• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    Гл.: Фнлнст Г. Іісторпя «преступленйй» Святополка Окаянного. Мн.. 1990. С. 78.
    18
    Прававая думка была абумоўлена ўзроўнем сацыяльнаэканамічнага і палітычнага развіцця беларускіх зямель у ХХІІІ стст.
    У аснове старажытнай прававой тэорыі ляжала царкоўнае вучэнне аб тым, што ў грамадстве і ва ўсім свеце наогул пануе нязменны, раз і назаўсёды ўстаноўлены Богам парадак. Таму спробы крытыкі ці змены існуючай прававой сістэмы лічыліся ерассю. Гэта, безумоўна, абмяжоўвала праватворчую дзейнасць у краіне. Прававая сістэма, якая мела месца ў старажытных княствах, грунтавалася на ідэі поўнага бяспраўя рабоў (халопаў, чэлядзі нявольнай) і фармальнай роўнасці перад законам свабодных людзей, якая праяўлялася ў праве голасу на вечавых сходах, у роўных павіннасцях, у тым ліку і вайсковай. Але па меры ўмацавання феадальных адносін узрасталі правы і перавагі буйных землеўладальнікаў, аб чым яскрава сведчаць прававыя крыніцы. Найболып старажытнымі помнікамі пісанага права на тэрыторыі Беларусі былі граматы, якія датычылі адносін Полацка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама шэраг дагавораў беларускіх зямель з нямецкімі гарадамі.
    Князі, баяры і вышэйшыя слаі духавенства былі найбольш абароненыя законам. Яны маглі распараджацца сваімі маёнткамі, учыняць грамадзянскаправавыя здзелкі, мелі залежных ад сябе людзей, а таксама халопаў. Меньшай праваздольнасцю і дзеяздольнасцю валодалі свабодныя людзі, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад буйных землеўладальнікаў, яшчэ меншай — феадальназалежныя сяляне.
    Крыніцы дазваляюць сцвярджаць, што ў залежнасці ад сацыяльнай прыналежнасці пацярпелага і злачынцы ўстанаўлівалася і розная крымінальная адказнасць. Напрыклад, у адпаведнасці з дагаворам 1229 г. за забойства свабоднага чалавека з вінавагага спаганялася 10 грыўнаў серабра, за пана або пасла — 20, за халопа — 1 грыўна серабра. Разам з тым, нельга не адзначыць тое, што для старажытнага заканадаўства характэрна таксама высокая прававая абарона жанчыны, што адлюстравана як у грамадзянскім, так і ў крымінальным праве. Напрыклад, у выпадку, калі муж ішоў ў сям’ю жонкі, уласнікам гаспадаркі лічылася жанчына. За злачынства, учыненае супраць жанчыны, вінаваты нёс пакаранне (штраф) у двайным памеры.
    Жорсткія пакаранні прадугледжваліся за злачынства супраць маралі. Пасля прыняцця хрысціянства на развіцці сямейнашлюбнага права адбілася і царкоўная дактрына. Законнай лічылася толькі царкоўная форма шлюбу. А на атрыманне спадчынных пра
    19
    воў маглі разлічваць толькі дзеці, якія нарадзіліся ад бацькоў, гіавенчаных у царкве.
    Такім чынам, старажытнае права ХХІІІ стст. развівалася пад уплывам як звычаяў першабытнага грамадства, так і сацыяльнапалітычных і духоўных перамен, звязаных з фарміраваннем раннефеадальнай дзяржавы і распаўсюджаннем хрысціянства.
    2.4.	Грамадскапалітычныя погляды Еўфрасінні Полацкай
    Сацыяльнапалітычная рэчаіснасць XII ст. абумовіла з’яўленне шэрагу выдатных мысліцеляў, пісьменнікаў, асветнікаў, якія зрабілі вялікі ўклад у развіццё палітычнай і прававой думкі. Беларуская зямля нарадзіла такія магутныя постаці, як Еўфрасіння Полацкая, Клімент Смаляціч, Кірыла Тураўскі, творчая дзейнасць якіх пакладзена ў скарбонку сусветнай культуры. Той факт, што ўсе яны атрымалі вельмі добрую для таго часу адукацыю, не выязджаючы за межы сваёй радзімы, гаворыць на карысць даволі высокага культурнага ўзроўню старажытных беларускіх зямель.
