• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    На багатым дакументальным матэрыяле напісана кніга А.Ф. Вішнеўскага «Арганізацыя і дзейнасць міліцыі ў Беларусі (19171940 гг.). Гісторыкаправавыя аспекты» (Мн„ 2000). У ёй паказаны прававыя і арганізацыйныя асновы дзейнасці міліцыі Беларусі ў даваенны перыяд. Значная ўвага ўдзелена аўтарам стану законнасці і правапарадку ў дзейнасці наркамата ўнутраных спраў у 1930я гады.
    Беларускімі вучоныміюрыстамі выдадзены шэраг падручнікаў і дапаможнікаў для студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцей па гісторыі дзяржавы і права Беларусі'.
    У апошнія гады быў пакладзены пачатак новаму навуковаму напрамку — гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі. Вынікам калектыўнай творчасці беларускіх гісторыкаў, юрыстаў, 1 Гл., напр.: Вішнеўскі А., Юхо Я. Указ. твор. Мн., 1998; 2003; Вішнеўскі А.Ф. Псторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 2000; Кузнецов 14., Шелкопляс В. Іісторвя государства н права Беларусн. Мн., 1999; Круталевіч В.А., Юхо Я.А. Указ. твор. Мн., 1998; Сільчанка М., Басюк I. Асноўныя этапы беларускай дзяржаўнасці. Гродна, 1997; Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 2000; Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992 і інш.
    264
    гісторыкаў літаратуры і культуры сталі энцыклапедычныя даведнікі «Мысліцелі і асветнікі Беларусі ХХІХ стагоддзяў» (Мн., 1995) і «Асветнікі зямлі беларускай X — пачатку XX стст.» (Мн., 2001), у якіх дадзены біяграфічныя звесткі аб беларускіх дзяржаўных, грамадскапалітычных і рэлігійных дзеячах, філосафах, вучоных, дзеячах нацыянальнавызваленчага руху, якія ўнеслі важкі ўклад у скарбонку нацыянальнай і сусветнай культуры, у тым ліку палітыкаправавой думкі, аналізуюцца іх творы. Найбольш значныя даследаванні ў гэтай галіне юрыдычнай навукі належаць С.А. Падокшыну, С.Ф. Сокалу, В.Ф. Шалькевічу, П.Г. Чыгрынаву і інш.1
    У адпаведнасці з новай праграмай курса «Гісторыя дзяржавы і права замежных краін» у 19972002 г. Э.А. і І.Ф. Калінінымі падрыхтаваны вучэбныя дапаможнікі «Дзяржава Франкаў. Францыя» (Мн., 2000), «Германія, Іспанія, Італія», «Англія» (Мн., 2001). У іх разглядаюцца пытанні станаўлення, развіцця і функцыянавання дзяржавы і права замежных краін з улікам новых дасягненняў гісторыкаправавых даследаванняў.
    Дацэнтам БДЭУ В.І. Ермаловічам падрыхтавана манаграфія «Право средневековой Сербнн (XIIXV вв.)» (Мн., 2003), якая таксама выкарыстоўваецца ў якасці вучэбнага дапаможніка па курсу «Гісторыя дзяржавы і права славянскіх народаў».
    Паспяхова развіваецца ў Рэспубліцы Беларусь навука грамадзянскага права, якая прызвана заканадаўча забяспечыць пераход да рынкавых адносін, садзейнічаць развіццю эканомікі, культуры, росту дабрабыту ўсяго народа. На сучаснае права, у тым ліку і грамадзянскае, уздзейнічаюць дзве тэндэнцыі, якія вызначаюць развіццё сусветнай цывілізацыі. Гэта тэндэнцыі да ўсеагульнай глабалізацыі, з аднаго боку, і імкнення да захавання нацыянальнай своеасаблівасці і адметнасці — з другога. Названыя тэндэнцыі з новай вастрынёй ставяць пытанне аб дыферэнцыяцыі права па галінах і іх адзінстве. У межах грамадзянскага права адпаведна стаіць задача аб ўзроўні дыферэнцыяцыі і адзінства яго інстытутаў. Такім чынам, у сучаснай беларускай цывілістыцы на новым узроўні вырашаюцца пытанні аб паняцці грамадзянскага права, яго інстытутаў, аб новым разуменні яго сістэмы і зместу. Новы Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь, у падрыхтоўцы якога прымалі
    1 Гл.: Падокшын С.А., Сокал С.Ф. Указ. твор. Мн., 1999; Сокал С.Ф. Кароткі агляд гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі. Магілёў, 1999; Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мн., 1999; 2002; Чыгрынаў П. Указ. твор. Мн., 1996.
