Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
28
Вялікага князя станоўча ўспрымалася на «ўсёй зямлі Літоўскай і Рускай».
Заключная частка «Летапісца....» апавядае пра ролю літоўскіх князёў ў абароне Падолля ад манголататар, аб іх укладзе ў будаўніцтва гарадоў, мураваных вежаў, за*мкаў і палацаў ў Падольскай зямлі. «Аповесць пра Падолле» была напісана з мэтаю абгрунтаваць правы Літвы на гэтую зямлю і асудзіць экспансію Польскай Кароны, якая ў 1430 г. захапіла Заходняе Падолле.
Падсумоўваючы аналіз тэксту «Летапісца Вялікіх князёў літоўскіх», можна адназначна сцвярджаць, што асноўная ідэйная канцэпцыя твора заключаецца ў прыярытэце агульнадзяржаўных інтарэсаў перад мясцовымі, каштоўнасці моцнай дзяржаўнай улады, неабходнасці аб’яднання патрыятычных сіл дзеля абароны суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.
Гэтыя ж тэндэнцыі характэрны і для другога летапіснага помніка нашай краіны — «Беларускалітоўскага летапісу 1446 г.»
У яго першай частцы, прысвечанай гісторыі ранняга Сярэднявечча, ухваляецца нялёгкая праца старажытнарускіх князёў па ўмацаванню палітычнага адзінства і магутнасці Кіеўскай Русі, па адстойванню незалежнасці дзяржавы. Тое, што аўтар пачынае летапісанне з фактаў ранняй гісторыі ўсходняга славянства, сведчыць аб тым, што ён выступае за сувязь гісторыі Вялікага княства Літоўскага з гісторыяй Кіеўскай Русі.
Астатнія часткі «Беларускалітоўскага летапісу 1446 г.» прысвечаны непасрэдна падзеям гісторыі Вялікага княства. Найбольшую цікавасць для высвятлення палітычных поглядаў таго часу маюць наступныя часткі летапісу: «Пахвала Вялікаму князю Вітаўту», аповесць пра грамадзянскую вайну ў Вялікім княстве Літоўскім і апавяданне пра паўстанне «чорных людзей» у Смаленску.
«Пахвала...» ўяўляе сабою лірычны апафеоз найбольш значных вынікаў дзяржаўнай дзейнасці Вітаўта. Аўтар апавядае пра веліч і славу князя, яго аўтарытэт у Еўропе. Цары. каралі і князі «ва вялікай любвн жнвуіцне з нм», «крепка служаху яму», «честь велнку н дары многн н данн прнношаху ему». Усемагутны Вітаўт пазбаўляў улады татарскіх ханаў і фактычна валодаў «усёй Рускай зямлёй». Ў «Пахвале Вялікаму князю Вітаўту» сканцэнтравана гістарычная канцэпцыя ўсяго «Беларускалітоўскага летапісу 1446 г.» У ім Вялікае княства Літоўскае разглядаецца як палітычны цэнтр аб’яднання ўсходнеславянскіх зямель. Гэта канцэпцыя была ідэалагічным абгрунтаваннем цэнтралізатарскай палітыкі беларускалітоўскіх князёў Альгерда і Вітаўта. Летапісец разглядае
29
гісторыю Вялікага княства Літоўскага як працяг і арганічную частку гісторыі ўсіх усходніх славян, ухваляе ідэю іх гістарычнай еднасці і абгрунтоўвае неабходнасць і заканамернасць палітычнага аб’яднання літоўскіх і славянскіх зямель у адзінай дзяржаве — Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Апрача таго, у «Пахвале Вялікаму князю Вітаўту» зроблена спроба асэнсаваць і раскрыць выдатную ролю ВКЛ у гісторыі Еўропы.
Цікавыя думкі выказаны ў той частцы летапісу, якая распавядае пра грамадзянскую вайну ВКЛ (14321436) і называецца «Смаленская хроніка», бо была яна, як лічаць даследчыкі, напісана ў Смаленску. Тут ідзе гаворка пра дынастычную барацьбу паміж князямі Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам, якая скончылася перамогаю апошняга. Аўтар асуджае Свідрыгайлу, які ў барацьбе за ўладу распачаў грамадзянскую вайну ў княстве, не цураўся ніякіх сродкаў дзеля дасягнення сваіх стратэгічных мэтаў, нават спаліў на кастры ў Віцебску мітрапаліта Герасіма за пераход на бок Жыгімонта. Летапісец падкрэслівае, што Бог быў на баку Жыгімонта, бо той змагаўся за еднасць і спакой дзяржавы.
