Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 198с.
Віцебск 2007
Абвінавачванні Н.Васходавым беларускага камсамола пабудаваны на тым, што ён не асудзіў тых пісьменнікаў, якія крытычна ставіліся да перакладу і паказу на сцэнах рускіх драматычных твораў, лічылі, "што разлажэнне беларускай моладзі ідзе з Усходу, г. зн. з Савецкага Саюза". Гэта яўнае перабольшванне, калі не сказаць паклёп на беларускі камсамол, таму што ён свядома так катэгарычна пе выступаў па дадзеных пазіцыях, а просга шукаў больш аптымальныя падыходы, якія забяспечылі б нармальнае, самабытнае развіццё беларускай нацыі. Аўтар артыкула прапаноўваў актыўней падключаць камсамольцаў да вырашэння нацыянальнага пытання, рашуча вырваць іх з-пад уіілыву "нацдэмакратаў", уся прана якіх "галоўным сваім вастрыём накіравана на моладзь. Менавіта на моладзь яны бяруць цяпер стаўкі, менавіта на яе разлічваючы, мяркуюць праз колькі гадоў вызвачіцца ад уплыву Масквы".
Было б несправядлівым артыкул Н.Васходава разглядаць толькі з адмоўнага боку, бо ў ім выказана нямала і слушных думак, асабліва па пытанні беларускай мовы. Яе слабае распаўсюджванне ў працы камсамольскай арганізацыі ён правільна тлумачыць тым, што само яе кіраўніцтва "падышло да гэтага пытання фармальна. Яно само не ўсведамляла сабе неабходнасці ўкаранення і распаўсюджвання беларускай мовы ва ўсёй практычнай працы. Кіраўніцтва не сумела растлумачыць арганізацыі палітычнага значэння правядзення нацыянальнай палітыкі". Н.Васходаў глыбока перакапаны ў тьім. што "вывучэнне беларускай мовы і перавод усёй практычнай працы на беларускую мову маюць велізарнейшае значэннс...
Няведанне гарадскімі камсамольцамі беларускай мовы перашкаджае пралетарскаму ўплыву па вёску..."1
Рэзкае асуджэнне беларускіх "нацдэмаў" у агульнасаюзным друку абавязвала ідэалагічныя і рэпрэсіўныя службы Беларусі адпаведным чынам рэагаваць на яго, хаця яны і без такіх падказак паводзілі сябе надзвычай агрэсіўна ў дачыненні да яе самай элітарнай часткі інтэлігенцыі. I ўсё ж самае горшае, што наканавана было зведаць беларусізацыі і яе найбольш гарачым прыхільнікам. актывістам, заставалася наперадзе. Кожным разумелася, што падзеі развіваліся менавіта ў іэтым напрамку. Калізіі абвастрьічіся не толькі паміж работнікамі дзяржаўнага, партыйнага апарату, але і ў асяроддзі мастацкай, навуковай інтэлігенцыі, іпто самым негатыўным чынам адбівалася на ходзе беларусізацыі, на настроях масаў, якія акгыўна далучыліся да адраджэнскага руху.
Комсомольская правда. 1929. 6 октября.
Такім складаным, цяжкім, супярэчлівым стаўся лёс беларусізацыі на стыку другога і трэцяга дзесяцігоддзяў. Ужо ў канцы 20-х гадоў, калі ў рэспубліцы зашугала полымя барацьбы з "нацдэмамі", сям-там пачаў назірацца спад нацыянальнай актыўнасці масаў. [ ўсё ж нягледзячы на гэта. да самага ўступлення ў новае, як пакажа жыццё. самае трагічнае трэцце дзесяцігоддзе XX стагоддзя, беларускае Адраджэнне ў цэлым заставалася вызначальным фактарам нацыянальна-культурнага развіцця рэспублікі. Бяспрэчна, калі ў такіх крайне не спрыяльных умовах беларусізацыя ўсё ж выйшла на даволі высокі рубеж. няўмольна працягвала свой рух наперад, дык гэта толькі таму, што сам народ паверыў ва ўласныя сілы, нястрымна пацягнуўся да гістарычных каранёў і духоўнай спадчыны, праявіў велізарную здольнасць і моцнае жаданне да нацыянальна-культурнага адраджэння.
Актыўная пазіцыя простых людзей у адраджэнскім руху надавала моц, пасяляла ўпэўненасць у перамогу беларусізацыі. У свой час горача вітаў вялікую прыхільнасць народных мас да нацыянальна-культурнага адраджэння пісьменнік М.Зарэцкі. Вуснамі адной з асобаў неапублікаванай часткі рамана "Крывічы" ён выказаў такое прадбачанне: "Знізу, з зямлі вырасце наш рэнесанс... I ён расце ўжо, ўзнімаецца, ён буіпуе ўжо такімі магутнымі хвалямі, якія многа чаго моіуць пазмятаць на сваёй дарозе..."
