Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
Значным дасягненнем беларускіх вучоныхюрыстаў стала выданне «Юрыдычнага энцыклапедычнага слоўніка» (1992 г.)У яго падрыхтоўцы прымалі ўдзел такія вядомыя беларускія юрысты, як А. Абрамовіч, А. Баркоў, А. Галаўко, Т. Доўнар, Г. Дзербіна, В. Круталевіч, I. Марціновіч, В. Семянкоў і інш. Гэта было першае беларускае выданне, у якім выкладаліся асноўныя прававыя паняцці і сучасная беларуская прававая тэрміналогія, асноўныя прынцыпы розных галін права, крыніцы права, важнейшыя заканадаўчыя акты і іх змяненні, і тым самым прасочвалася дынаміка развіцця права.
У разгляданы перыяд у рэспубліцы былі створаны свае школы тэорыі дзяржавы і права, гісторыі дзяржавы і права, канстытуцыйнага, грамадзянскага, крымінальнага, судовапрацэсуальнага права і інш.
Беларускімі тэарэтыкамі права ў апошнія гады былі выдадзены навучальныя дапаможнікі і вучэбнікі па агульнай тэорыі дзяржавы і права, у якіх з улікам сучаснага беларускага заканадаўства выкладзены сутнасць, заканамернасці і прынцыпы інстытутаў дзяржавы і права, дадзена характарыстыка канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян рэспублікі'. Асобныя праблемы тэорыі дзяржавы і права разглядаліся ў працах С. Драбязкі, А. Вішнеўскага, У. Кучынскага, М. Сільчанкі, А. Цікавенкі і іншых навукоўцаў. Вобласцю навуковых інтарэсаў С.Г. Драбязкі былі распрацоўка прававых асноў кіравання эканомікай, прынцыпаў і перадумоў станаўлення сацыяльнай дзяржавы2.
1 Гл.: Вншневскнй А.Ф., Горбаток Н.А., Кучннскнй В.А. Обшая теорня государства н права. Мн., 1998; 1999; 2002; 2004. Зорченко Е.А. Указ. твор. Мн., 2002; Лазарев В.В., Лнпень С.В. Теорня государства н права. М„ 2000; Кузнецова Е.А., Павлов Е.В., Пастухов М.Н. Указ. твор. Мн., 1999; Сільчанка М.У. Агульная тэорыя права. Гродна, 1997.
2 Дробязко С. Правовые основы коренной ікрестройкн управлення экономнкой. Мн., 1989; Прннцнпы н предпосылкн становлення соцнального правового государства // Теоретнческне проблемы формнровання п функцноннровання гражданского обіцества н правового государства. Мн„ 1985.
260
А.Ф. Вішнеўскім падрыхтавана манаграфія «Палітыкаправавы рэжым савецкай дзяржавы (19171953)», у якой упершыню ў беларускім дзяржавазнаўстве даследуюцца праблемы паняцця і сутнасці палітыкаправавога рэжыму як элемента формы дзяржавы; станаўленне і ўмацаванне таталітарнага рэжыму ў савецкай дзяржаве; дзяржаўнапалітычнага кантролю як фактару ўмацавання таталітарнага рэжыму. У.А. Кучынскі займаецца праблемамі юрыдычнай адказнасці, канстытуцыйнага кантролю, месцам Канстытуцыйнага Суда ў прававой дзяржаве1. А.В. Матусевіч у кнізе «Палітычная сістэма. Становішча і развіццё» (1992) даследуе асноўныя тэндэнцыі развіцця палітычнай сістэмы сучаснага беларускага грамадства і высоўвае рад прапаноў па каардынацыі дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, нацый, народнасцей па рэалізацыі асноўных задач дзяржаўнай палітыкі.
У працах М.В. Сільчанкі асноўная ўвага надаецца праблеме тэорыі закона, яго вяршэнству ў сістэме норматворчасці прававой дзяржавы2. Праблемам аўтарытэта дзяржаўнай улады прысвечаны працы А.Г. Цікавенка. Згодна з яго пунктам гледжання, умацаванню аўтарытэту дзяржаўнай улады можа садзейнічаць сацыяльнапалітычны дагавор большасці народа з дзяржаўнымі органамі і службовамі асобамі3.
