Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 198с.
Віцебск 2007
1 ты не менш, нягледзячы на крайне негатыўныя вынікі барацьбы партыі і савецкай улады з надуманым імі нацдэмакратызмам, усё ж удалося дамагчыся пэўнага посьпеху ў забеспячэнні шырокага поля дзейнасці для беларускай мовы. Праз дзевяць гадоў, як палітыка беларусізацыі была аб'яўлена дзяржаўнай, Савет народных Камісараў БССР у сваёй пастанове ад 26 жніўня
1 Зьвязда. 1930 ІЗсьнежня.
2Тамсама 22 сьнежня.
1933 г. "Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу” адзначаў, што беларуская мова стала "мовай пераважнага карьістання (падкрэслена мною. Л.Л.) паміж дзяржаўнымі. прафесіянальнымі і грамадзкімі арганізацыямі БССР. пры захаванні раўнапраўя беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай моваў".
Вялікі трагізм несправядлівай расправы з найлепшымі коламі беларускага грамадства можна бачыць і ў тым, што з-за ўсталявання антыдэмакратычнага таталітарнага рэжыму людзі баяліся заступіцца за бязвінна пакараных. Толькі зрэдку раздаваліся галасы ў іх абарону. Пэўныя сумненні ў правамернасці арышту "нацдэмакратаў", сур'ёзнасці і жаданні дзяржавы вырашыць беларускае нацыянальнае пытанне можна было пачуць у асяродзі студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Так, у газеце "Зьвязда" ад 23 снежня 1930 г. паведамлялася, што адзін з студэнгаў яго факультэта народнай гаспадаркі выказваў незадаволеннасць, што ў гэтай навучалыіай установе і сярод навуковых працаўнікоў адсутнічаюць беларусы, бо беларусаў на навуковую працу не вылучаюць, таму кадры навуковых работнікаў "з'яўляюцца небеларускімі".
Барацьба з "нацдэмакратызмам", як і трэба было чакаць таго, адразу ж паралізавала ўсе сферы жыццядзейнасці і, зразумела, ў першую чаргу культуру, дзе так шмат працавала тых, на каго накінулася савецкая Феміда. Калі б не звязаныя з "Саюзам" рэпрэсіі. І930 год мог бы адзнаменавацца вельмі прыемнай для беларускага народа падзеяй. У пачатку гэтага года спецыяльная Правапісная камісія у складзе Сцяпана Некрашэвіча (старпіыня), Язэпа Лесіка, Вацлава Ласюўскага, Пятра Бузука, Івана Бялькевіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіслава Чаржынскага, Анатоля Багдановіча і іншых высокакваліфікаваных спсцыялістаў у галіне беларускай філалогіі пасля нялёгкай больш чым двухгадовай працы выдала "Беларускі правапіс (праект)", які стаўся значным крокам наперад у параўнанні з беларускай гараматыкай Браніслава Тарашкевіча. Але неўзабаве пасля аб'яўлення барацьбы з "нацдэмаўшчынай" большасць членаў Правапіснай камісіі падлегла рэпрэсіі і не магла браць далейшага ўдзелу ва ўпармаванні граматыкі беларускай мовы, хаця факт шырокага яе ўжывання ў службовымі справаводстве, навучальна-выхаваўчым працэссе ўсіх тыпаў адукацыйных устаноў рабіў надзвычай неабходным такое ўнармаванне. Праціўнікі беларускага Адраджэння адважыліся нават аб'явіць "Беларускі правапіс (праект)" нацдэмаўскім. Гэта быў сур'ёзны удар па адраджэнскім працэсе, па беларусізацыі. Каб у гэтай барацьбе дасягнуць яшчэ большага, ставілася задачай даць тэарэтычнае абгрунтоўванне яе непазбежнасці.
5.2 . Ідэалагічны наступ на наньіянальна-адраджэнскі працэс
Ужо на самым пачатку 30-х гадоў да барацьбы з беларусізацыяй добра прыклалі рукі некаторыя вучоныя, асабліва філосафы, што найбольгл блізка стаялі да партыі, афіцыйнай ўлады рэспублікі. За кароткі тэрмін яны ў якасці выканання сацыяльнага заказу партыйных і савецкіх органаў выдалі вельмі 124
шкоднаю паводле сваіх вынікаў кнігу "Навука'" на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі" (Мн, 1931), у якой у крывым люстэрку паказаны найбольш адметныя старонкі дарэвалюцыйнага беларускага нацыяналыйга руху, а таксама многія важныя падзеі, выкліканьія да жыцця беларусізацыяй. Звяртанне да недалёкаіа мінулага беларускай гісторыі было адмоўлена не жаданнем яе папулярызацыі ў народзе, а толькі. паводле сцвярджэння саміх аўтараў, намерам як мага найлепш "ператрусіць на вачох шырокіх мас ідэёвы багаж нацдэмаў..."
