• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    223
    Некаторыя магчымасці для актывізацыі навуковага пошуку з’явіліся ў даследчыкаў. Пачалася рэабілітацыя цэлых галін навукі, перш за ўсё генетыкі і кібернетыкі.
    У паслясталінскі перыяд мела месца спроба на партыйнадзяржаўным узроўні асэнсаваць стан беларускай мовы і культуры, а таксама намеціць крокі іх далейшага развіцця. У чэрвені 1953 г. на пленуме ЦК КП(б)Б была выказана заклапочанасць заняпадам беларускай мовы і пастаўлена задача пашырэння сеткі беларускамоўных школ. Але, на жаль, дадзенае рашэнне было кан’юнктурным, выкліканым агульнадэмакратычнымі настроямі ў грамадстве.
    На самай справе з другой паловы 1950х гадоў пачаўся новы ўсплеск русіфікацыі, які, па сутнасці, быў ініцыянаваны Першым сакратаром ЦК КПСС Мікітам Хрушчовым. На святкаванні 40годдзя БССР ён сказаў: «Чым мы ўсе хутчэй будзем размаўляць на рускай мове, тым хутчэй пабудуем камунізм»1.
    Далейшае ідэалагічнае абгрунтаванне гэтага тэзіса з’явілася ў праграме КГІСС, прынятай XXII з’ездам кіруючай партыі (кастрычнік 1961 г.). Галоўны пастулат праграмы быў — зліццё савецкіх нацый у адзіную камуністычную нацыю, іх культур у адзіную камуністычную культуру.
    На самай справе нацыянальныя культуры, і асабліва беларуская, развіваліся на рускай нацыянальнай аснове — яе гісторыі, культуры, мове.
    3 усіх нацый СССР беларусы былі першымі, хто прыняў масавы перавод народнай адукацыі на рускую мову. Больш таго, самі грамадзяне рэспублікі пачалі звяртацца з заявамі ў адміністрацыю школ аб вызваленні іх дзяцей ад вывучэння беларускай мовы. Па сцвярджэню вядомага сучаснага гісторыка Л. Лыча, на такое можа адважыцца толькі народ з істотна расхістанай нацыянальнай свядомасцю2. Дабравольная, па сутнасці, асіміляцыя беларусаў знаходзіла тэарэтычнае абгрунтаванне не толькі ў матэрыялах партыйных форумаў, але і ў даследаваннях грамадазнаўцаў. Шырокае распаўсюджанне ў навуковых працах грамадазнаўцаў набыў тэзіс аб пераадольванні беларускіх нацыянальных інтарэсаў і падпарадкаванні іх інтэрнацыянальным задачам. Напрыклад, філосаф А. Зямляннікаў пісаў: «Сціранне нацыянальных спецыфічных ад
    1 Правда. 1989. 6 марта.
    2 Лыч Л. Беларуская нацыя і мова: Літаратурнагістарычныя артыкулы. Мн„ 1994. С. 44.
    224
    розненняў паміж беларускім і рускім народамі адбудзецца значна хутчэй, чым паміж іншымі нацыямі СССР»1.
    Наогул, у грамадскапалітычнай думцы таго часу адлюстраваўся складаны і супярэчлівы працэс барацьбы двух тэндэнцый: дэмакратычнай, якая імкнулася да вызвалення ўсіх сфер грамадскага жыцця ад скажэнняў сталінскай эпохі, і кансерватыўнай, якая асабліва ўзмацнілася пасля 1964 г„ калі М.С. Хрушчоў быў адлучаны ад улады. Апошняя праявілася ў імкненні захаваць і прыстасаваць да новых рэалій грамадскай свядомасці старыя рычагі кіравання.
    Правадніком дэмакратычнай ідэалогіі аднаўлення выступала, перш за ўсё, творчая інтэлігенцыя, якая ўвайшла ў гісторыю як пакаленне «шасцідзесятнікаў». У межах гэтай тэндэнцыі ідзе спроба асэнсаваць прычыны і маштабы палітычных і маральных дэфармацый эпохі сталінізму і вывесці грамадства на шлях дэмакратычных пераўтварэнняў. 3 беларускіх дзеячаў культуры да «шасцідзесятнікаў» можна аднесці празаіка А. Кулакоўскага, які ў сваёй аповесці «Тры зоркі» дае крытычную ацэнку мясцовай савецкай наменклатуры, якая часта паводзіць сябе з падначаленымі людзьмі, як «удзельные князі», не прызнаючы ні ўлады, ні законаў, ні аўтарытэту; маладога празаіка Івана Чыгрынава, які імкнуўся да аб’ектыўнага з пункту гледжання агульначалавечай маралі паказу рэалій жыцця беларускай вёскі, якая ў часы вайны перажыла жахі акупацыі; Ніла Гілевіча, славутага беларускага паэта, які ў сваіх вершах асуджаў Сталіна і пароджаную ім сістэму; В. Каваленкі — літаратуразнаўца, які заклікаў выкарыстоўваць творчыя здабыткі замежных літаратараў, быць духоўнымі лекарамі грамадства; Васіля Тараса, які паставіў у літаратуры пытанне аб дэфіцыце павагі да чалавека ў савецкім грамадстве, і ініпых.
