Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 198с.
Віцебск 2007
Законны гонар у народа выклікае не толькі самаахвярнае змаганне яго далёкіх і блізкіх прашчураў за нацыянальна-дзяржаўны суверэнітэт, але і іх уклад у развіццё культуры, бо нс ўвесь час даводзіцца адбіваць разбойніцкія набегі чужынцаў на родную Бацькаўшчыну. Такога гістарычнага матэрыялу таксама дала нямала чытачу публіцыстыка 20-х гг. Пахвальна, што шэраг аўтараў паказваў не голькі дасягненні таленавітых творчых людзей у развіцці
1 Маладняк. 1925. № 6 С. 64. 69.
культуры ўласна свайго краю. але і які ўплыў яна рабіла на іншыя народы. A такое і сапраўды мела месца, што, да прыкладу, пераканаўча паказаў чытачу Мікалай Каспяровіч у артыкуле "Беларускае малярства ў Польшчы". Яго пранікненню ў гэтую краіну садзейнічаў пераезд сюды вялікага князя літоўскага Ягайлы пасля заключэння ў 1386 г. шлюбу з польскаю каралеваю .Ядвігаю. Паводле сцвярджэння М.Каспяровіча "ўжо ў першыя гады каралявання Ягайлы над роспісам Кракаўскага каралеўскага замку і ваколічных касцёлаў працавалі беларускія маляры на чале з прыдворным маляром Якавам Венжыкам. родам з вялікага княства Беларуска-Літоўскага". Гэты ж маляр разам са сваімі землякамі ўдзельнічаў у фрэскавым роспісу "каралеўскае спачывальні, касцёлаў Кракава, Вісліцы, Лысае Гары. Сандаміра, Любліна, Гнезна і г. д."1 Азнаямленне толькі з адпым гэтым фактам дазваляла ўбачыць у беларускай культуры з'яву з багатымі, даўнімі традыцыямі, выклікаць жаданне максімальна выкарыстаць патэнцыял беларусізацыі дзеля іх прымнажэння.
У шматвскавой гісторыі беларускага народа заўжды будзе займаць адмысловае месца канец XIX пачатак XX ст., бо менавіта ў гэтыя гады, нягледзячы на жорсткія выпрабаванні палітыкі паланізацыі і русіфікацыі, не толькі не адбылося канчатковага этнічнага вымірання карэннага насельніцтва нашага краю, на што разлічвалі архітэктары такой палітыкі, а, наадварот, пачалося яго нацыянальна-культурнае адраджэнне. Той сапраўды выпрабавальны і лёсавызначальпы для Бацькаўшчыны час вельмі добра паказаў у сваіх шматлікіх публікацыях вядомы беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, гісторык і пісьменнік Зміцер Жылуновіч, які не толькі быў сведкам тых падзей, але і сам актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным жыцці свайго народа. Высока ставячы факт стварэння Беларускай сацыялістычнай грамады. ён пісаў, што "толькі выбух 1905 г. шырока развярнуў помеж з рэвалюцыйным змаганнем і беларускую нацыянальную праблему. 3 гэтага часу яна перакінулася да народнае інтэлігенцыі, а праз яе да сялянства і рамесніцтва. Упершыню ўвайшло ў абыход слова Беларусь, беларускі. 3 гарадоў — трапіла ў глухія куткі, чапіла думкі і пачуцці". У гісторыка-публіцыстычных творах 20-х гг. шмат звярталася ўвагі на тое. каб гэтае слова-этнонім запала як мага глыбей у душы людзей, асабліва моладзі, стала дарагім і любым тьім, чыю нацыянальную прыналежнасць яно вызначала.
Асвятляючы задачы і першыя дасягненні палітыкі беларусізацыі. псрыядычны друк асаблівую ўвагу пры гэтым надаваў тым раёнам, якія ўвесну 1924 г. былі перададзены ад РСФСР да БССР і. значыцца, істотна адставалі ад іншых у сваім нацыянальна-культурным адраджэнні. У практычным вырашэнні гэтай лёсавызлачалыіай для беларускага народа праблемы ЦК КП(б)Б высока ацаніў у раздзеле "Партнйная жнзнь" свайго часопіса "Вперед" дзейнасць Магілёўскага акруговага партыйнага камітэта, які "пастанавіў: выкарыстаць перадвыбарчую кампанію для папулярызацыі
1 Маладняк. 1925. №6. С. 71.
2 Жылуновіч 3. Будаванне Савецкае Беларусі і роля ў гэтым т. У.М Ігнатоўскага// Маладняк. 1925. № 6. С.6.
