Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
Аналіз канкрэтнага гісторыкаправавога матэрыялу сведчыць аб тым, што гуманістычнарэфармацыйныя ідэі не атрымалі ў Беларусі паслядоўнай буржуазнай інтэрпрэтацыі, а асвойваліся кампрамісна, узгадняліся з феадальнымі сярэдневяковымі ўяўленнямі аб дзяржаве, грамадстве і праве. Асаблівасцю эпохі Адраджэння ў ВКЛ з’яўлялася меншая, чым у Заходняй Еўропе, кантрастнасць паміж рэнесансавымі і сярэдневяковахрысціянскімі формамі і метадамі мыслення, адносная размытасць граніц паміж імі. Таму невыпадкова сучасны беларускі філосаф У. Конан прапанаваў выкарыстоўваць дзеля вызначэння базавай ідэйнай асновы рэнесансавай
’ Лойка А. Дзеля чаго існуе Адраджэнне // Адраджэнне: Гістар. альм.
Вып. 1. Мн„ 1995. С. 88.
38
палітыкаправавой думкі Беларусі XVI ст. тэрмін «хрысціянскарэнесансавы гуманізм», які адлюстроўвае пераемнасць дзвюх эпох1.
У адрозненне ад Захаду, у Беларусі прынцып індывідуальнай свабоды чалавека ў грамадскапалітычнай і прававой думцы не атрымаў усебаковага развіцця. Найбольш тыповаю з’яваю беларускай рэнесансавай думкі была распрацоўка ідэі «агульнага дабра» — самаахвярнай дзейнасці асобы на карысць дзяржавы, айчыны. Бацькам універсальнай формулы патрыятызму як любові да зямлі, на якой ён нарадзіўся, да мовы, з якой яго бог у свет прывёў, стаў Францыск Скарына. Патрыятызм Скарыны не меў канкрэтнага класавага адраса, ён быў агульначалавечы. Інакш да патрыятызму падыходзілі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі. У прыватнасці, яны востра крытыкавалі сацыяльную вярхушку грамадства за непавагу да мовы народа, за абыякавасць да роднай культуры і г.д. Традыцыю скарынінскага патрыятызму Будны і Цяпінскі сацыялізавалі, зрабілі яе дэмакратычнай.
Выразнікам дзяржаўнага патрыятызму стаў канцлер ВКЛ Леў Сапега. Як і Скарына, ён, звяртаючыся да грамадзян краіны ў прадмове да Статута 1588 г., падымаў пытанні дзяржаўнай незалежнасці ВКЛ, дзяржаўнага статуса старабеларускай мовы.
Асаблівасцю беларускага Рэнесансу з’яўляецца не толькі стварэнне якасна новых духоўных каштоўнасцей, але і выпрацоўка прынцыпова новых падыходаў да старых каштоўнасцей, творчае выкарыстанне і развіццё традыцый мінулага. Можна сцвярджаць, што ў беларускай адраджэнскай думцы XVI ст. увасобіліся такія рысы народнай культуры, як чалавекалюбства, аптымізм, імкненне да хараства і справядлівасці, вера ў канчатковую перамогу дабра над злом.
Спецыфічнай рысай беларускага Адраджэння была цесная ўзаемасувязь гуманістычных ідэй з ідэямі і практыкай рэфармацыі. Асноўнымі прынцыпамі рэнесансавага гуманізму, якія аказалі рашучы ўплыў на фарміраванне буржуазнага светапогляду, былі антрапацэнтрызм, свабода і натуралізм (тэорыя натуральнага права). У палітычнай і прававой думцы XVI ст. паўстаюць такія ідэі, як гарантаванае права асобы на жыццё і ўласнасць, вучэнне аб прымаце правапарадку і г.д. Рэфармацыя ў сваю чаргу прынесла ў Вялікае княства ідэі незалежнасці індывідуальных рэлігійных пераканан
' Конон В.М. Гуманнстнческне пстокн Статута Велнкого княжества Лнтовского 1529 года // Первый Лнтовскнй Статут 1529 г.: Матерналы респ. науч. конф., посвяіценной 450летню Первого Статута. Внльнюс, 1982. С. 94.
39
няў, прыярытэту грамадскадзяржаўных інтарэсаў, дэмакратызму рэлігійнацаркоўнага жыцця.