    Іх творчыя здабыткі выклікалі рэзка адмоўную рзакцыю партыйных структур. Аб гэтым сведчаць ацэнкі, дадзеныя вышэйназваным пісьменнікам на нарадзе творчай інтэлігенцыі, якая адбылася 19 сакавіка 1963 г. ў Мінску.
    Лепшых прадстаўнікоў беларускай творчай інтэлігенцыі абвінавацілі ў скажэнні савецкай камуністычнай рэчаіснасці і ў прыхільнасці да «варожай тэорыі ўсёдаравання», якая разыходзіцца з нормамі «класавай маралі», у выкарыстанні вопыту «крайніх буржуазных мадэрністаў» і інш. Як бачым, самыя фар
    1 Землянннков А.Б. Дальнейшее сблнженне нацнй в пернод стронтельства коммунпзма (по матерналам отношеннй русской н белорусской нацнн). Мн„ 1971. С. 10.
    225
    муліроўкі, якія прагучалі на сакавіцкай (1963 г.) нарадзе ў Мінску, нагадвалі вытрымкі з партыйных пастаноў сталінскіх часоў.
    Пасля адстаўкі М.С. Хрушчова вышэйшае партыйнае кіраўніцтва краіны робіць усё, каб хутчэй пакончыць з палітычнай «адлігай». Зноў пачаў усталёўвацца жорсткі кантроль ЦК КПБ над грамадскай думкай, уводзяцца цэнзурныя абмежаванні правоў інтэлігенцыі на свабоду творчасці.
    У другой палове 1960х гадоў у пастановах ЦК КПБ таксама падвяргаюцца крытыцы творы беларускіх пісьменнікаў, якія рэалістычна адлюстроўвалі рэчаіснасць: «Дабрасёлы» А. Кулакоўскага, «Мёртвым не баліць» В. Быкава і інш. Напрыклад, 8 красавіка 1966 г. ў газеце «Советская Белоруссня» быў змешчаны рэдакцыйны артыкул пад тэндэнцыйнай назвай «Вопрекн правде жнзнн», у якім падвяргалася жорсткай крытыцы творчасць Васіля Быкава. Пісьменніка абвінавачвалі ў «псеўдагуманізме, запазычаным у заходніх пісменнікаў пацыфісцкага толку», дакаралі тым, што ён «няправільна паказвае адносіны салдат і афіцэраў да палонных немцаў», а «іншы раз даходзіць да святатацтва, да здзеку над тым, перад чым варта прыхільна зняць шапку». I ў рэшце рэшт рабілася выснова, што пісьменнік В. Быкаў «не садзейнічае выхаванню ў народа любові і павагі да Савецкай Арміі, зневажае лепшыя патрыятычныя пачуцці нашых людзей»1.
    Можна ўявіць, якія наступствы выклікаў бы такі артыкул у цэнтральнай газеце ў 3050я гады XX ст. Але ішла вясна 1966 г., і ў свядомасці «шасцідзесятнікаў» яшчэ жыло спадзяванне на далейшае аднаўленне грамадства, пазбаўленне яго ад праяў сталінізму. Таму адказам на артыкул у «Советской Белорусснн» стаў ліст 53 пісьменнікаў у абарону В. Быкава, накіраваны ў ЦК КПБ. Лістпратэст, падпісаны такімі класікамі беларускай літаратуры, як М. Лынькоў, Я. Брыль, М. Танк, II. Панчанка, А. Куляшоў, Г. Бураўкін, А. Вярцінскі і інш, адыграў на той час сваю станоўчую ролю. Але трэба адзначыць, што ўжо ў канцы 1960х гадоў савецкі палітычны рэжым зноў вярнуўся да негатыўнай ацэнкі творчасці В. Быкава і яго імя. Так, у прыватнасці, у лісце старшыні КДБ СССР Ю. Андропава, які быў накіраваны ў ЦК КПСС, вядомы беларускі пісьменнік абвінавачваўся ў паклёпе на Савецкую Армію. Аўтар ліста паведамляў аб падрыхтоўцы мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне магчымых варожых акцый з боку пісьменніка і перавыхаванне яго.
