• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    На думку вядомых знаўцаў славянскай быліны акадэмікаў Д. Ліхачова і Б. Рыбакова, памяць пра подзвігі Усяслава Чарадзея захоўваюць і шматлікія быліны пра Іллю Мурамца.
    Такім чынам, у вуснай народнай творчасці ХХІП стст. яшчэ прысутнічае моцны адбітак язычніцкага светаўяўлення. Усхваляючы герояў, надаючы ім высокія маральныя якасці, народ у той жа час ставіць іх над людзьмі, уяўляе чароўнымі асобамі. Галоўная тэма былін і легенд — супраціўленне захопнікам і рабаўнікам, ахова роднай зямлі. Прычым цікава тое, што героі ніколі не падарожнічаюць у пошуках ваенных прыгод з мэтаю захопу чужых зямель, «трымаюць заставы», зберагаюць родныя абшары, вядуць толькі абарончыя баі. Можна зрабіць выснову, што ўжо ў той час была закладзена такая рыса ўсходнеславянскай ментальнасці (і асабліва беларускай) як адсутнасць агрэсіўнасці, варожасці да суседзяў.
    14
    2.3.	Утварэнне дзяржаўкнястваў і распаўсюджанне хрысціянства — асноўныя фактары фарміравання палітычнай і прававой думкі Беларусі IX—XIII стст.
    ІХХІІІ стст,— час глыбокіх палітычных, сацыяльных і духоўных зрухаў у жыцці нашых продкаў. Яны звязаны з паглыбленнем сацыяльнай дыферэнцыяцыі ў грамадстве, усталяваннем дзяржаўкнястваў і заменай язычніцкага светапогляду хрысціянскім. Гэтыя працэсы былі цесна злучаны паміж сабою. Язычніцтва цалкам адпавядала эпосе родаплемянных адносін. Паганская рэлігія не магла зацвердзіць элементы класавага прыгнету, першынства адных людзей над другімі. Аб’ектыўна сама сіла гістарычнага развіцця патрабавала, каб з утварэннем дзяржавы язычніцтва як светапогляд дакласавага грамадства ўступіла месца рэлігіі, якая здольна была зацвердзіць сацыяльную няроўнасць і боскае паходжанне княжацкай улады.
    Палітычная і прававая думка таго часу фарміравалася ў адпаведнасці з сацыяльнапалітычным жыццём як асобных плямёнаў, так і ўсходняга славянства ў цэлым.
    Гістарычным ядром беларускіх зямель на мяжы 1га і 2га тысячагоддзяў н.э. былі Полацкае і Тураўскае княствы. Палітычныя адносіны паміж Полацкам і Кіевам былі даволі складанымі. Пасля часовага падпарадкавання спачатку Ноўгараду, а з 865 г. Кіеву прыблізна з апошняй чвэрці X ст. Полацк замацоўваецца як самастойнае княства. Гэта быў час заснавання славутай дынастыі полацкіх кпязёў Рагвалодавічаў. На палітычнай думцы гэтага часу адбіліся імкненні мясцовых кіруючых колаў да самастойнасці і незалежнасці ад Кіева. Таму далучэнне ў 980 г. Уладзімірам Полацкага княства да Кіева было ўспрынята ў грамадстве ў цэлым адмоўна, што выклікала супраціўленне і барацьбу за незалежнасць. Менавіта гэтыя настроі паклалі пэўны адбітак на распаўсюджанне хрысціянства ў краі.
    Увядзенне хрысціянства было пачаткам істотных змен у культурны.м і палітычным стане грамадства.
    Пранікненне хрысціянства на землі ўсходніх славян пачалося, як сведчаць летапісы, у сярэдзіне IX ст. Кіеўскія князі Аскольд і Дзір у час паходу ў Канстанцінопаль у 862 г. прынялі хрышчэнне. Дакладна вядома, што ў войску Аскольда і Дзіра, а таксама Алега ў час паходу ў 944 г. на сталіцу Візантыі былі крывічы — палачане. Гэта дае падставу меркаваць, што некаторыя з іх прынялі хрысціянства і, магчыма, пасля вяртання ў Полацк заснавалі хрысціянскую абшчыну. Звесткі аб распаўсюджанні хрысціянскай
    15
    ідэалогіі на землях Полацкага княства ў X ст. дае і скандынаўская сага «Аб хрышчэнні», якая датуецца XIII ст. Яна паведамляе аб ТорвальдзеВандроўніку, які здзейсніў паломніцтва ў Іерусалім і, вяртаючыся на радзіму, заснаваў каля Полацка манастыр Іаана Хрысціцеля.