У рэшце рэшт, спецыфіка беларускай рэнесансавай палітычнай і прававой думкі заключалася ў яе сацыяльнай базе, якую, у адрозненне ад Заходняй Еўропы, складалі разам з гарадской буржуазіяй, якая нараджалася, шляхта і нават частка магнатаў, погляды якіх насілі кампраміснарэфарматарскі характар.
4.2. Асаблівасці і змест памяркоўнагуманістычных поглядаў на развіццё грамадства
(Ф. Скарына, М. Гусоўскі, М. Літвін, А. Волан, С. Будны, Л. Сапега і інш.)
У залежнасці ад саслоўнакласавай арыентацыі мысліцеляў, іх адносін да грамадскіх пераменаў, а таксама да антычнай спадчыны, палітычную і прававую думку Беларусі XVIXVII стст. можна падзяліць на два напрамкі — памяркоўнагуманістычны і радыкальнагуманістычны.
Прадстаўнікі памяркоўнагуманістычнага напрамку адлюстроўвалі інтарэсы гараджан, а таксама прагрэсіўнай часткі шляхты і магнатаў. Гэтыя колы ўсведамлялі неабходнасць перамен у жыцці грамадства, але бачылі іх частковымі, у межах існуючых дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, выступалі за пераемнасці некаторых культурнафіласофскіх каштоўнасцей мінулага.
Светапогляднай базай ідэй памяркоўных гуманістаў была натуралістычнатэалагічная канцэпцыя развіцця гісторыі, сутнасць якой заключалася ў тым, што не адмаўлялася боская воля ў гісторыі чалавечага грамадства, разам з тым прызнавалася і роля чалавека — яго станоўчых і адмоўных якасцей, пачуцяў, інтарэсаў, патрабаванняў, асаблівасцей інтэлекту, маралі і г.д. Боскі ўдзел ў лесё чалавецтва замацоўвае стабільныя і нязменныя грамадскія формы. Таму прагрэс імі бачыўся ва ўдасканаленні маральных і прававых норм, царкоўных рэформах, а не ў змене сацыяльнапалітычных інстытутаў, якія яны ацэньвалі ў асноўным станоўча. Таму ў творах Ф. Скарыны, М. Літвіна, С. Буднага, А. Волана і інш. ідзе гаворка аб рэформах у галіне сацыяльнапалітычнага жыцця, прававога рэгулявання грамадскіх адносін і г.д., а не аб кардынальных зменах грамадскапалітычнага ладу. Абсалютызуючы маральны і прававы фактары ў грамадскім жыцці, яны імкнуліся прывесці грамадскія адносіны ў адпаведнасць з прынцыпамі гармоніі, згоды,
40
раўнавагі, ліквідаваць грамадскія супярэчнасці пры дапамозе разумных рэформаў.
Важнейшымі праблемамі, якія ўздымаліся прадстаўнікамі памяркоўнагуманістычнай думкі, былі праблемы развіцця нацыянальнай культуры і рэлігійнай свабоды.
4.3. Палітычныя і прававыя погляды Ф. Скарыны (1486 (90) — 1551 (56)
Вялікі мысліцельгуманіст эпохі Адраджэння ўсёй сваёю творчасцю імкнуўся здзейсніць сінтэз хрысціянскай багаслоўскай традыцыі з антычнай і заходнееўрапейскай рэлігійнафіласофскай культурай. Ён звяртаўся да Бібліі, дзе зафіксавана тысячагадовая мудрасць, каб знайсці адказы на пытанні тэарэтычнай філасофіі і дзяржаўнаправавой практыкі. «В сей кннзе,— пісаў Скарына аб Бібліі,— всее прнроженое мудростн зачало н конец... В сей кннзе всл законы н права, нлн же люде на землн справоватнся нмають, напнсаны суть»1.
Прававыя погляды Ф. Скарыны часткова прадстаўлены ў прадмове да перакладу «Другога закона» — заключнага раздзела «Пяцікніжжа» Маісея, а таксама ў яго дадатках і каментарыях да другіх біблейскіх кніг. У гэтых працах Ф. Скарына выкладае сваю канцэпцыю суадносін паміж маральнымі і юрыдычнымі законамі. «Дзесяць запаветаў Старога закона» мысліцель лічыў найлепшым сродкам выхавання народнай правасвядомасці, таму што яны складаюць аснову маральных законаў, якія, у сваю чаргу, перадаюцца Богам праз прарокаў правадырам народа. А кожны народ разам са сваімі кіраўнікамі прымае на іх аснове юрыдычныя законы, парушэнне якіх вядзе да жорсткіх, але справядлівых грамадскіх і боскіх санкцый. Ф. Скарына быў упэўнены, што падмуркам дзяржавы, якую мы сёння завём прававой, з’яўляецца выкананне яе грамадзянамі наступнага пастулата натуральнага права, сфармуляванага яшчэ ў раннехрысціянскай літаратуры ў форме маральнага імператыва: «Ва ўсім, як жадаеце каб з Вамі абыходзіліся людзі, так абыходзьцеся і Вы з імі»2. Без рэалізацыі ў паўсядзённым жыцці чалавека гэтага закона немагчыма цывілізаванае грамадства. Толькі праз гэты закон, на думку Ф. Скарыны, запісаны ў кожным людскім сэрцы, чалавек разумее, што яму не дазволена непаслушэн
1 Скарына Ф. Прадмовы і пасляслоўі. Мн., 1969. С. 62.