    Важную ролю ў працэсе ўмацавання пазіцый хрысціянскай ідэалогіі ў полацкай зямлі адыгрывала Еўфрасіння Полацкая (11101173), ігумення жаночага манастыра ў Полацку, дачка малодшага сына славутага Усяслава Чарадзея. Звесткі аб яе духоўным узвышэнні мы знаходзім у «Жыціі святой Еўфрасінні Полацкай», якое было створана неўзабаве пасля яе смерці. «Жыціе» прасягнута пафасам сцвярджэння хрысціянскіх светапоглядных уяўленняў: неабходнасці духоўнага ўдасканалення, падзвіжніцтва, самаадданага служэння выпіэйшым маральным ідэалам.
    Яркім прыкладам дабрачыннасці, рэлігійнага служэння, патрыятызму выступае ў творы сама Еўфрасіння. Апавяданне «Жыція» аб яе грамадскай і царкоўнай дзейнасці дае магчымасць рэканструяваць яе погляды на адукацыю чалавека, хрысціянскую ідэалогію, айчынную і сусветную гісторыю і г.д.
    Ігумення была прыхільніцай ідэі народнай асветы. У адукацыі народа яна бачыла і галоўны шлях да ўзвышэння Полацкага княства, і сродак распаўсюджання хрысціянскай ідэалогіі. Асуджаючы гвалт у справах веры, асветніца імкнулася развіць у народзе хрысціянскія дабрачыннасці праз асвяшчэнне ўсяго, што магло служыць хрысціянству: школьную справу, культавае будаўніцтва, перапісванне святых кніг, іканапіс. Манастырскія школы, якія існавалі пад пратэктаратам Еўфрасінні, адрозніваліся ад школ таго часу
    20
    сваёй праграмаю навучання. Акрамя традыцыйных дысцыплін — пісьма, арыфметыкі, чытання, царкоўных спеваў,— вялікая ўвага надавалася гістарычным ведам. Прычым вучні вывучалі гісторыю не толькі Полацкага княства і дынастыі Рагвалодавічаў, але і славянства і сусветную гісторыю. Усведамленне айчыннай гісторыі як часткі агульначалавечага гістарычнага працэсу ўзмацняла ў сучаснікаў ігуменні патрыятызм, імкненне да служэння на карысць роднай зямлі.
    Сведчанні «Жыція» даюць магчымасць меркаваць таксама аб гуманістычнай сутнасці палітычнага светапогляду Еўфрасінні. Яна імкнулася прымірыць «князя co князем», «боярп с боярнном», «служаннна co служаннном», «но всех хотяше нметн, яко еднну душю»1. Асветніца мела моцнае ўздзеянне на палітычнае жыццё не толькі Полацкага княства, але і ўсіх княстваў полацкай зямлі. Яна ўплывала на рашэнні веча аб запрашэнні князей, на прызначэнне царкоўных іерархаў, праяўляла міратворчыя клопаты па спыненню міжусобных спрэчак Рагвалодавічаў. У царкоўных спевах, створаных у яе гонар у XII ст., адзначалася: «Княземсродннкам друг на друга дерзаюіце падьятн мечь возбраннла есн, яко оружне обоюдоостро словесем божнм устрашаюшем»2.
    Дзейнасць Еўфрасінні была высока адзначана сучаснікамі. «Жыціе святой Еўфрасінні Полацкай» называе асветніцу «...небопарный орел, покарнвшн от Запада н до Востока, яко луча солнечна, просветнвшн всю землю полоцкую»3.
    Можна адназначна сцвярджаць, што думкі, справы і вобраз падзвіжніцы Еўфрасінні Полацкай набылі вышэйшую якасць нацыянальнага сімвала самаадданага служэння высакародным ідэалам, вернасці сваёй айчыне.
    2.5.	Грамадскапалітычныя погляды Кірылы Тураўскага
    Творчая спадчына Кірылы Тураўскага (11301182) характарызуецца глыбокім пранікненнем асветніка і палітычнага дзеяча у тагачасную сацыяльнапалітычную рэчаіснасць, духоўнае жыццё грамадства як Тураўскага княства, так і інвіых зямель Кіеўскай Русі.
    1 Бсларуская мінуўшчына. 1994. № 1. С. 21.
    2 Арлоў У. Еўфрасіння Полацкая. Мн., 1992. С. 195.
    3 Старажытная беларуская літаратура. Мн., 2002. С. 78.
