• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    Пасля лістападаўскага рэферэндуму 1996 г., які з’яўляўся спробаю вырашэння канфлікту паміж выканаўчай і заканадаўчай галінамі ўлады, былі ўнесены прынцыповыя змены ў Канстытуцыю 1994 г. Аналізуючы пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады ў Канстытуцыі рэспублікі рэдакцыі 1996 г., беларускія правазнаўцы прыйшлі да высновы, што ў дзяржаве аформілася яшчэ адна галіна ўлады — прэзідэнцкая. Прафесар А. Цікавенка назваў яе «арбітражнай па сваёй сутнасці ўладаю, ахавальнай, лідзіруючай па сваёй накіраванасці»3. Магчымасць выдзеліць Прэзідэнта як асобую галіну ўлады бачыць і Р. Васілевіч4.
    Разам з тым, шэраг навукоўцаў, палітыкаў лічаць, што выдзяленне гэтай новай галіны ўлады супярэчыць асноўнаму прынцыпу падзелу ўлад — самастойнасці і роўнасці ўсіх яе галін. Узвышэнне адной з іх над іншымі вядзе да ўзурпацыі дзяржаўнай улады.
    На думку Е. Цімашовай, у новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь рэалізавана ідэя вярпіэнства моцнай прэзідэнцкай улады, падпарадкавання Урада Прэзідэнту і абмежавання прэрагатыў Парламента5. Былы суддзя Канстытуцыйнага Суда
    1 Круталеввч В.А. На путях нацнонального самоопределення. БНРБССРРБ. Мн., 1995. С. 88.
    2 Матусевнч А. // Правотворческая деятельность в Республнке Беларусь. Мн., 1997. С. 199.
    3 Тнковенко А. Прннцнп разделення властей: Теорня н практнка // Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. 1997. № 1. С. 34.
    4 Васнлевпч Г. Констптуцнонное право Республнкн Беларусь. Мн„ 2002. С. 384.
    5 Тнмашова Е. Нсполннтельная власть в рамках Констнтуцнонного развнтня Республнкв Беларусь // Констнтуцнонный процесс н развнтпе полнтвческой снстемы обіцества. Мн., 2002. С. 176.
    247
    прафесар М. Пастухоў таксама звяртае ўвагу на зніжэнне ролі Парламента як вышэйшага заканадаўчага органа ў краіне. «Роля... Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь фактычна зводзіцца да ўхвалення законапраектаў, падрыхтаваных у Адміністрацыі Прэзідэнта»1.
    Згодна з меркаваннем палітолага прафесара В. Бажанава, абвешчаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прынцып падзелу ўлад паступова на практыцы трансфарміруецца ў прынцып узаемадзеяння заканадаўчай і выканаўчай галін улады пад патранажам Прэзідэнта2.
    Такім чынам, неабходна прызнаць наяўнасць шырокага спектра ацэнак і самой канцэпцыі падзелу ўлад, і практыкі яе ажыццяўлення ў Рэспубліцы Беларусь у сучаснай палітыкаправавой думцы. I гэта невыпадкова, бо сама сістэма падзелу ўлад знаходзіцца ў Беларусі яівчэ ў стадыі станаўлення. Ідзе «прыцірка» розных галін улады адна да другой, фарміруецца мадэль іх узаемаадносін, вядзецца пошук аптымальнай мадэлі кіравання грамадствам і дзяржаваю.
    3 90х гадоў мінулага стагоддзя ў беларускіх даследчыкаў значна павысілася цікавасць да праблем грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы. Пры гэтым грамадзянская супольнасць прызнаецца ў якасці рашучай у іх дыялектычным узаемадзеянні. У 1999 г. ў Мінску былі праведзены дзве міжнародныя навуковапрактычныя канферэнцыі, прысвечаныя станаўленню грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. На канферэнцыях, у перыядычным друку і навуковых выданнях былі выказаны думкі шэрагу даследчыкаў адносна вызначэння паняцця «грамадзянская супольнасць». Звернемся да некаторых з іх. Аўтары навуковага выдання «Обшая теорня государства н права» А.Ф. Вішнеўскі, М.А. Гарбаток, У.А. Кучынскі лічаць, што ў аснове грамадзянскай супольнасці знаходзіцца прыватная ўласнасць, рынкавыя адносіны, канкурэнцыя паміж суб’ектамі права, у дзейнасць якіх адміністрацыйная ўлада не ўмешваецца. Грамадзянская супольнасць магчымая толькі тады, калі складваюцца адносіны, якія прадугледжваюць актыўныя праяўленні творчых магчымасцсй чалавека, падкрэсліваюць аўтары’.
