Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
Такім чынам, працэсы дэмакратызацыі ў беларускім грамадстве, заканадаўчае афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, з аднаго боку, і ідэолагапалітычная спадчына папярэдніх перыядаў беларускай гісторыі — з другога вызначылі дзве асноўныя тэндэнцыі ў грамадскапалітычнай і прававой думцы сучаснай Беларусі.
Першая тэндэнцыя накіравана на хутчэйшае духоўнагуманістычнае абнаўленне грамадства на глебе выпрабаваных часам агульначалавечых каштоўнасцей дэмакратыі, незалежнасці, правоў асобы, народнага дабрабыту. Другая тэндэнцыя накіравана на падначаленне грамадства дзяржаве, монаідэалагізацыю грамадскай свядомасці, нівеліроўку індывіда, падтрымку прэстыжнасці каштоўнасцей улады і сілы, а таксама гіпертрафіраванага ўяўлення пра ролю выіпэйшага аўтарытэту. У межах гэтай тэндэнцыі назіраюцца спробы стараннай эксплуатацыі аджылых сацыяльнапсіхалагічных стэрэатыпаў, прагматычнага выкарыстання іх прадстаўнікамі асобных сацыяльнапалітычных сіл у сваіх вузкаэгаістычных інтарэсах.
Такая агульная сітуацыя параджае ўнутраную супярэчлівасць, дваістасць палітыкаправавой думкі, выразнае афармленне ў ёй супрацьлеглых вартаснаідэалагічных установак па лініі таталітарызмдэмакратыя.
238
11.2. Канстытуцыйны працэс у Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыкаправавой
думцы краіны
У сучаснай палітыкаправавой думцы значнае месца пачала займаць такая навуковая катэгорыя, як канстытуцыяналізм. Пад ёю разумеецца, папершае, абмежаванае канстытуцыяй дзяржаўнае кіраванне, падругое, палітыкаправавая тэорыя, у якой абгрунтоўваецца неабходнасць усталявання канстытуцыйнага ладу, а таксама канстытуцыйныя ідэі, накіраваныя на ўдасканаленне дэмакратычных асноў дзяржавы.
Сучаснае агулыіапрынятае разуменне сутнасці Канстытуцыі заключаецца ў тым, што яна з’яўляецца асноўным прававым механізмам абмежавання дзяржаўнай улады, г.зн. устанаўлівае межы ўмяіпальніцтва дзяржавы ў галіну правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Таму ўсе сучасныя канстытуцыі па меншай меры замацоўваюць два важныя аспекты: абвяшчэнне і гарантаванне правоў і свабод чалавека і грамадзяніна; вызначэнне асноў канстытуцыйнага ладу, формы дзяржавы (формы кіравання, палітыкаправавы рэжым, формы дзяржаўнага ўладкавання) і інш.
3 пачатку 1990х гадоў у сувязі з набыццём Беларуссю суверэнітэту і да сённяшняга часу ў палітыкаправавой думцы рэспублікі шырока абмяркоўваюцца праблемы канстытуцыяналізму. Пытанні формы кіравання і падзелу ўлад, грамадзянскай супольнасці і сацыяльнай дзяржавы, правоў чалавека і грамадзяніна і іншыя канстытуцыйныя ідэі неаднаразова ўздымаліся на тэарэтычных і навуковапрактычных канферэнцыях, абмяркоўваліся ў навуковых выданнях і сродках масавай інфармацыі. Свае меркаванні па адзначаных пытаннях выказвалі вядомыя палітыкі, навукоўцы, юрыстыпрактыкі.
Вопыт развіцця дзяржавы і права як у сусветнай, так і ў айчыннай навейшай гісторыі наказвае, што пераход да стабільнай і эфектыўнай дэмакратыі залежыць не толькі ад эканамічных і сацыяльных умоў, але і ад выбару адэкватнай формы дзяржаўнага кіравання.
Таму дыскусія вакол пытання аб форме кіравання ў Рэспубліцы Беларусь была ўзнята і мела даволі востры характар напярэдадні прыняцця Канстытуцыі ў 1994 г. Абгрунтоўваючы мэтазгоднасць замацавання ў Канстытуцыі той ці іншай формы кіравання, удзельнікі дыскусіі зыходзілі з уліку наступных абставін: стану эканамічнага развіцця краіны, ступені грамадскай згоды адносна фундаментальных светапоглядных каштоўнасцей, ста
239
новішча партыйнай сістэмы, тыпу існуючай у краіне выбарчай сістэмы, палітыкакультурных традыцый, менталітэту народа, вопыту папярэдняга кіравання і рэальных суадносін палітычных сіл, якія выступаюць за тую ці іншую форму ўлады.
