Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
У грамадскапалітычнай думцы Вялікага княства Літоўскага доўгі час значнае месца займала ідэя уніі паміж каталіцкай і праваслаўнай царквамі. Вытокі гэтай ідэі былі звязаны з геапалітычным становішчам краіны. Знаходзячыся ў самым цэнтры Еўропы, на памежжы каталіцкага Захаду і праваслаўнага Усходу, дзяржава імкнулася нейтралізаваць адмоўныя вынікі ідэалагічнага супрацьстаяння двух хрысціянскіх канфесій. Таму адразу пасля Крэўскай уніі 1385 г., вынікам якой стала акаталічванне значнай часткі насельніцтва ВКЛ, замацаванне прывілеяванага становішча
1 Ганцова С., Чамярыцкі В., ПІтыхаў Г. Сведкі беларускай мінуўшчыны: Зборнік дакументаў і .матэрыялаў гіа гісторыі Беларусі VI—XV стст. С. 145.
33
каталіцкай царквы і каталіцкай шляхты, а таксама пагаршэнне становішча праваслаўнай царквы, паўстала пытанне аб царкоўнай уніі. Вялікія князі як палітыкі разумелі, што бірэлігійнасць насельніцтва княства хавае ў сабе пэўную сацыяльнапалітычную небяспеку. У гэтай сувязі ўзнікненне ідэі уніі было натуральнай з’явай. Яшчэ ў 1396 г. Ягайла і літоўскі мітрапаліт Кіпрыян звярталіся да Канстанцінопальскага патрыярха за падтрымкаю уніі паміж цэрквамі, але апошні адклаў рашэнне па гэтаму пытанню да завяршэння вайны з туркамі. У 1418 г. царкоўная дэлегацыя ВКЛ на чале з Рыгорам Цамблакам, прыхільнікам ідэі аўтакефаліі праваслаўнай царквы ў княстве, прыняла ўдзел у XVI Усяленскім саборы каталіцкай царквы ў Канстанцы (Германія). Згодна з інструкцыяй Ягайлы, які з’яўляўся прыхільнікам царкоўнай уніі, Цамблак у сваёй прамове выказаў ідэю аб скліканні спецыяльнага хрысціянскага сабора, дзе ў свабоднай дыскусіі, кіруючыся ўзаемнай цярпімасцю, прапаноўвалася вырашыць усе спрэчныя пытанні паміж дзвюма канфесіямі. Даследчыкі гісторыі царквы і біёграфы Рыгора Цамблака А.В. Карташаў, А. ІліеваСіўкава лічаць, што пазіцыя праваслаўнага мітрапаліта ВКЛ на Канстанцкім саборы была даволі невыразная. Ца.мблак не выказаў прамой згоды далучэння праваслаўнай царквы да каталіцкай. Справа ў тым, што ён, як і яго аднадумца Вялікі князь Вітаўт, быў прыхільнікам незалежнасці ВКЛ ад Польшчы, таму і імкнуўся да самастойнай царкоўнай палітыкі, якая была б магчымай толькі ў выпадку дзяржаўнай праваслаўнай аўтакефальнай царквы. На думку А. ІліевайСіўкавай, мітрапаліт выконваў інструкцыі Вітаўта1.
Трэба адзначыць, што ў гістарыяграфіі існуе і супрацьлеглая думка наконт пазіцыі Рыгора Цамблака на Канстанцкім саборы. Яе аўтары лічаць, што мітрапаліт адназначна выказаўся за раўнапраўны саюз (унію) паміж каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі ў агульнахрысціянскім маштабе2.
1 Картапіев А.В. Очеркн по нсторнн русской церквп. Т. 1. М., 1991. С. 113.
Гл.: Внноградов Г.Н. Гуманнстяческая концепцня церковной уннн мнтрополнта Грнгорня Цамблака // Наш родовод: Матерналы междунар. науч. конф. по регнональной нсторлм Восточной Европы. Гродно, 1991.; Падокшын С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура: Філасофскагістарычны аналіз. Мн., 1998. С. 28.
34
У 1458 г. на пасадзе Літоўскага мітрапаліта зноў аказаўся прыхільнік царкоўнай уніі, вучань Кіеўскага і Маскоўскага мітрапаліта Ісідора, які падпісаў шырокавядомую Фларэнтыйскую унію,— Рыгор Балгарын. Але, відаць, у той час не было спрыяльных умоў для рэалізацыі ідэі уніі.
