• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    Бальшавіцкая ўлада імкнулася вытравіць сапраўдны сэнс з такіх вечных сацыяльных катэгорый, як мараль, зло, дабрачыннасць, і ўкласці ў іх асаблівы класавы змест. «Для нас,пісаў У.І. Ленін,— мараль падначалена інтарэсам класавай барацьбы пралетарыяту»2. «У нас новая мараль,— пісала ў тыя дні газета «Красны меч»,— «наша гуманнасць» абсалютная, таму што ў яе аснове
    1 Гл.: Вншневскнй А.Ф. Органнзацня н деятельность мнлнцнн Беларусн. 19171940 гг.: Нсторнкоправовые аспекты. Мн., 2000. С. 189.
    2 Леннн В.Н. Полн. собр. соч. Т. 41. С. 310.
    210
    знаходзяцца слаўныя ідэалы разбурэння ўсякага насілля і прыгнёту. Нам усё дазволена, таму што мы першыя ў свеце ўзнялі меч не дзеля запрыгоньвання і ўціску, а ў імя ўсеагульнай свабоды і вызвалення ад рабства»1.
    Вынікам прымянення такіх падыходаў у марксісцкаленінскай прававой тэорыі з’явілася згубленне правам маральнасці. Звядзеннем права да інструмента класавага ўціску марксісцкая тэорыя парвала са шматгадовай традыцыяй, згодна з якой на прававую сістэму накладваліся пэўныя этычныя абмежаванні. Прымаючы вышэй азначаны пункт гледжання правадыра рэвалюцыі, бальіпавікі тлумачылі права як працяг палітычнай улады. Формула «рэвалюцыйнай законнасці» гаварыла аб прызнанні бальшавіцкім палітыкаправавым рэжымам толькі тых законаў, якія служылі інтарэсам рэвалюцыі.
    У прынятай у 1927 г. Канстытуцыі БССР абвяшчалася сацыялістычнай дзяржаваю дыктатуры пралетарыяту. Дыктатура пралетарыята бачылася вышэйшай праявай дэмакратыі таму, што пануючы клас — пралетарыят у саюзе з бяднейшым сялянствам — складаў большасць насельніцтва краіны. Прынцып дыктатуры пралетарыяту найбольш яскрава праявіўся ў замацаваным у Канстытуцыі выбарчым праве. Кіруючыся інтарэсамі працоўных, Канстытуцыя пазбаўляла некаторыя групы асоб права абіраць і быць абраны.мі. Лічылася, што азначаныя асобы маглі б выкарыстоўваць гэта права супраць інтарэсаў сацыялістычнай рэвалюцыі.
    Гэтыя палажэнні Канстытуцыі, безумоўна, абмяжоўвалі дэмакратычныя свабоды ў краіне і стваралі прастору для самавольства партыйных і савецкіх чыноўнікаў. Антыдэмакратызм выбарчага права праяўляўся і ў прынцыпе вылучэння кандыдатаў, якое праводзілася згодна з дырэктывамі партыйнага кіраўніцтва. He дзейнічаў прынцып тайнага галасавання, яно адбывалася на агульных сходах работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый шляхам адкрытага волевыяўлення. Акрамя таго, выбары не былі прамымі і роўнымі. Усё гэта сведчыць аб значным абмежаванні дэмакратыі ў савецкай Беларусі.
    Канстытуцыя БССР 1927 г. адлюстроўвала тыя грамадскапалітычныя працэсы, што адбываліся ў краіне. Таму згодна з канцэпцыяй беларусізацыі за грамадзянамі БССР замацоўвалася права карыстацца роднай мовай на з’ездах, у судовых установах, у дзяржаўным кіраванні і ў грамадскім жыцці. Устанаўлівалася раўнапраўе беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай моў, аднак,
    1 Красный меч. 1919. № 1.
    211
    зыходзячы з пераважнай большасці беларускага насельніцтва, беларуская мова выбіралася як мова ўнутрыдзяржаўных зносін.