Вера народа ў беларусізацыю дазваляла актыўна праводзіць яе ў жыццё нават і тады, калі ўжо пачалі выяўляцца зусім працілеглыя ёй тэндэнцыі ў міжнацыянальных дачыненнях. Прагрэсіўныя станы нацыі працягвалі смела адстойваць яе інтарэсьі. Спаслацца тут можна на наркамасветы БССР Антона Платуна, які ў 1929 г. рабіў у Менску даклад на сходзе камсамольскага актыву. Многія з прысутных на ім шмат гаварылі пра праявы "наццэмакратызму", аднак першая асоба на ніве беларускай асветы не пабаялася заявіць, шго адным з сродкаў змагання з шавінізмам "з'яўляецца правільнае ленінскае правядзенне нацпалітыкі, у прыватнасці, беларусізацыі". Ён выказаў нспакой, што многія з тьіх, якія "раней ужо досыць добра гаварылі беларускаю моваю. цяпер выступаюць "прынцыпова" на расійскай. На вялікі жаль, такія выпадкі заўважаюцца і з боку паасобных членаў партыі і камсамольцаў".
Да канца 20-х гадоў у сродках масавай інфармацыі не спыняліся даводзіць беларускаму народу і зусім справядліва пра небяспечны для яго характар падрыўных дзеянняў з боку розных прадстаўнікоў вялікадзяржаўных шавіністаў. Папярэджваў аб гэтым і ўжо не раз цытаваны мною А.Сянькевіч, на думку якога найбольш характэрііымі праявамі вялікадзяржаўнага шавінізму якраз і з'яўляецца яго актыўнае і пасіўнае супраціўленне палітыцы беларусізадыі. Ён не пагаджаўся з пазіцыямі тых, якія ў беларускім "нацдэмакратызму" бачылі большую небяспеку, чым у вялікадзяржаўным шавінізме, хаця лічыў, што і барацьба з першым павінна быць у цэнтры ўвагі. Сведчаннем прыхільнасці А.Сянькевіча да беларусізацыі з'яўляецца частае падкрэсліванне неабходнасці ўзмацнення тэмпаў яе правядзення. Такія погляды выказваліся тады многімі дзяржаўнымі
і партыйнымі асобамі, вучонымі, прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі. I на зыходзе 20-х гадоў беларусізацыя працягвала павялічваць сваё прагрэсіўнае ўздзеянне на ўсе сферы грамадскага жыцця, хаця з кожным годам у яе з'яўлялася ўсё больш і больш праціўнікаў.
Абуджэнне этнічнай самасвядомасці карэннага насельніцтва Беларусі гулкім рэхам адгукнулася скрозь на ўсёй планеце, дзе жылі яго суайчыннікі. Вось, да прыкладу, што паведамлялася ў часопісе "Полымя” №5 за 1925 г. у хроніцы "За рубяжом": "Культурнае таварыства імя д-ра Ф.Скарыны ў ГІразе чэскай прыслала прывітанне Інбелкульту.
У Рызе пачала выдавацца беларуская газета "Голас беларуса" пад рэдакцыяй К.Езавітава. Выйшлі ўжо 6 нумароў.
Латыскае правіцельства зачыніла Люцынскую беларускую гімназію, матывуючы тым, што ў ёй вучыцца мала вучняў, якія вельмі дорага абыходзяцца. Усе беларускія арганізацыі ў Латвіі падалі пратэст прэзідэнту Латвійскае рэспублікі.
У Дзвінску адчьініўся аддзел беларускага культурна-асветнага таварыства "Беларуская хата".
У Коўне выйшаў з друку крыўска-расійскі слоўнік В.Ластоўскага. Тым жа выдавецтвам рыхтуецца да друку зборнік, нрысвечаны 400-годзьдзю беларускага друку.
Ганна Душэўская, якая скончыла ў Берліне кансерваторыю па аддзеле спеваў, пералажыла на беларускую мову некалькі чужаземных опер. Г.Душэўская жыве зараз у Рэвелі (Эстонія).
Беларускім культурна-асветным таварыствам у Рызе "Беларуская хата" з'організаваны духавая оркестра, у якой прымае ўдзел беларуская працоўная моладзь з фабрык ды заводаў. Оркестра працуе пяць месяцаў і зрабіла ўжо значныя поспехі" (С. 214-215).
