Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
І.У. Вішнеўская
ГІСТОРЫЯ
ПАЛІТЫЧНАЙ I ПРАВАВОЙ ДУМКІ БЕЛАРУСІ
Дапаможнік для студэнтаў вышэшйых навучальных устаноў
Мінск ТЭСЕЙ
2004
УДК [32.001+340](476)(075.8)
ББК 66.1(4Бн)я73
В55
Рэцэнзенты:
каф. тэорыі і гісторыі права фак. права БДЭУ; др юрыд. навук, праф. Т.І. Доўнар
Вішнеўская І.У.
В55 Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі: Дапамож. для студэнтаў вышэйш. навуч. устаноў / І.У. Вішнеўская.— Мн.: Тэсей, 2004,— 272 с.
ISBN 9854631451.
Дапаможнік ахоплівае ўвесь перыяд развіцця палітыкаправавой думкі Беларусі: працэс узнікнення і развіцця тэарэтычных ведаў аб дзяржаве, палітыцы, праве і заканадаўстве краіны ад старажытных часоў да нашых дзён.
Можа быць выкарыстаны для студэнтаў юрыдычных факультэтаў па адпаведнаму вучэбнаму курсу, а таксама ў якасці дадатковага матэрыялу пры асваенні курса «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі».
УДК [32.001+340](476)(075.8)
ББК 66.1(4Бн)я73
ISBN 9854631451
© Вішнеўская І.У., 2004
© Тэсей, 2004
Прадмова
У аснову кнігі «Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі» пакладзена распрацаваная аўтарам вучэбная праграма па аднайменнаму курсу, якая рэкамендавана ў якасці базавай навуковым саветам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта. Аўтар імкнулася абагульніць даследаванні беларускіх, расійскіх, польскіх і навукоўцаў іншых краін у галіне палітыкаправавой думкі Беларусі з X стагоддзя да нашых дзён.
У аснову перыядызацыі гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі былі пакладзены асноўныя этапы сацыяльнаэканамічнага і палітычнага развіцця нашай краіны, а таксама агульнаеўрапейскія цывілізацыйныя працэсы — Адраджэнне, Рэфармацыя, Контррэфармацыя, Асветніцтва. Пры асвятленні гісторыі палітыкаправавой думкі аўтар звяртае ўвагу на яе залежнасць ад геапалітычнага фактара, г.зн. знаходжанне паміж заходняй і ўсходняй еўрапейскімі цывілізацыямі, у выніку чаго ў ёй арганічна спалучаліся рысы супрацьлеглых палітычных і прававых культур. Разам з тым, беларуская палітыкаправавая думка ў розныя часы адлюстроўвала перадавыя агульнаеўрапейскія тэндэнцыі і яе здабыткі клаліся каштоўнымі камянямі ў скарбонку сусветнай культуры.
Аўтарам аналізаваліся непасрэдна творы славутых беларускіх мысліцеляў: правазнаўцаў, палітыкаў, пісьменнікаў, публіцыстаў; гістарычныя нарматыўныя акты: дагаворы, прывілеі, статуты, канстытуцыі, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі і з’яўляліся вынікам праватворчасці беларускага народа. Аўтар таксама абапіралася на даследаванні беларускіх спецыялістаў у галіне палітыкаправавой думкі Беларусі — А. Біралы, Э. Дарашэвіча, Т. Доўнар, У. Конана, А. Лойкі, А. Майхровіча, Н. Махнача, С. Падокшына, У. Саверчанкі, С. Сокала, В. Шалькевіча, В. Шведа, П. Чыгрынава, Я. Юхо і інш.
Пры падрыхтоўцы апошняй главы — «Палітычная і прававая думка Беларусі ў сучасны перыяд» — аўтар палічыла неабходным спыніцца на праблемах, якія мелі найболыпы рэзананс у грамадстве пасля абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэта Беларусі і шырока абмяркоўваліся ў палітычных і навуковых колах, друку і іншых сродках масавай інфармацыі.
4
Кніга не прэтэндуе на вычарпальны аналіз палітычнай і прававой спадчыны беларускага народа. Мэта, пастаўленая аўтарам, пазнаёміць студэнтаў з багатай палітычнай і прававой культурай у гістарычнай рэтраспектыве і тым самым будзе садзейнічаць узмацненню іх нацыянальнай свядомасці.
