Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
У паняцце «свабода» Волан укладваў прававы сэнс. Гэта значыць, што ён лічыў свабодным такое грамадства, у якім закон і дзяржава гарантуюць чалавеку асабістую бяспеку і недатыкальнасць прыватнай уласнасці, інакш кажучы, натуральных, неад’емных яго праў. Разам з тым, меркаваў мысліцель, «свабода» чалавека залежыць і ад яго самога, перш за ўсё ад яго здольнасці жыць і дзейнічаць у адпаведнасці з розумам і законам. Як і Ф. Скарына, А. Волан быў перакананы ў натуральным паходжанні правасвядомасці. На яго думку, «права ёсць найвышэйшы розум, закладзены ў прыродзе», які «прадпісвае тое, што трэба рабіць, і забараняе адваротнае»1. Як бачым, погляды А. Волана на суадносіны права і дзяржавы ў многім супадаюць з сучаснай тэорыяй прававой дзяржавы. Актуальна гучаць яго словы аб «натуральных правах чалавека на дастойнае жыццё», якія нікім не дадзены, a з’яўляюцца «непарушным і вечным правам чалавечай прыроды». Менавіта такая пастаноўка пытання характэрна для сёняіпняй прававой навукі. На ёй грунтуюцца ўсе міжнародныя дакументы па правах чалавека.
Ідэя прававой дзяржавы была абгрунтавана таксама ў творах выдатнага беларускага мысліцеля і палітычнага дзеяча, канцлера ВКЛ Льва Сапегі (15571633).
Крыніцамі вывучэння поглядаў Л. Сапегі з’яўляюцца яго «Прадмова да Статута 1588 г.», трактат «Выклад трыбунальскіх
’ Падокшын С.А., Сокал С.Ф. Указ. твс.р. С. 91.
52
праў» (1616), а таксама эпісталярная спадчына. Палітыкаправавыя погляды Л. Сапегі паўплывалі таксама на змест Трэцяга Літоўскага Статута.
У прадмове да Статута замацавана ідэя прававога суверэнітэту — адзінства права на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і падпарадкавання закону ўсіх грамадзян незалежна ад саслоўнага становішча, веравызнання і пасады. Каранаваныя асобы, адзначаў Сапега, маюць пільную патрэбу ў праве, бо без закона яны робяцца нястрымнымі тыранамі.
Як і А. Волан, Сапега дае вызначэнне паняццю «свабода». У «Звароце да ўсіх саслоўяў» ён падкрэсліваў, што сутнасць свабоды складаюць неадчужальныя (натуральныя) правы чалавека на ўласнасць, асабістую і маёмасную недатыкальнасць, абарону гонару і годнасці, свабоды рэлігійнага і палітычнага выбару. Яны павінны быць замацаваны заканадаўча і забяспечаны дзяржаваю. Калі ў грамадстве адсутнічае павага да права, пісаў Л. Сапега, а пануе сваявольства і беззаконне, яно не можа лічыцца чалавечым, a робіцца падобным на звярыную зграю.
Закон у выдатнага правазнаўцы з’яўляецца той мяжой, да якой распаўсюджваецца свабода чалавека. Ведаючы законы, чалавек стрымлівае сябе ў сваіх учынках, нікога не крыўдзіць, «а калі б сам кім быў пакрыўджаны», не займаецца самасудам, а «абарону і лекі ад крыўды сваёй шукае» ў законе і судзе1. Канцэпцыя дзяржавы, прапанаваная Сапегам, якая будуецца на ідэі вяршынства закона, патрабавала роўнасці ўсіх перад законам і судом, але, будучы абаронцам інтарэсаў свайго класа — буйных землеўладальнікаў, ён пакінуў у Статуце нормы, якія замацоўвалі прывілеяванае прававое становішча шляхты ў краіне.
Сапега ідэйна абгрунтаваў і заканадаўча замацаваў важнейшы прынцып унутранай палітыкі ВКЛ — рэлігійнай талерантнасці. Хаця ён і з’яўляўся прыхільнікам уніі, але лічыў, што праваслаўныя беларусы і ўкраінцы павінны самі зрабіць свой рэлігійны выбар, бо законным з’яўляецца толькі свабоднае волевыяўленне. Нават сам Бог «не прымае слуг, якіх яму дастаўляюць сілай»,— пісаў канцлер у пісьме да уніяцкага епіскапа I. Кунцэвіча2. У шматканфесійнай краіне суіснаванне народаў магчымае толькі тады, калі ўсе яе грамадзяне, якой бы веры ні належалі, кіраваліся роўнымі правамі, a
1 Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мн., 2002. С. 102.
