• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    Іншыя падыходы да пытання аб суадносінах нацыянальнай і дзяржаўнай ідэалогій у акадэміка Я. Бабосава. Ён лічыць, што нацыянальная ідэя ва ўмовах шматпартыйнасці, поліэтнічнасці, поліканфесійнасці дзяржавы не зможа стаць усёаб’яднальным фактарам. Яна была важнейшым сацыяльным інтэгратарам у час фарміравання нацыі, у начатку XX ст. Але зараз, калі беларускі на
    1	Мельнпк В.А. Государственная ндеологня. С. 45.
    2	Матусевнч Е.В. Государственная ндеологня в снстеме нацнональных ценностей // Ндеологня белорусской государственностн: Проблемы теорнн н практпкм: Матерналы науч. конф. (Ммнск, 12 ноября 1998 г.). Мн„ 1998. С. 15.
    3	Тамсама. С. 18.
    255
    род набыў дзяржаўную незалежнасць, «логіка Гісторыі падводзіць нас непазбежна да збліжэння паняццяў “беларускасць” і “Бацькаўшчына”»1. Інтэгратыўная ідэалогія, якая зараз патрэбна беларускаму народу, не можа быць толькі нацыянальнай, у яе аснове павінен ляжаць больш абагульняючы, чым нацыянальнасць, крытэрый, якім можа быць толькі грамадзянства.
    Такім чынам, Я. Бабосаў, прызнаючы бясспрэчную важнасць нацыянальнай ідэі ў справе нацыянальнага адраджэння, у аснову дзяржаўнай палітыкі прапануе пакласці агульнадзяржаўную ідэю, якая б аб’ядноўвала грамадзян Беларусі рознай этнічнай, моўнай, канфесійнай прыналежнасці2.
    Разам з тым, шэраг аўтараў у адзначанай дыскусіі настойвае на неабходнасці напаўнення дзяржаўнай ідэалогіі менавіта нацыянальным зместам. У беларусаў, падкрэслівае доктар філасофскіх навук А. Майхровіч, ёсць толькі два шляхі: ці яны пацвердзяць сваю дзяржаўную, палітычную, эканамічную і духоўнакультурную адметнасць, ці будуць зноў паглынуты хвалямі суседпіх моцных уплываў і інтарэсаў3.
    На яго думку, цэнтральным прынцыпам ідэалогіі ўсякай дэмакратычнай дзяржавы з’яўляецца прынцып духоўнай суверэннасці і індывідуальнасці нацыі. Бо толькі гэты прынцып у сваім развіцці і праяўленні дае яснае ўсведамленне сутнасці сапраўдных нацыянальных інтарэсаў4.
    Беларуская нацыянальная ідэя сёння, лічыць філосаф, павінна адлюстроўваць патрэбы народа ў дзяржаўнапалітычнай, эканамічнай і нацыянальнакультурнай сферах. «Уяўляецца, што вядучымі ўстаноўкамі і кампанентамі нашай духоўнаідэалагічнай праграмы павінны быць, папершае, грамадскапалітычныя каштоўнасці развітай грамадзянскай супольнасці; падругое, фундаментальныя каштоўнасці сацыяльнага і культурнага жыцця беларускага народа (патрыятызм, радзіма, сям’я, традыцыі) і, патрэцяе, агульначалавечыя маральныя каштоўнасці, народжаныя ў рэчыш
    1 Бабосов Е.М. Ндеологня белорусской государственностн: Ндеологня еднненпя // Ндеологня белорусской государственностн: Проблемы теорнн н практмкн: Матсрпалы науч. конф. (12 ноября 1998 г.). Мн., 1998. С. 6366.
    2 Тамсама.
    3 Майхровіч А.С. // Гуманітарныя і сацыяльныя навукі на зыходзе XX стагоддзя. Мн., 1988. С. 56.
    4 Майхровіч А.С. Які ён, шлях Беларусі да дэмакратычнай дзяржавы. Мн„ 1996. С. 32.
    256
    чы хрысціянскай традыцыі, у тым ліку і прынцыпы працоўнай этыкі»1.