Ідэя ўмацавання цэнтралізаванай дзяржавы праходзіць і праз трэцюю частку летапісу — апавяданне пра паўстанне «чорных людзей» у Смаленску. Смаленскае паўстанне, якое адбылося ў 1440 г., у час пасля забойства Жыгімонта Кейстутавіча, не толькі мела выразную сацыяльную накіраванасць, але было таксама спробаю адрадзіць Смаленскае княства, вярнуць яму былую палітычную незалежнасць. Беларускі летапісец як прыхільнік моцнай вялікакняжацкай улады, выразнік агульнадзяржаўных інтарэсаў не ўхваляе сепаратысцкага выступлення смалян, хоць і спачувае ахвярам паўстання. Аўтарам падкрэсліваецца гістарычная асуджанасць феадальнай раздробленасці і заканамернасць палітычнага адзінства дзяржавы.
Найбольш выдатным помнікам агульнадзяржаўнага беларускалітоўскага летапісання з’яўляецца так званая «Хроніка Быхаўца». Сваю назву гэты летапісны твор атрымаў ад імя ўладальніка прыватнай бібліятэкі, у фондзе якой ён знаходзіўся.
«Хроніка Быхаўца» была створана ў XVI ст., але па свайму зместу і ідэйнай накіраванасці набліжаецца да летапісаў XV ст.
Твор складаецца з дзвюх частак — запазычанай і арыгінальнай. Першая перадае падзеі легендарнай і сапраўднай гісторыі першых літоўскіх князёў, якія былі ўзятыя з «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», напісанай у 20я гады XVI ст„ ГаліцкаВалынскага летапісу і «БеларускаЛітоўскага летапісу
30
1446 г.» Галоўная мэта гэтай часткі — паказаць, як у цяжкай, бязлітаснай барацьбе нараджалася Вялікае княства Літоўскае. Арыгінальная частка твора грунтуецца на асабістым аналізе гістарычных падзей аўтарам і ўспамінах аб іх непасрэдных удзельніках. Змест арыгінальнай часткі «Хронікі Быхаўца» вельмі разнастайны. Тут і кароткія апавяданні з жыцця і дзейнасці асобных князёў (Альгерда, Вітаўта, Ягайлы), і звесткі па гісторыі хрысціянства, белетрызаваныя апісанні некаторых значных падзей грамадскапалітычнага жыцця княства ў XV — пачатку XVI стст. Дэталёва апавядае аўтар «Хронікі...» пра барацьбу князёў літоўскіх з крымскімі татарамі. Шмат якія гістарычныя падзеі былі паэтычна асэнсаваны народнай фантазіяй і пададзены храністам ў некалькі рамантычным стылі.
Можна сцвярджаць, што цэнтральная ідэя «Хронікі Быхаўца» — гонар за гераічную спадчыну айчыны. Аўтар апісвае шматлікія паходы і бітвы, ратныя подзвігі нашых суайчыннікаў, іх рыцарскія доблесці і гераізм. Усё гэта павінна было служыць высакароднай справе патрыятычнага выхавання ліцвінаў.
Апрача агульнадзяржаўнага патрыятызму, характэрнай асаблівасцю ідэйнай пазіцыі аўтара «Хронікі Быхаўца» з’яўляецца моцная антыпольская тэндэнцыя. Храніст сцвярджае, што феадалы ВКЛ — «старэйшая шляхта» ў адносінах да «ляхове». Такім чынам, у творы адлюстраваны тыповыя для канца XVXVI стст. настроі беларускалітоўскай шляхты, якая бачыла ў Польшчы небяспеку суверэнітэту княства.
У цэлым «Хроніка Быхаўца» — гэта звод тэматычназвязаных, пранікнутых патрыятычнай ідэяй гістарычных аповесцей і апавяданняў. Багацце і разнастайнасць іх зместу робяць яе вельмі каштоўнай крыніцай пазнання гістарычнай мінуўшчыны Беларусі і Літвы эпохі Сярэднявечча, гісторыі палітычнай і прававой думкі краіны.
3.2. Рэлігійнапалітычныя супярэчнасці і іх адлюстраванне ў палітычнай і прававой думцы (XIVXV стст.)
