• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    1 Гл.: Турук Ф. Белорусское двнженне. М., 1921. С. 88.
    2 Мялешка I. Асновы быту // Гоман. 1916. 14 ліст.
    3 Мялешка I. Наша задача // Тамсама. 20 кастр.
    191
    ны настаўніцкія курсы ў Вільні. У Свіслачы пачала дзейнічаць настаўніцкая гімназія, у якой выкладалі такія выдатныя дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэння, як А. Луцкевіч, В. Ластоўскі, А. Пашкевіч (Цётка).
    Нацыянальнадзяржаўная ідэя атрымала далейшае развіццё ў праграме арганізацыі «Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі», створанай Вацлавам Ластоўскім у 1916 г. У ёй падкрэслівалася ідэя аб тым, што беларусам не трэба шукаць замежнай арыентацыі ў вырашэнні пытання аб сваёй будучыні, звязваць свой лёс з Польшчай або Расіяй. Праграма заклікала суайчыннікаў арыентавацца на пабудову асабістай незалежнай дзяржавы, абапіраючыся на ўласныя сілы.
    3 гэтай ідэяй В. Ластоўскі разам з I. Луцкевічам звярнуліся да міжнароднай супольнасці на канферэнцыях еўрапейскіх нацый, якія праходзілі ў Стакгольме і Лазане ў 1916 г. У іх выступленнях выражалася спадзяванне на дапамогу з боку цывілізаванай Еўропы ў справе стварэння беларускай дзяржавы. I хоць надзеі на падтрымку краін Антанты не спраўдзіліся, сам факт палітычнага і гістарычнакультурнага абгрунтавання права беларускага народа на самавызначэнне перад еўрапейскімі нацыямі меў вялікае значэнне.
    На Лазанскай канферэнцыі ў выступленні I. Луцкевіча была прадстаўлена таксама ідэя Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора, паводле якой пасля Першай сусветнай вайны Беларусь, Украіна, Латвія і Літва ўвайшлі б у адзіны палітычнаэканамічны блок. Але ж аб’яднанне нацыянальнавызваленчых рухаў пад лозунгам Злучаных Штатаў не адбылося. 3 аднаго боку, пэўны раскол ва ўзаемаадносіны паміж нацыянальнанароднымі камітэтамі ўносілі нямецкія акупацыйныя ўлады, якія праводзілі палітыку супрацьстаўлення беларускага польскаму і літоўскаму рухам, а з другога — некаторыя мясцовыя жыхары з ліку апалячаных беларусаў імкнуліся да стварэння федэратыўнай польскай дзяржавы, ў склад якой павінна была ўвайсці Беларусь.
    Літоўцы, баючыся асіміляцыі беларускай большасцю, у 1917 г. стварылі Літоўскую Тарыбу. У склад яе па патрабаванню Германіі ўвайпілі і акупаваныя беларускія тэрыторыі. У студзені 1917 г. на канферэнцыі прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху, насуперак Літоўскай Тарыбе, была створана Віленская Беларуская Рада, якая падтрымлівала канцэпцыю суверэннай дзяржавы, высунутую арганізацыяй «Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі». У сакавіку 1918 г. яе прадстаўнікі ўдзельнічалі ў працы Рады
    192
    БНР. Пад іх уплывам была прынята III Устаўная грамата, якая абвясціла незалежнасць Беларускай Народнаіі Рэспублікі.
    Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Мінск нераўтвараецца ў сапраўдны палітычпы цэнтр беларускага нацыянальнага руху. Як падкрэсліваў адзін з вядомых дзеячаў нацыянальнага адраджэння А. Цвікевіч, «Вільня працягвае весці работу культурнаасветніцкую, якая не можа разгарнуцца ў базіс палітычнай барацьбы, і Мінск становіцца цэнтрам нацыянальнапалітычнага руху і дзяржаўнага адраджэння Беларусі»1.
    2527 сакавіка ў Мінску адбыўся з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый як левага, так і правага напрамкаў. На ім быў абраны выканаўчы орган — Беларускі Нацыянальны Камітэт (БНК). З’езд даручыў камітэту пачаць распрацоўку канстытуцыі «Беларускага краявога ўрада». Разам з тым, з’езд выказаўся ў падтрымку Часовага Урада і заявіў аб неабходнасці перадачы выканаўчай улады на тэрыторыі Беларусі БНК, а таксама прадастаўлення Беларусі аўтаноміі ў складзе Расіі.
