• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    47
    роне правоў чалавека. У практыцы рэгулявання грамадскіх адносін ён прапанаваў выкарыстаць пазітыўныя норавы і звычаі суседніх народаў, нават не хрысціянскіх (татар).
    He ставячыся адмоўна да феадальнапрыгонніцкай структуры грамадства, мысліцель лічыў неабходным скасаванне найбольш жорсткіх яе элементаў, напрыклад інстытута «халопства». «Мы трымаем у прыгнёце людзей сваіх, здабытых не вайной, не продажам, якія належаць не да чужога, але да нашага племені і веры».
    Крытыкуючы існуючую сістэму ваеннага падаткаабкладання насельніцтва, ён прапанаваў увесці сістэму прапарцыянальнага падатку, якая ахоплівала б усе саслоўі ВКЛ, у тым ліку і шляхту, па прынцыпу: «у каго больш зямлі, той павінен больш плаціць». Вялікую ўвагу надаваў М. Літвін праблеме ўдасканалення правасуддзя. Перш за ўсё ён выступаў за дэмакратызацыю судовага працэсу, бо, на думку правазнаўцы, вялікія судовыя падаткі былі не пад сілу нават чалавеку сярэдняга дастатку.
    Інтарэсы грамадскай справядлівасці, меркаваў М. Літвін, патрабуюць, каб суддзі на судовым пасяджэнні разглядалі справу не асабіста, а ў прысутнасці іншых асоб. «Нашы ж вырашаюць справы і аднаасобна, і п’янствуючы, выгнаўшы пасрэднікаў і сведак, і могуць рабіць што захочуць»1. Такім чынам, М. Літвін ставіць пытанне аб галоснасці і публічнасці правасуддзя.
    Мысліцель лічыў, што жыццё чалавека, да якога б ён саслоўя ні адносіўся, ёсць найвышэйшая каштоўнасць. Гэта пазіцыя прывяла М. Літвіна да высновы аб неабходнасці вывядзення сялян зпад юрысдыкцыі паноў і забароны вынясення панскімі судамі ім смяротных прысудаў. Смяротная кара разглядалася правазнаўцам як асаблівая спецыяльная юрысдыкцыя выпіэйшых судовых інстанцый. Ён спасылаецца на вопыт татар і масквіцян, дзе такое права маюць толькі «асобыя суды ў сталіцах». Літвін прапаноўваў увесці ў Вялікім княстве агульнасаслоўныя суды, заканадаўча замацаваць роўнасць людзей рознай саслоўнай прыналежнасці перад судом і законам. Ён выступаў за незалежнасць ад адміністрацыі судовай улады, за стварэнне апеляцыйных судоў.
    У сувязі з вышэйазначаным трэба падкрэсліць, што праблемы ўдасканалення судаводства, узнятыя Літвінам у трактаце «Аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян», былі часткова рэалізаваны ў час судовай рэформы 15641588 гг. у Вялікім княстве Літоўскім.
    1 Лнтвнн М. О нравах татар, лнтовцев н москвнтян: Архнв нсторякоюрндяческнх сведеннй, относяіцнхся к Росснн. М., 1954. С. 49.
    48
    Актуальным быў заклік мысліцеля да кіраўніцтва краіны — павысіць патрабаванне да чыноўнікаў, якія займаюць высокія дзяржаўныя і судовыя пасады, адносна іх прафесійных і маральных якасцей. Перш за ўсё гэта датычыла іх адукацыйнага ўзроўню, справядлівых адносін да суайчыннікаў, любові да сваёй айчыны і г.д. Акцэнтаваў увагу Літвін і на такой злабадзённай праблеме для Вялікага княства, як сумяшчэнне дзяржаўных пасад. Існуючую практыку ён лічыў недапушчальнай, таму што вярхоўная ўлада засяроджвалася ў руках некалькіх буйных магнацкіх родаў.
    Гэта заўвага мысліцеля таксама была рэалізавана ў Статуце 1588 г., нормы якога забаранялі сумяшчэнне дзяржаўных пасад (раздз. 1, арт. 34).
    На погляды Літвіна паўплывала і ідэалогія Рэфармацыі. У прыватнасці, ён падтрымліваў ідэю верацярпімасці, выступаў супраць умяшальніцтва каталіцкай царквы ў свецкія справы і г.д.
    4.6.	Палітычныя і прававыя погляды ідэолагаў Рэфармацыі
    На палітычную думку Беларускага Адраджэння вялікае ўздзеянне мела ідэалогія Рэфармацыі.