    Шэраг аўтараў ўкладваюць у змест беларускай нацыянальнай ідэалогіі такія каштоўнасці, як незалежная дэмакратычная дзяржава, беларуская мова і беларуская культура, традыцыйная беларуская талерантнасць2. Апошняя разглядаецца як светапоглядная аснова беларусаў, якая супрацьстаіць гвалту, культу сілы, адкрытая да прымальных культурных уплываў і разам з тым накіраваная на ашчаднае зберажэнне сваіх каштоўнасцей. Прафесар Ю. Хадыка ўпэўнены ў тым, што стрыжнем нацыянальнай ідэі з’яўляецца нацыянальная дзяржава. «Ні сама нацыя, ні яе ідэя не паўстаюць паза межамі сваёй незалежнай дзяржавы. Але пасля гэтага ідэя нацыянальнай незалежнай дзяржаўнасці становіцца складнікам, нават стрыжнем нацыянальнай ідэі, мэтаю і сцягам нацыянальнага адраджэння ў тых выпадках, калі нацыя губляе сваю дзяржаўнасць»3. Такім чынам, ідэя нацыянальнай незалежнай дзяржавы ўяўляецца ідэалагічньш падмуркам аховы і ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту. Найважнейшымі складнікамі нацыянальнадзяржаўнай ідэі з’яўляюцца беларуская мова, беларуская куль тура, у тым ліку і наша культурная спадчына. «Нацыянальнаспецыфічнае,— падкрэслівае прафесар Л. Лыч,— заўжды павінна быць прыярытэтным у нашым жыцці, чым толькі мы і зможам сцвердзіць сваю адметнасць сярод нацый і народнасцей сусветнай цывілізацыі, застацца ў ёй пэўным этнасам, а не нейкай бесструктурнай масай людзей...»’ Адказваючы сваім апанентам на заўвагу, што нелыа ў шматнацыянальнаіі дзяржаве ставіць у аснову нацыянальнай ідэі інтарэсы адной, хай і тытульнай нацыі, вучоны піша: «...не варта баяцца ў межах разумнага, дапушчальнага аддаваць пэўны прыярытэт карэннай нацыі ў справе яе культурнамоўнага
    1 Майхровіч А.С. Ідэалогія: змест і грамадская функцыя // Ндеологня белорусской государственностн: Проблемы теорші м практнкн: Матерналы науч. конф. (12 ноября 1998 г.). Мн., 1998. С. 14.
    2 Гл., напр.: Астапенка А. Паслухайце нацыяналіста. Вільнюс, 2000. С. 164; Конан У. Беларуская нацыянальная ідэя: Гістарычны аспект і сучасныя праблемы // Беларуская думка XX стагоддзя. Варшава, 1999. С. 594; Мальдзіс А. Гістарычвая спадчына як духоўнае апірыпіча Беларусі // Ад «тутэйшасці» да нацыянальнай дзяржаўнасці. Варпіава, 1999. С. 156163; Хадыка Ю. Светапоглядныя асновы дэмакратычнага руху. Магілёў, 1993. С. 32; Лыч Л. Указ. твор і інш.
    3 Хадыка Ю. Нацыянальная ідэя, як мара // Навіны. 1999. 19 лют.
    4 Лыч Л. Указ. твор. С. 110.
    257
    развіцця, да чаго абавязвае само гістарычнае прызначэнне яе на сваёй уласнай тэрыторыі'».
    Прафесар А. Мальдзіс вобразна параўноўвае культурную спадчыну нашых продкаў з цэментам, здатным замацаваць фундамент дзяржаўнага дома беларусаў. У аснове ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці павінны ляжаць «...патрыятычныя пачуцці, любоў да роднай мовы і культуры, веданне і шанаванне традыцый гістарычнакультурнан спадчыны, атрыманан ад раненшых пакаленняў» . Аўтар упэўнены, што генетычная памяць звязвае грамадзян са сваёй зямлёй, а нацыянальная свядомасць «...вызначае не толькі культуру, але і эканоміку, гаспадарку, бо перакаціполе, што не ведае свайго роду, не можа быць добрым гаспадаром на дараванай яму Богам зямлі»3.
    Супрацьлеглай да пазіцыі вышэйпералічаных аўтараў, адстойваючых нацыянальныя прыярытэты пры выпрацоўцы нацыянальнадзяржаўнай ідэалогіі, з’яўляецца прапанова кандыдата філасофскіх навук Л. Крыштаповіча пакласці ў яе аснову ідэалогію заходнерусізму, якая з канца XIX ст. была афіцыйнай ідэалогіяй расійскага імперскага ўрада на тэрыторыі Беларусі. Сэнс канцэпцыі Крыштаповіча ў адмаўленні рынкавай эканомікі і прыватнай уласнасці, каштоўнасцей заходняй цывілізацыі, нацыянальнакультурнага адраджэння беларускай ідэі і па сутнасці беларускай нацыянальнай дзяржавы. «Руская мадэль развіцця,— піша Крыштаповіч,— адзіная магчымая для нашай Айчыны — Беларусі, Расіі, Украіны, для славянства наогул... Нацыяналістычны міф аб беларускай ідэі вядзе да змены прасторавачасавых і духоўнамаральных арыенціраў нашага народа, да адрыву Беларусі ад сваіх агульнарускіх каранёў. Толькі ідучы агульным шляхам, можа наспяхова развівацца беларуская нацыянальнасць і беларуская дзяржаўнасць»4.