    Своеасаблівыя падыходы да вызначэння паняцця «грамадзянская супольнасць» у кандыдата юрыдычных навук Е.А. Зорчанкі.
    1 Пастухов М. Развнтпе правовой снстемы Беларусн // Белоруссня н Россня: Обшество н государство. Вып. 2. Мн., 1998. С. 308.
    2 Божанов В. Полнтнческая сястема обіцества. Мн., 2001. С. 92.
    3 Вншневскнй А., Горбаток Н., Кучннсквй В. Обіцая теорня государства п права. Мн., 1999. С. 493.
    248
    На яе думку, грамадзянская супольнасць — гэта самарэгулюючая сістэма грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць у выніку ўзаемадзеяння свабодных, раўнапраўных і юрыдычна аўтаномных грамадзян і іх добраахвотных аб’яднанняў. Такім чынам, падкрэслівае аўтар, грамадзянская супольнасць уяўляе сабою сацыяльнаэканамічнае жыццё чалавека, звязанае з рэалізацыяй яго прыватных патрэб і інтарэсаў без апекі з боку дзяржавы1.
    Кароткае, але разам з тым ёмістае вызначэнне грамадзянскай супольнасці дае прафесар М. Пастухоў. На яго думку, «грамадзянская супольнасць — гэта садружнасць свабодных грамадзян»2.
    Прафесар В.Г. Ціхіня ў вызначэнні грамадзянскай суіюльнасці робіць акцэнт на выхаванне і развіццё асобы. На яго думку, задача грамадзянскай супольнасці заключаецца ў аптымальным забеспячэнні функцыянавання і ўзаемадзеяння ўсіх грамадскіх адносін: эканамічных, сацыяльных, ідэалагічных, культурных, у стварэнні ўмоў для гарманічнага развіцця асобы3.
    Абагульняючы багаты вопыт розных краін свету, а таксама набыткі тэарэтычнай думкі аб грамадзянскай супольнасці, беларускія даследчыкі вызначаюць асноўныя ўласцівыя ёй умовы існавання, сярод якіх разнастайнасць і роўнасць усіх форм уласнасці, рынкавая эканоміка, палітычны плюралізм, свабода працы і прадпрымальніцтва, структураванасць грамадства і перавага сярэдняга класа, свабода інфармацыі, непахіснасць свабод і правоў чалавека, развітае самакіраванне і г.д.
    Вялікую цікавасць у палітыкаправавой думцы выклікала праблема ўзаемаадносін грамадзянскай супольнасці і дзяржавы, дзяржаўнай улады.
    Доўгі час у савецкай тэорыі дзяржавы і права паняцці «грамадзянская супольнасць» і «дзяржава» трактаваліся як ідэнтычныя; элементы грамадзянскай супольнасці нярэдка атаясамліваліся з дзяржавай. Сучасныя беларускія даследчыкі вышэйназваныя паняцці разглядаюць як самастойныя і разам з тым узаемаабумоўленыя. Так, В. Ціхіня лічыць, што паняцце «грамадзянская супольнасць» першаснае ў адносінах да паняцця «дзяржава». Фарміраванне дзяржавы вызначаецца грамадзянскай супольнасцю, а не наадварот. Дзяржава з’яўляецца вытворнай у адносінах да грамадзян
    1 Зорченко Е.А. Обіцая теорвя права: Курс лекцнй. Мн., 2002. С. 129130.
    2 Кузнецова Е., Павлов Е., Пастухов М. Обіцая теорня права. Курс лекцнй. Мн., 1999. С. 60.
    3 Твхння В.Г. Тервнстый путь к правовому государству. Мн., 1995. С. 32.