    Рэфармацыя ўяўляла сабою ідэалагічны наступ буржуазіі, якая набыла эканамічную моц і ўладу і імкнулася да ўлады палітычнай. Але на шляху яе была каталіцкая царква, якая асвячала феадальнасаслоўную структуру грамадства. Рэфармацыя імкнулася абмежаваць уладу царкоўных іерархаў, якія валодалі каласальнымі зямельнымі ўладаннямі і выключнымі прывілеямі. Утрыманне каталіцкіх святароў бачылася вельмі дарагім для беражлівых буржуа.
    Таму Рэфармацыя абвясціла сваім галоўным прынцыпам асабістую адказнасць чалавека перад Богам без пасрэдніцтва царкоўных улад. Аўтарытэт Святога Пісання яна супрацьпастаўляла аўтарытэту царквы, абвяшчала рэформу хрысціянства і ўсталяванне больш спрошчанага і таннага культу. Замест панаваўшай каталіцкай царквы Рэфармацыя стварыла пратэстанцкую, незалежную ад Рыма хрысціянскую плынь.
    Рэфармацыйны рух знайшоў водгук ва ўсіх еўрапейскіх краінах. У некаторых дзяржавах ён суправаджаўся рэлігійнымі войнамі, у час якіх загінула шмат людзей. Напрыклад, у Германіі было знішчана 2/3 насельніцтва. У выніку барацьбы прыхільнікаў Рэфармацыі з каталіцкай царквой у частцы еўрапейскіх краін пера
    49
    магла ідэалогія пратэстантызму, былі ўсталяваны рэлігійныя і палітычныя свабоды, аўтарытэт царквы быў заменены аўтарытэтам дзяржавы, свецкай улады.
    У Вялікім княстве Літоўскім рэфармацыйны рух праявіўся ў фор.мах лютэралства, кальвінізму і арыянства (антытрынітарызму).
    Крыніцай распаўсюджання лютэранства быў Кёнігсбергскі універсітэт, дзе вучыліся беларускія студэнты, друкавалася лютэранская літаратура і рыхтаваліся прапаведнікі для Беларусі і Літвы. Але шырокага водгуку сярод грамадзян ВКЛ ідэі лютэранства не знайшлі. Хутчэй за ўсё гэта было звязана з ідэяй моцнай свецкай улады (абсалютызму), якую прапаведавала лютэранская царква, кіруючыся прынцыпам «Cujus regio, ejus religio» («Чыя дзяржава, таго і вера»). Прыхільныя да прынцыпаў шляхецкай дэмакратыі, вярхі беларускалітоўскага грамадства недаверліва ставіліся да ідэалагічнага абгрунтавання бязмежнай улады гаспадара.
    Кальвінізм жа, наадварот, нёс дэмакратычныя і рэспубліканскія ідэі. Кальвінісцкія абшчыны будаваліся на прынцыпах дэмакратызму. Усе пасады ў іх (прапаведнікі (міністры), сеньёры) былі выбарнымі. 3 ліку сяброў абшчыны абіраліся асобы, якія павінны былі кантраляваць яе жыццё ў цэлым і паводзіны кожнага веруючага асобна. Такім чынам, прынцыпы дэмакратызму ў жыцці абшчын пераносіліся на дзяржаўны лад.
    Разуменне і падтрымку ў шляхты выклікалі і такія ііатрабаванні кальвіністаў, як секулярызацыя маёмасці каталіцкай царквы, стварэнне таннай царквы, набажэнства на роднай мове і інш.
    Акрамя таго, шырокае распаўсюджанне кальвінізму бачылася эліце ВКЛ як своеасаблівы бар'ер маскоўскаму праваслаўнаму і польскаму каталіцкаму ўплывам. Магчыма разглядаць прыхільнасць магнатэрыі і шляхты да кальвінізму як чарговую спробу стварэння незалежнай нацыянальнай царквы. Бо менавіта сярэдзіна XVI ст.— гэта час небяспекі для суверэнітэту ВКЛ, якая зыходзіла як ад Масквы, так і ад Польшчы.
    Сярод памяркоўнагуманістычнай плыні беларускіх мысліцеляў XVI ст. прыхільнікамі кальвінізму былі Андрэй Волан, Леў Сапега, Мікалай Радзівіл Чорны і інш.
