Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
Пасля дзяржаўнага перавароту 3 чэрвеня 1907 г. (роспуск II Думы) абвастрылася акцябрысцкачарнасоценская рэакцыя. Яе галоўным аб’ектам у Беларусі сталі беларуская нацыя, яе культура, мова. Газеты «Окралны Росснн», «Русское знамя», «Мннское слово» і іншыя адмаўлялі само існаванне самабытнага беларускага этнасу, гаварылі аб непатрэбнасці і немагчымасці адраджэння нашых нацыянальнай культуры, мовы, адукацыі. «Мннскнй голос», напрыклад, называў беларускую мову «беларускасепаратысцкай, якая выдаецца за асобую беларускую мову»1. У гэтых неспрыяльных умовах «Наша ніва» рашуча змагалася за нацыянальную спадчыну, адстойвала права народа на родную мову, заклікала да яе захавання. У № 35 «Нашай Нівы» за 1908 г. публіцыст Сяргей Палуян падкрэсліваў, што, толькі «адрадзіўшы мову, мы зможам паставіць на цвёрды грунт наш рух. Бо нацыянальны рух як вялікая жыццёвая гістарычная сіла можа жыць толькі тады, калі пад яго будзе падведзены такі фундамент, як гібка абробленая мова, дый літаратура і навука ў гэтай мове»2. У трох нумарах за 1912 г. (22, 23, 26) быў надрукаваны грунтоўны артыкул пад назвай «Ці маем права быць беларусамі?». У ім адзначалася: «Нязменны закон, якім кіруецца ўвесь свет: тварыць культурныя рэчы ўсясветнай вартасці
1 Казлякоў У.Я. Указ. твор. С. 34
2 Факсімільнае выданне. Наша ніва. Вып. 2. 1909. С. 508.
177
можна толькі на сваёй роднай мове... Замяніць жа народу яго мову — гэта значыць забіць душу таго народа, яго асобенную творчаскую здольнасць. Мы, беларусы, не толькі маем права, але і павінны застацца беларусамі»1.
Разам з тым, у палеміцы з рускімі і польскімі шавіністычнымі выданнямі «Наша ніва» ніколі не сыходзіла на нацыяналістычныя пазіцыі, не атаясамлівала сваіх ворагаў з рускім і польскім народамі, заўсёды падкрэслівала, што гэтыя народы маюць вялікую навуку і культуру, і беларусам трэба ведаць і вывучаць не толькі сваю, але і рускую, і польскую мовы2.
3 пачаткам дзейнасці II Дзяржаўнай Думы газета стала адыходзіць ад радыкальных пазіцый і спадзяванне на вырашэнне сацыяльнапалітычных праблем пачала звязваць ужо не з рэвалюцыяй, а з рэформамі. У снежні 1907 г. у «Нашай ніве» былі надрукаваны патрабаванні да Дзяржаўнай Думы, якія высоўвала БСГ. Сярод іх скасаванне ўсіх абмяжаванняў пры купліпродажы зямлі, выдача танных дзяржаўных крэдытаў на пад’ём хутарской гаспадаркі, ураўнаванне ў правах дваран, сялян і мяшчан, пашырэнне мясцовага кіравання, адмена ўскосных падаткаў, увядзенне абавязковай бясплатнай адукацыі, прадстаўленне права вучыцца на роднай мове. Менавіта такая ліберальная рэфармісцкая накіраванасць праграмы БСГ і «Нашай Нівы» дала магчымасць ацэньваць яе ў савецкай гістарыяграфіі як буржуазную, нацыяналістычную, адкідаючую рэвалюцыйную ідэю газету. Савецкія гісторыкі крытыкавалі беларускіх адраджэнцаў таксама за непрызнанне імі класавай дыферэнцыяцыі беларускага народа. У № 1 за 1912 г. «Наша Ніва» пісала: «Усе беларусы — гэта радные браты, гэта адна сям’я».
«Наша Ніва» здолела зрабіцца сапраўды народнай агульнабеларускай газетай. Яна мела падпісчыкаў не толькі ў розных кутках Беларусі, але і на ўсёй тэрыторыі Расійскай імперыі. Яна ішла ў Прагу, Бруно, Львоў, Парыж, ЗША.