2 Памятннкн фнлософской мыслн Белорусснн XVII — первой половяны XVIII вв. Мн„ 1991. С. 76.
53
закон у аднолькавай ступені стаяў на абароне асабістай годнасці і ўласнасці і тых, і другіх, бо «прымушаць да веры якоенебудзь таварыства агідна волі боскай»1.
Як чалавек, светапогляд якога фарміраваўся на ідэях Рэфармацыі, Леў Сапега адстойваў незалежнасць свецкай улады ад царкоўнай. He прымаючы спробу I. Кунцэвіча апраўдаць вышэйшымі інтарэсамі царквы гвалт у адносінах да вернікаў, ён патрабаваў ад епіскапа, каб той «уладу сваю і абавязкі духоўніка прыстасаваў да волі гасподскай і намераў урада», бо «ўсё, што не ў згодзе з мірным жыццём і грамадскай карысцю, можа смела разглядацца як злачынства»2. Ён лічыў, што рэлігійны фанатызм епіскапа і прыхільнікаў яго метадаў падрывае палітычнае адзінства дзяржавы, раз’ядноўвае народ, робіць краіну няздольнай супрацьстаяць знешняй небяспецы.
Палітычныя і прававыя погляды Сымона Буднага (15301593) былі выкладзены ім перш за ўсё ў палемічным творы «Аб свецкай уладзе». Мысліцель уступае ў дыскусію з левымі радыкаламіарыянамі, якія адстойвалі ідэю скасавання дзяржавы, якую лічылі крыніцай зла, пратэставалі супраць любых форм улады, дзяржаўных законаў, судовай сістэмы і г.д. Сымон Будны абгрунтаваў неабходнасць дзяржаўнай улады, якую лічыў «рэччу добрай, павіннай існаваць заўжды, як і іншыя добрыя рэчы». Ён вылучаў наступныя функцыі дзяржаўнай улады: кіраўніцтва грамадскім жыццём, абарона грамадзян, ахова спакою і парадку. Адказваючы апанентам на абвінавачванні ўлады ва злоўжываннях, ён падкрэсліваў, што, калі чыноўнік паступае не нахрысціянску, нельга вінаваціць з гэтай нагоды ўладу, а трэба вызваляць тых яе носьбітаў, якія сеюць зло. Чыноўнікі і суддзі, быў перакананы мысліцель, павінны быць справядлівымі, сумленнымі, праўдзівымі, «не перакручваць законаў», не браць хабару. «Дар асляпляе вочы мудрых і скажае словы справядлівых»,— пісаў ён.
Рэзка адмоўна С. Будны ставіцца да выпадаў радыкалаў супраць дзяржавы. Ён падкрэсліваў боскае паходжанне дзяржавы і неабходнасць грамадзян падпарадкоўвацца дзяржаўнай уладзе. С. Будны паспрабаваў выдзеліць асноўныя метады ўздзеявня дзяржаўнай улады на грамадзян. Прыярытэтным у гэтым сэнсе ён ’ Памятннкн фнлософской мыслн Белорусснн XVII — первой половнны XVIII вв. Мн„ 1991. С. 76.
2 Кутузова Н.А. Нацвя, релнгвя н государственность в полемвческой лн тературе Беларусв конца XVI — первой половшіы XVII вв. Мн., 1998. С. 66.
54
лічыў выхаванне насельніцтва краіны ў духу падпарадкавання закону, а супраць тых, хто парушаў закон, павінен выкарыстоўвацца метад пакарання.
Палітычным ідэалам у С. Буднага выступае асветніцкая манархія. Гаспадар павінен абапірацца ў кіраўніцтве краінай на парады мудрых дарадчыкаў і на законы дзяржавы, імкнуцца да задавальнення патрэб усіх грамадзян, а не да асабістай карысці.
С. Будны, як і яго папярэднікі і сучаснікі, унёс свой уклад у развіццё дактрыны ідэальнай дзяржавы. У прыватнасці, ён выказваўся за роўнасць усіх грамадзян перад законам, за выключнае права суда абвінаваціць чалавека ў злачынстве.