Пытанне аб царкоўнай уніі зноў узнікла ў другой палове XV ст. Яго ініцыятарам выступіў беларускаукраінскі мітрапаліт Місаіл (14751480), якога падтрымлівалі такія ўплывовыя праваслаўныя ўстановы ВКЛ, як КіеваПячэрская Лаўра і Віленскі СвятаТраецкі манастыр, а таксама праваслаўныя магнаты, параднёныя з каталіцкімі родамі. Ад іх імя Рымскаму папе Сіксту IV у 1476 г. была накіравана адпаведная просьба.
У канцы XV ст. мітрапаліт Іосіф (14971501) уступіў у кантакт з папай Аляксандрам VI з прапановай уніі. Але ў абодвух выпадках каталіцкі бок вызначаў шэраг дагматычных адрозненняў, якія перашкаджалі аб’яднанню. Сутнасць названых адрозненняў заключаецца ў тым, што праваслаўныя:
• не прызнаюць, што Святы Дух зыходзіць і ад БогаСына;
• прычашчаюцца квасным хлебам і ягадным віном замест вінаграднага;
• не прызнаюць чысцілішча;
• не прызнаюць першынства Рымскага Папы1.
Такім чынам, у XIVXV стст. ідэя уніі не была рэалізавана, але яна не загінула і набыла новае жыццё ў другой палове XVI ст., чаму садзейнічаў шэраг фактараў геапалітычнага, духоўнакультурнага і рэлігійнацаркоўнага характару, аб чым пойдзе гаворка ніжэй.
3 рэлігійнапалітычнымі праблемамі звязана ўзнікненне, станаўленне і развіццё ў ВКЛ грамадскапалітычнай апазіцыі. Упершыню ў гісторыі мы сустракаемся з моцным апазіцыйным рухам у часы Ягайлы Альгердавіча (Кейстут, Вітаўт, Андрэй Полацкі, Свідрыгайла). Ён быў абумоўлены рознымі палітычнымі абставінамі, у тым ліку і барацьбой супраць рэлігійнаправавой дыскрымінацыі праваслаўнай шляхты. I калі спачатку асноўнымі сродкамі гэтай барацьбы былі вайна і палітычная інтрыга, то паступова пачынае фарміравацца новы, цывілізаваны падыход. Да вялікіх князёў і іх апанентаў прыходзіць і становіцца пануючым разуменне, што стабільнасць у дзяржаве немагчыма заваяваць, спадзеючыся
1 Падокпіын С.А. Указ. твор. С. 30.
35
выключна на сілу і рэпрэсіі, што супярэчнасці можна пераадолець толькі сродкамі дамовы, кампрамісу, які грунтуецца на прававой падставе. Гэта думка становіцца галоўным падмуркам у фарміраванні дзяржаўнай палітыкі, заснаванай на талерантнасці і пошуку згоды.
3.3. Развіццё прававой думкі ў XIVXV стст.
У час станаўлення беларускалітоўскай дзяржавы ідзе афармленне і яе заканадаўчай базы. Прававыя ідэі гэтага перыяду замацаваны ў граматах — прывілеях, уставах, ухвалах, судзебніках і іншых заканадаўчых актах. Прававыя крыніцы адлюстроўваюць спецыфіку эпохі, адносіны паміж саслоўямі, погляды на вышэйшую ўладу і яе правы.
3 агульнадзяржаўных прывілеяў 1387 і 1413 гг. пачынаецца працэс юрыдычнага афармлення прывілеяванага саслоўя шляхты. Гэта аб’ём эканамічных, палітычных і асабістых правоў, сярод якіх былі права асабістай і маёмаснай недатыкальнасці, права на прыватную ўласнасць, права жанчын на свабодны шлюб, юрыдычная магчымасць адстойваць свае правы праз суд і інш., што датычыла толькі шляхты каталіцкага веравызнання. Але ж жыццё паказала памылковасць дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на прававое размежаванне адзінага саслоўя шляхты. Улада вымушана была пайсці на перагляд папярэдніх нарматыўнаправавых актаў. Заканадаўчае афармленне правоў адзінага прывілеяванага саслоўя — шляхты — адбылося ў агульназемскіх прывілеях 1432 і 1434 гг. Яны ўраўнялі праваслаўных феадалаў у правах з католікамі. Галоўная думка, якая праходзіць праз гэтыя прававыя акты,— імкненне да захавання адзінства шляхецкага саслоўя як гарантыі велічнасці і цэласнасці Вялікага княства Літоўскага.
У прывілеі 1434 г. атрымала больш поўнае юрыдычнае замацаванне ідэя асабістай свабоды і недатыкальнасці шляхціца. У ёй гаварылася, што караць шляхціца нельга інакш, чым па прыгавору публічнага суда ў адпаведнасці з законамі дзяржавы.