Аўтар лічыць неабходным выказаць удзячнасць навуковаму рэдактару гэтай кнігі — прафесару права і гісторыі А.Ф. Вішнеўскаму, а таксама Л.В. Белай, Н.В. Касіяненка, Т.М. Пяхоце за камп’ютэрны набор тэксту.
Глава 1
ПРАДМЕТ, ЗАДАЧЫ I ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ КУРСА ГІСТОРЫІ ПАЛІТЫЧНАЙ I ПРАВАВОЙ
ДУМКІ БЕЛАРУСІ
1.1. Прадмет і задачы курса
Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі — адна з палітыкаправавых дысцыплін, якія вывучаюцца на юрыдычных факультэтах ВНУ Беларусі. Гэта адносна новая дысцыпліна. Раней фрагментарныя сведчанні з гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі студэнты атрымлівалі ў курсах «Гісторыя палітычных і прававых вучэнняў», «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі», «Гісторыя філасофскай думкі Беларусі», «Гісторыя Беларусі», «Гісторыя культуры Беларусі» і інш.
Палітычныя працэсы 1990х гадоў, якія адбываліся ў нашай краіне, садзейнічалі значнай актывізацыі даследаванняў айчыннай гісторыі. Навукоўцы атрымалі магчымасць аналізаваць багатую творчую спадчыну беларускіх асветнікаў, мысліцеляў, вучоных, грамадскіх дзеячаў, працы якіх доўгі час знаходзіліся ў спецсховішчах. Глыбокі аналіз крыніц, вызваленне гісторыі ад замоўчванняў і фальсіфікацый зрабілі магчымым пашырэнне і ўзбагачэнне зместу прадмета гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі.
Прадметам гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі з’яўляюцца ўзнікненне і развіццё тэарэтычных палажэнняў аб дзяржаве, праве, заканадаўстве і палітыцы, выказаных нацыянальнымі мысліцелямі, грамадскімі, дзяржаўнымі і рэлігійнымі дзеячамі, паэтамі, пісьменнікамі, навукоўцамі, публіцыстамі ў той ці іншай форме. Палітычная і прававая думка ўзнікае раней афармлення сістэмы навуковых ведаў і ў большасці выпадкаў з’яўляецца зародкам прававога ці палітычнага вучэння. Разам з тым яна існуе побач з адпаведнымі вучэннямі ў мастацкай літаратуры, публіцыстыцы, у гутарках, прамовах і г.д. Узнікаючы адначасова з дзяржавай і правам, прававая і палітычная думка адлюстроўвае складаныя сацыялыіыя, палітычныя, нацыянальныя, рзлігійныя працэсы, што адбываюцца ў дзяржаве ў той ці іншы перыяд. Яна развіваецца на аснове ўзаемапранікнення ці супрацьпастаўлення
6
поглядаў розных сацыяльных груп і палітычных партый. Палітычныя і прававыя погляды могуць быць як прагрэсіўнымі, г.зн. адпавядаючымі сацыяльнаму прагрэсу, так і рэакцыйнымі, якія імкнуцца да кансервацыі існуючай палітычнай і прававой рэчаіснасці.
Вывучэнне палітычнай і прававой думкі Беларусі мае не толькі навуковапазнавальнае, але і вялікае выхаваўчае значэнне. Яно фарміруе ў будучых юрысгаў уяўленне аб высокім тэарэтычным узроўні нацыянальнага мыслення, яго цеснай сувязі з філасофскімі, грамадскапалітычнымі і прававымі традыцыямі як Захаду, так і Усходу, што ў сваю чаргу садзейнічае развіццю і ўмацаванню гонару за беларускі народ, які стварыў адпаведныя лепшым узорам сусветнай культуры духоўныя скарбы, за багатую гістарычную спадчыну, за славутых продкаў Айчыны.
1.2. Перыядызацыя гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі
У аснову перыядызацыі палітычнай і прававой думкі Беларусі пакладзены асноўныя этапы сацыяльнаэканамічнага і палітычнага развіцця грамадства. Справа ў тым, што думка, як частка свядомасці народа, адлюстроўвае менавіта сацыяльнапалітычныя і эканамічныя працэсы. На наш погляд, мэтазгодна выдзеліць дзевяць перыядаў развіцця палітычнай і прававой думкі нашай краіны.
