Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
Напрыклад, многія даследчыкі адзначаюць, што ў сучаснай Беларусі эканамічная і прававая палітыка дзяржавы не спрыяе развіццю рынкавай эканомікі, прадпрымальніцтва і як вынік фарміраванню сярэдняга класса — асновы грамадзянскай супольнасці. Асноўнымі фактарамі, якія супрацьдзейнічаюць развіццю прадпрымальніцтва, кандыдат юрыдычных навук Н.Л. Бандарэнка называе адсутнасць устойлівай прававой базы, недавер да дзяржавы, умяшальніцтва шматлікіх кантралюючых органаў у гаспадарчую дзейнасць суб’ектаў гаспадарання, усебаковую рэгламентацыю, стварэнне незразумелых абмежаванняў і неапраўданых прывілей. Дзелавую актыўнасць прадпрымальніцкай сферы паралізуе пастаяная змена «правіл гульні» ў аднабаковым парадку. Прадпрымальнік не можа быць упэўнены ў тым, што заўтра правамоцны бок не зменіць нарматыўнчі акт, рэгулюючы яго ўчарашнюю дзейнасць2. Высновы вучонай пацвярджаюцца сацыялагічнымі апытаннямі.
' Вншневскнй А„ Горбаток М., Кучннскнй В. Обіцая теорня государства н права. Мн„ 1999. С. 498499.
2 Бондаренко Н.Л. Свобода предпрнннмательства — путь к устойчнвому развнтню Беларусн // Становленне гражданского обіцества в Беларусн в контексте стратегнн устойчнвого развнтня: Тез. докл. н сообіц. междунар. науч.практ. конф. (Мннск, 2426 мая 1999 г.). Мн„ 1999. С. 7.
251
Асноўнымі фактарамі, якія стрымліваюць рост прадпрымальніцтва, апытаныя мінчане лічаць: жорсткую падатковую палітыку (51%); супраціўленне чыноўніцкага апарата (50,6%); адсутнасць неабходнай прававой базы і юрыдычных гарантый (38,7%); непаслядоўнасць у правядзенні рынкавых пераўтварэнняў (32,4%)'.
Даследчыкі праблем фарміравання грамадзянскай супольнасці звяртаюць увагу на пашырэнне сферы прававога рэгулявання сацыяльнымі працэсамі. У сувязі з фарміраванне.м інстытутаў грамадзянскай супольнасці, адзначае прафесар М. Сільчанка, права «становіцца не проста атрыбутам, а неабходнай умовай функцыянавання грамадзянскай супольнасці, той скрэпай, якая стане ўтрымліваць яе ў межах устойлівасці і прававога парадку... Права, такім чынам, будзе выступаць у якасці неабходнага прамежкавага звяна паміж дзяржаваю і грамадзянскай супольнасцю. Грамадзянская супольнасць стане ўзнаўляць права, рэпрадуцыраваць яго, а дзяржава вымушана будзе будаваць свае ўзаемаадносіны з грамадзянскай супольнасцю на аснове права»2.
Такім чынам, складаная гістарычная і таталітарная спадчына выклікалі цяжкасці ўспрымання грамадствам і ўладамі Беларусі ідэі грамадзянскай супольнасці, без стварэння якой немагчымы шлях да прававой дэмакратычнай сацыяльнай дзяржавы, намер пабудаваць якую заяўлены ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Таму вялікае значэнне маюць тэарэтычныя распрацоўкі гэтай праблемы, пошукі прычын замаруджвання яе рэалізацыі ў краіне і мер па іх пераадольванню, якія прымаюцца беларускімі палітыкамі, юрыстамі і палітолагамі. Сёння становіцца зразумела, што без удзелу вучоных у праватворчым працэсе, без глыбокай навуковай экспертызы і шырокага абмеркавання не павінен прымацца і праводзіцца ў жыццё ніводзін нарматыўны прававы акт, асабліва калі гаворка ідзе пра закон. Засноўваючыся на ідэалах гуманізму і агульначалавечых каштоўнасцях, юрыдычная навука павінна выпрацоўваць новае прававое мысленне, якое з’яўляецца складовай часткай агульначалавечай культуры, у цэнтры якой стаіць асоба, яе правы і інтарэсы. Трывалымі юрыдычнымі і арганізацыйнымі гарантыямі павінна быць забяспечана права кожнага чалавека на сапраўдную
1 Гл.: Клнменко В.А. Развптне п предпрнннмательство как факгор формнрованпя в обіцестве среднего класса // Становленне гражданского обіцества в Беларусн в контексте устойчнвого развнтня. Мн., 1999. С. 12.