Першая частка гэтай кнігі "Ідэалёгія і методолёгія нацдэмократызму" належала пяру галоўнага партыйнага тэарэтыка па выкрыцці "наодэмаў" Сямёну Вальфсону, ураджэнцу г. Бабруйска. Кінуўся ён у гэтую бойку ўжо даволі вядомым у рэспубліцы чэлавекам: меў высокае званне правадзейнага члена Беларускай акадэміі навук (БАН). Партыі бальшэвікоў вельмі падабалася кіпучая энэргія С.Вальфсона ў змаганні з беларускімі нацыяналістамі, што паспрыяла яму заняць у год выдання названай кнігі пасаду дырэктара Інстытута філасофіі і права БАН. Філосаф з уеёй моцы імкнуўся апраўдаць вялікі давер да сябе з боку ЦК КІІ(б)Б. Добра падцвяржаецца гэта і матэрыяламі яго самага вядучага ў кнізе "Навука" на службе нандэмаўскай контррэвалюцыі" раздзела.
ГІаводле С.Вальфсона вытокі беларускага "наццэмакратызму" трэба шукаць ужо ў дзейнасці Францішака Багушэвіча і Яна Неслухоўскага (літаратурны псеўданім Янка Лучына). Другой яго фазай з'яўляўся "нашаніўскі перыяд" (заранак "нацдэмакратызму'"), а трэняй перыяд контррэвалюцыйнага выраджэння "нацдэмакратызму". які супаў з гадамі беларусізацыі. Кожная з гэтых фазаў "нацдэмакратызму" і стала аб'ектам бязлітаснай крытыкі вучонага. які дзеля таго, каб выслужыцца перад дзяржаўнай і партыйнай уладамі, без усялякіх хістанняў пайшоў на свядомую фальсіфікапыю гістарычных фактаў. Найбольш жа несправядлівым і злым суддзёй ён быў да тых. хто гірацаваў на ніве беларускага Адраджэння ў паслякастрычніцкі час. В.Ластоўскага. які так шмат энэргіі і таленту аддаў распаўсюджванню ў іушчах народа высакароднай нацыянальнай ідэі, лідэр беларускай савецкай афіцыйнай філасофіі назваў смяротным ворагам рэвалюцыі. Ён не пагадзіўся з настуннай ва ўсіх дачыненнях справядлівай ацэнкай ВЛастоўскім ролі беларускай мовы: "Калі-б нашую родную, Богам нам дадзеную і ўсьвячоную беларускую мову закінулі. забыліся. а прынялі чужую. тагды па ўсіх нас сьлед загінуў-бы на зямлі", раскрытыкаваў яго азначэнне Беларускаіа дзяржаўнага універсітэта, як Маскальска-Жыдоўска-ГІольскую вучэльню. "якая чамусьці падшываецца пад найменне "Беларускага ўніверсітэту". Пісаў жа гэта В. Ластоўскі ў 1927 г, калі, як паказвалася вышэй. беларусізацыя ў гэтай навучальнай установе яшчэ не набыла належнага масштабу і сапраўды яе дзейнасць по форме (мове навучальна-выхаваўчага працэсу) не адпавядала назве "Беларускі універсітэт".
С.Вальфсон не мог абысці крытыкай другога актыўнага змагара за нацыянальнае Адраджэнне Я.Лёсіка, выказаўшы сумненні датычна слушнасці такіх яго думак пра беларускаю мову: "Народ трэба вучыць, яму трэба паказаць, што пакуль не запануе ў краі яго наша родная мова, беларуская мова, да таго часу ён будзе бедны, цёмны і галодны" ("Вольная
Беларусь", 1918, №15). 1 далей. "Для нас мова становіць ўсё: нашу палітыку, экономіку і наш грамадзянскі лад жыцця... Мова гэта адзіны наш скарб, што захаваў народ ад свае прошласьці і што, такім чынам, толькі мова з нядолі нас вызваліць" ("Вольны Сцяг", 1921, №4 (6)). А гэтаж усё сапраўды было так. Прыкаванне ўвагі нацыянальна самасвядомых беларусаў да незайдроснага лёсу іх роднай мовы дапамагала ім шырыць змаганне народных масаў за яе выжыванне, распаўсюджванне ў розных сферах грамадскага жыцця.
