• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
    Памер: 198с.
    Віцебск 2007
    55.47 МБ
    5.3	Захаваннедзяржаўнагахарактару беларусізацыі
    Шырока разгорнутая барацьба з "нацдэмамі", усемагчымыя спробы падарваць у грамадстве давер да ідэі беларусізацыі зусім не азначалі, што яна ўжо на пачатку 30-х гг. страціла сваіх шчырых абаронцаў, не мела падтрымкі ў народзе. Хутчэй, наадварот, бо менавіта пад гэты час ён найлепш за ўсё ўсвядоміў, што стваральнае, станоўчае нясе з сабой для Бацькаўшчыны беларусізацыя. Нізкія тэмпы правядзення яе на паасобных участках грамадскага жыцця. у ччм, несумненна, найбольш былі вінаватыя самі савецкія, партыйныя, прафсаюзныя, камсамольскія органы, кіраўнікі працоўных калектываў. больш за ўсё не задавальнялі тых, хто шчыра і нястомна працаваў на карьісць нацыянальнага Адраджэння. Праявілася гэта і надчас правядзення ў Менску 1 студзеня 1930 г. пры Цэнтральным савсце прафсаюзаў Савецкай Бсларусі (ЦСПСБ) усебеларускай культурнай нарады, у час якой многія з выступоўцаў абвінавачвалі кіраўнікоў прафсаюзных арганізацый у слабы.м разгортванні беларусізацыі культурна-асветнай працы. 1 заяўляць такое мелася падстава. На той час беларусізацыя яшчэ зусім нездавальняюча закранула культурна-масавую працу як клубаў, так і культурных устаноў саміх прадпрыемстваў. У першым выпадку на ёй у 1930 г. праводзілася 22% ўсей працы, у другім на 27, адпаведна на рускай мове 73 і 70%.2
    Нягледзячы на тое. што рух за нацыянальна-культурнае адраджэнне некалькі застопарыўся дзе-нідзе ў вярхах, у нізах ён яшчэ не вычарпаў сваіх патэнцыяльных магчымасцяў, працягваў ахопліваць усё новыя і новыя станы людзей. I гэтага не маглі не ўлічваць у верхніх эшалонах партыйнай і дзяржаўнай уладаў. Па-ранейшаму дадзеная праблема часта ставілася на парадак дня пасяджэнняў партыйных і савецкіх органаў, знаходзіла сабе
    1	БальшавікБеларусі. 1931. № 7. С. 36.
    2	Да ХІІІзьезду КП(б)Б. Матэрыялы да справаздачы Цэнтральнаму камітэту КІІ(б)Б. Мн., 1930. С 65
    месца ў планах работы розных наркаматаў і ведамстваў. устаноў і прадпрыемстваў. Вынікае гэта з наступных слоў першага сакратара ЦК КП(б)Б на ХШ з'ездзе Кампартыі Беларусі (май-чэрвень 1930 г.) Канстанціна Гея: "Можна запісаць у актыў і тое, што Цэнтральны камітэт партыі не раз накладаў спагнаньні і ўжываў меры партыйнага ўзьдзеянічаньня ў адносінах да тых таварышаў, якія тармазілі або былі мала актыўнымі ў справе беларусізацыі". Першая ў рэспубліцы партыйная асоба крытыкавала тых, хто аказваў супраціўленне беларусізацыі, называў беларускую мову кітайскай, адсталай і г. д.1 Але тое негатыўнае, абразлівае, іпто было сказана К.Геем на адрас "нацыянал-дэмакратаў" і "нацыянал-фашыстаў" (тыповым яе прадстаўніком лічыў слыннага беларускага нацыянальнага дзеяча Антона Луцкевіча), у некалькі разоў перакрывала паважлівыя да беларусізацыі азначэнні.
    Беларусізацыі знайшлі месца і ў прынятай XIII з'ездам КП(б)Б "Рэзалюцыі па дакладах тт. Гея і Васілевіча аб рабоце ЦК КП(б)Б", у якой запісана: "Зьезд даручае Цэнтральнаму камітэту ўзмацніць работу па правядзеньні беларусізацыі і весьці бязьлітаснае змаганьне з недаацэнкай значэньня беларусізацыі як моцнага сродку ўзмацненьня дыктатуры пралетарыяту".2
    Станоўчай ацэнкі заслугоўвае, што партыя па-ранейшаму вельмі пільна сачыла за ходам беларусізацыі ў вайсковых падраздзяленнях, і калі абставіны вымушалі, смела звярталася і да адміністрацыйных захадаў. У падрыхтаваных да XIII з'езда КП(б)Б матэрьіялах так было запісана: "Сярод чырвонаармейцаў і начскладу адначасова неабходна неаслабна сачыць за тым, каб пляны пеоаводу на бел.мову ўсіх галін работы ў нацыянальных беларускіх фарміраваньнях, пляны беларусазнаўства, вывучэньне гісторыі, эканомікі і культуры Беларусі напорыста выконваліся ва ўстаноўленыя тэрміны"?