    Значным крокам у развіцці канстытуцыйнага права стала прыняцце Канстытуцыі 1937 г. Зыходзячы з тых змен, якія адбыліся ў СССР за 10 год («разгром палітычнай апазіцыі», ліквідацыя маёмасных класаў, рэалізацыя курсу на індустрыялізацыю і калектывізацыю), рабілася выснова аб перамозе ў СССР у асноўным сацыялістычнага ладу жыцця. Канстытуцыя 1937 г. адышла ад прынцыпу «Уся ўлада Саветам», замацаванаму ў папярэдніх канстытуцыях, у ёй намеціўся пераход да прынцыпу падзелу ўлад на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Былі ўнесены карэнныя змены ў выбарчую сістэму. Выбары ў Саветы ўсіх узроўняў павінны былі праходзіць на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты замацоўвалася за партыйнымі, прафсаюзнымі, кааператыўнымі, культурнаасветніцкімі арганізацыямі і таварыствамі. Але фактычна ім карысталіся выключна партыйныя камітэты. Галасаванне праводзілася на безальтэрнатыўнай аснове. Канстытуцыя зацвярджала пануючай толькі адну ідэалогію, выключала шматпартыйнасць, разнастайнасць форм уласнасці.
    Як другая, так і трэцяя канстытуцыі БССР насілі пераважна дэкларатыўны характар і не мелі прамога ўздзеяння на практыку паўсядзённага жыцця беларускіх грамадзян.
    На першых этапах савецкай улады грамадзянскае права як звязанае з таварнаграшовымі адносінамі, у аснове якіх ляжыць прыватная ўласнасць, наогул адмаўлялася савецкай юстыцыяй. Тую галіну права, якая рэгулявала адносіны ў дзяржаўным сектары эканомікі, пачалі называць гаспадарчым правам. А калі з пераходам да новай эканамічнай палітыкі (нэп) узнікла неабходнасць у рэгуляванні таварнаграшовых адносін, у тэорыі права атрымала распаўсюджванне дактрына «двухсектарнага права». Згодна з ёю грамадзянскае права павінна было рэгуляваць адносіны ў прыватным сектары, а гаспадарчае — у сацыялістычным, дзяржаўным. Разам з тым, права перыяду нэпа не гарантавала маёмасных правоў грамадзян, не гаворачы аб асабістых і палітычных правах. Пры сутыкненні іх з інтарэсамі дзяржавы апошнія ставіліся непараўнальна вышэй.
    У грамадзянскам кодэксе РСФСР 1923 г., дзеянне якога распаўсюджвалася на БССР, і іншых нарматыўных актах, якія мелі юрыдычную сілу на тэрыторыі Беларусі, былі замацаваны марксісцкаленінскія ідэі аб шматукладнай эканоміцы ў пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму і зацвярджэнні адзінага сацы
    212
    ялістычнага ўкладу разам з пабудоваю сацыялістычнага грамадства; аб вызначэнні межаў дапушчэння капіталістычных элементаў у гэты перыяд; свабоднага выбару формы землекарыстання і захаванне хутарской формы, звязанай з традыцыйным для беларусаў ладам жыцця, і інш.
    У 30я гады XX ст. у сувязі з ліквідацыяй нэпа і пераходам да калектыўных гаспадарак тэарэтычна абгрунтоўваецца і замацоўваецца заканадаўча абмежаванне права прыватнай уласнасці, вызначаюцца дзве формы сацыялістычнай уласнасці — дзяржаўная і кааператыўнакалгасная.
    Такім чынам, грамадзянскае права савецкай Беларусі развівалася пад уплывам права расійскага, якое фарміравалася пад уздзеяннем марксісцкаленінскага вучэння аб класавасці права.
    У развіцці крымінальнага права ў пачатку 20х гадоў мінулага стагоддзя вядучай была ідэя рэвалюцыйнай мэтазгоднасці. Так, у «Кіруючых пачатках па крымінальнаму праву РСФСР», на якія арыентаваліся і беларускія карныя органы, было запісана, што органы юстыцыі павінны дзейнічаць «без асобых правіл, без кодэксаў... пралетарыят прымяняе меры насілля на першых парах без асабістай сістэмы, ад выпадку да выпадку, неарганізавана» .