    Найболып радыкальнай плынню пратэстантызму быў антытрынітарызм, які меў у Беларусі ў другой палове XVI ст. шмат прыхільнікаў. Антытрынітарыі адмаўлялі многія хрысціянскія дагматы і абрады, у тым ліку тройцу (трынітас). Адсюль і назва — антытрынітарыі. Богам яны прызнавалі толькі БогаАйца. Хрыста лічылі не Богам, а чалавекампрапаведнікам, а святы дух — атры
    50
    бутам БогаАйца. Акрамя таго, антытрынітарыі ставілі пад сумненне існаванне замагільнага свету. Да гэтай плыні ўжывалася і назва арыяне (ад імя прасвітэра Арыя, які жыў у IV ст. у Александрыі і ўпершыню выказаўся супраць тройцы), а таксама сацыніяне (ад імя паляка Фауста Сацына, які падхапіў і развіў вучэнне Арыя).
    Правая частка антытрынітарыяў прытрымлівалася памяркоўных поглядаў. Яна не адмаўляла ўстояў феадальнага грамадства, а імкнулася рэфармаваць яго, зрабіць больш справядлівым. Да гэтага напрамку можна аднесці такіх мысліцеляў, як С. Будны, В. Цяпінскі і інш.
    Славутае месца ў прававой і палітычнай думцы Беларусі часоў Адраджэння належыць Андрэю Волану (15301610). Яго погляды выкладзены ў працах «Аб палітычнай або грамадзянскай свабодзе», «Аб гасудары і яго асобых дабрачыннасцях», «Прамова да Сената Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага» і інш. Узнікненне дзяржавы Волан звязваў з неабходнасцю абароны натуральных правоў чалавека і дасягнення агульнай карысці ўсіх грамадзян. Як і яго папярэднікі Ф. Скарына і М. Гусоўскі, А. Волан выказваўся наконт ідэальных, на яго думку, форм дзяржаўнага кіравання, прагрэсіўнага судаводства, заканадаўства і інш. У прыватнасці, будучы прыхільнікам манархічнай улады, ён лічыў неабходным абмежаванне яе кампетэнцыі толькі выканаўчымі функцыямі. Кіраўніцтва павінна адбывацца ў межах законаў краіны, якім манарх абавязкова падпарадкоўваецца. Разам з тым, у канкрэтных умовах Рэчы Паспалітай мысліцель выступаў супраць празмернага абмежавання каралеўскай улады шляхецкім соймам, асуджаў шляхту за злоўжыванне сваімі прывілеямі і свабодамі.
    Погляды А. Волана на сучаснае яму грамадства тыповыя для памяркоўнага гуманіста. Саслоўнакласавая структура ВКЛ (ён падзяляў яе на 3 часткі: шляхта, мяшчане, сяляне; духавенства беларускі мысліцелькальвініст не лічыў часткай сацыяльнай структуры) бачылася яму разумнай і справядлівай. Усе саслоўі ён лічыў сацыяльнымі партнёрамі, якія дзейнічаюць на карысць дзяржавы. Заклікаючы да мірнага суіснавання ўсіх сацыяльных груп і класаў, А. Волан быў праціўнікам сацыяльнай роўнасці і адмены прыгонніцтва, якое ён разглядаў як «умеранае рабства». Разам з тым, правазнаўца адстойваў прынцып фармальнай роўнасці ўсіх жыхароў краіны перад законам. Таму ён лічыў свабоднай такую дзяржаву, дзе «...права ў роўнай ступені служыць усім»1.
    ' Падокшын С.А., Сокал С.Ф. Палітычная і прававая думка Беларусі XVIXVII стст. Мн„ 1999. С. 89.
    51
    На думку беларускага мысліцеля, нормы маралі, рэлігійныя нормы і нормы права з’яўляюцца рэгулятарамі ўсіх грамадскіх адносін. Што да норм права, то яны, меркаваў Волан, рэгулююць найболып важныя грамадскія адносіны, перш за ўсё тыя, у якіх зацікаўлена дзяржава як асобая арганізацыя палітычнай улады. Менавіта таму з развіццём у недрах феадальнага ладу буржуазных адносін неабходна было ўдасканальваць заканадаўчую базу краіны, прыстасоўваць яе да новых сацыяльнапалітычных і эканамічных рэалій.
    Андрэй Волан разглядаў права як адлюстраванне агульнай волі народа. Яно павінна адпавядаць прынцыпу справядлівасці, выступаць гарантам свабоды і роўнасці (перад законам), быць рацыянальным і заўсёды ўдасканальвацца. Калі закон, які дзейнічае ў дзяржаве, не адпавядае гэтым патрабаванням, у грамадстве ўзнікаюць канфлікты, якія могуць прывесці да бунтаў і міжусобных войнаў. Такім чынам, як тыповы памяркоўны гуманіст, прычыны сацыяльных канфліктаў Волан бачыў у недасканаласці права.