Праблемам станаўлення і развіцця канцэпцыі сацыяльнай дзяржавы ў заходнееўрапейскай тэорыі і практыцы, канстытуцыйным асновам сацыяльнай дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь прысвечаны нрацы кандыдата юрыдычных навук, дацэнта юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны ІО.А. Ключнікава.
1 Гл.: Кучннскмй В.А. О понятмн юрнднческой ответственностн как фундаментальной категорпн юрнспруденцнн // Юрндмческая ответственность: Проблемы теорпн п практмкп: Сб. науч. тр. Мн., 1996; Констнтуцнонный контроль как условне формпровання н функцноннровання правового государства // Проблемы формярованяя правового государства в Беларусн. Мн., 1994.
2 Гл.: Асновы тэорыі дзяржавы: Вучэб. дапам. / Пад рэд. М.У. Сільчанкі. Мн., 1995; Снльченко II.В. // Правотворческая деятелыюсть в Реснублнке Беларусь. Мн., 1997. С. 212219.
3 Гл.; Тнковенко А.Г. Теоретнческне проблемы авторнтета государственной властн. Мн., 1993; Договор как основа государственной властн // Концепцня Констятуцнн БССР п формнрованне нравовых основ гражданского обіцества н государства. Мн„ 1991.
261
Ідэі «свабоднага права» ў юрыдычнай навуцы дарэвалюцыйнай Расіі даследуе С.В. Ліпень. Акрамя названай праблемы, ім распрацоўваюцца пытанні выкладання тэорыі дзяржавы і права, гісторыі палітычных і прававых вучэнняў, метадалогіі юрыдычнай навукі і развіцця юрыдычных ведаў. У кантэксце гэтых праблем С.В. Ліпенем упершыню ў гісторыі навукі падрыхтавана хрэстаматыя «Теорня государства н права» ў двух тамах (2001) і падручнік для студэнтаў ВНУ «Теормя государства н права» (2000).
Загадчык кафедры тэорыі і гісторыі права факультэта права БДЭУ, доктар юрыдычных навук Л.М. Рабцаў даследуе тэарэтычныя асновы і адміністрацыйнаправавыя праблемы рэалізацыі правоў чалавека ў практычнай дзейнасці міліцыі Беларусі на сучасным этапе. На гэтую тэму ў 1999 г. і.м апублікавана грунтоўная манаграфія1.
Да 8090х гадоў XX ст. адносіцца найбольш поўнае і паслядоўнае развіццё гісторыкаправавых даследаванняў, асабліва гісторыі дзяржавы і права Беларусі, якая дапамагае беларускаму народу асэнсаваць сваё месца ў садружнасці народаў свету, адчуць, што беларускія дзяржава і права абапіраюцца на цвёрды гістарычны фундамент.
Буйным дасягненнем беларускай прававой культуры было перавыданне ў 1989 г. Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., a таксама Статута Вялікага княства Літоўскага 1566 г. у 2003 г. У гэтай працы прынялі ўдзел відныя беларускія гісторыкі, юрысты, лінгвісты. Каментарыі і тлумачэнні да Статутаў былі зроблены такімі спецыялістамі ў галіне гісторыі дзяржавы і права Беларусі, як Т. Доўнар, Г. Дзербіна, А. Марыскін, Л. Паўлава, У. Сатолін, Г. Шумак, С. Сокал, Я. ІОхо і інш. У апошняе дзесяцігоддзе праведзены сур’ёзныя даследаванні ў галіне феадальнага права Беларусі. Вывучэннем крыніц феадальнага права займаліся Я. Юхо, Т. Доўнар, Г. Дзербіна.
У 2002 г. А. Шагуном на сучасную беларускую мову быў перакладзены і выдадзены Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Гэтае выданне адрасуецца не толькі навукоўцам, але і шырокаму колу звычайных чытачоў.
У кнізе прафесара Я.А. Юхо «Крыніцы беларускалітоўскага права» дадзена характарыстыка нарматыўных актаў прывілейнага перыяду (агульназемскіх, абласных, гарадскіх, валасных
1 Рябцев Л.М. Реалнзацня прав человека в деятельностя мнлнцнн Республнкн Беларусь: Теоретнческне основы н адмнннстратнвноправовые проблемы. Мн., 1999.
262
прывілеяў), Судзебніка Казіміра 1468 г. і Статутаў Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.