Тыповымі для памяркоўнага гуманіста былі і сацыяльныя погляды С. Буднага. Ён быў прыхільнікам існуючага феадальнага ладу, адстойваў права на прыватную ўласнасць, у тым ліку і на людзей. Разам з тым мысліцель асуджаў найбольш жорсткія праявы прыгонніцтва. Дабрабыт і згода ў дзяржаве могуць быць забяспечаны, на думку С. Буднага, супрацоўніцтвам розных сацыяльных слаёў грамадства. Сацыяльныя і палітычныя канфлікты ён прапаноўваў, як і іншыя памяркоўныя гуманісты, вырашаць сродкамі маралі і права.
У антытрынітарскіх дыспутах абмяркоўваліся і пытанні, якія хвалявалі ўсё грамадства Вялікага княства Літоўскага. Так, у 5070х гадах XVI ст. у цэнтры ўвагі грамадскай думкі была Лівонская вайна, якую княства вяло з Масквой. У гэтай сувязі радыкалы на чале з П. Гезкам выступілі супраць удзелу хрысціян у войнах, у тым ліку і ў той, якую вяла дзяржава. Яны тлумачылі сваю пазіцыю тым, што вайна наогул супярэчыць хрысціянскай маралі. Больш таго, вайну вядзе ўрад, а абавязак сапраўднага хрысціяніна байкатаваць усе мерапрыемствы ўрада, таму што яны супярэчаць інтарэсам простага чалавека. Правыя арыяне, сярод якіх быў і С. Будны, у гэтай дыскусіі адстойвалі думку аб неабходнасці падыходу да войнаў дыферэнцыравана. У захопніцкіх войнах хрысціянін сапраўды не павінен удзельнічаць. Але ўдзел у абарончых войнах, якой яны лічылі і Лівонскую вайну, з’яўляецца ганаровым абавязкам кожнага грамадзяніна краіны.
Вельмі блізкімі да палітычных, прававых і рэлігійных поглядаў С. Буднага былі погляды яго паплечніка, аднадумца і сябра Васіля Цяпінскага (15401603). У гісторыю палітычнай і прававой думкі ён увайшоў як перакладчык на беларускую мову Евангелля і аўтар прадмовы да яго. В. Цяпінскі высока ўзняў праблему нацыяналь
55
най культуры, адукацыі і наогул праблему фарміравання нацыянальнай свядомасці.
У прадмове да «Евангелля» ён выказаў трывогу адносна зняважлівых адносін беларускіх феадалаў да роднай мовы, сваёй культуры. «Хго бы не мусмл плакатн,— пісаў В. Цяпінскі,— вндечн так велнкнх княжат, такнх панов зычных, так многа детак невннных, мужов с жонамн в таком зацнам рускам, а злаіца перад тьш достнпном, учоном народе езыка сваего славнага занедбане, а просто взгарду»1.
В. Цяпінскі лічыў, што адукаваныя беларускія феадалы павінны стаць на чале нацыянальнакультурнага руху і выратаваць нацыянальную культуру. Вялікі патрыёт, ён з гонарам выказваў сваю любоў да айчыны: «Л бых был готов, еслн она до конца згпнет, з нею згннут, або еслм через вашь ретунок будет выдвнгнена з вамн н з ней выбрннуть»2. У перакладзе на сучасную мову гэтыя словы гучаць так: «Я гатоў разам з радзімаю загінуць і разам з ёй уваскрэснуць».
Падыходы В. Цяпінскага да палітыкаправавых праблем, якія абмяркоўваліся ў час дыскусій паміж правымі і левымі антытрынітарыямі, былі аналагічныя падыходам Сымона Буднага. Апошні ў сваім вядомым гворы «Аб свецкай уладзе» падкрэсліваў, што шляхціц Цяпінскі сцвярджаў, што ўдзел хрысціяніна ў войнах, урадах, валоданне маёнткамі не супярэчаць евангельскаму вучэнню.
Такім чынам, у поглядах прадстаўнікоў памяркоўнагуманістычнага напрамку рэнесансавай думкі Беларусі адлюстраваны элементы раннебуржуазнага юрыдычнага светапогляду. У творах амаль піто ўсіх умераных гуманістаў мае месца спроба сфармуляваць асноўныя прынцыпы пабудовы дзяржавы, якая пазней атрымае назву прававой. Разам з ты.м, у іх сацыяльнапалітычных поглядах даволі яскрава праявілася класавая і гістарычная абмежаванасць. Яна заключалася ў іх перакананні, што ўсе нраблемы грамадскага жыцця могуць быць вырашаны на маральнаэтычным і прававым узроўнях без істотных змен існуючых сацыяльнаэканамічных і палітычных інстытутаў.