• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    Асноўнай крыніцай земскага права Ф. Скарына лічыў волю суверэннага народа.
    Вялікае значэнне Ф. Скарына надаваў удасканаленню сістэмы правасуддзя. «Судьн нсправне да судеть людей судом справедлнвым н да не уклонятся нн на жаднаю старану, н да не зрять на лнца н не прнмають даров, понеже дарове ослепляюць очн мудрых людей н зменяють слова справедлмвых»1. Цікава, што гэтыя думкі мысліцеля ўвайшлі ў тэкст прысягі суддзяў земскага шляхецкага суда, замацаванай у IV раздзеле Статута 1588 г.
    Сістэма каштоўнасцей Ф. Скарыны мела дакладную палітычную накіраванасць. Ён імкнуўся арыентаваць сваіх суайчыннікаў на гуманізацыю і дэмакратызацыю грамадства.
    Разважаючы наконт ідэальных дзяржаўных форм, ён схіляўся да моцнай манархісцкай улады, на чале якой павінен стаяць мудры манархрэфарматар. I невыпадкова ў прыклад сучасным яму кіраўнікам ён ставіў вялікіх рэфарматараў і заканадаўцаў мінулага: афіняніна Салона, старажытнаспартанскага заканадаўцу Лікурга, рымляніна Нума Пампея, заступнікаў навук і мастацтва Саламона, Пталамея Філадэльфа і інш., якія «в науке н в кннгах вечную славу н памяць оставнлн по себе»2. Галоўная мэта дзяржавы (для яе вызначэння Ф. Скарына ўжывае тэрміны «посполнтое доброе», «отчнна своя», «собранне людское») — агульная карысць і згода. Бо «незгода н нанбольшне царства разрушаеть», а «справа всякого собрання людскога ...соеднненнем ласкн н згодою посполнтое доброе помножено бываеть»5.
    Ф. Скарына ўзняў на новы ўзровень нацыянальнапатрыятычную традыцыю старажытнарускай культуры. Для яго любоў да
    1 Скарына Ф. Прадмовы і пасляслоўі. С. 95.
    2 Тамсама. С. 95.
    3 Скарына Ф. Творы, прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія.
    Мн„ 1990. С. 130.
    43
    Радзімы і народа, пачуццё абавязку перад айчынай і «людзьмі паспалітымі» былі вышэй, чым рэлігійныя інтарэсы. Упэўнены ў тым, што «...людн, н где зроднлнся н ускормлены суть по бозе, к тому месту велікую ласку пмають», беларускі асветнік заклікаў суайчыннікаў, каб «всякого тружання м скарбов для посполнтого доброго н для отчпзны своей не лютовалн»1.
    Як прадстаўнік свайго часу, Скарына быў рэлігійным чалавекам, але яго рэлігійнасць не была артадаксальнай. Ён лічыў веру асабістай справаю чалавека і быў упэўнены, што паміж Богам і чалавекам няма неабходнасці ў пасрэдніку, якімі з’яўляюца дзеячы царквы.
    Кожны чалавек здольны спасцігнуць Святое Пісанне. Менавіта гэтыя погляды сталі ідэйнаю асноваю друкарскай дзейнасці Скарыны. Ён перакладаў на родную мову біблейскія тэксты, даваў іх тлумачэнне, чым пашыраў магчымасці для «люду паспалітага» разуменне боскай ісціны, боскага закону. Скарына лічыў, што ў цэнтры ўвагі чалавека павінны быць зямныя інтарэсы, свецкая, грамадская дзейнасць на карысць дзяржавы і суайчыннікаў.
    Такім чынам, яшчэ да часу шырокага наступу рэфармацыі ў Вялікім княстве Літоўскім погляды вялікага беларускага асветніка адлюстроўвалі такія рысы рэфармацыйнай ідэалогіі, як індывідуалізацыя веры, прыярытэт грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў перад царкоўнымі.
    Некагорыя даследчыкі, аналізуючы творчую спадчыну Ф. Скарыны, прыйшлі да высновы аб прыхільнасці яго да ідэі уніі паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі. Справа ў тым, што, каментуючы новазапаветныя тэксты, ён пры кожным зручным выпадку падкрэсліваў неабходнасць злучэння хрысціян. Так, у прадмове да «Дзеянняў і Пасланняў Апосталаў» Ф. Скарына адзначаў: «Тут знойдеш о церковной еднноте нже всем с любовню молнтнся в купе»2. Ва ўсходніх і заходніх хрысціян, падкрэсліваў Ф. Скарына, няма ніякіх падстаў для адасаблення, бо яны маюць адзінага настаўніка — Ісуса Хрыста, які заклікаў іх жыць у братняй любові, добрых звычаях і супольнай веры. Асветнік вылучаў думку апостала Паўла з «Паслання Паўла да Эфесянаў»: «...яко н мамы жнтн во добрых обычаех, во соеднненнн веры, спомогаюше друг друга, co
    1	Старажытная беларуская літаратура. Мн., 2002. С. 271.