2 Снльченко Н.В. Рыночные отношення н стабнльность в развнтнн обшества // Становленне гражданского обіцества в Беларусн в контексте устойчнвого развнтня. Мн., 1999. С. 49.
252
сацыяльную свабоду, якое адпавядае прадугледжанаму артыкулам 1 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь фарміраванню дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы ў нашай краіне.
11.3. Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыкаправавой думцы сучаснай Беларусі
3 абвяшчэннем дзяржаўнай незалежнасці Беларусь апынулася перад неабходнасцю вызначыць форму свайго дзяржаўнага і грамадскага існавання, асновы сваёй знешняй і ўнутранай палітыкі, a таксама іншыя базісныя каштоўнасці, якія павінны быць пакладзены ў аснову арганізацыі эканамічнага, сацыяльнага і духоўнага жыцця беларускага грамадства. Інакш кажучы, неабходная была выпрацоўка нацыянальнай, дзяржаўнай ідэалогіі. Дзяржаўная ідэалогія — абавязковы атрыбут любой незалежнай краіны, свайго роду духоўная канстытуцыя. Яна аб’ядноўвае грамадзян і ўладныя структуры ў адзін арганізм, увасабляецца ў дзяржаўным ладзе, прававых і маральных нормах, служыць падмуркам для ўнутранай і знешняй палітыкі краіны.
Як вядома, спроба сфармуляваць нацыянальную ідэю была прадпрынятая ў канцы XIX — пачатку XX стст. Беларуская ідэя ўзрастала перні за ўсё на глебе традыцый і існавала, у асноўным, у духоўнакультурным праяўленні, слаба ахопліваючы астатнія сферы жыцця грамадства. Пасля абвяшчэння Беларуссю незалежнасці нацыянальная ідэя набыла патрэбу ў новым узроўні існавання і сцвярджэння — узроўні дзяржаўнапалітычным, эканамічным, сацыяльным і духоўнакультурным.
Праблемы нацыянальнай, дзяржаўнай ідэалогіі шырока абмяркоўваліся ў беларускім грамадстве, палітычных і навуковых колах. Уклад беларускіх вучоныхпалітолагаў, юрыстаў, гісторыкаў, сацыёлагаў, філосафаў выразіўся як у навуковым абгрунтаванні шматлікіх тэарэтычных і практычных аспектаў фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі Рэспублікі Беларусь, так і ў практычным удзеле вучоных у распрацоўцы важнейшых палітыкаправавых дакументаў, якія замацоўваюць асновы дзяржаўнай ідэалогіі — Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і іншых фундаментальных заканадаўчых актаў.
У лістападзе 1998 г. была праведзена навуковая канферэнцыя «Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці: праблемы тэорыі і практыкі», на якой было абмеркавана шырокае кола праблем нацыянальнай беларускай ідэалогіі і дзяржаўнай ідэалогіі Рэспублікі Беларусь.
253
У ліку найбольш грунтоўных даследаванняў у галіне нацыянальнай і дзяржаўнай ідэалогіі можна назваць працы Е. Бабосава, В. Бабкова, В. Боўша, У. Конана, Л. Лыча, А. Майхровіча, А. Мальдзіса, У. Мельніка, Ю. Хадыкі, Л. Яўменава і інш. Удзельнікі дыскусіі ў першую чаргу імкнуліся разабрацца ў сэнсе і ўзаемаадносінах паняццяў «нацыянальная і дзяржаўная ідэалогія».
Вядомы беларускі філосаф У. Конан лічыць, што нацыянальная ідэя ёсць «духоўнатворчы аналаг гістарычнага быцця народа ў яго трох вымярэннях — мінуўшчыне, сучаснасці і будучыні».
