• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
    Памер: 198с.
    Віцебск 2007
    55.47 МБ
    Інтарэсы этнічных меншасцяў звычайна належпым чынам задавальняюцца тады. калі ў дзяржавы ёсць пэўныя ўладныя структуры, якія непасрэдна займаюцца развязваннем дадзснага пытання. Рэспубліка Бсларусь паклапацілася пра стварэнне такіх структур і ў першую чаргу нацыянальных Саветаў, дзейнасць якіх даволі поўна асвятляла перыёдыка 20-х гг. Пісалася пра гэта і ў 12-м нумары часопіса "Бальшавік Беларусі'" за 1927 г. У тьім годзе ў БССР такіх саветаў было 55. Апошнія ствараліся "па нацыянальнаму і тэрытарыяльнаму прынцыпу ва ўсіх месцах, дзе найбольш кампактна жыве насельніцтва нацменшасцяй. Яны абслугоўваюць 69945 (сюды не ўвайшло насельніцтва 5 нацсаветаў Гомельскай акругі) чалавек нацменшасцяй. Пацсаветы размяркоўваюцца: яўрэйскіх 21, польскіх 23. нямецкіх 2. латышскіх 5, вялікарускіх 2, змешаных (беларуска-яўрэйскіх) 2". (С. 51). 3 дзейнасцю нацыянальных Саветаў у значнай ступені звязаны ўсе найважнейпіыя дасягненні ў развіцці этнічных меншасцяў. "Правільнас практычнае правядзенне нацпалітыкі, барацьба з усялякага роду ўхіламі і скажэннямі нацпалітыкі, адзначалася ў тым жа часопісе — не дапусціла да развіцця з аднаго боку актыўнага настунальнага беларускага нацьіяналізму, з другога боку — імкнення нацменшасцяй замкнуцца ў рамкі сваёй нацкультуры..." (С. 51).'
    1 Вперед. 1924. №3. С. 34.
    Натуральна, што ў сувязі з некампактным рассяленнем этнічных меншасцяў усё ж узнікалі рознага роду цяжкасці з задавальненнем іх культурна-асветніцкіх патрэб. Найбольш складана было з арганізацыяй школьнага навучання, пра што якраз ішла размова 11 лістапада 1927 г. на пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б, пастанову якога надрукаваў часопіс "Бальшавік Беларусі" (1928, №1). У ёй прапаноўваўся ва ўсіх адносінах вельмі выгадны для некарэнных жыхароў варыянт: "У мэтах павелічэння магчымасці карыстання школай на роднай мове досыць адлеглага ад школы польскага і латышскага насельніцтва, утварыць інтэрнаты прьі тых школах гэтых нацыянальнасцяй, якія абслугоўваюць далёкія пункты". (С. 69).
    Развязванне нацыянальнага пытання на Беларусі ніколі не з'яўлялася лёгкай справай. Такое адчувалася нават і тады, калі за яе ўзялася сама дзяржава, афіцыйна абвясціла аб пераходзе да палітыкі беларусізацыі. Савецкім і партыйным органам ставіць у заслугу, што яны не ўтойвалі перад грамадскасцю меўшых месца цяжкасцяў і недахопаў у правядзенні нацыянальнай палітыкі, рэгулярна абмяркоўвалі іх на старонках перьіядычнага друку. Сведчаннем таму могуць служыць і змешчаныя ў часопісе "Бальшавік Беларусі" (1927, №12) "Тэзісы тав. Хацкевіча па дакладу аб беларусізацыі на прэзыдыуме Савету нацыянальнасцяй ЦВК СССР". Галоўнымі перашкодамі ў правядзенні беларусізацыі ў іх названы:
    "1. Рэшткі фармальных адносін да беларусізацыі з боку часткі работнікаў некаторых устаноў. Гэтая акалічнасць паглыбляецца яшчэ і тым, што некаторыя нават кіруючыя работнікі няўжываюць ніякіх мер да барацьбы з фармалізмам.
    2.Вялікадзяржаўны, вялікарускі шавінізм, як спадчына царызму, які гняздзіцца сярод часткі русьіфікаванай інтэлігенцьіі, галоўным чынам быўшага чыноўніцтва, а таксама сярод гарадзкіх дробна-буржуазных элементаў.
    3. Мясцовы беларускі шавінізм і "нацыянальна-дэмократычныя" настроі, якія назіраюцца ў кулацкім пласце вёскі і ў некаторай частцы беларускай інтэлігенцыі, як выказніцы гэтых настрояў. (С. 51).