    2	Саверчанка I. Aurea mediocritas: Кніжнапісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока. Мн., 1998. С. 91.
    44
    всякою любовню, яко разнын уды всн еднну главу нмуше Хрнста»1.
    Аналізуючы творы апостала Паўла, Скарына прыйшоў да высновы, што Павел заўсёды выступаў супраць падзелу Хрыстовай царквы. Некарэктным асветнік лічыў і пытанне аб тым, хто з’яўляецца першасвятаром — Рымскі Папа ці Канстанцінопальскі патрыярх. Адзіная галава Царквы, сцвярджаў ён, Ісус Хрыстос: «Также от Пнсання нсказует, вышшего первосвяіценннка бытн Хрнста — Сына Божня»2.
    Такім чынам, Скарына ўсімі магчымымі сродкамі падкрэсліваў бессэнсоўнасць падзелу Хрыстовай царквы і надуманасць спрэчак аб першынстве паміж найвышэйшымі іерархамі Заходняй і Усходняй цэркваў.
    4.4.	Палітычныя і прававыя погляды Міколы Гусоўскага (каля 1480—1533)
    Сучаснік Ф. Скарыны, ренесансавы гуманіст Мікола Гусоўскі, увайшоў у гісторыю палітычнай і прававой думкі Беларусі як аўтар славутага паэтычнага твора «Песня пра зубра». Напісаная па заказу Папы Рымскага Льва X, паэма выйшла невялікім тыражом у Кракаве ў 1523 г., а потым па волі лёсу геніяльны твор Гусоўскага быў забыты як у еўрапейскіх краінах, так і на Радзіме. I толькі ў 1980 г. у сувязі з 500годдзем паэта і палітыка ЮНЕСКА ўключыла яго імя ў сусветны каляндар. 3 гэтай пары беларускага паэталацініста лічаць сваім прадстаўніком у сусветнай культуры таксама палякі і літоўцы. Галоўны сэнс паэмы Гусоўскага — гімн Радзіме. Радзіма паэта Вялікае княства Літоўскае — паўстае ў паэме ў вобразе магутнага зубра, на якога вядзецца няспыннае паляванне з мэтаю вынішчэння. Забойства зубра — гэта забойства Айчыны. Разам з тым Гусоўскі папярэджвае, што мірны зверволат можа зрабіцца небяспечным для сваіх карнікаў.
    3	месца сарваўся на выжлаў. Бушуе ў ламаччы.
    ...Гэта Гаргона, аслеплая ў ярасці дзікай,
    Міма прамчыцца: нялегка ж у руху імклівым
    Гэтакай масе раптоўна валодаць сабою...
    Кожная жылка ў парыве, і ў позірку — іскры.
    Доўга бушуе ў загоне, раздражнены, гнеўны, Прагне з кімнебудзь счапіцца і вымесціць ярасць.
    1 Саверчанка I. Указ. твор. С. 92.
    2 Тамсама.
    45
    Злосцю клякоча нутро, і якая нянавісць
    Рухае ёю, мяркуйце па гэтым выпадку...
    Зараз жа стопча, збадзе, разарве на кавалкі.
    Страшная прагнасць у звера адпомсціць, сквітацца
    3	ворагам сілай сваёй і за кроў, і за раны...
    Зваліць пад ногі, растопча, прапора рагамі
    Так, што пасля не пазнаеш, дзе цела, дзе туша.
    Нават з адных успамінаў заходзіцца сэрца1.
    Зыходзячы з сэнсу паэмы, аўтар звяртае ўвагу на тое, што яго суайчыннікі, змучаныя міжусобнымі войнамі і нападамі іншаземцаў, павінны сабраць усю сваю моц і абараніць Радзіму ад знішчэння.
    Для М. Гусоўскага характэрна звязванне гістарычнага прагрэсу з мірам ў грамадстве, з росквітам духоўных сіл, добрых нораваў. Войны, на думку паэта,— праява маральнай дэградацыі грамадства, паказчык яго ўнутранай хваробы.