У выдадзеным у 2001 г. курсе лекцый «Помнікі права Беларусі феадальнага перыяду» прафесара Т.І. Доўнар даецца падрабязны аналіз асноўных перыядаў развіцця феадальнага права, аналізуецца ўзровень і тэндэнцыі развіцця прававой культуры беларускага народа. Інстытутам грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі (XV—XVI стст.) прысвечана манаграфія Т.І. Доўнар «Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XVXVI стагоддзях». У ёй надаецца ўвага эвалюцыі такіх інстытутаў грамадзянскага права, як рэчавае права, сервітуты, абавязацельнае, залогавае і спадчыннае права, разглядаюцца праблемы злачынства і пакарання ў іх гістарычным развіцці. Інстытуту сямейнага права прысвечана манаграфія Г.В. Дзербінай «Права і сям’я ў Беларусі эпохі Рэнесанса». Аўтар на падставе аналізу заканадаўчага, дакументальнага і навуковалітаратурнага матэрыялу комплексна даследуе інстытут шлюбнасямейнага права Беларусі XVI ст. Арыгінальнае даследаванне было зроблена па гісторыі канстытуцыйнага права вучоныміюрыстамі БДУ. У 2001 г. была выдадзена манаграфія Р.А. Васілевіча, Т.І. Доўнар, Я.А. ІОхо «Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі». У ёй працэс развіцця канстытуцыйнага права выкладзены ў храналагічным парадку ад асобных нормаў, змешчаных у старажытных граматах, і да сучаснай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Аўтары даюць характарыстыку канстытуцыйным актам, змяшчаюць іх арыгінальныя тэксты і робяць каментарыі да іх. Цікавасць даследчыкаў выклікала і праблема саслоўнапрадстаўнічых органаў старажытнай Беларусі — Вальнага Сойма і павятовых соймікаў. Значная работа ў гэтай галіне праводзіцца А.А. Радаманам1.
Даследаванню мясцовых органаў кіравання і суда ў Беларусі пасля далучэння яе да Расійскай імперыі прысвечана кніга кандыдата юрыдычных навук В.А. Шаўкапляс «Судовыя органы ў Беларусі (канец XVIII — першая палова XIX стст.)». Вучонай таксама праведзена даследаванне сістэмы карных органаў Расійскай імперыі, характару буржуазных судоў, паліцыі і пенітэнцыянарнай
1 Гл.: Радаман А. Сойм. Соймік // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Ku. 1. Mil, 2001. С. 375380; 383385; Шляхецкія соймікі як структурная адзінка сістэмы ўлады ў Мепскім павеце ў другой палове XVI ст. // Магдэбургскае права на Беларусі: Матэрыялы навук. канф., прысвсчанай 500годдзю выдачы гораду Мівску граматы на магдэбургскае права (Мінск, 26 сакавіка 1999 г.). Мн., 1999. С. 7987.
263
сістэмы. Вынікам яго стала кніга «Карны апарат Расіі ў другой палове XIX стагоддзя» (Мн., 1994).
У апошнія гады праводзіліся даследаванні савецкага перыяду гісторыі дзяржавы і права. Надрукавана значная колькасць архіўных дакументаў, якія пановаму асвятляюць паслякастрычніцкія падзеі. У 1993 г. у Гомелі былі выдадзены тры кнігі дакументаў пад агульным загалоўкам «Кастрычнік 1917 года і лёсы палітычнай апазіцыі», у якой змешчаны матэрыялы па гісторыі грамадскіх рухаў і партый, якія бралі ўдзел у аднаўленні беларускай дзяржаўнасці.
3 манаграфічных даследаванняў, якія ўбачылі свет у 90х гадах XX — пачатку XXI стст., трэба адзначыць кнігу А.А. Круталевіча «На шляхах нацыянальнага самавызначэння. БНРБССРРБ» (Мн., 1995), у якой дадзены аналіз канстытуцыйнаму будаўніцтву Беларусі на асноўных этапах фарміравання яе дзяржаўнасці, падрабязна разглядаюцца асноўныя прынцыпы, пакладзеныя ў змест Канстытуцыі 1994 г. А таксама яго ж манаграфію «Гісторыя Беларусі: станаўленне нацыянальнай дзяржаўнасці» (Мн., 1999), у якой прааналізаваны працэс станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржавы, унутраныя і знешнія фактары, якія мелі ўздзеянне на працэс самавызначэння беларускага народа ў 19181920 г.