Газета шмат зрабіла для развіцця беларускай літаратуры. На яе старонках пачыналі друкавацца М. Багдановіч, М. Гарэцкі, А. Гарун, 3. Бядуля, Ц. Гартны і інш. Шэраг новых твораў беларускіх класікаў Я. Коласа, Я. Купалы ўбачылі свет менавіта на старонках «Нашай нівы». Газета папулярызавала беларускія тэатр, музыку, фальклор, займалася кнігавыданнем. Выдаўцы газеты лічылі сваім доўгам будзіць гістарычную памяць народа. У 1910 г.
1 Мяснікоў А.Ф. Покліч роднага слова // Гуманіт.экан. весн. 1997. № 1.
2 Наша ніва. 1907. № 33.
178
штотыднёвік з нумара ў нумар друкаваў «Кароткую гісторыю Беларусі» В. Ластоўскага.
8.3. Беларуская мастацкая літаратура пачатку XX ст. як фактар фарміравання нацыянальнай свядомасці
Вялікае ўдзеянне на фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў у першыя дзесяцігоддзі XX ст. мела мастацкая літаратура. Гэты перыяд даў такую сканцантраванасць літаратурных талентаў, якую можа даць толькі эпоха народнага абуджэння. Сярод бліскучай плеяды літаратараў былі такія сапраўдныя волаты нацыянальнай культуры, як Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, А. Пашкевіч (Цётка) і інш.
Літаратура адраджэння якасна адрознівалася ад рамантычнай шляхецкай літаратуры эпохі В. ДунінаМарцінкевіча і А. Міцкевіча. Яе носьбітам была, у асноўным, беларуская разначынная інтэлігенцыя. Аўтары звярталіся ўжо не да паноў з надзеяй павярнуць іх да народа, а непасрэдна да мужыкабеларуса. Духоўныя пошукі пісьменнікаў мелі жыццёвае паходжанне, рэальнае нрызначэнне. Літаратура пачатку XX ст. увабрала ў сябе творчасць самога народа, сакавітую народную гаворку, адлюстроўвала пачуцці і думкі народнай масы, гаварыла ад імя народа і для народа.
Адным з самых распаўсюджанных матываў літаратуры пачатку XX ст., асабліва паэзіі, з’яўляецца любоў да радзімы, якую абуджаюць не столькі прыгажосць прыроды, песні і казкі, якія захоўвае нацыянальная памяць, як гэта мы бачылі ў рамантыкаў, колькі гора, нядоля, крыўда беларускага мужыка, яго пакутлівае, невясёлае жыццё.
Край наш бедны, край наш родны —
Гразь, балота ды пясок...
Край наш родны! Бедны, голы,
Ты глядзішь як сірата,
Нудны ты, як наша доля,
Як ты, наша цямната.
Я. Колас. «Наш край»
Паэты спрабуюць дакрычацца да народа, каб ён паглядзеў збоку на сваё пакутлівае жыццё і адчуў усю яго жахлівасць, несправядлівасць.
179
Бацька голад мне быў,
Гадаваў і карміў;
Бяда маткай была,
Праца сілу дала.
Хоць пагарду цярплю,
Мушу быць глух і нем.
Хоць свет хлебам кармлю,
Сам мякіначку ем.
Я. Купала. «Я мужык»
Беларускія пісьменнікіадраджэнцы суперажываюць народнаму жыццю, з пазіцый простага беларуса вызначаюць паняцці праўды і крыўды, справядлівасці і несправядлівасці, дабра і зла. Найбольш выразным сінонімам зла, няпраўды і несправядлівасці ў Я. Купалы з’яўляецца сінонім «крыўда». У сапраўдным народным гімне «А хто там ідзе?» менавіта глыбокая крыўда народная адзначаецца паэтам у абліччы і поступе «грамады», але менавіта яна робіць мужыка не сляпым і глухім, як раней, а здольным на пратэст, на барацьбу за права «людзьмі звацца».
А хто гэта іх, не адзін мільён, Крыўду несць навучыў, разбудзіў іх сон?
— Бяда, гора.
А чаго ж, чаго захацелася ім, Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? — Людзьмі звацца.
Паняцце «крыўда» гучыць і ў гістарычнасацыяльным кантэксце: «Крыўдзіць ураднік, non абірае» («Песнь мужыка»), «Ох крыўда чалавечая, вякамі ты расла» («Безназоўнае»), «З’ядае крыўда нас адвеку, няма ні праўды, ні парадку» («Крыўда») і г.д. У творах Купалы, разам з тым, гучыць настойлівы матыў: падыдзе час расплаты, і мужык за крыўду сваю адпомсціць:
А воля мне жалезпая патрэбна:
За крыўды маёй мілай помстай заплаціць...
