў" 1917 і 1929 гт. аўтар бачыць толькі ў тым, "што тады, у Кастрычніку, яны адкрыта прэтэндавалі на ўладу, а цяпер стараюцца ў рамках савецкага ладу адпаведна надправійь яго палітьіку з тым. каб у выніку гэта прывяло да ліквідацыі дыктатурьі пралетарыяту". Сучасныя "нацдэмы" востра крьітыкуюцца за прызнанне імі нейкага самабытнага шляху развіцця Беларусі, за адмаўленне падзелу беларускай нацыі на класы. "1 гэта, усклікае А.І., прапаведуецца ў 1929 годзе! У перпіы год пяцігодкі, у краіне абвостранай класавай барацьбы!"
У гэтым жа першым артыкуле з усёй сур'ёзнасцю гаворыцца аб адкрытай арыентацыі беларускіх "нацдэмаў" на капіталістычны Захад. "У савецкай Беларусі сёй-той ужо дагаварыўся да "тэарэтычнай магчымасці" выхаду БССР з Саюза Рэспублік і ўтварэння "'незалежнай" (ад каго?) Беларусі, калі, між іншым, дазволіць... Пілсудскі, які павінен для гэтага дазволіць правесці плебісцыту Заходняй Беларусі!.."
He ўваходзячы ў падрабязнасці, А.І. заяўляе, што цяпер ужо нацыяналдэмакратычныя сляды заўважаюцца ў культуры, асвеце, мове, літаратуры, навуцы (асабліва гістарычнай), тэатры, друку, кнігавыдавецтве. Усё гэта стала рэальнасцю таму, "што ні партыйныя, ні камсамольскія аргапізацыі не былі своечасова мабілізаваны на барацьбу з класавым ворагам, які становіцца нахабным". Рэзалюцыі прымаліся. а ідэйнай нецярпімасці не праявілі. Па гэтай прычыне і "ўдалося стварыць на Беларусі нейкае падабенства адзінага нацыянальнага фронту. Вось гэтае "нацыянальнае адзінства" дало нацыянал-дэмакратызму магчымасць зрабіць паспяховыя спробы рэваншу за крыўды, нанесеныя яму ў 1917 годзе".
Вельмі едкім, калючым атрымаўся ў А.І. артыкул ў газеце "Комсомольская правда" (23 жніўня 1929 г.) "ГІод прнкрытнем нацнональных особенностей..." I на гэты раз ён абвінавачвае бальшавіцкую партыю ў пасіўнай барацьбе з беларускім "нацдэмакратызмам", які цяпер павінен разглядацца, як "куды больш сур'ёзная пебяспека, чым колькі гадоў назад... He паказаўшы ў дастатковай ступсні бальшавіцкай цвсрдасці, некаторыя нашы таварышы выявілі ў сабе нямала ліберальнай мякіны, на якой іх і ашукаў нацыяналдэмакратызм'". А.І. крытыкуе камісію наркамасветы і яго кіраўніка А.Баліцкага, што не асудзілі, а ўзялі пад абарону трох беларускіх студэнтаўпаэтаў, якія пакінулі вучобу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце з-за таго, што там нібыта пануе дух вялікарускага шавінізму. які не дае ім нармальна вучыцца. Перапала ад А.І. і Беларускаму таварыству гісторыкаў-марксістаў, якое прыняло ў свае шэрагі немарксіста прафесара У.Пічэту і нават паслала яго ў Маскву на з'езд гісторыкаў-марксістаў. Досыць вострая крытыка выказана адносна самога факта ўтварэння Беларускай акадэміі навук і складу яе вядучых навукоўцаў: "празмерна шмат імёнаў, але надзвычай мала сапраўдных сяброў дыктатуры пралетарыяту”.
З'яўляючыся друкаваным органам моладзі, "Камсамольская праўда" не
магла не гуртаваць яе на барацьбу з беларускімі "нацдэмамі". Рэдакцыю газеты доўгі час не задавальняла, што камсамол Беларусі стаіць у баку ад такога змагання. 3 мэтай расшавяліць моладзь, рэдакцыя пайшла на надрукаванне даволі аб'ёмнага артыкула Н.Васходава "Жнлн вчерашннм днем. В стороне от борьбы с нацнонал-демократнзмом". Як аўтар яго ставіўся да беларусаў, можна меркаваць па месцы размяшчэння іх у этнічнай структуры насельніцтва рэспублікі: "...Беларуская рэспубліка ўключае ў сябе рускіх. палякаў, беларусаў, яўрэяў. латьішоў і г.д.". Добра, што хоць не на апошнім месцы пастаўлены адзіны карэнны народ Беларусі і да таго ж яшчэ самы шматлікі!