    Даследчык Сяргей Тарасаў звязвае выбар Торвальда з тым, што князь Полацка Рагвалод быў ужо знаёмы з хрысціянствам, інакш місіянерства было б немагчымае без апоры на прадстаўнікоў княжацкай улады'.
    Наступны этап распаўсюджання хрысціянства звязаны з кіеўскім князем Уладзімірам. He атрымаўшы падтрымкі ў язычніцтве ў якасці ідэалагічнага падмурку стварэння адзінай дзяржавы, ён звяртаецца да хрысціянсгва. 3 другога боку, Уладзімір праз прыняцце хрысціянства бачыў магчымасць выйсці ў цывілізаваны свет. Ён ішоў на ідэалагічнае збліжэнне з суседзямі ў мэтах замацавання міжнароднага прэстыжу дзяржавы, пераймання ў перадавых краінах Еўропы і Усходу рамёстваў, навукі, культуры і г.д.
    У сувязі з тым, што нас галоўным чынам цікавіць працэс хрысціянізацыі ў паўночназаходніх землях Русі, адзначым, што да сярэдзіны 80х гадоў XX ст. у беларускай гістарыяграфіі пануючай была канцэпцыя, згодна якой распаўсюджанне хрысціянства на землях сучаснай Беларусі не мела адметных рыс і ішло ў рамках агульнарускага працэсу. У апошні час беларускія навукоўцы і.рапанавалі іншыя версіі гэтага пытання.
    Так, вядомы даследчык Г. Філіст сцвярджае, што на Полаччыне, Тураўшчыне і іншых землях Беларусі існавала ўпартае супраціўленне хрышчэнню як на ўзроўні кіруючых колаў, так і сярод простага народа. На яго думку, паміж Полацкам і Кіевам на працягу ХІХІІ стст. ішла рэлігійнапалітычная барацьба, галоўнай мэтай якой было адстойванне незалежнасці княства пад сцягам язычніцкам ідэалогп .
    Цікавую гіпотэзу выказаў вялікі знаўца беларускай даўніны Сяргей Тарасаў. Ён лічыць, што ва ўмовах шырокага наступлення хрысціянства як з Захаду, так і з Усходу перад Полацкай зямлёй паўстала пытанне, як захаваць незалежнасць і ў той жа час не застацца ў паганскай адзіноце сярод хрысціянскай Еўропы. Разумеючы перспектывы новай ідэалогіі, тыя агульнаеўрапейскія палітыч
    1	Тарасаў С. Адкуль прыйшло хрысціянства на Беларусь? // 3 гісторыяй на «Вы». Вып. II. Мн., 1994. С. 75.
    2	Фнлйст Г. Введенне хрнстнанства на Русн: предпосылкн, обстоятельства, последствня. Мн., 1988.
    16
    ныя выгады, якія яна несла дзяржаве, полацкія князі прынялі хрысціянства праваслаўнага ўзору, але не спяшаліся з пераводам яго ў стан афіцыйнай рэлігіі. У той жа час яны не толькі вельмі талерантна ставіліся да паганства, але і карысталіся ім як падставаю для кансалідацыі рознаэтнічных зямель вакол Полацка. Праваслаўная царква, мяркуе Тарасаў, будавалася ў Полацку як аўтакефальная, г.зн. незалежная ад Кіеўскай метраполіі. Пацверджаннем гэтага магла быць адсутнасць звестак аб полацкіх епіскапах з 1005 па 1104 г. Кіеўскі епіскап накіроўваецца ў Полацк толькі пасля смерці князя Усяслава Чарадзея, вядомага сваёй незалежніцкай палітыкай. На працягу 100 гадоў епіскапы ў Полацк прызначаліся непасрэдна Канстанцінопальскім патрыярхам, і з гэтай нагоды, можна меркаваць, яны не згадваюцца ў летапісах. Непасрэдныя стасункі з Візантыяй адбіліся і на асаблівасцях культавага дойлідства паўночназаходніх зямель Русі. Так, напрыклад, некаторыя фрагменты архітэктуры полацкіх храмаў не маюць месца ў іншых землях Кіеўскай Русі, але часта сустракаюцца ў цэрквах Грэцыі, Балгарыі і іншых былых балканскіх правінцый Візантыі. Такім чынам, хрысціянскае місіянерства візантыйскага духавенства давала магчымасць вызваліцца ад духоўнага кіраўніцтва Кіева, што спрыяла ўмацоўванню дзяржаўнай самастойнасці Полацкага княства. Асаблівасцю хрысціянізацыі старажытных княстваў на тэрыторыі Беларусі было і тое, што гэты працэс расцягнуўся на доўгі час і завяршыўся толькі ў сярэдзіне XIII ст. Галоўная прычына гэтага бачыцца ў тым, што хрысціянства распаўсюджвалася па схеме: князь—дружына—горад—вёска. Яно ішло зверху ў адрозненне ад язычніцтва, якое было арганічнай часткай жыцця народа, яго ўяўленняў і традыцый.