    Такім чынам, нацыянальнадэмакратычныя партыі і рухі Беларусі пачалі выконваць праграмную ўстаноўку БСГ аб нацыянальным самавызначэнні. БНК, а потым і Цэнтральная Рада (ЦРБ), абраная II з’ездам беларускіх нацыянальных арганізацый, неаднаразова звярталіся да Часовага Урада з патрабаваннем даць дазвол на стварэнне ў Беларусі органаў мясцовага кіравання, а таксама на арганізацыю нацыянальных вайсковых фарміраванняў. Але Часовы Урад адхіліў гэтыя прапановы. Восенню 1917 г. на беларускіх вайсковых з’ездах Заходняга, Паўночнага, ПаўднёваЗаходняга і Румынскага франтоў і матросаў Балтыйскага флоту прымаюцца лозунгі ў падтрымку абвяшчэння аўтаноміі Беларусі. У кастрычніку 1917 г. для каардынацыі дзеянняў нацыянальных арганізацый ЦРБ была пераўтворана ў Вялікую Беларускую Раду (ВБР), у склад якой увайшлі і прадстаўнікі Цэнтральнай Вайсковай Беларускай Рады. Для канчатковага вырашэння пытання аб стварэнні беларускай дзяржавы ВБР пасгавіла перад сабою задачу падрыхтаваць скліканне Усебеларускага з’езда.
    Напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі ў нацыянальным руху адбыўся падзел на дзве плыні: левую — радыкальнасацыялістычную і правую — нацыянальнадэмакратычную. Пасля III з’езда БСГ (кастрычнік 1917 г.) левая частка партыі, якая пайшла ў камуністычным напрамку, першачарговымі задачамі лічыла сацы
    1 Цвікевіч А. Кароткі нарыс узнікнення Беларускай Народнай Рэспублікі. Кісў, 1918. С. 7.
    193
    ялістычныя пераўтварэнні, а правая частка членаў БСГ узяла курс на неадкладнае здзяйсненне дзяржаўнасамавызначальнай ідэі.
    30 лістапада ВБР звярнулася з адозвай «Да ўсяго беларускага народа», у якой была прадстаўлена яе палітычная праграма. Асноўнымі задачамі, пастаўленнымі Вялікай Беларускай Радай, былі: «абвяшчэнне дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь, федэрацыя з Расіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі з адпаведным размежаваннем правоў краявых і федэральных улад, перадача ўсёй улады на Беларусі краявой радзе, якая павінна выбірацца на аснове роўнага, тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права». Для арганізацыі гэтай улады прадугледжвалася склікаць Усебеларускі з’езд.
    На Усебеларускім з’ездзе, які праходзіў у снежні 1917 г., верх узялі прыхільнікі ідэі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі. Дэлегаты з’езда прынялі рэзалюцыю аб утварэнні на беларускім этнічным абшары краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх і рабочых дэпутатаў. «Нацыянальная ідэя,— успамінаў старшыня першага ўраду Савецкай Беларусі, дэлегат з’езда Зм. Жылуновіч,— расквітнела да апагею, яна прэваліравала над усімі іншымі і надавала нечувальнаму дагэтуль у беларускай гісторыі кангрэсу адпаведны адбітак»1. Але Усебеларускі з’езд напаткаў гаротны лёс. Нягледзячы на дэклараванае бальшавікамі права нацый на самавызначэнне, ён быў разагнаны савецкай уладай у асобе Аблвыканкамзаха (Выканкам Саветаў Заходняй вобласці і фронту).
    Гэты франтавы орган улады, у якім не было ніводнага беларуса, ігнараваў пытанне аб нацыянальнадзяржаўным будаўніцтве ў Беларусі і ставіў яго ў залежнасць ад перспектыў сусветнай рзвалюцыі.
    На думку кіраўнікоў Аблвыканкамзаха, беларускія губерні павінны былі ўвайсці ў склад РСФСР як адміністрацыйнатэрытарыяльная адзінка.
    Разгон з’езда паскорыў эвалюцыю ідэі нацыянальнага руху ад канцэпцыі аўтаноміі да канцэпцыі поўнай незалежнасці дзяржавы.
    Ужо 18 снежня 1917 г. на падпольным пасяджэнні членаў прэзідыума Усебеларускага з’езда было вырашана рыхтавацца да ўзброенай барацьбы за ідэалы беларускай дзяржаўнасці. 25 сакавіка 1918 г. была зроблена спроба практычна рэалізаваць ідэю суверэннай Беларусі ў абвяшчэнні незалежнасці БНР.
