Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 198с.
Віцебск 2007
трэба было карэнным чынам мяняць погляд жыхароў вёскі на матчынае слова. Таму дадзенае пытанне не раз выносілася на старонкі не толькі літаратурна-мастацкага, педагагічнага, але і партыйнага перыядычнага друку. He абышоў яго і ГІ.Валасевіч у артыкуле "Культработа на вёсцы". Аўтар справядліва сцвярджаў, што поспех яе "ў найбольшай меры залежьшь ад ступені знаёмства работніка з бытам вёскі, яе ўкладам, з мовай насельніцтва. Для гэтага неабходна, каб усе навучальныя ўстановы, якія рыхтуюць работнікаў для вёскі, давалі ім веды па мове, літаратуры і гісторыі Беларусі. У мэтах знаёмства з вясковым бытам, усс навучэнцы савпартшкол, педтэхнікумаў, сельгас. навучальных устаноў, павінны праводзіць лета на вёсцы на практыцы. Работнікі, што ўжо ёсць на вёсцы, павінны арганізаваць гурткі вывучэння мовы і гісторыі. Усе часовыя курсы для работнікаў вёскі павінны мець прадметы павывучэнні мовы і літаратуры".1
На поўным сур'ёзе заклапочаная лёсам беларускай мовы нацыянальнасамасвядомая інтэлігенцыя, а разам з ёю і такой самасвядомасці палітыкі праяўлялі належны клопат пра тое, каб і ў літаратурным плане роднае слова тытульнага народа краіны цалкам адпавядала самым высокім стандартам. Выпрацоўцы іх акурат і была прысвечана праведзеная ў лістападзе 1926 г. у Менску па ініцыятыве Інстытута беларускай культуры канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу, на што вельмі актыўна адгукнуўся перыядычны друк. He заставаўся ў баку ад асвятлення гэтай надзённай праблемы літаратурна-мастацкі часопіс "Узвышша". 3 надрукаваных у першыя два гады існавання часопіса публікацый па ёй у першую чаргу трэба адзначыць тыя, што належалі пяру пісьменнікаў Уладзіміра Дубоўкі (жыў і працаваў у той час у Маскве) "ГІра нашу літаратурную мову (Думкі і нататкі)" (1927, № 2) і Кузьмы Чорнага "Небеларуская мова ў беларускай літаратуры" (1928, № 5). Будучы добра дасведчаным пра тое, як у сувязі з паўсюдным укараненнем беларускай пісьмовай мовы ў грамадскае жыццё ідзе папаўненне яе лексікі, У.Дубоўка вельмі слушна папярэджваў: "...уводзячы пераважна словьі з аднае мясцовасці (такой жа пераважна з'яўлялася Меншчына. Л.Л.), мы можам у будучыне прычыніцца да вялікага гістарычнага непаразумення, якое наглядалася і ў некаторых еўрапейскіх народаў" (с. 177). ІІІкада, што на гэта не была звернута належная ўвага ні тады, ні пазней. асабліва, калі ў складзе БССР апынулася і Заходняя Беларусь. Другога выдатнага знаўцу роднага слова Бацькаўшчыны К.Чорнага вельмі хвалявалі навязванне "беларускай мове зусім неўласцівай ёй фразеалогіі" (с. 176). распаўсюджванне газетамі страшэннай непісьменнасці і моўнай некультурнасці. Ён заяўляў, што "лігаратурная мова павінна быць моваю чыстаю, беларускаю. Карэнні яе у мове народнай. Літаратары павінны навучыцца моўнадумаць па-беларуску" (с. 183).
Каштоўныя парады гэтых і іншых выдатных знаўцаў прыроднай, самабытнай беларускай мовы былі пачуты многімі. Дзякуючы іх старанням, яна змагла вызваліцца за 20-е годы ў значнай ступені ад паследкаў
1 Вперед 1924. № 3 (декабрь) С. 33. 34.
паланізацыі і русіфікацыі, набыць яшчэ больш адметны характар ад суседніх славянскіх моваў.
Справядліва надаючы першараднае значэнне беларускай мове як асяродкаваму кампаненту беларусізацыі, адпаведныя дзяржаўньія, партыйныя, ідэалагічныя. культурна-асветніцкія службы не раз папярэджвалі свой перыядычны друк, што на нацыянальную палітыку трэба глядзець як на буйнамаштабную праграму па ўсебаковым адраджэнні і развіцці краю, Ва ўсіх дачыненнях правільную думку па гэтым пытанні выказаў Яз.Раманчук у артыкуле, прысвечаным дзесяцігоддзю Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917г.: "Сутнасць нацыянальнай палітыкі нельга абмяжоўваць толькі пытаннямі беларускай мовы ("беларусізацыя") і культуры, а трэба разумець, як задачу: а) эканамічнага развіцця Беларусі; б) культурнага развіцця і адраджэння беларускае культуры і в) зьнішчэньне міжнацыянальньгх супярэчнасьцяй1
Перыядычны друк уважліва адсочваў рэалізацыю такога важнага кампанента беларусізацыі. як вылучэнне на кіраўнічыя пасады асобаў тытульнай нацыі. Найбольш паспяхова дадзеная праблема вырашалася савецкімі органамі. У якім стане знаходзілася яна ў партыйных органах, паведамлялася чытачам у першьім нумары часопіса "Бальшавік Беларусі" за 1928 г. Па зыходзе папярэдняга года ў Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б)Б на беларусаў ужо даводзілася 50% агульнай колькасці яе членаў, у камісіях акрут такога профілю 45,7Праўда. гэта яшчэ было далёка ад аптымальных колькасных суадносін паміж беларусамі і прадстаўнікамі этнічных меншасцяў у складзе названых партыйных структур. Услед за беларусамі па велічыне паказчыка, што ўзяты для аналізу, ішлі яўрэі.