    265
    актыўны ўдзел беларускія юрыстыцывілісты, засноўваецца на маністычным падыходзе да разгляду маёмасных адносін бытавога і камерцыйнага характару. У той жа час шырокае развіццё заканадаўства ў галіне гаспадарчай дзейнасці ставіць пытанне аб неабходнасці ўліку індывідуальных асаблівасцей гэтай сферы грамадскіх адносін. Таму шэраг спецыялістаў у галіне грамадзянскага права лічаць лагічным прыняць Прадпрымальніцкі кодэкс, каб пакласці канец шматлікасці нарматыўных актаў у гэтай сферы. Такога пункту гледжання прытрымліваюцца дацэнты Л.Г. Русак, В.Г. Камянкоў і інш. На думку іх апанентаў, непрадуманая структура такога кодэкса можа прывесці да сур’ёзных разыходжанняў паміж Грамадзянскім і Прадпрымальніцкім кодэксамі, да расхіствання адзінага правапрымянення. Гэта бачыцца непажаданым таксама таму, што і пры адзіным Грамадзянскім кодэксе Вярхоўны і Вышэйшы Гаспадарчы суды парознаму прымяняюць адныя і тыя ж яго нормы.
    Супраць распрацоўкі і прыняцця асобнага Прадпрымальніцкага кодэкса і выдзялення асобай галіны — гаспадарчага права — найбольш паслядоўна выступае В.Ф. Чыгір. Сістэмны разгляд комплексу вышэйадзначанай праблемы грамадзянскаправавой навукі прадпрыняты вядомым беларускім цывілістам У.А. Вітушкам ў кнізе «Курс грамадзянскага права. Агульная частка» ў двух тамах (Мн., 2003). У ёй з пункту гледжання адзінства і дыскрэтнага характару права разглядаецца сістэма і змест сучаснага грамадзянскага права.
    Вялікі ўнёсак у даследаванне праблем грамадзянскага і працоўнага права зроблены вядомым у нашай краіне навукоўцам, прафесарам Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь Д.А. Калбасіным. Ім падрыхтаваны шэраг падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па вышэйназванай тэматыцы: «Трудовое право» для студэнтаў ВНУ (2002), «Гражданское право» (обіцая часть)» (2000), «Гражданское право (особенная часть)» (2001), «Гражданское право (обіцая н особенная часта)» (2003), манаграфія «Содержанне трудового договора на современном этапе» (1990).
    Працы суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь кандыдата юрыдычных навук К.І. Кенік прысвечаны праблемам судовай абароны працоўных правоў гарамадзян, рэгуляванню працоўных адносін дзяржаўных служачых. Па гэтых пытаннях К.І. Кенік апублікавала некалькі манаграфій, у тым ліку «Судебная практнка по трудовым делам» (2000), «Трудовой договор» (2002), «Государственные служаіцне в Республнке Беларусь: трудовые отношення» (2003) і інш.
    266
    Беларускімі цывілістамі праведзены даследаванні асобных праблем і інстытутаў грамадзянскага права. Асаблівую вядомасць сярод юрыстаўпрактыкаў набылі кнігі В.Ф. Чыгіра «Прыватызацыя жылля» (Мн., 1993), «Юрыдычныя асобы» (Мн., 1999), «Крэдыт і субсідыі на набыццё жылля» (Мн., 1996), В.Н. Гадунова «Прававое рэгуляванне нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі» (Мн., 1990), І.В. Паповай «Аўтарскае права» і інш.
    У разгляданы перыяд некаторыя напрацоўкі беларускія правазнаўцы зрабілі і ў галіне фінансавага права. Так, у прыватнасці, А.А. Вішнеўскі і С.І. Філіповіч у 2002 г. выдалі вучэбны дапаможнік «Фінансавае права», у якім разглядаюцца пытанні фінансавай дзейнасці дзяржавы, фінансавага кантролю, прававога рэгулявання страхавой дзейнасці і інш.