Бязлітасна выкрываючы ўяўна варожую дзейнасць "нацдэмакратаў", С.Вальфсон у цэлым стаіць усё ж за беларусізацыю, але толькі ў тых рамках, якія ёй вызначылі афіцыйныя ўлады, што хоць трохі змяншае меру яго адказнасці за прычыненую шкоду беларускай справе. Ен справядліва крытыкаваў намылковьія погляды пісьменніка М.Зарэцкага, што вывучэннс беларускай мовы адбываецца нібыта толькі з адзінай мэтай, каб лягчэй згаварыцца з сялянамі пры збіранні падаткаў ("Крывіч", 1924, №1 (7)), што беларусізацыя ёсць хітрая штука, стаўка на форму. М.Зарэцкі памыляўся тут, бо беларусізацьія ўсё ж прывяла да пазітыўных перамен і ў змесце нацыянальнай культуры, забяспечыла даволі масавае вылучэнне прадстаўнікоў карэннага насельніцтва на высокія пасады ў сферы кіравання. Нельга не стаць на бок С.Вальфсона, калі ён заслужана крытыкуе прафесара Віцебскага ветэрынарнага інстытута Макарэўскага за нежаданне друкаваць свае працы на беларускай мове. выкладчыка Горацкага рабфака Матушына за сцвярджэнні быццам сам беларускі народ не жадае размаўляць на роднай мове. Уляцела ад Вальфсона і яўрэйскім шавіністам, якія над ручку з рускімі вялікадзяржаўнымі шавіністамі так вядуць барацьбу з нацдэмамі, што толькі ганьбяць беларусізацыю.
Другая частка кнігі "Навука" на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі" прысвечана выключна толькі мовазнаўству, што зусім не выпадкова, улічваючы ролю гэтай галіны навукі ў распрацоўцы тых праблем, якія паставіла перад жыццём беларусізацыя. Аўтары дадзенай часткі кнігі Л.Бабровіч, І.Шпілеўскі, В.Бандарэнка, С.Вальфсон, Я.Мацюкевіч пачынаюць яе такімі наступальнымі асуджальнымі словамі: "Мовазнаўства зьяўляецца адным з найбольш паражоных контр-рэвалюцыйным нацдэмакратьізмам вучасткам ідэолёгічнага фронту БССР. Мовазнаўчая галіна была асноўным плацдармам ваяўнічага нацдэмакратызму. Адсюль нацдэмы запускалі свае шчупальцы ў іншыя навуковыя дысцыпліны".
Такой запеўцы кнігі адпавядаў змест большасці яе старонак, якія стракацелі выразамі тыпу: мова з'яўляецца "адной з прылад клясавага наступлення", у грамадстве вядзецца класавая барацьба на лінгвістычнай глебе, "мова клясавага грамадства наскрозь прасычана клясавасьцю". "Наццэмы" абвінавачваліся ў тым, шго яны "фетышызавалі ролю і значэньнс мовы, абвяшчалі мову тою адзінаю асноваю, на якой павінна "адрадзіцца" беларуская напыя". Крытыкаваць жа за гэта "нацдэмаў" не было аніякіх падстаў, бо і сапраўды адраджэнне беларускай нацыі ў перыяд беларусізацыі больш за ўсё залежала ад стану яе роднай мовы. Яна заўсёды была
асяродкам, галоўным звяном беларусізацыі.
Аўтары не абмінулі ўвагай нават тыя выказванні пра беларускую мову, якія былі зробленьі дзесяць і болей гадоў таму назад. ГІрыдраліся і да яўрэя па паходжанні Змітрака Бядулі, які з такой цеплынёй гаварыў у 1918 г. пра беларускую мову. што стала рабочай і для яго мастацкіх, публіцыстычных твораў: "Наша мова — гэта сьвятыня-пакутніца, якая выстаяла розныя пыткі і варожыя націскі, і аднак жа ні далася жыве па сягонешні дзень самая сьвежая, зычная, пекная і чыстая паміж усіх славянскіх моваў" ("Беларускі шлях", 1918. №114).