Праблема выбару канстытуцыйнай формы кіравання звялася ў асноўным да дылемы: парламенцкая або прэзідэнцкая. Падчас дыскусіі выдзеліліся тры асноўныя пункты гледжання адносна ролі канстытуцыйных форм кіравання ў падмацаванне дэмакратыі.
Першы зводзіўся да таго, што чыста прэзідэнцкая сістэма часта выклікае канфрантацыю прэзідэнта з апазіцыяй у заканадаўчым органе, здольна прывесці да паралічу ўлады і некіруемасці дзяржавы. Развіццю дэмакратыі больш адпавядае чыста парламенцкая форма кіравання. Менавіта парламенцкі тып дэмакратыі можа забяспечыць падтрымку ўрадавых праграм з боку парламенцкай большасці і кіраўніцтва ва ўмовах шматпартыйнасці.
Другі пункт гледжання заключаўся ў тым, што ва ўмовах пераходнага грамадства, да якога адносілася постсавецкая Беларусь, неабходна моцная, адносна незалежная ад парламента выканаўчая ўлада, якой па азначэнню з’яўляецца менавіта прэзідэнцкая ўлада. Толькі яна можа забяспечыць хуткі і стабільны рух грамадства да ўмацавання дэмакратыі.
Трэці погляд з’яўляецца больш умераным, чым першы і другі. Яго прыхільнікі імкнуліся пазбегнуць катэгарычных высноў пры вызначэнні станоўчых і адмоўных бакоў той ці іншай формы кіравання. Перш чым асуджаць ці ўхваляць якуюнебудзь канкрэтную форму кіравання, трэба прааналізаваць усю сукупнасць інстытутаў, існуючых у той ці іншай краіне, а таксама характэрныя для яе эканамічныя і культурныя фактары, якія могуць так ці інакш уплываць на функцыянаванне той ці іншай формы кіравання.
Супраць інстытута прэзідэнцкай улады ў Вярхоўным Савеце XII склікання прынцыпова выступала фракцыя Беларускага народнага фронту (яна аднагалосна галасавала супраць тых артыкулаў Канстытуцыі, якія гаварылі аб пасадзе прэзідэнта)
Сярод навукоўцаў у падтрымку парламенцкай рэспублікі найболып абгрунтавана выступілі прафесар А. Вішнеўскі і дацэнт М. Гарбаток у артыкуле «Ці патрэбна Беларусі прэзідэнцкая форма кіравання?»1. Звяртаючыся да гістарычных традыцый, яны згадвалі, што ў сярэдневяковых дзяржавах, у склад якіх уваходзілі землі Беларусі, існавалі праявы канстытуцыяналізму (улада манарха абмяжоўвалася статутамі, значную частку якіх складалі кан
1 Народная газета. 1994. 16 февр.
240
стытуцыйныя нормы), дзейнічаў шляхецкі прадстаўнічы орган — сойм, які не толькі валодаў шырокімі паўнамоцтвамі ў галіне заканадаўчай улады, але і здзяйсняў кантроль за дзейнасцю выбарнага манарха і дзяржаўных чыноўнікаў, выконваў функцыі вышэйшай судовай апеляцыйнай інстанцыі. Таму, на думку аўтараў, парламенцкая форма адпавядала б гістарычнай спадчыне беларускага народа. Аналізуючы вопыт папярэдняга кіравання ў савецкай дзяржаве, які быў заснаваны на аўтарытарнататалітарных метадах, вучоныя адзначалі, што гэты факт стварае пагрозу пераўтварэння прэзідэнцкай улады ў аўтарытарную. Тым больш што ў рэспубліцы адсутнічаюць палітыкаправавыя механізмы супрацьдзеяння злоўжыванню ўладаю.
А. Вішнеўскі і М. Гарбаток бачылі небяспеку ў канцэнтрацыі вялікай улады ў руках аднаго чалавека, згадваючы прыклады лацінаамерыканскіх краін, у якіх прэзідэнцтва прыкрывала дыктатарскія рэжымы. На іх думку, сацыяльны і гістарычны вопыт паказвае, што верагоднасць злоўжывання ўладаю пры прэзідэнцкай форме кіравання і перараджэнне яе ў дыктатуру дастаткова вялікія.