    Тэарэтычныя праблемы крымінальнага права знайшлі сваё адлюстраванне ў вучэбным дапаможніку «Крымінальнае права Беларусі: Закон, злачынства, адказнасць» (Мн., 1997), у падрыхтоўцы якога прымалі ўдзел А.У. Баркоў, І.А. Грунтоў, Т.І. Доўнар і інш., а таксама ў асобных манаграфіях І.С. і С.І. Цішкевічаў «Кваліфікацыя крадзяжу маёмасці» (Мн., 1996), А.А. Вішнеўскага і У.П. Шыянка «Раследаванне крымінальных спраў, звязаных з супрацьзаконным атрыманнем крэдытаў або датацый» (Мн., 2000) і інш.
    Вельмі значны ўклад у развіццё юрыдычнай навукі краіны ўнёс заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь прафесар І.І. Басецкі. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 7 дактароў і 32 кандыдаты юрыдычных навук. Па ініцыятыве І.І. Басецкага і пры яго непасрэдным удзеле ажыццяўляецца даследаванне больш 50 актуальных праблем, вынікі якіх накіраваны на ўзмацненне барацьбы са злачыннасцю, удасканаленне праватворчага працэсу, паляпшэнне дзейнасці органаў унутраных спраў. Ім падрыхтаваны 323 навуковыя працы, у тым ліку 17 манаграфій і 3 падручнікі. (Органпзованная преступность. Мн., 2001; Преступность: Опыт коордннацнн протнводействня. Мн., 2002; Террорнзм: Генезнс явлення н опыт протнводействня. Мн., 2002; Предупрежденне н раскрытне экономнческнх преступленнй. Мн., 1991; Оператнвнорозыскная деятельность. Мн., 1994; Теорня н практпка оператпвной работы. Мн., 2000 і ініп.)
    Тэарэтычным і практычным праблемам удасканалення судовай сістэмы і звязанага з ёй заканадаўства прысвечаны манаграфіі дактароў юрыдычных навук 1.1. Марціновіча і М.Н. Пастухова «Судоваправавая рэформа ў Рэспубліцы Беларусь» (Мн., 1995), І.І. Марціновіча «Адвакатура Беларусі: Гісторыя і сучаснасць» (Мн., 2002), М.І. Пастухова «Рэабілітацыя невінаватых: Асновы
    267
    прававога інстытута» (Мн., 1993). У апошняй даследуюцца асноўныя палажэнні інстытута рэабілітацыі, іх прымяненні на стадыі папярэдняга раследавання ў судах першай інстанцыі ў вышэйстаячых судах.
    Такім чынам, з пачатку 1990х гадоў з’яўляюцца значныя работы па ўсіх асноўных галінах прававой навукі, ідзе стварэнне нацыянальных школ розных напрамкаў юрыспрудэнцыі. Вучоныяюрысты стварылі моцную базу для далейшага паспяховага развіцця юрыспрудэнцыі, удасканалення прававой асновы развіцця дэмакратычнай, сацыяльнай, прававой дзяржавы — Рэспублікі Беларусь.
    Змест
    Прадмова.................................................3
    Г л а в a 1
    ПРАДМЕТ, ЗАДАЧЫ I ІІЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ КУРСА ГІСТОРЫІ ПАЛІТЫЧНАЙ I ІІРАВАВОЙ ДУМКІ БЕЛАРУСІ....................5
    1.1.	Прадмет і задачы курса...........................5
    1.2.	Перыядызацыя гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі 6
    Г л а в a 2
    ПАЛІТЫЧНАЯ I ПРАВАВАЯ ДУМКА БЕЛАРУСІ IX 
    ПАЧАТКУ XIII стст.......................................11
    2.1.	Язычніцтва — светапоглядная аснова духоўнага жыцця старажытных насельнікаў Беларусі.........................11
    2.2.	Фальклор як форма адлюстравання грамадскапалітычнай думкі...............................................12
    2.3.	Утварэнне дзяржаўкнястваў і распаўсюджанне хрысціянства — асноўныя фактары фарміравання палітычнай і нрававой думкі Беларусі ІХХІІІ стст.....................14
    2.4.	Грамадскапалітычныя погляды Еўфрасінні Полацкай.19
    2.5.	Грамадскапалітычныя погляды Кірылы Тураўскага..20
    2.6.	Грамадскапалітычныя погляды Клімента Смаляціча..22