    (...) 5. Нездавальняючая арганізацыя вывучэння беларускай мовы рабочымі. што з'яўляецца тормазам у вылучэнні новых пралятарскіх кадраў для савецкага і культурнага будаўніцтва.
    (...) 7. Абмежаванасць масавай літаратуры для рабочых і сялян на беларускай мове і яе дарагоўля.
    8. Нявыстарчальнасць кадраў шырокага актыву пісьменнага на беларускай мове..." (С. 52).
    Рэдакцыя партыйнага перыядычнага рупара часопіса "Бальшавік Беларусі" ніколі не ўхілялася ад змяшчэння артыкулаў, дзе рашуча выкрываліся розныя негатыўныя бакі ў правядзенні палітыкі беларусізацыі. бо, відаць, ведала, што гэта пойдзе на карысць апошняй. Нехта пад крыптанімам А.Н. у артыкуле "Дробнае пытанне з вялікім значэннем" 85
    найгіерш бачыў іх у сур'ёзнай непісьменнасці беларускамоўных тэкстаў, што рьіхтаваліся ў канцылярыях партыйных, савецкіх і кааператыўных органаў, a затым накіроўваліся па розных адрасах, выклікаючы ў людзей непаразуменні. адмоўнае стаўленне да ідэі беларусізацыі. Яна, на думку А.Н., разгорнута толькі ў шыр, "але, калі мы падыдзем да якасці праведзенай беларусізацыі. дык тут... шмат ненармальнасцяй. Наш апарат да гэтай справы падышоў фармальна. Людзі думаюць па-расійску, мэханічна перакладаюць на беларускую мову... I замест популярнай, зразумелай для сялянства мовы, выходзіць некая надуманая канцэлярская мова. якой нават нашы "спецы ад беларусазнаўства" не заўсёды зразумеюць". Паколькі "гэтыя "шэдэўры" апаратнай творчасці, зазначаецца ў артыкуле, даходзяць да селяніна... дык стане зразумелым, чаму селянін лае "беларусізацыю". Ва ўсім гэтым аўтар бачыць вялікую небяспеку, бо замест набліжэння апарату да мас, можа адбыцца адрыў ад іх. Таму "мы ў праве патрабаваць ня толькі фармальнага пераходу справаводзтва на беларускую мову, але і на такую мову, якая б была беларускай мовай. а не сурагатам, не зразумелым нават "творцам" гэтых шэдэўраў.
    Мы павінны рашуча змагацца супроць утварэння сухой, бяздушнай, няжыццёвай, суконнай канцэлярскай беларускай мовы.
    (...) Гэтай справай, справай палепшання якасці беларусізацыі, павінна зацікавіцца ўся партыйная арганізацыя".1
    I яна цікавілася. скіроўваючы на гэта свой часопіс "Балыйавік Беларусі". Такое было ўласціва і часопісам літаратурна-мастацкага і асветніцкага характару: "Полымя", "Маладняк", "Асьвета", "Узвышша", якія праяўлялі вялікую ўвагу да аб'ектыўнага асвятлення нацьіянальнага пытання на Беларусі, што ў значнай ступені прадвызначыла пазітыўныя зрухі ў яго вырашэнні ў 20-я гады, асабліва ў ходзе рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі. Станоўчы вопыт тых гадоў у выкарыстанні прэсы дзеля інтарэсаў нацыянальнага будаўніцтва варты самага шырокага пераймання і дастасавання да практыкі ў нашыя дні. На вялікі жаль, сучасны афіцыйны перыядычны друк стаіць уводдалі ад нацыянальна-алраджэнскіх працэсаў.
    Публікацыі па нацыянальным пытанні істотна змянілі свой тон у канцы 20-х п., што было звязана з распачатай па ініцыятыве ідэалагічных службаў бальшавіцкай партыі барацьбой з г. зв. беларускімі нацыянал-дэмакратамі. He рэдкасцю стала з'яўленне артыкулаў. у якіх нават выказваліся сумненні адносна мэтазгоднасці далейшага ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі. хаця яна, як справядліва бачылася многімі, адыграла вельмі вялікую ролю ў нацыянальна-культурным адраджэнні. Назіралася. да прыкладу, такое. што шэраг аўтараў, якія яйічэ зусім нядаўна хвалілі беларусізацыю. цяпер у ёй бачылі больш адмоўнага, чым станоўчага.