нацпалітыкі і канкрэтных мерапрыемстваў па беларусізацыі, усім членам партыі, якія валодаюць беларускай мовай, прапанаваць пры сваіх выступленнях выкарыстоўваць па магчымасці беларускую мову, арганізаваць курсы беларусазнаўства для адказных рабогнікаў устаноў акругі і курсы для службоўцаў як у акруговым цэнтры, так і ў раёнах, адкрыць курсы для школьных работнікаў у горадзе, стварыць пры мясцкамах гурткі па вывучэнні беларускай мовы. правесці перападрыхтоўку загадчыкаў хатаўчытальняў".
Шмат публіцыстычных матэрыялаў па беларускім пытанні друкавалася па Віцебшчыне, насельніцтва якой з-за таго, што жыло паблізу расійскіх губерняў, вызначалася таксама болып высокай ступенню зрусіфікаванасці.
Аблягчэнню разумення самой сутнасці і пошуку шляхоў вырашэння нацыянальнага пытання заўжды ў многім вельмі добра дапамагае веданне этнічнага склалу жыхароў той ці іншай краіны ці якога-небудзь яе рэгіёна. У гэтым плане Усесаюзны перапіс насельніцтва 1926 г. даў даволі багатыя звесткі, якія затым грунтоўна аналізаваліся ў перыядычным друку. 3 цікавым і змястоўным артыкулам "Нацыянальныя асаблівасці насельніцтва БССР і беларускага насельніцтва СССР паводле перапісу 1926 году" выступіўу 1929 г. у часопісе "Полымя" (№ 5) дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі прьі СНК БССР Гаўрыла Гарэцкі. Каб даць зразумець аднаведным органам, наколькі далёка зайшла асіміляцыя беларускага народа і як патрэбны неадкладныя і эфектыўныя захады па выпраўленні становішча, ён прыцягвас іх (органаў) увагу на тыя акругі БССР, дзе беларусы па нацыянальнай поыналежнасці рэзка ііераважаюць беларусаў па роднай мове. Найбольш характэрна гэта было для Гомельскай. Рэчыцкай і Арпіанскай акругаў, беларусы якіх ідэнтыфікавалі сябе са сваёй нацыянальнасцю, але беларускай мовай не валодалі і таму не лічылі яе за родную. Сказанае асабліва пагражальныя памсры набыло ў гарадской мясцовасці, чаго не мог абмінуць аўтар згаданай публікацыі: "Беларускае насельніцтва гарадоў, пісаў ён, з'яўляецца надзвычайна моцна зрусыфікаваным. Беларусаў па мовс менш, чым беларусаў па нацыянальнасці, у 10-20 разоў па гарадах Гомельскай і Рэчыцкай акругаў, у 3 і больш разоў па Бабруйшчыне і Віцебшчыне". (С. 90). Нягледзячы на такую высокую ступень дэнацыяналізацыі беларускай часткі насельніцтва гарадской мясцовасці, Г’.Гарэцкі ўсё ж беспамылкова выказаў палажэнне. што "больш буйныя гарады, з большай інтэнсіўнасцю сацыяльнага жыцця і культурьі, могуць пры адпаведнай нацыянальнай палітыцы хутчэй спыніць працэс русыфыкацыі і зрабіць болып поспехаў у справе беларусізацыі". (С. 94).
Глыбокі навуковы аналіз матэрыялаў Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 г. дазволіў Г.Гарэцкаму пераканаўча давссці чытачу, што беларусам у сваім нацыянальна-культурным адраджэнні менш за ўсё трэба разлічваць на падтрымку этнічных менпіасцяў краіны з прычьіны таго, што ў выніку працяглай дзяржаўнай палітьікі русіфікацыі яны больш схільныя
1 Вперед 1924. №3. С. 42.
жыць і жывуць паводле рускіх, а не беларускіх культурна-моўных стандартаў. А што гэта так, сведчылі наступныя лічбы: са 100 яўрэяў-мужчын беларускую мову ўжывалі як родную 0,4 чалавека, яўрэяў-жанчын 0,4, адпаведна рускіх 1,6 і 1,9. Затое з кожнай сотні чалавек рускую мову ўжывалі як родную 9,4 ўрэяў-мужчын і 9,9 яўрэяў-жанчын. Сярод беларусаў гэты паказчык быў яшчэ больш высокім 18,1 і 17,2 чалавека. Паводле даных перапісу найменш за ўсіх былі зрусіфікаваны палякі. Але трэба думаць, што гэта не сапраўдныя палякі, а этнічныя беларусы, якія пад уплывам паланізатарскай дзейнасці касцёла, устаноў адукацыі памылкова залічвалі сябе ў палякі, што і засведчыў перапіс. Калі б ўсё гэта было не так, ён не даў бы такіх звестак, што са 100 палякаў-мужчын беларускую мову ўжывалі як родную 45,1 чалавек, палякаў-жанчын — 42,7, рускую — 17,7 і 17,6 (С. 91). 3 улікам тых крайне небяспечных, негатыўных з'яў, што прынесла і працягвала несці з сабой для беларусаў русіфікацыя, Г.Гарэцкі робіць вельмі слушную выснову, што ў такой складанай сітуацыі вырашальным фактарам іх нацыянальна-культурнага адраджэння можа быць толькі адпаведная нацыянальная палітыка дзяржавы (С. 88).