    Трэба прызнаць, што прыняты ў 1922 г. Крымінальны кодэкс РСФСР, які пастановаю ЦВК БССР быў уведзены ў дзеянне і ў Беларускай ССР без усялякіх змен, у значнай ступені абмяжоўваў самавольства розных карных органаў. Разам з тым, крымінальнае права не пазбегла палітызацыі і ідэалагізацыі. Так, напрыклад, кодэкс 1922 г. вызначаў злачынства як «усякае грамадска небяспечнае дзеянне ці бездзеянне, пагражаючае асновам савецкага ладу і правапарадку, усталяванаму рабочасялянскай уладаю на пераходны да камуністычнага ладу перыяд часу»2. Па гэтых жа пазіцыях заставаліся і аўтары Крымінальнага кодэкса БССР 1928 г. Адсюль бяспрэчна вынікала, што злачынцам можна было абвясціць любога грамадзяніна, які не парушыў ні аднаго з дзеючых законаў, калі яго дзеянне ўяўлялася небяспечным для існуючага ладу. А каб не ўзнікала сумненняў у магчымасці крымінальнага праследавання грамадзян, наогул не ўчыняўшых ніякіх злачынных дзеянняў, у Кодэксе мелася норма (арт. 7), згодна з якой у адносінах да асоб, «уяўляючых небяспеку па сваёй мінулай дзейнасці, прымяняюцца меры сацыяльнай абароны». Артыкул 7 Крымінальнага кодэкса ў
    1 Круталевіч В.А., Юхо Я.А. Указ. твор. С. 172.
    2 Собранпе узаконеннй РСФСР. 1922. № 15. С. 153.
    213
    любы момант магчыма было прымяніць да членаў апазіцыйных партый, асоб, якія мелі свой пункт гледжання на савецкія рэаліі жыцця, да ўсіх, хто крытычна адносіўся да палітыкі партыі бальшавікоў. Гэтай жа мэце служыў артыкул 10 Крымінальнага кодэкса, які ўстанаўліваў адказнасць за сацыяльна небяспечныя, але прама не прадугледжаныя кодэксам дзеянні, па тых яго артыкулах, якія ўтрымлівалі найбольш падобныя па роду злачынствы, г.зн., па аналогіі'.
    Адкрыта класавы характар крымінальнага кодэкса 1922 г., які прадугледжваў магчымасць прымянення крымінальнага закона па аналогіі, ствараў вялікую небяспеку злоўжыванняў на практыцы, аб чым сведчыць гісторыя парушэння законнасці ў савецкай дзяржаве. Адмова ад прынцыпу «няма злачынства без указання аб тым у законе» была характэрнай рысай усіх перадваенных кодэксаў саюзных рэспублік.
    Пачынаючы з другой паловы 1930х гадоў у СССР праяўляецца тэндэнцыя да пашырэння паняцця «злачынства». Крымінальная адказнасць прадугледжвалася за такія дзеянні, як парушэнне дысцыпліны працы, самавольнае пакіданне працоўнага месца, выпуск нядобраякаснай прадукцыі. Нават за самавольнае пакіданне рамесных вучылішчаў і школ фабрычназавадскога навучання (ФЗІІ) уводзілася крымінальная адказнасць.
    Парушыўшы ў крымінальным праве 19201930х гадоў пастулат «без віны не можа быць крымінальнай адказнасці», вядомы нам яшчэ з часоў рымскага права і Судзебніка Казіміра 1468 г., савецкі таталітарны рэжым парваў не толькі з прынцыпамі крымінальнага права як феномена прававой культуры, але і з прынцыпамі чалавечай маралі.
    Разрыў гэты быў непазбежны, бо існаванне крымінальнага права з яго інстытутамі віны, прычыннай сувязі, абставін, якія змякчаіоць ці абцяжарваюць адказнасць і інш., стала б непераадольнай перашкодаю на шляху масавых рэпрэсій. Такое крымінальнае права было здадзена як непатрэбная рэч і заменена сурагатам, які быў прызваны надаць масавым рэпрэсіям статус законнасці. Інакш кажучы, было створана крымінальнае права без крымінальнага права". Яго крыніцамі былі ведамныя акты НКУС і АДПУ (Народны камісарыят унутраных спраў; Аб’яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне).
    1	Гл.: Вішнеўскі А.Ф. Палітыкаправавы рэжым савецкай дзяржавы (19171953 гг.). С. 78.
    2	Грннберг М.С. Уголовное право н массовыс репресснн 20х н последуюіцнх годов // Государство н право. 1993. № 1. С. 6568.
    214