У высокіх эшалонах дзяржаўнай і партыйнай уладаў добра разумелася, што самыя сур'ёзныя цяжкасці і найболыпае супраціўленне нацыянальнай палітыцы будзе аказвацца ў калектывах прадпрыемстваў і ўстаноў тых наркаматаў і всдамстваў, якія непасрэдна надпарадкоўваюцца Маскве. Звычайна ў іх штатах даволі высокі працэнт прыпадаў на прадстаўнікоў (асабліва кіраўнічага складу) небеларускай нацыянальнасці. Усё, сказанае вышэй, вельмі характэрным было для чыгуначнага транспарту. Таму мела рацыю рэдакцыя часопіса "Бальшавік Беларусі", якая дазволіла некаму В.Л. выступіць на яго старонках з крытычным артыкулам "Нацыянальнае пытанне і як яно вырашаецца на чыгунцы'". (1927. № 9). Галоўнае, за што ён абвінавачваў кіраўнікоў чыгунак Беларусі, гэта іх імкненне толькі звонку выканаць беларусізацыю: аформіць там, дзе трэба. шыльду на чатырох афіцыйных мовах. "Далей шыльдаў —ні кроку... Няма ня толькі жывой беларускай мовы, але паперкі не ўбачыіп, напісанай па-беларуску". (С. 37). Артыкул заканчваўся словамі: "Беларусізацыю трэба праводзіць ва ўсіх галінах працы, а не абмяжоўвацца пакалечаньімі шыльдамі".
3 грунтоўнымі аналітычнымі матэрыяламі па развязванні нацыянальнага пытання ў найменш падрыхтаванай да гэтага частцы БССР выступілі ў
1 БальшавікБеларусі. 1927. № 10. С. 31.
артыкуле "Беларусізацыя ў Віцебску" (Бальшавік Беларусі. 1927. № 7-8) Драгілаў і Лур'е. Хаця ў загалоўку зазначаны толькі Віцебск, у артыкуле ёсць і звесткі па губерні ў цэлым. I яны даюць важкія падставы сцвярджаць, што пад час напісання згаданага артыкула і на гэтай усходняй тэрыторыі рэспублікі беларусізацыя пачала набываць незваротны характар. У належнай ступені праявілася такое ў вылучэнні беларусаў на кіраўнічыя пасады, што лічылася адным з найважнейшых патрабаванняў палітыкі беларусізацыі. Па стану на 25 красавіка 1927 г. толькі ўдзельная вага беларусаў у складзе гарадскіх райкамаў КП(б)Б была аднолькавай з такім паказчыкам па асобах яўрэйскай нацыянальнасці. Затое ў складзе акруговага камітэта КП(б)Б яна раўнялася адпаведна 36,2 і 21,3% у вясковых райкамах КП(б)Б 64,3 і 12,5% (с. 22). Паводле ўсіх гэтых паказчьікаў асобы рускай нацыянальнасці знаходзіліся на трэцім месцы. Апісаныя вышэй тэндэнцыі ў правядзенні беларусізацыі яілчэ больш выразнае адлюстраванне знайшлі ў нацыянальным складзе працаўнікоў савецкага апарату і камсамольскіх арганізацый Віцебшчыны. Як станоўчае варта адзначыць, што сярод беларусаў-кіраўнікоў з кожным годам, хоць і павольна, але ўсё ж рос лік асобаў, якія валодалі, карьісталіся роднай мовай. Прычым прыклад паказвала моладзь: на беларускай мове працавала 32,6% камсамольскіх ячэек, рускай -29,2, яўрэйскай 6, польскай 0,3, змешаных 31,9%. Такая беларусізацыя кадраў садзейнічала ўзмацненю ролі нацыянальнага фактару на многіх самых адказных дзялянках духоўнага жыцця і галоўнае у народнай адукацыі. Па колькасці школ беларускія перасягалі рускія амаль у дзесяць разоў. У Белпедтэхнікуме выкладанне дысцыплін цалкам вялося на беларускай мове, у каанератыўным — у межах 85%, ветэрынарным інстытуце — 45%. Толькі ў электрамеханічным тэхнікуме ўвесь навучальна-выхаваўчы працэс будаваўся на рускай мове, а беларуская вывучалася, як прадмет. (С. 26, 28, 29).