    Як і Ф. Скарына, аўтар паэмы ўздымае праблему ідэальнага правіцеля, але, у адрозненне ад першага, шукае ідэал у айчыннай гісторыі. Ва ўсведамленні Гусоўскага, усімі рысамі ідэальнага спадара (дзяржаўнай мудрасцю, вайсковай доблесцю, справядлівасцю) валодаў толькі вялікі князь Вітаўт. Паэт падкрэсліваў схільнасць вялікага князя да падпарадкавання закону, яго барацьбу з суддзямі — хабарнікамі і лжэсведкамі.
    Строга і крута судзіў, і прытым — справядліва.
    Сам справядлівы ва ўсім, ён па гэтай жа мерцы
    Кожнаму мераў і нейкім сваім адчуваннем
    Мог здагадацца адразу, дзе праўда, дзе крыўда2.
    Вельмі сучаснай і злабадзённай была ідэя Гусоўскага аб калектыўнай бяспецы, якая павінна была рэалізавацца праз стварэнне лігі еўрапейскіх хрысціянскіх дзяржаў супраць асманскай Турцыі.
    Адмоўна ставіўся Гусоўскі да Рэфармацыі. Ён, як і іншыя дзеячы Адраджэння (Эразм Ратэрдамскі, Томас Мор), лічыў, што пратэстанцкія ідэі садзейнічаюць расколу хрысціянскага свету, узбуджаюць у грамадстве нянавісць і варожасць, вядуць да грамадзянскай вайны. Гусоўскі абвінавачваў Лютэра і яго аднадумцаў у тым, што яны расхісталі старажытныя ўстоі хрысціянскай рэлігіі, імкнуліся скасаваць услед за духоўнай і свецкую ўладу. Перад вялікай пагрозай хрысціянскім народам з боку Асманскай імперыі
    1 Гусоўскі М. Песня пра зубра. Мн., 1981. С. 50.
    2 Тамсама. С. 60.
    46
    ідэалогія пратэстантызму, на думку мысліцеля, раз’ядноўвае і паслабляе іх.
    М. Гусоўскі першым з еўрапейскіх гуманістаў XVI ст. паставіў пытанне аб гарманічных адносінах паміж чалавекам і прыродай, аб неабходнасці аховы скарбаў прыроды, гаспадарскага выкарыстання прыродных багаццяў. Як чалавек рэлігійны, Гусоўскі ў сваёй паэме звяртаецца да дзевы Марыі з малітваю аб захаванні прыгажосці і багацця навакольнага Свету:
    Вартая ты не малітвы раба, а харалу
    Цэлага свету зямнога — людзей і стварэнняў,—
    I велічання, і славы ты варта таксама1.
    Паэт ставіць чалавека і ўвесь жывы свет на адзін прыступак светабудовы. Бо калі жывёлы, птушкі і іншыя жывыя істоты згінуць, то збяднелы свет скіне ў цемру душу чалавека, і тады не дапамогуць яму ні адукацыя, ні культура.
    Такім чынам, ужо ў XVI ст. М. Гусоўскі змог геніяльна прадбачыць шматлікія балючыя праблемы наступных стагоддзяў, звязаныя з крызісам гуманістычнага светаўспрымання. Асветнік заклікаў чалавецтва да выратавання ад знішчэння навакольнага асяроддзя, спынення братазабойчых войнаў, пошукаў кампрамісу і згоды паміж народамі, усталявання гармоніі паміж прыродай, чалавекам і грамадствам.
    4.5.	Палітычныя і прававыя погляды Міхалона Літвіна
    Цікавымі для нас з’яўляюцца погляды яшчэ аднаго прадстаўніка памяркоўнагуманістычнага напрамку — Міхалона Літвіна.
    Свае думкі аб палітыцы, дзяржаве і праве ВКЛ ён развіў у славутым творы «Аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян» (1550). Сучасныя беларускія даследчыкі С. Падокшын і С. Сокал звярнулі ўвагу на навізну метадалагічнага падыходу М. Літвіна, які выкарыстоўваў параўнанне нораваў і звычаяў уласнага і суседніх народаў. У беларускай прававой традыцыі звычаям як крыніцы права надаваліся рысы нязменнасці і непарушнасці («Старнны не рухаць»), Літвін жа катэгарычна патрабуе змяніць тыя норавы і звычаі, якія не адпавядаюць прынцыпам рацыянальнага рэгулявання сацыяльных, палітычных і прававых адносін, справядлівасці і аба
    1 Гусоўскі М. Указ. твор. С. 78.