ІІазітыўныя перамены ў нацыянальна-культурным жыцці беларускага народа шчыра радавалі яго сапраўдных сяброў з розных краін замежжа. 3 вялікім жаданнем яны наведвалі нас. каб на свае ўласныя вочы пабачьшь. як тут адбываецца адраджэнскі працэс. Вось якія ўражанні атрымаў і выказаў пасля паездкі на Беларусь у 1927 г. чэшскі прафесар Здэнак Неедлы: "Наша этнаграфія колькі часу спрачаецца. ці існуе беларускі народ, ці не. Але навошта гэтыя непатрэбныя спрэчкі. Аб існаванні беларускага народу найлепш сведчыць факт існавання незалежнай беларускай савецкай дзяржавы. факт існавання беларускай культуры, якая развіваецца надзвычайна шпаркім тэмпам". Вялікім дасягненнем у вырашэнні нацыянальнаі а пытання на Беларусі чэшскі вучоны лічыў. што тут ужо 71% школ нрацавала на беларускай мове.1
Перыяд 20-х гадоў гэта перьіяд сапраўднага беларускага Рэнесансу, шлях да якога расчысціла перш за ўсё Кастрычніцкая рэвалюцыя. Без карэнпай ломкі таго бесчалавечнага ладу колішняй царскай Расіі, які быў заснаваны на жорсткім нацьіянальным прыгнечанні ўсіх нярускіх народаў, не
1 Полымя. 1929. № І.С. 205
заваявалі б беларусы права мець уласную дзяржаву. з дапамогай якой толькі і можна ажыццявіць нраграму нацыянальна-культурнага Адраджэння. нягледзячы на ўсю яе цяжкасць. Разгортванню барацьбы беларусаў за выжыванне, сцвярджэнне сябе як самабытнага этнасу садзейнічаў аналагічны рух, якім былі ахоплены ў той час усе нацыянальныя рэгіёны былой Расійскай імперыі, многія народы зямнога шара. Беларусізацыя арганічна ўпісваецца і ў іх шматгадовую і ўпартую барацьбу за нацыянальнае вызваленне, узбагачае сусветную практыку змагання народаў за сваё нацыянальна-культурнае адраджэнне.
4.10. Станоўчая роля беларусізацыі ў развіцці нацьіянальнай культуры тытульнага народа
У ходзе ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі з кожным годам паляпшаліся ўмовы для развіцця культурьі ў нашым краі на яе прыродных асновах, што станоўча адбілася на ўсіх баках творчай, духоўнай дзейнасці людзей, і асабліва ў сферы мастацкай літаратуры. За няпоўныя дзесяць гадоў беларусізацыі ў шэрагі пісьменнай арганізацыі ўлілося ў нскалькі разоў больш людзей, чым за адпаведны папярэдні перыяд. Цяпер ужо стала зусім звычайнай з'явай, каб на паліцах публічных бібліятэк разам з рускімі, польскімі, яўрэйскімі, лацінскімі кнігамі знаходзіліся і беларускія. Да іх чытачы вьіказвалі надзвычай вялікую зацікаўленасць, бо гэтыя творьі пісаліся на роднай мове, належалі пяру таленавітьгх людзей свайго краю. 1 толькі, калі бібліятэку ўзначальвалі абыякавыя да яго нацыянальных ідэалаў асобы, беларускай літаратуры не знаходзілі месца. Слаба. напрыклад. клапаціліся аб насычэнні сваіх бібліятэчных фондаў беларускай літаратурай на Віцебскай панчошнай фабрыцы і Бабаруйскім фанерным заводзе. У 1929 г. у іх на такую літаратуру даводзілася адпаведна толькі 2 і 8%.’
Дзяржаўныя і партыйныя органы, праводзячы культурную палітыку, не памыляліся, што першачарговую ўвагу надавалі далучаным ад Расійскай Федэрацыі губерням і раёнам, бо іх насельніцтва ў сваім нацыянальнакультурным развіцці істотна ўступала той частцы жыхароў, што ад часу ўтварэння БССР знаходзілася ў яе складзе і змагла хоць у нейкай ступені адчуць на сабе пазітыўныя зрухі ад першьіх захадаў савецкай улады па нацыянальным адраджэнні беларускага народа. Важным крокам па пераадоленні такога адставання можна лічыць прэм'еру першай беларускай савецкай оперы "Вызваленне працы" ў Магілёве. Гэтая важная для ўсёй Магілёўшчыны падзея адбылася ў год вяртання яе ў склад БССР у 1924 г. Напісаў оперу выкладчык Магілёўскага педагагічнага тэхнікума Мікалай Чуркін (1869-1964. ураджэнец Тыфліскай губерні).