На яшчэ больш несуцяшальныя разважанні навёў Г.Гарэцкі чытачоў часопіса "Полымя" аналізам даных аб дэнацыяналізацыі беларусаў, што па розных прычынах і ў розныя часы апынуліся і жылі па-за межамі БССР, прычым нават і на сваёй абарыгеннай тэрыторыі, да прыкладу, у некаторых раёнах Смаленскай, Бранскай, Пскоўскай. Чарнігаўскай губерняў. I чытачу было над чым падумаць і паразважаць, бо з агульнай колькасці беларусаў па нацыянальнасці, што жылі ў СССР у 1926 г., толькі 73.1% лічылі сябе беларусамі па мове. Ці такая крайне негатыўная для гэтага славянскага народа з'ява: за перыяд 1897-1926 гг. колькасць беларусаў па нацыянальнасці вырасла на 33%, а па роднай мове зменшылася на 2,9%. Падобнае ў СССР назіралася толькі сярод палякаў і яўрэяў, якія, трэба, аднак, заўважыць, жылі ж не на сваёй гістарычнай тэрыторыі. Перайманне мовы іншых народаў Г.Гарэцкі справядліва характарызаваў як працэс культурна-нацыянальнага вымірання для тых, хто становіцца на такі шлях. Гэты небяспечны працэс у СССР назіраўся ў 37 групах народаў з 51. Разам з яўрэямі. пісаў ён. "беларусы перажываюць працэс асіміляцыі выключнай моцы, які ставіць беларусаў на ўзровень (у гэгых адносінах) да найбольш "некультурных" нацыянальнасцяй СССР. што стаяць на грані ужо фізычнага змяншэння і вымірання (камчадалы. асцякі і т. д. п.)" (С. 110). Шкада, што да гэтай слушнай высновы моцна і шчыра ўлюбёнага ў свой край і яго народ навукоўца не прыслухаліся ў высокіх дзяржаўных і партыйных органах рэспублікі. А не прыслухаліся таму, што неўзабаве яны разгарнулі барацьбу з уяўнымі ворагамі народа беларускімі нацдэмамі, пачалі патроху зніжаць тэмпы і маштабы беларусізацыі жыцця, асабліва ў самых высокіх сферах адукацыі, каб сарваць планы фармавання беларускай нацыянальна самасвядомай інтэлігенцыі, якой у нас спрадвеку не хапала і на стае зараз. У ходзе барацьбы з "нацдэмаўшчынай" яе бязвіннай ахвярай стаў і сам Г.Гарэцкі: у 1930 г. арыштоўваюць і
пазбаўляюць звання правадзейнага сябра Беларускай акадэміі навук, у наступным годзе высылаюць за межы рэспублікі.
Пры ўсіх неверагодных цяжкасцях развязвання беларускага пытання з прычыны працяглага пазбаўлення народа магчымасці жыць паводле сваіх нацыянальна-культурных традыцый дзяржаўныя і партыўныя органы не мелі права ігнараваць інтарэсы этнічных меншасцяў рэспублікі, тым болып, што ў іх было вельмі шмат чаго агульнага з яе карэнным насельніцтвам. Ад першых дзён арганізацыі нацыянальнага жыцця ў святле патрабаванняў палітыкі беларусізацыі гэтыя органы імкнуліся выкарыстоўваць усе наяўныя ў іх сродкі, у т. л. і перыядычны друк, каб не дапусціць пры яе ажыццяўленні якіхнебудзь парушэнняў правоў і інтарэсаў этнічных меншасцяў. У 1924 г. у адной з публікацый партыйнага часопіса "Вперед" асаблівая ўвага звярталася на тыя катэгорыі, якія жылі ў сельскай мясцовасці, дзе традыцыйна заўсёды ў большасці было беларусаў. Каб у штодзённых клопатах па іх нацыянальнакультурным адраджэнні з поля зроку не выпала і вясковае небеларускае насельніцтва, аўтар гэтай публікацыі П.Валасевіч пісаў: "... у беларускай вёскі маецца значная колькасць сялян палякаў, яўрэяў, латышоў і інш. Неабходна для ўзняцця іх культурнага ўзроўню і ўцягнення ў савецкае будаўніцтва, весці сярод іх культурна-асветніцкую і палітыка-асветніцкую працу на іх роднай мове. Неабходна забяспечыць хаты-чытальні ў раёнах са змешаным насельніцтвам літаратурай на мове нацменшасцяў, звяртаючы асаблівую ўвагу на пасылку ў хату-чытальню ў нацыянальных саветах дастаткова падрыхтаваных загадчыкаў хатаў-чытальняў, якія ведаюць мову насельніцтва".1