2 Тамсама. С. 93.
41
ства, забойства, пралюбадзейства, нянавісць, паклёп, зайздрасць і г.д. Беларускі мысліцель лічыў, што гэтага ідэальнага маральнага закона было б дастаткова для любой супольнасці грамадзян у тым выпадку, калі б яна складалася толькі з добрых людзей.
На думку Ф. Скарыны, «праведному (сумленнаму чалавеку,— Аўт.) закон не ест положен». Як бачым, мысліцель лічыў, што дабрачыннаму, маральна дасканаламу чалавеку пісаныя законы неабавязковыя, бо закон змяшчаецца ў яго сэрцы і ён адчувае асабістую адказнасць за свае ўчынкі перад грамадствам. Далей Скарына разважаў, што законы неабходны «для людей злых, абы боячмся казнн, смнрнлн смелость свою н моцн не мелн нным ушходнтн н абы добрын межм злымн в поком жмтн моглн»1. Недасканаласць грамадства выклікае неабходнасць у пісаным праве. Мысліцель дае адказ на пытанне, якім павінен быць ідэальны пісаны закон. Перш за ўсё, у яго аснове павінен ляжаць закон «прнрожены», які пісаны Богам і замацаваны ў чалавечым розуме, што дае магчымасць асобе арыентавацца ў паводзінах з іншымі людзьмі. Акрамя таго, ён павінен быць «почтнвый, справедлнвый, можный, потребны, пажнточны подле прнроження, подлуг обычаев землн, часу н месту прнгожнй, явный, не нмел в собе закрнтостн, но к посполнтому доброму напнсаны»2. Іншымі словамі, Ф. Скарына жадаў бачыць законы, якія рэгулююць грамадскія адносіны, прыстойнымі, справядлівымі, карыснымі чалавеку, адпаведнымі часу і звычаям краіны, зразумелымі, не дапускаючымі двухсэнсоўнага тлумачэння, выдадзенымі не на карысць пэўных асоб, а на агульнае дабро. У прадмове да «Другога закона» Ф. Скарына прапаноўвае класіфікацыю права, якая, на думку сучасных даследчыкаў гісторыі дзяржавы і права Беларусі, была пакладзена ў аснову кадыфікацыі прававога матэрыялу ў Статуце 1529 г.3
Ён падзяляў права на «прнроженое» (натуральнае), закладзенае ў розуме і пачуццях чалавека, і пісанае, якое, у сваю чаргу, падзяляў на боскае (крыніцай якога былі прадпісанні Старога і Новаго запаветаў), царкоўнае і земскае (крыніцы якіх знаходзіліся ў чалавечай волі).
Асаблівую ўвагу асветнік удзяляў класіфікацыі земскага права. Нормы, рэгулюючыя грамадзянскія праваадносіны, Скарына
1 Скарына Ф. Прадмовы і пасляслоўі. С. 95.
2 Тамсама.
3 Гл.: Юхо Я.А. Грамадскія і прававыя погляды Скарыпы // Полымя. 1967. № 6. С. 175180.
42
аб’ядноўваў у паспалітае (агульнае права). Крымінальнае права («наснлню снлой отпрання») было выдзелена ў асобы раздзел, але некаторыя яго нормы ўваходзілі ў раздзелы права царскага і права рыцарскага (ваеннага). Да царскага права Ф. Скарына адносіў нормы дзяржаўнага, адміністратыўнага і фінансавага права. Міжнароднае права рэгулявала правілы вайны і міру, дыпламатычныя адносіны і іншыя сувязі паміж дзяржавамі. У самастойныя раздзелы заканадаўства мысліцель вылучаў таксама гарадское, купецкае і марское права.