Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
«Дыктатуру пралетарыяту», якая панавала ў беларускім краі пасля перамогі бальшавікоў, Гарэцкі называў фікцыяй замест ідэі, маной, створанай вайной, фронтам, голадам, рэвалюцыяй, патугай на сацыялізм, якая здзяйсняецца зусім не пралетарыятам, а сурагатам, створаным таксама вайной, выпадковым і ў масе сваёй не столькі рэвалюцыйным, колькі «індывідуальнахцівым, прагавітым, індывідуальнадрапежным»3. Пры гэтай уладзе, канстатуе Гарэцкі, пасутнасці, глыбока рэвалюцыйнае беларускае сялянства не мае ніякага дачынення да грамадскапалітычнага жыцця ў краі.
Такім чынам, рэвалюцыйныя падзеі 19171921 гг. больш дакладна вызначылі падыходы беларускіх ідэолагаў да пытання аб форме нацыянальнай дзяржаўнасці.
Усё часцей у параўнанні з папярэднім перыядам гучыць думка аб тым, што рэалізаваць сацыяльнаэканамічныя, палітычныя і культурныя патрэбы народа магчыма толькі ў сапраўды незалежнай Беларусі.
1 ДоўнарЗапольскі М.В. Асновы дзяржаўнасці Беларуеі. Мн., 1994. С. 21.
2 Гарэцкі М. Думкі і развагі з прычыны Сьвята Незалежнасці // Спадчы
на. 1993. № 3. С. 7.
з
Тамсама. С. 8.
187
«Дык якое бы райскае жыццё ні дэкляравалі нам маскоўцы, палякі ці нават ліцьвіны, мы — прапашчыя, няшчасныя людзі датуль, пакуль не зрэалізуем свайго незалежнага гаспадарства... бо і пры самай лепшай развязцы пытання аб сваей залежнай ад іншага народу будучыні мы будзем мець горшую долю, чым пры самым благім ладзе незалежнага жыцця»,быў упэўнены М. Гарэцкі1.
«Адзіны лозунг, які павінен аб’яднаць нацыянальныя арганізацыі рознага палітычнага накірунку,— лічыў адзін з лідэраў нацыянальнавызваленчага руху Аляксандр Цвікевіч,— гэта свабодная і незалежная Беларусь». Разам з тым, ідэолаг падкрэсліваў, што «...мы жадаем поўнай незалежнасці ад другіх, не адкідаючы ў той самы час прынцыпа саюзу з другімі суседнімі народамі ў справах эканамічных, сгратэгічных і г.д.»2
Будаваць сваё жыццё «ўласнымі заходамі» заклікаў суайчыннікаў Я. Лёсік. «Настала свабода,— пісаў ён,— мы павінны дабіцца сабе аўтаноміі і стварыць у сябе свае ўласныя беларускія парадкі і зажыць сваім уласным беларускім жыццём»3.
Ідэолагі беларускага адраджэння пачатку XX ст. не толькі тэарэтычна абгрунтавалі неабходнасць усталявання нацыянальнай дзяржавы як галоўнай умовы існавання і развіцця беларускай нацыі, але і практычна імкнуліся да рэалізацыі гэтай ідэі.
Іхнімі намаганнямі была здзейснена спроба ўтварэння нацыянальнай дзяржавы ў сакавіку 1918 г. калі Рада БНР прыняла Акт Незалежнасці Беларусі. «Было цёпла і радасна на душы,— успамінаў аб тых падзеях Антон Луцкевіч,— бо мы, старыя дзеячы, першыя сяўцы беларускай ідэі, ўбачылі, які багаты плён дала наша сяўба, пераросшы самыя смелыя нашы спадзяванні»4.
Але як сапраўдныя нацыянальныя прарокі, беларускія мысліцеліадраджэнцы разумелі, што шлях да незалежнасці доўгі і цярністы, што барацьба толькі пачынаецца, што яна патрабуе шматлікіх ахвяр. «Незалежнасць,— быў упэўнены А. Смоліч,— гэта рэзультат напружанай працы пакаленняў... Мусім, урэшце, быць прыгатаванымі і да ўсякіх акупацый, разьдзелаў нашай Бацькаўшчыны, страшнага нацыянальнага прыціску, каб магчы і пры
1 Гарэцкі М. // Спадчына. 1993. № 3. С. 6.