У перыяд станаўлення беларускалітоўскай дзяржавы ў непасрэднай сувязі з ідэяй захавання дзяржаўнага суверэнітэту паўстае ідэя царкоўнай незалежнасці. Яна выражалася ў імкненні да стварэння аўтакефальнай царквы, якая б, з аднаго боку, вызваліла праваслаўнае насельніцтва ВКЛ ад духоўнага кіраўніцтва маскоўскай
31
мітраполіі, а з другога — з’явілася сродкам барацьбы з пранікненнем Польшчы праз акаталічванне значнай часткі насельніцтва княства. Абгрунтаванне ідэі нацыянальнай царквы становіцца найбольш вострым у палітычнай думцы Вялікага княства Літоўскага з другой паловы XIV ст. У гэты час у Маскоўскім княстве пачынае фарміравацца самадзяржаўная і вялікадзяржаўная ідэалогія. Яна ўключала і ідэю прыярытэту рускага ісціннага праваслаўя. 3 дапамогаю гэтай ідэі маскоўскія князі тэарэтычна абгрунтоўвалі свае прэтэнзіі на беларускаукраінскія землі. Такім чынам, праваслаўная царква з’яўлялася выразнікам менавіта рускай нацыянальнай ідэі. Таму ўжо на зары існавання дзяржавы князі беларускалітоўскай дзяржавы разумелі, што толькі незалежная царква здольная стаць грунтам умацавання суверэнітэту краіны. Менавіта таму праблема аўтаноміі заходняй праваслаўнай царквы з’яўлялася вельмі важным напрамкам дзейнасці Вялікіх князёў. У 1320 г. Вялікі князь Гедымін дабіўся адкрыцця праваслаўнай мітраполіі з цэнтрам у Навагародку, у якую ўваходзілі Полацкая і Тураўская епархіі. Аднак у выніку інтрыг маскоўскага мітрапаліта яна хутка была скасавана. Вялікія намаганні прыклаў князь Альгерд, каб перамясціць духоўны цэнтр усходнеславянскага праваслаўя ў Вялікае княства Літоўскае. У 1373 г. ён са згоды Канстанцінопаля пасадзіў на мітрапалію ў Кіеве Кіпрыяна Цамблака, але пазней ён пераходзіць у Маскву на вызваленую пасля смерці яго папярэдніка мітрапаліцкую кафедру.
Барацьбу за аўтакефалію працягнуў Вітаўт. Яшчэ да Грунвальдскай бітвы 1410 г. ён звярнуўся да канстанцінопальскага патрыярха з просьбай прызначыць мітрапалітам Заходняй Русі полацкага епіскапа Феадосія і яго рэзідэнцыяй зрабіць Кіеў. Але патрыярх, каб падтрымаць Маскву, адмовіў Вітаўту. У 1414 г. Вітаўт склікаў сабор праваслаўных іерархаў княства, дзе паводле яго прапановы мітрапалітам абралі Рыгора Цамблака, выдатнага царкоўнага і культурнага дзеяча Балгарыі, Малдовы і Сербіі. Прычым гэта было зроблена без санкцыі канстанцінопальскага патрыярха. Гусцінскі летапіс так апавядае пра падзею: «Вітаўт сказаў епіскапам: “Пастаўце сабе мітрапаліта ў маёй дзяржаве, бо хоць я і іншай веры, але шкадую, што так збяднела ў маёй дзяржаве ваша Кіеўская мітраполія, бо маскоўскія мітрапаліты клапоцяцца не пра вас, а пра прыбыткі ад вас. Калі ж не захочаце тут паставіць сабе мітрапаліта, то пасля той, хто пойдзе да мітра
32
паліта ў Маскву, выносячы казну з маёй дзяржавы ў іншую краіну, смерцю згіне”»1.
Патрыярх Канстанцінопальскі і маскоўскі мітрапаліт Фоцій абвясцілі Цамблаку вышэйшую меру духоўнай адказнасці — анафему. Рыгор Цамблак знік з палітычнага гарызонту ў 1419 г. Як мяркуюць даследчыкі, ён ці памёр, ці з’ехаў у Малдову.
У гады княжання Казіміра (1447 1482) была здзейснена даволі ўдалая спроба ўтварэння праваслаўнай аўтакефаліі. У 1458 г. мітрапалітам быў абраны Ісідар, але, будучы вельмі старым чалавекам і знаходзячыся ў Рыме, ён прыслаў ў ВКЛ свайго вучня Рыгора, які і быў прызначаны праз некаторы час мітрапалітам. Менавіта гэта падзея і стала пачаткам падзелу адзінай усходнеславянскай праваслаўнай царквы на царкву Маскоўскую і беларускаўкраінскую, заходнюю, якая пачынае жыць сваім асабістым жыццём. Заходняе праваслаўе мела свае адметныя рысы. Яны датычылі кантролю над царкоўным жыццём свецкіх асоб, існавання брацтваў, беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы і ініп. Беларускаўкраінская царква мела даволі грунтоўныя ўзаемасувязі з заходняй культурай, чаму спрыяла магчымасць выезду грамадзян княства за мяжу, сямейныя, сяброўскія сувязі праваслаўнай знаці з каталіцкімі і пратэстанцкімі шляхецкімі родамі. У брацкіх школах выкладаліся традыцыйныя для Захаду дысцыпліны, а ў першай вышэйшай праваслаўнай установе — КіеваМагілянскай калегіі — у працэсе вучобы быў рэалізаваны сінтэз усходнезаходніх культурнарэлігійных каштоўнасцей. Усё гэта абумовіла шырокі светапогляд беларускіх і ўкраінскіх праваслаўных царкоўных дзеячаў у цэлым, талерантныя адносіны іх да каталіцтва, а пазней і да уніяцкай ідэі.