    Хрысціянская ідэалогія не выціснула язычніцтва, а як бы напластавалася на яго, вызваўшы такую своеасаблівую з’яву, як двухвер’е. Яна зацвярджалася ў свядомасці нашых продкаў праз перапляценне і супастаўленне з традыцыйным язычніцтвам. Храмы будаваліся на месцах папярэдніх капішчаў, хрысціянскія святы прыпадалі прыблізна на тыя ж дні, што і язычніцкія. Напрыклад, замест свята Перуна, якое адзначалася 20 ліпеня, царква святкавала дзень Іллі Прарока. Нараджэнне Хрыстова — Каляды, Уваскрэсенне Хрыстова — Вялікдзень. Замест імёнаў паганскіх багоў з’явіліся персанажы святых, якія выконвалі функцыі дахрысціянскіх багоўзаступнікаў. Так, вобраз Іллі Прарока зліўся з вобразам Перуна, святыя Мадэст, Георгій, Уласій — замест бога жывёлагадоўлі Веласа, Параскева Пятніца — замест язычніцкай Мокаш. Геа
    17
    палітычнай своеасаблівасцю беларускіх зямель было і тое, што яны знаходзіліся на памежжы з вялікім і моцным у ідэйнапалітычным, культурным і арганізацыйным сэнсе каталіцкім светам, і таму хрысціянская традыцыя пачынала засвойвацца як ва ўсходнім грэкавізантыйскім, так і ў заходнім рымскалацінскім варыянтах. У гістарычных крыніцах ёсць звесткі аб тым, што амаль у адзін і той жа час з хрышчэннем Кіева па ўсходняму абраду тураўскі князь Святаполк з дапамогай біскупа Рэйнберга хрысціў жыхароў Турава паводле заходняга абраду1. У 1188 г. была ўтворана Лівонская біскупія, якая актыўна пашырала сваю дзейнасць і на ўладанні Полацкай зямлі. Падобныя памкненні выяўляліся і з боку Польшчы. Безумоўна, гэта накладвала адбітак на развіццё грамадскапалітычнай думкі на землях тагачаснай Беларусі. Суіснаванне адначасова язычніцкіх традыцый і двух напрамкаў хрысціянства спрыяла развіццю талерантнасці старажытных жыхароў нашай айчыны, фарміраванню своеасаблівага іх менталітэту. Гэтыя фактары не маглі не ўздзейнічаць на нравядзенне дзяржаўнай палітыкі, што асабліва яскрава праявілася пазней у Вялікім княстве Літоўскім.
    Распаўсюджанне хрысціянства праваслаўнага ўзору спрыяла зацвярджэнню на ўсёй тэрыторыі рассялення ўсходніх славян, у тым ліку і ў Беларусі, ідэалогіі цэзарапапізму. Яе сутнасць заключаецца ў прызнанні боскага паходжання дзяржавы, княжацкай улады і яе канкрэтных носьбітаў, адказнасці свецкай улады непасрэдна перад богам, а не перад царкоўнымі іерархамі.
    Падводзячы вынік вышэйсказанаму, трэба адзначыць, што ні адна з хрысціянскіх канфесій не здолела стаць грунтам для духоўнага адзінства беларусаў, як, напрыклад, каталіцтва для палякаў і іспанцаў, праваслаўе для рускіх ці кальвінізм для швейцарцаў.
    I праваслаўны, і каталіцкі ўплывы на этнічны светапогляд нашых продкаў былі даволі павярхоўныя. Гістарычныя звесткі пра ўшанаванне язычніцкіх свяцілішчаў, матэрыялы археалогіі, фальклору, этнаграфіі сведчаць, што беларусы на працягу многіх стагоддзяў заставаліся напалову язычнікамі. Калі ў культуру гарадскога насельніцтва пранікненне хрысціянства было больш глыбокім, то асновай светапогляду сялянства заставаўся багацейшы ў Еўропе аграрны фальклор з яго каляндарнай абраднасцю. Уплыў хрысціянства датычыў толькі некаторцх зн^іпфх форм і часткова маралі.