• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
    Памер: 198с.
    Віцебск 2007
    55.47 МБ
    1 ЭГБ. Т.З. Мн., 1996. С. 307.
    2ЭГБ. Т.6 Кн.1 Мн ,2001 С. 37
    Ужо першыя пяць гадоў дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі пераканаўча паказалі, што беларускі народ не толькі жадае, але і здольны да культурнага развіцця ў адпаведнасці з гістарычнымі традыцыямі і на сваёй прыроднай аснове. Разгорнутая па ініцыятыве кіраўніцтва рэспублікі, нацыянальна самасвядомай інтэлігенцыі праца па адраджэнні і развіцці беларускай культуры знайшла шырокую падтрымку ў народзе. садзейнічала згуртаванню людзей дзеля ажыццяўлення гэтай высокароднай мэты, ад якой залежаў іх далейшы лёс. Вось як гэтую прагрэсіўную з'яву ацаніў наркам асеты БССР Антон Баліцкі: "У звязку з тым. што большасць інтэлігенцыі шчыра і прыхільна пачала працаваць на карысць савецкае ўлады. погляд на яе з боку рабочых і сялян пачынае мяняцца: калі ў першыя часы савецкага будаўніцтва адносіліся да інтэлігенцыі з некаторым недавер'ем і апаскай, дык зараз для шырокіх рабоча-сялянскіх гушчаў з’яўляецца зусім зразумелай тая роля інтэлігенцыі, якую інтэлігенцыя павінна сыграць у савецкім будаўніцтве".1 Гэтыя ж гады дазволілі ў поўным аб'ёме ўсвядоміць велізарную ролю дзяржавы ў арганізацыі народных мас для актыўнага ўдзелу ў нацыянальна-культурным адраджэнні.
    Станоўчыя зрухі ў развіцці беларускай нацыянальнай культуры ў многім з'явіліся вынікам актыўнага ўдзелу ў гэтым стваральным працэсе прадстаўнікоў этнічных груп БССР. А іх не так ужо і мала было на яе тэрыторыі. У адпаведнасці з Усесаюзным перапісам насельніцтва 1926 г. тут яўрэяў налічвалася (у тысячах) 405, рускіх 375, палякаў 97, украінцаў -35, латышоў 15, немцаў 7, літоўцаў 7, інш. 48. Многія з прадстаўнікоў пералічаных нацыянальных меншасцяў у моц розных прычын адышлі ад сваіх спрадвечных культурна-моўных традыцый і інтэграваліся ў беларускія. прычым да такой ступені, што маглі на базе іх ствараць высокай прафесійнай вартасці духоўныя каштоўнасці. Такі адрыў ад уласных традыцый у найбольшай ступені быў характэрны этнічным групам, размешчаным дысперсна на зямлі беларускай. Латышоў, да прыкладу, перапіс зафіксаваў, акрамя Менску, больш чым у 20 раёнах БССР, немцаў больш як у 10.
    3	усіх этнічных груп найбольшы ўклад у нацыянальную культуру тытульнага народа БССР унесла самая шматлікая і даўно аселая тут яўрэйская абшчына. He мелася аніводнай дзялянкі культурнай дзейнасці, на якой ні працавалі б яе прадстаўнікі. Асабліва шмат іх было ў народнай адукацыі, навуцы. на ніве мастацкай літаратуры і журналістыкі, у выдавецтвах. На роўных з самымі таленавітымі майстрамі прыгожага пісьменства з ліку беларусаў працаваў яўрэй Змітрок Бядуля. Ад моманту абвяшчэння беларусізацыі дзяржаўнай палітыкай і да канца 20-х гг. з-пад яго пяра вьійшлі наступныя асноўныя літаратурныя творы: зборнік "Буралом", "Паэмы'", рамантычная аповесць "Салавей". пачаў пісаць раман "Язэп Крушьінскі". працу над якім закончыў у 1932 г.
    Практычна не знайсці той галіны беларускай навукі, уклад у развіццё якой не ўносілі і яўрэі. Пэўны час духу беларусізацыі цалкам адпавядала
    ' Спадчына 1991 № 5 С. 72.