Я. Купала «Яна і я»
Праз асэнсаванне свайго цяжкага лёсу паэты Адраджэння вядуць беларуса да разумення таго, што толькі барацьба можа выратаваць яго ад няволі і галечы, зрабіць вольным.
180
«Мой брат, змагайся:
3 нядоляй, з бядою —
Барыся, спрачайся
Да смерці ў бою.
Спалоху, цярпенню
Нічуць не здавайся
Будзі адамшчэнне
У грудзях і змагайся»,—
заклікаў Цішка Гартны ў вершы «Змагайся».
Тэма змагання, вызвалення, свабоды — вядучая ў творчасці ўсіх літаратараў пачатку XX ст.
Як мы адзначалі, калі шла гаворка аб першых беларускіх друкаваных выданнях, адной з галоўных ідэалагічных асноў беларускага руху нашаніўскага перыяду была тэорыя бяскласавасці і сацыяльнага адзінства беларускага народа. Развіццё гэтай тэорыі праглядаецца ў мастацкай літаратуры разгляданага перыяду.
Напрыклад, Купала ў вершы 1908 г. «За праўду» звяртаўся да ўсіх беларусаў:
Кінь сваркі і звадкі, аднэй дзеці маткі,Мы злучаны думкай аднэй;
Пры згодзе і ладзе ў нас доля засядзе,
Палічаць і нас за людзей.
Сацыяльная варожасць у творах Янкі Купалы была накіравана супраць «чужакоў», «чужынцаў», «сілаў з усходу і захаду мсьцівых».
Тое ж мы бачым і ў Я. Коласа. У паэме «Новая зямля» сацыяльная варожасць носіць нацыянальны характар:
Паны — палякі, чыноўнікікрывасмокі, велікарусы — галоўныя ворагі мужыкабеларуса.
У паэме «Сымонмузыка» Я. Колас з болем адзначаў:
Родны край! У божа імя
У чэсць касцёлаў, цэркваў
Паміж дзеткамі тваімі
Многа легла каменёў;
Многа вышла трасяніны
Меч, агонь знішчалі край:
3 двух бакоў «айцы» дубінай
Заганялі нас у рай!
У творчасці беларускіх пісьменнікаў, якіх мы па праву завём айцамі нацыянальнага Адраджэння, тэма сацыяльнага вызвалення —
181
волі асабістай — неразрыўна звязана з тэмай нацыянальнага адраджэння, пабудовы сваёй дзяржавы:
Дык хіба мы праў не маем,
Сілы вілях свой адзначаць
I сваім уласным краем
Край свой родны называць?
Я. Колас. «Сымонмузыка»
Адказ на рытарычнае пытанне песняра быў адназначны: не толькі маем права, але і павінны, бо, кажучы словамі Максіма Гарэцкага, «не да твару беларускаму народу быць прыбаўкай, дадаткам да нацыі дужэйшай». (М. Гарэцкі. «Развагі і думкі». 1914 г.)
Надзею на выратаванне нацыянальных пачаткаў, на адраджэнне мовы, культуры, адукацыі і, у рэшце рэшт, на дзяржаўнае самавызначэнне літаратары ўскладвалі на нацыянальную інтэлігенцыю, якая, па словах М. Багдановіча, «ніколі не ўпадала ў шавінізм, не імкнулася да ўмалення правоў суседніх нацыянальнасцей на ўсю паўнату самастойнага культурнага развіцця». (М. Багдановіч. «Беларусы». 1915 г.)
Найбольш дакладна канцэпцыю нацыянальнай незалежнасці распрацаваў Я. Купала. У вершы «Паўстань...» (1919 г.) ён адзначае, што, каб нацыя паўстала за волю і незалежнасць і перамагла ў барацьбе, яна павінна вылучыць з свайго асяроддзя «прарока», які мудрым словам змог бы скінуць з народа пакорлівасць, узбудзіць гістарычную памяць, сабраць усю Беларусь у адну сям’ю.
Паўстань з народу нашага,
Прарок!
Зняць путы бацькаўшчыне ўстань,
Прарок!
Аднак каб стаць рэальнай сілай, мяркуе паэт, ідэя павінна запаліць людскія сэрцы. Таму побач з выдатным Прарокам павінен стаць выдатны Пясняр, які б, «як бура, загудзеў пад звон кайдан», распаліў бы «ў сэрцах спячых» свяшчэнны пажар. «Збудзіць нябожчыкаў паўстань, Пясняр!»