Нацыянальная ідэя народа выяўляецца праз яго гістарычныя дзеянні і геапалітычныя праекты, нацыявальны характар, самабытнасць яго культуры, уключаючы ў гэта паняцце эканоміку, сацыяльнапалітычныя структуры, літаратуру ды іншыя віды мастацтва, філасофію, рэлігію, мараль і прававыя інстытуты. Кожны народ, які выявіў гэтую ідэю ў гістарычных падзеях і ў самабытнай культуры, мае права на арганізацыю ў суверэнную нацыю і незалежную дзяржаву, падкрэслівае У. Конан. А задача нацыянальнай дзяржавы — стварыць аптымальныя ўмовы самарэалізацыі народа ў самабытных мове і культуры, якія з’яўляюцца непаўторнай гранню агульначалавечай цывілізацыі1.
У. Мельнік у паняцце «нацыянальная ідэя» ўключае ўяўленне народа аб сваім мінулым (гістарычным існаванні), аб шляхах захавання сваёй цэласнасці, формах узаемаадносін з іншымі народамі, мэтах свайго далейшага развіцця. На яго думку, сэнс нацыянальнай ідэі, папершае, у самаідэнтыфікацыі нацыі, падругое, у яе «пасланні свету аб сваім быцці, аб сваіх інтарэсах і каштоўнасцях, як унікальнай гістарычнай супольнасці людзей»2. Вучоны звяртае таксама ўвагу на той факт, што нацыянальная ідэя ёсць канкрэтна гістарычны феномен, яе змест фарміруецца адначасова з развіццём нацыі. Нацыянальныя прыярытэты фарміруюцца з улікам дасягнутых вынікаў развіцця народа і змен ва ўмовах яго жыццядзейнасці. Разам з тым, у змесце нацыянальнай ідэі захоўваецца яе генэтычная аснова, інакш кажучы, базавыя ідэі, пастулаты і каштоўнасці, якія адлюстроўваюць сэнс гістарычнага існавання, духоўны склад і нацыянальны характар народа. Страта народам сваіх базавых каштоўнасцей або іх замена каштоўнасцямі іншага народа вядзе да вы
1 Конан У. Беларуская нацыянальная ідэя: Гістарычны аспект і сучасныя праблемы // Беларуская думка XX стагоддзя: Філасофія, рэлігія, культура. Варшава, 1998. С. 589.
2 Мельннк В.А. Государственная ндеологня. Мн., 2002. С. 45.
254
раджэння нацыянальнай ідэнтычнасці гэтай супольнасці або яе асіміляцыі з іншай нацыянальнай супольнасцю .
Па перакананню філосафа Е. Матусевіча, нацыянальная ідэя складаецца з фундаментальных каштоўнасцей пэўнай нацыянальнай супольнасці; распаўсюджанай у грамадстве каштоўнаснай арыентацыі; узору жыцця, які бачыцца пажаданым для большасці; сацыяльнага і маральнага ідэалу; асэнсавання месца і ролі краіны ў свеце; нацыянальнай самаідэнтыфікацыі2.
Вучоны ўводзіць паняцце «агульнанацыянальная ідэя», якую лічыць больш шырокай па зместу, чым ідэя нацыянальная. Гэта ідэя, здольная аб’яднаць большасць грамадзян Рэспублікі Беларусь, захаваць правы і інтарэсы нацыянальных меншасцей, якія жывуць у краіне, і канфесій, якія дзейнічаюць на яе тэрыторыі, яна здольная стаць асновю для кансалідацыі і стабілізацыі грамадства, пераадолення сацыяльнай апатыі. Ядро агульнанацыянальнай ідэі, на думку Матусевіча, складаюць парадак, законнасць, справядлівасць, нацыянальнае адраджэнне. Элементы агульнанацыянальнай ідэі з’яўляюцца своеасаблівымі цаглінамі, з якіх пабудаваны фундамент ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці. Кампанентамі апошняй, лічыць аўтар, з’яўляюцца сацыяльная справядлівасць, народаўладдзе, патрыятызм, духоўныя каштоўнасці, ідэі развіцця нацыянальнан годнасці, канстытуцыннага парадку і законнасцг.
У. Мельнік лічыць тоеснымі паняцці «ідэалогія нацыянальная» і «ідэалогія дзяржаўная». Бо дзяржава з моманту свайго канстытуіравання становіцца носьбітам ідэалогіі дадзенага народа. Таму дзяржаўная ідэалогія можа быць толькі нацыянальнай. Вучоны прапануе выкарыстоўваць тэрмін, спалучаючы абодва паняцці — «нацыяналыіадзяржаўная ідэалогія».