    Праблемы беларусізацыі не прамінуў і кастрычніцкі (1930) пленум ЦК КП(б)Б, хаця ў яго матэрыялах можна знайсці і шмат надуманых палажэнняў аб варожай. контррэвалюцыйнай дзейнасці беларускіх "нацыяналдэмакратаў". У рэзалюцыі пленума па дакладзе першага сакратара ЦК КП(б)Б К.Гея даволі падрабязна, праўда, не без памылковасці. выкладзена небяспека для беларускага народа з боку вялікарасійскага шавінізму і мясцовага нацыяналізму. У зазначаным дакуменце дужа перабольшана "падрыўная" роля апошняга. "Нацдэмам" адкрыта і катэгарычна ставілася ў віну, што яны імкнуцца да рэстаўрацыі капіталізму, арыентуюцца на фашысцкую Польшчу, а не на пралетарскую Маскву, прыкладаюць "усе сілы да таго, каб накіраваць культурнае будаўніцтва БССР па шляху стварэньня культуры буржуазнай па сваім зьмесце і нацыянальнай па сваёй форме", стаяць "на глебе прызнаньня няўхільнасьці змаганьня дзвюх культур — расійскай і беларускай".4
    1 ХІП зьезд Камуністычнай партыі (6) Беларусі Стэнаграфічная справаздача. Мн., 1931. С. 206, 207.
    2 Тамсама. С. 722.
    ’ Матэрыялыда справаздачы Цэнтральнаі*у камітэту КП(о)Б С. 179.
    4 Рэзалюцыі кастрычніцкага пленума ЦК КП(б)Б. Мн., 1930. С. 24
    Зацяжная барацьба з беларускім "нацдэмакратызмам", рускім вялікадзяржаўным шавінізмам адмоўна адбівалася на выкананні тэрмінаў правядзення, якасных паказчыках беларусізацыі. Каб ухіліцца адказнасці за гэта, некаторыя кіраўнікі прадпрыемстваў з мэтай пераадолення ўсіх перашкодаў на яе шляху, замест глыбока растлумачальнай працьі з людьмі перавагу аддавалі камандным падыходам, Загадавыя, адміністрацыйныя метады правядзення беларусізацыі без належнага растлумачэння масам усёй важнасці і неабходнасці яе пераважалі ў калектыве Віцебскай паштовай канторы, якую ўзначальваў Жыбінскі. ГІацвярджаецца гэта зместам аднаго з яго загадаў: "У апошні раз загадваю з сёньняшняга дня перайсьці цалкам і поўнасцю пры пісьмовых зносінах (тут яшчэ такое заканамерна. Л.Л.) і пры вусным абслугоўваньні наведвальнікаў на беларускую мову. Усе гутаркі паміж працаўнікамі весьці толькі на беларускай мове. Паперы, якія будуць напісаны на расійскай мове, мною надпісвацца не будуць".1 He можа не здзіўляць, што загад выйшаў ужо пасля згаданага вышэй кастрычніцкага пленума ЦК КП(б)Б. які прынцыпова інакш паставіўся да дадзенай праблемьі, паколькі балыпыня яго ўдзельнікаў добра разумела. што адной крытыкай, якой бы яна вострай і справядлівай ні была, што аднымі адміністрацыйнымі захадамі не зробіш беларусізацыю магутным сродкам нацыянальна-культурнага адраджэння беларускага народа. Для гэтага патрабаваліся прынцыпова новыя, больш цывілізаваныя падыходы, пра якія палічыў мэтазгодным яшчэ раз сказапь першы сакратар ЦК КП(б)Б К.Гей на сходзе менскага партыйнага актыву, прысвечаным разгляду вынікаў кастрычніцкага пленума І[К КП(б)Б. На пытанне. "Як мы можам патрабаваць ад яўрэйскага, ад рускага рабочага, нават дд рабочага-беларуса, які забыў сваю мову і адвык ад выкарыстаньня беларускай мовай, як мы можам ад яго патрабаваць ужываньня беларускай мовы?", першая партыйная асоба ў рэспубліцы дала такі адказ: "Прымусовая беларусізацыя рабочых мае недапушчальна.
    Беларусізацыя рабочых мас можа праводзіцца толькі на поўнасьцю добраахвотным пачатку. Партыі патрэбна ў яшчэ большай меры правесьці ў рабочай клясе растлумачэньне неабходнасьці аўладаньня беларускай мовай. неабходнасьць ажыньцяўленьня беларусізацыі..."’ У сказаным выразна праглядаецца класавы падыход партыі да дадзенага аспекта дзяржаўнай нацыянальнай палітыкі.