Першы перыяд ахоплівае палітычную і прававую думку Беларусі ў часы распаўсюджвання хрысціянства (X — першая палова XII стст.). У гэты перыяд адбываюцца істотныя змены ў жыцці нашых продкаў, звязаныя з утварэннем першых дзяржаўкнястваў і распаўсюджваннем хрысціянскай ідэалогіі. Яны вядуць да змены светаўяўленчых арыенціраў старажытнага насельніцтва Беларусі.
Прадстаўнікамі грамадскапалітычнай думкі першага перыяду з’яўляюцца такія хрысціянскія асветнікі Беларусі, як Е. Полацкая, К. Тураўскі, К. Смаляціч, А. Смаленскі.
Другі перыяд уключае грамадскапалітычную і прававую думку Беларусі ва ўмовах станаўлення беларускага этнасу і ўмацавання дзяржаўнасці (другая палова XII — XV стст.). Гэта этап фарміравання магутнай беларускалітоўскай дзяржавы, складвання беларускай народнасці, пачатку афармлення прававой сістэмы Вялікага княства Літоўскага. Разам з тым, гэта час складаных і супярэчлівых рэлігійных працэсаў у краіне. Крыніцай вывучэння
7
палітычнай і прававой думкі другога перыяду з’яўляюцца беларускалітоўскія летапісы XV ст., прававыя акты прывілейнага этапу развіцця права (канец XIV — пачатак XVI стст.).
Трэці перыяд звязаны з развіццём палітычнай і прававой думкі ў эпоху Адраджэння і Рэфармацыі (XVI — пачатак XVII стст.).
У гэгы час узмацняюцца палітычная цэнтралізацыя і дзяржаўнаправавая стабілізацыя беларускалітоўскага грамадства, адбываецца секулярызацыя культуры Беларусі, развіваецца кнігадрукаванне, адбываецца станаўленне беларускай мовы, нацыянальных літаратуры і мастацтва. На базе засваення дасягненняў еўрапейскай культуры ідзе фарміраванне нацыянальнай філасофскай, прававой і грамадскапалітычнай думкі, адпаведнай рэнесансавагуманістычнаму тыпу культуры. У цэнтры ўвагі беларускіх гуманістаў знаходзяцца пытанні роўнасці людзей перад законам, правоў і свабод асобы, рэлігійнай талерантнасці і гіалітычнага плюралізму, свабоднага і незалежнага нацыянальнага развіцця, шанавання ўласных нацыянальных духоўных каштоўнасцей як асновы захавання самастойнасці этнасу і дзяржавы. Трэці перыяд прадстаўлены такімі славутымі постацямі, як Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Сымон Будны, Леў Сапега і інш.
Чацвёрты перыяд характарызуе палітычную і прававую думку Беларусі эпохі Контррэфармацыі і феадальнакаталіцкай рэакцыі (пачатак XVII — сярэдзіна XVIII стст.).
Гэта час засілля царкоўнаклерыкальнай ідэалогіі, але, тым не менш, у поглядах беларускіх мысліцеляў з’яўляюцца і мацнеюць ідэі валыіадумства, атэізму і матэрыялізму. Пашыраецца крытыка феадальнапрыгонніцкай сістэмы, дзяржаўнага і судовага ладу, сістамы феадальнага права. У рэлігійнай палеміцы абмяркоўваюцца пытанні суверэннасці дзяржавы і права народаў, канцэпцыя еднасці чалавецтва і монацаркоўнай дзяржавы. Асноўнымі прадстаўнікамі грамадскапалітычнай думкі чацвёртага перыяду з’яўляюцца абаронцы каталіцызму і уніі П. Скарга, I. Пацей, Я. Руцкі; праваслаўныя палемісты М. Сматрыцкі, А. Філіповіч, П. Магіла, X. Філалет; прадвеснікі асветніцкай ідэалогіі ў Беларусі С. Полацкі і К. Лышчынскі і інш.
Пяты перыяд звязваецца з развіццём палітычнай і прававой думкі Беларусі эпохі Асветніцтва (другая палова XVIII ст.).
Справа ў тым, што асветніцкая ідэалогія, якая панавала ў Еўропе з другой паловы XVIII ст., пачала актыўна пашыраць свой уплыў і на Беларусь. У час падзелаў Рэчы Паспалітай прыхільнікі асветніцкай ідэалогіі сталі змагарамі за захаванне незалежнасці