    Абагульняючую характарыстыку фундаментальным прыярытэтам агульнанацыянальнай ідэі беларускага грамадства і дзяржавы, у рамках якіх аб’ядноўваюцца шматлікія падыходы да азначанай
    1	Лыч Л. Указ. твор. С. 84.
    2	Мальдзіс А. // Ад «тутэйшасці» да нацыянальнай дзяржаўнасці. Варшава, 1999. С. 156.
    3	Тамсама. С. 157.
    4	Крнштаповнч Л.Е. Бслоруссня н русская цнвнлнзацня. Мн., 1999. С. 134135.
    258
    праблемы, прапанавалі прафесары Л. Галаўко, В. Шабайлаў, С. Шавель, Я. Яскевіч, палітолаг Л. Лойка і іншыя даследчыкі.
    Напрыклад, Я. Яскевіч выдзяляе групы нацыянальных, эканамічных, сацыяльных, культурнадухоўных прыярытэтаў. У асобыя групы выдзяляецца роля культурных традыцый, нрыярытэты сацыяльнапалітычнай кансалідацыі беларускага народа1.
    Змест азначаных прыярытэтаў уключае забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Беларусі, умацаванне яе незалежнасці, абарону суверэнітэту дзяржавы, дэмакратызацыю палітычнага і сацыяльнага жыцця, стварэнне сацыяльнаарыентаванай, рацыянальнамэтазгоднай рынкавай эканомікі, рэалізацыю нрынцыпу сацыяльнай справядлівасці, у тым ліку і сацыяльнай абароны інтэлектуальнай эліты Беларусі, актуалізацыю нацыянальнай гістарычнай памяці, фарміраванне патрыятызму, адказнасці за Бацькаўшчыну, умацаванне нацыянальных традыцый, заснаваных на талерантнасці, калектывізме (талака), абароне правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, а таксама гарантаваны ўдзел грамадзян у кіраванні дзяржаваю, імкненне да стварэння прававой дзяржавы і г.д.2
    Такім чынам, па праблемах аб сутнасці і змесце нацыянальнадзяржаўнай ідэалогіі Беларусі ў сучаснай палітыкаправавой думцы існуе шырокі спектр падыходаў. Апошняе стварае ўмовы для канкурэнцыі ідэй, поглядаў і з’яўляецца гарантыяй для выпрацоўкі аптымальнай канцэпцыі ідэалогіі беларускай дзяржавы, якая б успрымалася нацыяй, народам і актыўна ўвасаблялася ў жыццё.
    11.4. Развіццё юрыдычнай навукі Рэспублікі Беларусь
    Навука аб дзяржаве і праве шчыльна звязана з сацыяльнапалітычным ладам, заканадаўствам дзяржавы, развіццём прававых ідэй у грамадстве, агульным узроўнем прававой культуры народа. Карэнныя змены, якія адбыліся ў жыцці беларускага народа, пачынаючы з 1989 г., звязаны з законатворчай дзейнасцю Вяр
    1 Яскевнч Я. Обшенацпональная ндея современного белорусского обіцества: прнорнтеты н ценностн // Ндеологня белорусской государственностн: проблемы теорпн н практнкн: Матерналы науч. конф. (Мннск, 12 ноября 1998 г.). Мн., 1998. С. 69.
    2 Гл.: йдеологня белорусской государственностн: Проблемы теорпн п практнкн: Матерпалы науч. конф. (Мннск, 12 ноября 1999 г.). С. 66, 95, 98, 101, 122; Лойка Л. Беларусі неабходна дзяржаўная ідэалогія // Звязда. 1995. 13 снеж.
    259
    хоўнага Савета XII склікання, абранага на альтэрнатыўнай аснове. Прыняцце Вярхоўным Саветам шэрага важнейшых канстытуцыйных актаў, а таксама нарматыўных актаў, якія рэгламентавалі праваадносіны ў новых умовах суверэннай Беларусі, арыентаванай на рынкавую эканоміку, выклікала ажыўленне навуковых даследаванняў па ўсіх асноўных галінах прававой навукі: тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, канстытуцыйнаму і адміністрацыйнаму праву, грамадзянскаму і грамадзянскаму працэсуальнаму, крымінальнаму і крымінальнапрацэсуальнаму і іншых галінах права.