    У той нялёгкі час з усіх перыядычных выданняў найбольш паслядоўна адстойвала ідэю беларусізацыі газета "Звязда", перыядычна асвятляючы як дасягненні, так і перашкоды на гэтым гістарычным шляху. Шэраг істотных
    1 БальшавікБеларусі. 1927 № 6. С. 38. 39.
    хібаў ў вырашэнні дадзенай праблемы ёю быў выкрыты ў артыкуле "Той, хто зрывае беларусізацыю — дапамагае клясаваму ворагу". (18 лютага 1930 г.). Галоўная прычына яе недастатковай эфектыўнасці справядліва бачылася ў дзейнасці самых адказных работнікаў таго ці іншага канкрэтнага калектыву. I ў шэрагу іншых нумароў газеты востра крытыкавалася менавіта такая катэгорыя службоўцаў за свядомае ўхіленне ад ажыццяўлення беларусізацыі.
    Безумоўна, як друкаваны орган ЦК КП(б)Б, газета "Звязда" не магла праяўляць пасіўнасці ў выкрыцці "нацдэмакратызму" і рускага вялікадзяржаўнага шавінізму. Але ваюючы з імі, яна, нібы па інэрцыі, працягвала пісаць і пра поспехі, цяжкасці ў правядзенні беларусізацыі. Гэта, да прыкладу, відаць з асвятлення ходу месячніка беларусізацыі, аб'яўленага на снежань 1930 г. Ён стаўся адным з самых цяжкіх, складаных, бо праходзіў у разгар барацьбы партыі з беларускімі "нацдэмакратамі". Акурат па гэтай прычыне шэраг прадутледжаньіх мерапрыемстваў не даў такіх вынікаў, на якія разлічвалі арганізатары месячніка, і найперш сам ЦІ< КП(б)Б. Таму 21 лістапада 1930 г. яму давялося яшчэ раз разгледзець дадзенае пытанне і іірыняць спецыяльную пастанову.
    У варунках развязанай барацьбы з "нацдэмаўшчынай" лічылася першачарговым абавязкам наносіць удары па самых прэстыжных беларускамоўных перыядычных выданнях, на старонках якіх, само сабой зразумела, друкавалася шмат матэрьіялаў па праблемах гісторыі і культуры беларускага народа, яго нацыянальным адраджэнні. Асвятляліся ж яны не так, як таго хацелі праціўнікі беларускага руху. Непрыстойную ролю павучаць рэдакцыйны калектыў часопіса "Полымя" ўзяў на сябе рэктар Камуністычнага універсітэта імя У.І.Леніна ў Менску і адначасова загадчык аддзелаў друку, культуры і прапаганды ЦК КП(б)Б Аляксандр Сянькевіч. У артыкуле "Аб чарговых задачах "Полымя" (1929, № 8-9) ён пісаў: "Наша часопіс "Полымя" таксама ня ўхілілася ўздзеяння буржуазнага, нацыяналдэмократычнага напору, часам паддаючыся яму'". Такая рэльефная супярэчлівасць у стаўленні перыёдыкі канца 20-х гг. да нацыянальнага пытання вельмі добра адлюстроўвала істотнае змяненне поглядаў на яго з боку саміх дзяржаўных і партыйных органаў. Будучы цалкам залежным ад іх. друк павінен быў асвятляць гэтае пытанне так, як таго жадала каманднабюракратычная сістэма кіравання грамадствам. Калі раней ён рабіў станоўчы ўплыў на нацыянальна-адраджзнскія працэсы, дык у пачатку 30-х гг. стаў тормазам іх руху наперад. Шкада. што гэтая негатыўная практыка колькі гадоў таму назад вярнулася і працягвае панаваць на старонках сённяшняй афіцыйнай прэсы, ставячы палкі ў колы чарговаму нацыянальна-культурнаму Адраджэнню.
    4	.9. Упльіў "напдэмакраіызму", рускага вялікадзяржаўнага шавінізму на беларусізацыю
    Ідэалагічныя асновы будучай жорсткай барацьбы з надуманым беларускім наццэмакратызмам былі ў пэўнай ступені ўжо закладзены ў раней цытаванай кнізе В.Кнорына ”3а культурную рэвалюцыю". Праўда, ён прапаноўваў абмежаваць яе пакуль што "толькі бязлітаснай крытыкай рэштак буржуазнага нацыянал-дэмакратызму". Высокі партыйны дзеяч не сумняваўся, што ўжо ёсць такія праявы ў палітычнай, публіцыстычнай, навуковай і мастацка-літаратурнай дзейнасці паасобньіх прадстаўнікоў інтэлігенцыі.