У наступных прывілеях XV ст. гэта важнейшая канстытуцыйная норма атрымала далейшае развіццё. Так, у прывілеі Казіміра 1447 г. пашыраецца кола асоб, якім гарантавалася іх недатыкальнасць. Тут больш поўна пералічаны групы класа феадалаў і саслоўя шляхты, а таксама ўключаны гарадскія жыхары (месцічы).
36
У гэтым прывілеі кола правоў і свабод шляхціцаў дапоўнілася правам свабоднага выезду за мяжу «для лепшага шчастья набытня, a любо учннков рытерскнх».
Прывілей Казіміра замацаваў пануючую ў палітычнай думцы ВКЛ ідэю тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту дзяржавы. Практычнай рэалізацыі гэтай ідэі служылі, у прыватнасці, нормы, якія забаранялі вялікаму князю раздаваць маёмасць краіны і пасады іншаземцам. Упершыню ў заканадаўчай практыцы ў Прывілеі 1447 г. была ўведзена норма, у якой быў замацаваны важны прынцып крымінальнага права — індывідуалізацыі крымінальнай адказнасці за злачынства. Заканадаўчае афармленне тэндэнцыі абмежавання вялікакняжацкай улады і кантролю за яе дзейнасцю з боку шляхты пачалося з прывілеі вялікага князя Аляксандра 1492 г. Гэтым нарматыўным актам упершыню забаранялася злоўжыванне мясцовых улад у адносінах да простых жыхароў, абвяшчалася неабходнасць вынясення справядлівых судовых рашэнняў, забаранялася судзейская неаб’ектыўнасць.
Шмат новых прагрэсіўных прававых ідэй з’явілася ў першым кадыфікаваным заканадаўчым акце ВКЛ — Судзебніку Казіміра 1468 г. У ім упершыню ў заканадаўстве краіны ўводзіцца вызначэнне злачынства як супрацьпраўнага дзеяння. Судзебнік развівае ідэю індывідуалізацыі крымінальнай адказнасці, абгрунтоўвае новы погляд на мэту пакарання. У адрозненне ад старажытнага права, якое імкнулася перш за ўсё забяспечыць маёмасную кампенсацыю пацярпеламу, судзебнік галоўнай мэтаю пакарання бачыў запалохванне. Такім чынам, праз судзебнік праходзіць ідэя непазбежнасці пакарання «А над злодеем мнлостн не надобе», гаворыцца ў артыкуле 12 Судзебніка.
Развіццё думкі ВКЛ у XIVXV стст. было абумоўлена далейшым прававым умацаваннем феадальных грамадскіх адносін, своеасаблівым сацыяльнапалітычным і рэлігійным становішчам княства.
Глава 4
ПАЛІТЫЧНАЯ I ПРАВАВАЯ ДУМКА БЕЛАРУСІ ЭПОХІ АДРАДЖЭННЯ I РЭФАРМАЦЫІ (XVI ст.)
4.1. Асаблівасці айчыннага рэнесансавага гуманізму
Беларускае Адраджэнне выступае як натуральны працяг агульнаеўрапейскіх рэнесансавых прынцыпаў і тэндэнцый. Але разам з тым адраджэнская палітыкаправавая думка Беларусі мае шмат спецыфічных, уласцівых толькі гэтаму рэгіёну рыс.
Беларускае Адраджэнне мэтазгодна падзяліць на тры храналагічныя перыяды. Паводле прапанаванай даследчыкам Алегам Лойкам перыядызацыі, першы, «скарынінскі», перыяд прыпадае на 1040я гады XVI ст. Другі, звязаны з Рэфармацыяй (дзейнасць Сымона Буднага, Андрэя Волана, Васіля Цяпінскага), адносіцца да 5070х гадоў XVI ст. Трэці перыяд навуковец звязвае з дзейнасцю Льва Сапегі (8090я гады XVI ст.)1.
Беларуская духоўная спадчына эпохі Адраджэння ўяўляла сабою дынамічную сістэму, якая развівалася ў ходзе барацьбы і сінтэзу нярэдка супрацьлеглых з’яў і тэндэнцый. Гэта было абумоўлена тым, што на беларускіх землях перакрыжоўваліся два магутныя ідэалагічныя патокі — праваслаўнага Усходу і каталіцкага Захаду, сутыкаліся і сінтэзаваліся дзве культурныя этюхі — Сярэднявечча і Адраджэнне. Менавіта таму парасткі новага ва ўмовах панавання феадальнарэлігійнай ідэалогіі прабіваліся з цяжкасцю.