    21
    Як сведчаць старажытныя крыніцы, ён быў «кніжнікам», бліскучым літаратарам, эрудытам, рэлігійнапалітычным дзеячам. Сучаснікі ведалі Кірылу Тураўскага як аўтара прытчаў, якія мелі дыдактычнае і тлумачальнае прызначэнне. У той час нават адукаваныя людзі не заўсёды маглі арыентавацца ў хрысціянскіх дог.мах і сімвалах, таму асветнік імкнуўся данесці іх сэнс да сучаснікаў. Ён упадабляе Бога мастаку і дойліду, які стварыў космас, зямлю, расліны, жывёлу і чалавека, які стаў вянцом боскай творчасці. I ў адносінах да свайго тварэння Бог выступае як вярхоўны заканадаўца, які трымае свет у стане дынамічнай, рухомай гармоніі. Вынікам боскага промыслу К. Тураўскі бачыў і сацыяльны парадак у грамадстве. Важнейшая праблема, якая распрацоўвалася аўтарам і знайшла адлюстраванне ў яго творах,— гэта ўзаемаадносіны чалавека і Бога. Найбольш выразна названая праблема паўстае ў «Прытчы пра сляпога і кульгавага» або «Пра чалавечую душу і цела». Сляпая душа і кульгавае цела сімвалізуюць маральна недасканалае чалавечае грамадства, якое ў сілу сваёй грахоўнасці не можа выкарыстаць для дабра боскае тварэнне.
    Праз усю прытчу праходзіць папярэджанне аўтара аб тым, што калі людзі не будуць выконваць усталяваныя Богам законы, то іх чакае суровае пакаранне Усявышнім — стваральнікам сусвету.
    Кірыла Тураўскі востра рэагаваў на палітычныя падзеі, сведкам якіх быў. У гэтым сэнсе паказальная яго перапіска з УладзіміраСуздальскім князем Андрэем Багалюбскім. Тураўскі епіскап папракаў апошняга за спробы палітычнага і царкоўнага расколу старажытнарускага грамадства. Справа ў тым, што Багалюбскі імкнуўся да стварэння ва Уладзіміры другога палітычнага цэнтра Русі з мэтаю супрацьпаставіць яго Кіеву. Разам з тым, ён спрабаваў раскалоць праваслаўную рускую царкву на дзве мітраполіі — Кіеўскую і Уладзімірскую, паставіўшы мітрапалітам апошняй растоўскага епіскапа Фёдара.
    Такім чынам, Кірыла Тураўскі выступае як прыхільнік палітычнага і царкоўнага адзінства Кіеўскай Русі, асуджае супрацьпраўныя, вераломныя метады ў палітыцы, заклікае служыцеляў царквы памятаць пра сваё высокае прызначэнне і не спакушацца на мірскую славу і пашану.
    Асобае месца ў творчасці Кірылы Тураўскага займае ідэйная барацьба супраць феадальнай раздробленасці, міжусобных войнаў. Ён прапагандаваў неабходнасць захавання моцы і адзінства дзяржавы, прасіў у сваіх малітвах Бога паслаць мір яго айчыне, пазбавіць яе ад «гнюсных спраў цяперашняга веку».
    22
    Кірылу Тураўскага хвалявала і праблема ўзаемаадносін паміж свецкай і царкоўнай уладамі. Ён падтрымліваў тэндэнцыю да іх адзінства і, згодна з візантыйскай канцэпцыяй цэзарапапізму, паслядоўна выступаў з ідэяй «аднаго спадара»1.
    Нельга не адзначыць і таго факта, што глыбокае вывучэнне спадчыны Кірылы Тураўскага, аналіз яго поглядаў на тагачаснае палітычнае жыццё прывялі некаторых даследчыкаў да версіі аб тым, што менавіта ён з’яўляецца аўтарам неўміручага «Слова пра паход Ігаравы».
    Напрыклад, даследчык Б. Зотаў ў артыкуле «Хто ён — аўтар “Слова пра паход Ігаравы”» прыводзіць наступныя доказы на карысць гэтай гіпотэзы. «Слова...», як і творы Кірылы Тураўскага, аб’ядноўвае:
    1)	дасканаласць формы, высокая ступень літаратурнага майстэрства, блізкасць да народных традыцый, моўныя асаблівасці;
    2)	веданне аўтарам візантыйскай літаратуры, тэкстуальныя запазычанні з «Іліяды» Гамера.