    249
    скай супольнасці. Яна прызваная забяспечваць умовы яе жыцця, служыць ёй. «Народ, аб’яднаны ў грамадзянскую супольнасць,— падкрэслівае В. Ціхіня,— стварае дзяржаўную ўладу у сваіх інтарэсах, вызначае яе асноўныя функцыі, абавязкі ў адносінах да кожнага грамадзяніна»1. Прафесар А. Вішнеўскі акцэнтуе ўвагу на тым, што дзяржава існуе ў розных палітыкаправавых рэжымах, а грамадзянская супольнасць магчымая толькі ва ўмовах дэмакратыі. Яе неад’емнымі рысамі з’яўляюцца адкрытасць, свецкі характар, плюралізм меркаванняў і г. д. Вынікам развіцця грамадзянскай супольнасці,— мяркуе даследчык,— можна лічыць прававую дзяржаву, якая не супрацьстаіць грамадскай супольнасці, а стварае спрыяльныя ўмовы для яе нармальнага функцыянавання.
    Такім чынам, з развіццём грамадзянскай супольнасці і станаўленнем прававой дзяржавы адбываецца збліжэнне грамадства і дзяржавы, іх узаемапранікненне, робіць выснову А. Вішнеўскі2.
    Фарміраванне грамадзянскай супольнасці непазбежна прадугледжвае пераарыентацыю функцый і сферы дзейнасці дзяржавы. Грамадзянская супольнасць прызвана зняць з дзяржавы частку функцый, якія для яе не характэрныя, напрыклад, культурнавыхаваўчую. Наогул, як адзначае прафесар, суддзя Канстытуцыйнага Суда А. Цікавенка, «грамадзянская супольнасць як сукупнасць непалітычных адносін у грамадстве прызвана звузіць да максімуму палітычную і дзяржаўную ўлады, якасна змяніўшы іх характар»3.
    Многія аўтары звяртаюць увагу на асаблівасці працэсу фарміравання грамадзянскай супольнасці ў посттаталітарных дзяржавах. Аўтары «Обіцей теорші государства н права» А. Вішнеўскі, М. Гарбаток, У. Кучынскі падкрэсліваюць, што грамадзянская супольнасць складаецца шляхам запаўнення ячэек, свабодных ад дзяржаўнаўладнага ўздзеяння. Пры таталітарызме ячэек, не занятых дзяржаваю, практычна не застаецца, і таму станаўленне грамадзянскай супольнасці шмат у чым будзе вынікам дзяржаўнай дзейнасці, што натуральна не можа не накласці адбітка на ход і канчатковы прадукт гэтага працэсу. Так, напрыклад, вяртанне да
    1 Тнхння В.Г. Терннстый путь к правовому государству. С. 32.
    2 Вішнеўскі А. Да пытання аб грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржаве // Констятуцнонноправовые проблемы формнровання соцнальноправового государства: Матерналы междунар. науч.практ. конф. (Ммнск, 3031 марта 2000 г.). Мн., 2000. С. 400401.
    3 Тяковенко А. Государственная власть н права человека: Антологнческяе связн // Правовое обеспеченне экономнческой реформы в Республяке Беларусь. Мн., 2000. С. 14.
    250
    прыватнай уласнасці магчымае толькі праз прыватызацыю. Але інстынкт самазахавання прымусіць дзяржаўную ўладу пакінуць за сабою кантроль за значным аб’ёмам уласнасці і ўтрымліваць «камандныя вышыні» ў эканоміцы. Разам з тым, асобныя прадстаўнікі ўлады, выкарыстоўваючы сваё становішча, набылі ўласнасць і тым самым забяспечылі сабе пераход у стан прыватных уласнікаў.
    Аналагічна, на думку аўтараў, будзе ісці і фарміраванне такіх інстытутаў грамадзянскай супольнасці, як свабода слова, друку, сходаў, мітынгаў, аб'яднанняў. Будучы «дараванымі» дзяржаваю, яны не ўспрымаюцца як неад’емныя правы асобы, а таму абараняюцца і рэалізуюцца не прававымі, а адміністрацыйнымі сродкамі. Выснова, якую робяць правазнаўцы, несуцяшальная. Працэс фарміравання грамадзянскай супольнасці ў Беларусі будзе замаруджаны і далёкі ад патрабаванняў сацыяльнай справядлівасці і эканамічнай мэтазгоднасці'.
    Цяжкасці фарміравання грамадзянскай супольнасці ў краіне, беларуская палітыкаправавая думка звязваюцца таксама з адсутнасцю ў насельніцтва сучаснай Беларусі, у тым ліку эліты, якая ўтрымлівае ўладу, высокай палітычнай і прававой культуры, што не дазваляе ёй актыўна ўспрымаць ідэі грамадзянскай супольнасці ў той форме, якая рэалізавалася на Захадзе.