    навуковая дзейнасць гісторыка Самуіла Агурскага, добра вядомага сярод інтэлігенцыі сваімі навуковымі працамі, у іх ліку "Очеркн по нсторнн революцнонного двнження в Белорусснн (1863-1917 гг.)", выдадзеныя ў 1928 г. у Менску. Ён быў рэдактарам шэрага зборнікаў артыкулаў і дакументаў, найболып буйныя з якіх "1905 год у Беларусі" (Мн., 1926), "Кастрычнік на Беларусі" (Мн., 1927 г.). Каб паспрыяць беларускаму народу лепш зразумець сваё мінулае, якое доўгі час зусім неадэкватна паказвалася польскімі і рускімі вучонымі афіцыйнага толку, С.Агурскі ідзе на досыць смелы і небяспечны крок: змяшчае ў вышэй згаданых нарысах тэкст усіх сямі нумароў газеты "Мужыцкая праўда", якую выдаваў Кастусь Каліноўскі. У ёй жа, як вядома, друкаваліся матэрыялы, якія не надта пасавалі да поглядаў многіх савецкіх гісторыкаў на падзеі 1863-1864 гг. на Беларусі.
    Яўрэі ураджэнцы Беларусі не забываліся на яе і пасля таго, калі лёс закідваў іх у якія-небудзь іншыя краі. Рана пакінуў свой родны Капыль Леў Клейнбарт (у даваенным напісанні Клейнборт) (1875-1950). Усю сваю творчую дзейнасць звязаў з рускай літаратурай і публіцыстыкай. Але ў самы разгар беларусізацыі і ў яго з'явілася жаданне штосьці карыснае прынесці на яе алтар. Рэалізацыяй такога жадання стала кніга "Молодая Белоруссня: Очерк современной белорусской лнтературы. 1905-1928 гг." (Мн., 1928). У ёй дадзены глыбокі аналіз дасягненняў беларускага прыгожага пісьментва, падрабязна расказана пра тых. хто творча працаваў на гэтай ніве. Л.Клейнбарт адным з першых заняўся глыбокім даследаваннем літаратурнай творчасці беларускага песняра Янкі Купалы.
    4.11.	3 улікам інтарэсаў нацыянальных меншасцяў
    Ідэолагі і праваднікі беларусізацыі, палітыкі добра разумелі, што поспех яе ў значнай ступені будзе залежыць ад таго, як гэтую ідэіо падтрымае некарэннае насельніцтва рэспублікі. А каб такая падтрымка была істотнай, эфектыўнай, палітыку беларусізацыі належала праводзіць з абавязковым улікам інтарэсаў усіх этнічных супольнасцяў і асабліва тых, хто даўно выбраў Беларусь у якасці сваёй другой радзімы, перасягаў астатніх паводле колькасных параметраў. 3 мэтай больш поўнага ўліку усяго комплексу запатрабаванняў прадстаўнікоў розных народаў, што жылі ў БССР, з 1926 г. пачалі спецыяльна стварацца нацыянальныя саветы. У 1930 г. сярод іх польскіх было 22, яўрэйскіх 21. латышскіх 4, украінскіх 3, нямецкіх 2. літоўскіх — I.1
    Да катэгорыі найбольш буйных этнічных груп БССР належалі яўрэйская. руская і польская. Спробы пасеяць сярод іх недавер да захадаў дзяржавы па нацыянальна-культурным адраджэнні беларускага народа мела месца, але гэта не вылілася ў штосьці небяспечнае.
    Прыхільнае, за нязначньім выключэннем, стаўленне прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў да беларусізацыі абавязвала і беларусаў як
    1 Да XIII зьезду КП(б)Б. Матэрыялы да справадзачы Цэнтральнальнага камітэту КП(б)Б. С. 81.
    карэннае, тытульнае насельніцтва дбаць пра задавальненне ўсіх жыццёва важных патрэбаў тых, хто разам з імі жыў і працаваў у БССР. Між іншым такое гуманістычнае стаўленне да этнічных груп вынікала з самога характару беларусізацыі. I пеабходна сказаць, што дадзены аспект нацыянальнай палітыкі быў увасоблены не толькі на паперы, але і паслядоўна праводзіўся ў жыццё. Сведчьіць пра гэта можа і наданне рускай, яўрэйскай і польскай мовам статусу афіцыйных. Яны даволі шырока выкарыстоўваліся ў грамадскім жыцці. На нацыянальных мовах гэтых этнічных супольнасцяў працавалі розныя тыпы навучальных і культурных устаноў, выдаваліся газеты і часопісы, у шэрагу месцаў вялося службовае справаводства. Пра належны ўлік інтарэсаў нацменшасцяў у стварэнні нацыянальнай сістэмы адукацыі у перыяд, калі беларусізацыя дасягнула найбольш вялікага размаху, могуць сведчыць наступныя даныя: у 1929/30 н. г. існавала 481 школа-чатырохгодка і 117 сямігодак на розных мовах нацменшасцяў, у т. л. яўрэйскіх — 225, польскіх — 159, рускіх— 136, латышскіх 21, літоўскіх—11, украінскіх 10, нямецкіх 4, эстонскіх 2? Паколькі многія з гэтых школ знаходзіліся ў мястэчках, на вёсках, яны не вызначаліся вялікай колькасцю навучэнцаў. Так, у 1929/30 н. г. у 18 латышскіх школах на 75 груп наведвала 1138 дзяцей, іх навучаннем займаліся 46 настаўнікаў.2