    1 Вярцінскі А. Ліст 53V // Народная воля. 2003. 3 студз.
    226
    Як водгук на адыход ад палітычнай адлігі і спробу рэстаўрацыі неасталінізму ў краіне пачаўся дысідэнцкі рух. Дысідэнтамі (ад лац. dissidere — не згаджацца) называлі людзей, якія выступалі супраць несправядлівасці і парушэння правоў чалавека.
    Татальны кантроль партыі за сродкамі інфармацыі, друку, за культурным жыццём і г.д. не выключаў, аднак, таго, што людзі маглі знаходзіць і іншыя шляхі для абмену думкамі і ідэямі. Напрыклад, з дапамогаю выпуску самавыдавецкай літаратуры, распаўсюджвання інфармацыйных лістоў і пракламацый, нарэшце, шляхам асабістых кантактаў і сустрэч. Ажыццяўленне кантролю за такімі нефармальнымі праявамі грамадскапалітычнай думкі замацоўвалася за шырока разгалінаванымі структурамі органаў КДБ з яго неабмежаванымі магчымасцямі і шматлікімі сродкамі сочкі і ціску на асобу.
    Неабходна адзначыць і тое, што пад барацьбу з іншадумствам у савецкай дзяржаве была падведзена прававая аснова. У крымінальныя кодэксы саюзных рэпублік былі ўведзены адпавсдныя артыкулы. Так, згодна з артыкулам 67 Крымінальнага кодэкса БССР, за агітацыю і прапаганду, «якая праводзіцца ў мэтах падрыву ці паслаблення савецкай сістэмы», прадугледжвалася пазбаўленне волі тэрмінам ад 6 месяцаў да 7 год з высылкай тэрмінам ад 2 да 5 год'.
    Нягледзячы на тое, што дысідэнцтва ў Беларусі не прыняло такіх памераў, як у Расіі, усё ж яго ідэі знайшлі пэўнае ўвасабленне ў грамадскапалітычнай думцы рэспублікі. У прыватнасці, беларускія дысідэнты выступалі супраць русіфікацыі нацыянальнай культуры, за пашырэнне ўжывання беларускай мовы, за абарону дэмакратычных правоў і свабод працоўных.
    Напрыклад, на філалагічным факультэце БДУ у сярэдзіне 1960х гадоў быў створаны дысідэнцкі гурток, у які вайшлі студэнты філалагічнага факультэта У. Іскрык, А. Белавус, Ю. Міцкевіч (унук Якуба Коласа), студэнтгісторык М. Ткачоў і інш. Гурток на філфаку стаў каардынацыйным цэнтрам іншых груп, якія ўзніклі на фізічным факультэце БДУ і Мінскім трактарным заводзе.
    Гурткі былі нешматлікія, у кожным не больш за 10 чалавек. Яны не заклікалі да аткрытай барацьбы з уладаю, а на сваіх пасяджэннях разважалі аб лёсе Беларусі, марылі аб яе незалежнасці. Гурткоўцы вывучалі гісторыю Айчыны, імкнуліся разабрацца ў адносінах кіраўніцтва СССР (Крамля) да Беларусі. Маладых патрыётаў турбавала тое, што крамлёўскія ўлады не лічацца з сама
    ' Гл.: Научнопрактвческнй комментарнй к Уголовному кодексу Белорусской ССР. Мн„ 1989. С. 141.
    227
    бытнасцю Беларусі, а разглядаюць яе як галіну славянскарускага дрэва і падштурхоўваюць беларусаў да нацыянальнага самазнішчэння. Работу па вывучэнню гісторыі Беларусі і прапагандзе здабыткаў беларускай гістарычнай грамадскапалітычнай думкі маладыя патрыёты бацькаўшчыны вялі сярод студэнцкай моладзі. Гурткоўцы нават стварылі так званы падпольны ўрад незалежнай Беларусі. У выніку даносу «маральна няўстойлівыя» студэнты, якім у віну ставіўся нацыяналізм і антысаветчына, былі выключаны з БДУ1.
    У 1968 г. адбываюцца стыхійныя акцыі студэнтаў беларускага аддзялення філалагічнага факультэта супраць рашэння рэктарату аб выкладанні грамадскіх дысцыплін (гісторыі КПСС, марксісцкаленінскай філасофіі, палітэканоміі, навуковага камунізму) на рускай мове. I на гэты раз актывістаў стыхійнага пратэсту выключаюць з ліку студэнтаў.