Аўтары выказвалі сумненне адносна крытэрыяў урадавых прызначэнняў у прэзідэнцкай рэспубліцы. Даследчыкі звярнулі ўвагу на тое, што імі могуць быць не столькі кампетэнтнасць, колькі адданасць асобе прэзідэнта, удзел у забеспячэнні перамогі апошняга на выбарах ці нават асабістае сяброўства. Супраць прэзідэнцкай формы кіравання, якая імкнецца да індывідуалісцкай псіхалогіі, сведчыць і менталітэт беларускага народа, які грунтуецца на ідэях калектывізму, узаемадапамогі. I, у рэшце рэшт, менавіта парламент з’яўляецца выразнікам волі народа, прычым не толькі пазіцыі большасці, але і пункту гледжання меншасці.
Разам з тым, аўтары артыкула «Ці патрэбна Беларусі прэзідэнцкая форма кіравання?» не адмаўлялі наогул наяўнасці пасады прэзідэнта ў палітычнай сістэме Рэспублікі Беларусь. Яны прапаноўвалі выдзеліць яе ў якасці самастойнага органа, які не належыць да пэўнай галіны ўлады. Прэзідэнт павінен быць гарантам сапраўднага падзелу ўлад, а ў выпадку неабходнасці — вышэйшым арбітрам паміж імі.
Прыхільнікі моцнай прэзідэнцкай формы кіравання звярталіся таксама да яе адпаведнасці палітычнай культуры беларускага народа. Яны падкрэслівалі традыцыйную схільнасць народа да моцнай выканаўчай улады, якую ён звязвае з асобай прэзідэнта. Менавіта з першай асобаю ў дзяржаве народ атаясамлівае вынікі дзейнасці ор
241
ганаў выканаўчай улады. Напрыклад, кандыдат філасофскіх навук У.А. Мельнік лічыў, што беларускім народам не будзе ўспрыняты Прэзідэнт з прадстаўнічымі функцыямі, але натуральным чынам упішацца ў наш гістарычны вопыт прэзідэнт з функцыямі па аператыўнаму кіраванню краінаю1.
У якасці істотнага аргумента на карысць прэзідэнцкай рэспублікі многія аўтары ўказвалі на тое, што краіна перажывала сістэмны крызіс. I выхад з яго яны бачылі ў моцнай, дзеяздольнай, мабільнай выканаўчай уладзе, на чале з прэзідэнтам. Вядомы палітычны аглядальнік В.І. Карбалевіч, абгрунтоўваючы неабходнасць увядзення прэзідэнцкай рэспублікі, звяртаў увагу на тое, што для правядзення эканамічных рэформаў неабходна палітычная воля, якую лягчэй сканцэнтраваць у руках аднаго чалавека, а не парламента, які ў пераходны перыяд адлюстроўвае раз’яднанасць, палярнасць грамадства. Акрамя таго, В. Карбалевіч бачыў пагрозу для Беларусі левай мадэлі таталітарызму у выпадку, калі будзе ўсталявана парламенцкая форма кіравання. Гэта выснова зыходзіла з канстатацыі аўтарам прыхільнасці да левых, пракамуністычных ідэй як у грамадстве, так і ў яго люстэрку — парламенце2. Палемізуючы з праціўнікамі прэзідэнцкай формы ўлады, якія папярэджвалі аб небяспецы пераўтварэння інстытута прэзідэнцтва ў аўтарытарны рэжым, член рабочай групы гіа падрыхтоўцы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь В. Фадзееў згадваў, што Канстытуцыя прадугледжвае магчымасць вызвалення прэзідэнта ад абавязкаў Вярхоўным Саветам (арт. 105), абмежаванне яго як па узросту, так і па часу знаходжання на пасадзе .
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, прынятай 15 сакавіка 1994 г., была ўстаноўлена прэзідэнцкая форма праўлення. Згодна з ёю прэзідэнт надзяляўся функцыямі главы дзяржавы і главы выканаўчай улады.
На думку В. Чарнова, выканаўчага дырэктара фонду «Адкрытае грамадства», выбар прэзідэнцкай формы праўлення быў прадыктаваны каштоўнаснымі арыенцірамі, характэрнымі для савецкабеларускай палітычнай культуры. Гэта, періп за ўсё, павага да моцнай, эфектыўнай улады, персаналізаванае ўспрыманне ўлады, неразуменне ролі прадстаўнічых органаў, што і прадвызначыла