    Інтарэсам людзей розных нацыянальнасцяў імкнуліся падпарадкаваць і дзейнасць устаноў культуры, хаця такое не заўжды ўдавалася зрабіць. Прычым тлумачылася гэта не толькі недахопам неабходных фіпансавых сродкаў, але і няўвагай да дзейнасці такіх устаноў. Пра адсутнасць належнай культурна-асветнай працы з нацменшасцямі гаварылася ў чэрвені 1930 г. і на Усебеларускай партыйнай нарадзе на народнай асвеце. Асаблівых зрухаў да лепшага не адбылося і пасля яе правядзення. Так, у бібліятэцы клуба "Прафінтэрн" г.Віцебсказ ліку яўрэяў было 399 чытачоў, палякаў 138, літоўнаў 9, але на іх роднай мове не мелася аніводнай кнігі. Такое ж становішча назіралася ў хаце-чытальні Кабышчынскага сельскага савета Старасельскага раёна Віцебскай вобласці, хаця там жыло нямала палякаў і яўрэяў. У бібліятэцы Менскага клуба дрэваапрацоўшчыкаў, дзе на яўрэяў прыпадала 55% агульнай колькасці яго членаў, літаратура на іх мове складала ўсяго толькі 4% кніжнага фонду бібліятэкі, затоена рускай 83%.
    Пазітыўны ўплыў беларусізацыі на духоўнае жыццё нацыянальных меншасцяў пераканаўча пацвярджаецца развіццём іх друку. Так, выданне кніг на яўрэйскай мове павялічылася са 134 тыс. экзэмпляраў (272 тыс. друкаваных аркушаў) у 1927 г. да 212 тыс. экземпляраў (1020 тыс. друкаваных аркушаў)у 1929 г., адпаведна на польскай мове 42 (273) і 65 (516). У 1928 г. на літоўскай мове выйшла 5 тыс. экзэ.мпляраў кніг (18 тыс. друкаваных аркушаў), на латышскай адпаведна — 2 (З).3 У поўнай адпаведнасці з задачамі беларусізацыі, духоўнага адраджэння нацменшасцяў будавалася дзейнасць
    1 Зьвязда. 1930. 10-11 ліпеня.
    2 Просвешенне нацмональностей 1932. № 2-3. С. 58.
    ■'Зьвязда 1930 11 лістапада
    Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. 3 1924 па 1929 г. яно выпусціла ў свет на беларускай мове (у тысячах экзэмпляраў) 6528 кніг, на рускай — 198, яўрэйскай — 460, польскай 185, літоўскай і латышскай — 9. У лістападзе 1929 г. у Менску было заснавана беларускае аддзяленне Цэнтральнага выдавецтва народаў СССР.'
    Палітыка беларусізацыі дала шырокія магчымасці развіваць нацыянальную культуру яўрэям, як самай старажытнай і буйной па колькасці этнічнай групе. Праўда, пры абавязковай умове, што яе культура будзе насіць сацыялістычны характар, базавацца на ідыш, а не старажытнаяўрэйскай мове іўрыт. Пэўнае супраціўленне такой моўнай палітыцы назіралася, аднак пазіцыі ідыша няўхільна ўмацоўваліся, асабліва ў сферы адукацыі. Калі ў 1922 г. у яўрэйскіх школах БССР на ідышы навучалася 10,7 тыс. чалавек, дык у 1925/26 н. г. 22,1 тыс. 3 улічаных школьным перапісам 1927 г. 213 яўрэйскіх школ толькі на ідышы працавалі 202, на ідышы і рускай мове — 7, на ідышы і беларускай мове — 4.2 3 1922 г. пачало функцыяваць яўрэйскае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Настаўнікаў для школ рыхтавалі ў Віцебскім і Менскім педагагічных тэхнікумах, дашкольных работнікаў у Гомельскім яўрэйскім педтэхнікуме. "У БССР выдаваўся штомесячны літаратурны часопіс "Штэрн" ("Зорка"), двухтыднёвы "Дэр юнгер арбетэр" ("Малады рабочы"), штодзённая газета "Кастрычнік", піянерская газета "Дэр юнгер ленінец" ("Малады ленінец"), пры Дзяржаўнай бібліятэцы Беларусі імя Леніна працаваў яўрэйск аддзел, фонды якога складалі 40000 тамоў, а ў Цэнтральнай гарадской яўрэйскай бібліятэцы Менска імя Перэца было 6928 кніг"?