    Калі камуністы ўвесь час імкнуліся надаць беларусізацыі класавы, пралетарскі характар. выкарыстаць яе ў інтарэеах сацыялізму, нацыянальна самасвядомая інтэлігенцыя імкнулася з дапамогай дадзенага фактару ажыццявіць сапраўднае адраджэнне роднага краю на яго самабытньім, нацыянальным падмурку. забяспечыць сапраўдны росквіт беларускай культуры. як мага больш шырокае выкарыстанне мовы. Таму нядзіўна, што ў поглядах афіцыйных уладаў і г.зв. нацдэмакратаў на беларусізацыю было так шмат адрознага. Здаралася нават і
    1 Зьвязда 1930. 15 сьнежня.
    2 Тамсама. 5 лістапада.
    такое, што першыя абвінавачвалі апошніх у варожым, непрыязным стаўленні да палітыкі беларусізацыі. Асабліва непрымірымым змагаром тут паказваў сябе Я.Ліманоўскі, пішучы: "...беларускія нацыянал-дэмакраты нібы шчырым удзелам у беларусізацыі імкнуліся скампрамэнтаваць яе сваімі нацыяналістычнымі перагібамі, пасеяць элементы міжнацыянальнае варожасьці, г. зн. імкнуліся па сутнасьці, таксама сарваць правядзеньне беларусізацыі".' Такім незаслужаным дакорам на адрас "наццэмаў" за зрыў планаў беларусізацыі бальшавіцкія ідэолагі толькі ўтойвалі ад мас сапраўдных віноўнікаў такога становішча. у ролі якіх даволі частамаглі выступаць і высокія савецкія. партыйныя апаратчыкі.
    Кастрычніцкі пленум 1930 г. можна лічыць апошнім, на якім КП(б) пастаралася даць грунтоўны аналіз, выказаць меркаванні аб паляпшэнні работы па беларусізацыі. 1 тут усё зразумела, бо многіх сумленных камуністаў сур'ёзна непакоіла, што нягледзячы на прыкметныя поспехі ў правядзенні беларусізацыі, некаторымі асобамі беларуская мова не прызнаецца як самастойная, што яс працягваюць называць мужыцкай альбо дыялектам рускай мовы. Выказваліся і такія памылковыя думкі, што "беларусізацыя патрэбна толькі для работнікаў, якія непасрэдпа ў сваёй рабоце магоць дачыненьне да вёскі"2, дзе, як вядома, амаль усе размаўлялі па-беларуску. На пленуме дадзена вострая крытыка недахопаў у правядзенні нацыянальнай палітыкі, у чым больш за ўсё быў вінаваты сам кіраўнічы апарат рэспубліканскага звяна. "У той час. запісана ў яго рэзалюцыі, як нізавы партыйны, савецкі апарат на вёсцы, як правіла, працус выключна на беларускай мове, у вышэйшых зьвеньнях савецкага апарату, асабліва ў гаспадарчых установах (кооперацыя. прамысловасьць і г. д.) ужываньне беларускай мовы за апопіні год-паўтара не ііасунулася наперад... Яшчэ і да гэтага наглядаюцца выпадкі, калі ў шэрагу ўстаноў беларусізацыя абмяжоўваецца толькі фармальным увядзеньнем справаводства на беларускай мове. у той час, як самі адказныя работнікі на гэтай мове не вядуць і яе не ведаюць... Беларуская мова ў партыйнай рабоце моцна прышчапілася толькі ў вёсцы ў той час, як у горадзе і ў ячэйках, і ў сярэдніх і вышэйшых зьвеньнях партыйнага кіраўніцтвабеларуская мова ўжываецца далёка невыстарчальна". У рэзалюцыі не збаяліся адкрыта заявіць, што "нявыканана дырэктыва ЦК КГ1(б)Б аб тым, што ўся організацыя павінна ўладаць беларускай мовай". Пленум даручыў ЦКК нрыцягваць да адказнасці камуністаў за парушэнні дырэктыў партыі ў нацыянальным пытанні, падкрэсліў неабходнасць дасягнення рашучых зрухаў у справе беларусізацыі работы ў вышэйшых і сярэдніх звеннях партыйнага апарату3, ал чаго, як вядома, у максімальнай ступені залежыў ход яе ажыццяўлення ва ўсёй партарганізацыі рэспублікі. У рэзалюцыі давалася станоўчая ацэнка ініцыятыве Фрунзенскага і Кастрычніцкага РК КП(б)Б г. Менска, якія прывялі ў сваіх раёнах месячнік праверкі беларусізацыі. Такі месячнік прапаноўвалася арганізаваць у снежні 1930 г. усім партыйным арганізацыям рэспублікі.