    Трэцім цэнтрам нацыянальнага беларускага руху былі гарады Расіі, дзе ў час Першай сусветнай вайны часова размяшчаліся беларускія арганізацыі.
    1 ДоўнарЗапольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994. С. 469.
    194
    Беларускія бежанскія арганізацыі знаходзіліся пад уплывам сацыялістычнарадыкальных ідэй расійскіх бальшавікоў. Але, тым не менш, як адзначаў беларускі гісторык і ўдзельнік рэвалюцыйных падзей М.В. ДоўнарЗапольскі, «...нацыянальнакультурны кірунак на дэмакратычных асновах быў у іх вельмі моцны»1.
    На працягу 1917 г. ва ўсіх раёнах Расіі, дзе жылі беларусы, адбыліся з’езды мясцовых беларускіх арганізацый і камітэтаў, якія выявілі агульную тэндэнцыю да федэратыўнага ладу Расіі і аўтаномнага статуса ў ёй Беларусі.
    У лістападзе 1917 г. на Усебеларускім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе быў створаны Беларускі абласны камітэт (БАК), які ў сваёй дэкларацыі ад 17 лістапада 1917 г. выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Паралельна з Вялікай Беларускай Радай БАК рыхтаваў Усебеларускі з’езд.
    Такім чынам, мэта стварэння беларускай незалежнай дзяржавы аб’ядноўвала ўсе плыні беларускага нацыянальнага руху. I правая, нацыянальнадэмакратычная, і левая, радыкальнасацыялістычная плыні цвёрда стаялі на пазіцыі прызнання права беларускага народа на самавызначэнне. I калі першыя спрабавалі яго рэалізаваць, абвясціўшы ў сакавіку 1918 г. незалежную Беларускую Народную Рэспубліку, то другія рэалізавалі канцэпцыю аўтаноміі праз утварэнне БССР, якая пазней стала часткай федэратыўнай дзяржавы — Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
    8.6.	Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі) і яго эсэ «Адвечным шляхам»
    Творчасць Ігната Уладзіміравіча Канчэўскага (Абдзіраловіча) займае асаблівае месца ў палітычнай думцы Беларусі 20х гадоў мінулага стагоддзя. Ён пражыў кароткае, усяго 27 год, але яскравае жыццё, якое адпавядала эпосе глыбокіх сацыяльных і палітычных зрухаў у грамадстве еўрапейскіх краін у цэлым і ў Беларусі ў прыватнасці. Нарадзіўся Канчэўскі ў 1896 г. у Вільні — цэнтры беларускай культуры таго часу. Вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце і Маскоўскі.м універсітэце, а таксама на Вышэйшых кааператыўных курсах. Працаваў у розных кааператыўных установах Смаленска, Мінска, Вільні. Быў членам Беларускага навуковага таварыства ў Вільні, супрацоўнічаў у віленскай газете «Новае жыццё», друкаваў палітычныя артыкулы, вершы,
    1 ДоўнарЗапольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994. С. 469.
    195
    літаратурныя рэцэнзіі. Па палітычных перакананнях Абдзіраловіч быў бліжэй усяго да партыі эсэраў.
    Асноўным, вызначальным творам Ігната Канчэўскага, безумоўна, з’яўляецца філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» (1921 г.). Можна адназначна сцвярджаць, што значэнне гэтага твора і на сённяшні дзень не да канца асэнсавана не толькі беларускім грамадствам, але і яго элітай — навукоўцамі. У гэтай працы, па словах беларускага сучаснага літаратурнага крытыка і публіцыста Сяргея Дубаўца, сфармуляваны асноўныя прынцыпы філасофіі свабоды, ідэя пабудовы новай Беларусі. У сваім эсэ Абдзіраловіч робіць спробу пошукаў таго шляху, які выведзе Беларусь «на шырокі абшар творчага развіцця, на будоўлю агульначалавечага ідэалу». Ён адзначае, што гістарычнае мінулае і геапалітычнае становіпіча Беларусі абумовілі цяжкасць пошуку ёю свайго адметнага шляху развіцця. Знаходжанне паміж двума кірункамі еўранейскай цывілізацыі, якія маюць моцныя месіянскія пачаткі: польскі каталіцкі і расійскі праваслаўны — вяло беларусаў да вагання ад заходняй арыентацыі да ўсходняй. Гэта «ваганьне паміж Захадам і Усходам і шчырая няпрыхільнасьць ні да аднаго, ні да другога зьяўляецца асноўнаю адзнакаю гісторыі беларускага народу»1.