У 1926 г. і ў гамельчан збылася мара жыць са сваімі супляменнікамі, якія да гэтага часу ўжо паспелі прайсці немалы адрэзак па шляху нацыянальнага адраджэння, ў адной рэспубліцы — БССР. Зараз да гэтага прагрэсіўнага працэсу належала далучыць жыхароў Гомельшчыны, якім, знаходзячыся ў складзе РСФСР, даводзілася прытрымлівацца яе нацыянальна-духоўных стандратаў, г. зн. рускіх. Аб тым, як адбывалася вяртанне гамельчан да сваіх нацыянальных асноў, даволі часта пісалася ў перыядьічным друку. Аўтары такіх публікацый з асаблівай стараннашю імкнуліся паказаць, што дамагчыся поспеху ў развязванні дадзенага пытання можна толькі пасля таго, калі ў неабходнасці ажыццяўлення падобных крокаў будуць перакананы шырокія масы народа. Як гэты фактар выкарыстоўваўся на практыцы і якія станоўчыя вынікі ён даў, добра раскрыў Н.Разумоў у публікацыі "Правядзенне беларусізацыі ў Залінейным раёне г.Гомелю" ("Бальшавік Беларусі". 1927. №2). Ён напрасткі звязаў пазітыўныя зрухі ў настроях паргыйцаў і рабочых да беларусізацыі з правядзеннем растлумачэння зместу і характару дырэктыў партыі па пытаннях нацпалітыкі. Асабліва сур'ёзна паставіліся да такой працы ў раённым Аддзеле асветы: "Перад пачаткам навучальнага году на
прадпрыемствах праводзіліся раз’ясняльныя гутаркі і даклады па арыентыровачнаму плану беларусізацыі школ. Гэтае ж пытанне прапрацоўвалася і на сходах бацькоў". (С. 45). I як вынік, у 1927/28 н. г. у першых групах усіх школ, размешчаных на далучаных да БССР участках чыгункі, заняткі вяліся на беларускай мове. 3 пяці дашкольных груп тры карысталіся ёю ў выхаванні сваіх дзяцей. 3 гюўным разуменнем паставіліся да ўключэння беларускай мовы ў навучальна-выхаваўчы працэс у калектывах вячэрняй савецкай партшколы, палітшколы 2-й ступені. (С. 45).
Дзеля глыбокага высвятлення месца нацыянальнага пытання ва ўмовах любой краіны, адшукання дзейсных крокаў па яго вырашэнні, заўжды бывае вельмі важным заглянуць у яе далёкае і блізкае мінулае. У дачыненні да Беларусі 20-х гг. гэта тым больш было неабходна, бо яно па-ранейшаму працягвала падавацца ў скажоным выглядзе, што перашкаджала фармаванню ў людзей аб'ектыўнай гістарычнай памяці. 3 такой адмоўнай з'явай змагалася і рэдакцыя часопіса "Маладняк", стараючыся перыядычна змяшчаць матэрыялы на гістарычную тэму. У шэрагу іх, у т. л. і ў артыкуле Н.Бываеўскага "Воровскііе лнхне дел "лнтвы" ў Сібіры (1620, 1634 і др. гг.), ставілася мэтай выкрыць фальсіфікацыі польскіх і рускіх гісторыкаў, што нібыта беларусы ніколі не імкнуліся, не даражылі ўласнай дзяржаўнасцю. Згаданы аўтар рашуча адхіляе погляд, што XVII стагоддзе для гісторыі Беларусі было быццам бы стагоддзем "заняпаду беларускай дзяржаўнасці, што ўсходняя Беларусь ахвоча станавілася пад "высокую руку" маскоўскага цара..." і прыводзіць пераканаўчыя факты самаахвярнай барацьбы Літвы (тагачаснае найменне белапусаў па назве Вялікага Княства Літоўскага) "проці маскоўскага самаўладцы і яго сыстэмы", за што многія з іх, трапіўшы ў палон. бьілі затым высланы ў Сібір. Прывёўшы шэраг фактаў, як і там нашыя суродзічы змагаліся за беларускую справу, Н.Бывасўскі даводзіць чытачу наступнае: "... ня ўсё так гладка йшло на Беларусі, калі туды з'яўляліся парачкаваць маскоўскія царскія ваяводы. Водгукі гэтым новым на Беларусі парадкам першых Раманавых адбываліся затым на прасторах Сібіры. жыхарства якое папаўнялі беларусы. новыя падданыя маскоўскага цара, глеба якое палівалася потам ссыльнае "лнтвы", угнойвалася крывёю і целамі без нары гінуўшых герояў раманаўскае ссылкі".1 3 гэтых матэрыялаў чытач разумеў, што такое магло здарацца толькі з палітычна бяспраўнымі беларусамі. Утварэнне БССР у пэўнай ступені ліквідоўвала такое становішча. таму рабіла людзей неабыякавымі да сваёй дзяржавы і адначасова да яе палітыкі беларусізацыі.