2 Цвікевіч А. Усе дарогі вядуць у Беларусь // Спадчына. 1997. № 3. С. 3.
3 Мяснікоў А.Ф. Змагар за нацыянальнае Адраджэнне // Народная воля. 1998. 10 снеж.
4 Луцкевіч А. 25 сакавіка 1918 года (з маіх успамінаў) // Спадчына. 1997. № 2. С. 15.
188
гэтых — можа, найцяжэйшых варунках будаваць далей гмах незалежнасці»1. Ён лічыў, што перамога прыйдзе тады, калі беларускае грамадства адчуе каштоўнасць незалежнасці, калі само захоча даць тыя ахвяры, якія ад яго вымагае барацьба.
Сугучныя думкі былі выказаны і А. Цвікевічам у эсэ «Да пытання аб незалежнасці». Ён сцвярджаў, што ўсталяванне нацыянальнай незалежнай дзяржавы — не проста фармальны юрыдычны акт, а масавы «псіхалагічны працэс». «Кожны народ, які хоча знайсці і акрэсліць самаго сябе, які хоча стаць у роўню са сваімі суседзямі, павінен перажыць гэты працэс»2.
Прарочыя словы выдатных сыноў Беларусі не страцілі сваёй актуальнасці і сёння.
Большасць ідэолагаў беларускага нацыянальнага адраджэння ў часы беларусізацыі (19211929 гг.) далучыліся да стваральнай нацыянальнакультурнай і нацыянальнадзяржаўнай працы ў Савецкай Беларусі, не страціўшы, тым не менш, нацыянальнадэмакратычных ідэалаў свайго жыцця. «Застаўся беларускім нацыяналістам, з той розніцай, што свой нацыянальны настрой імкнуўся рэалізаваць і задаволіць не ў старых формах “народнай” Беларусі, a ў новых формах Беларусі савецкай»,— прызнаваўся А. Цвікевіч3.
Такі.м чынам, канец XIX — першыя дзесяцігоддзі XX стст.— гэта час, калі афармляецца нацыянальная беларуская ідэя, калі ідуць пошукі асноўных форм яе рэалізацыі праз мастацкую літаратуру, нацыянальную адукацыю, нацыянальны друк, нацыянальныя палітычныя арганізацыі. Вынікам развіцця нацыянальнай ідэі становіцца канцэпцыя пабудовы незалежнай, суверэннай дзяржавы як адзінага сродку захавання беларускай нацыі і поўнай рэалізацыі яе сацыяльных, палітычных і духоўных патрэб.
8.5. Нацыянальнадзяржаўная ідэя ў праграмах беларускіх палітычных арганізацый (1914—1919 гг.)
Як вядома, Першая суеветная вайна актывізавала нацыянальнавызваленчы рух многіх еўрапейскіх народаў. Апошняе датычыцца і беларусаў. Лютаўская буржуазнадэмакратычная і Кастрычніцкая рэвалюцыі ў Расіі, якія былі паскораны вайной, падштурхнулі беларускія палітычныя партыі да тэарэтычнай рас
1 Смоліч А. // Спадчына. 1997. № 2. С. 6.
2 Вабішчэвіч А. Аляксандр Цвікевіч // Народная воля. 2000. 28 снеж.
3 Народная воля. 2000. 28 снеж.
189
працоўкі і практычнай рэалізацыі канцэпцыі нацыянальнай дзяржаўнасці. Канчатковай мэтаю палітычнай барацьбы беларускія змагары ўсё часцей бачылі поўнае нацыянальнадзяржаўнае самавызначэнне сваёй радзімы. Пры гэтым трэба адзначыць, што пэўныя палітычныя сілы працягвалі прытрымлівацца праграмных установак Беларускай сацыялістычнай грамады аб атрыманні беларускім народам аўтаноміі ў складзе дэмакратычнай расійскай рэспублікі.
На нашу думку, паскарэнню эвалюцыі беларускага нацыянальнага руху ў напрамку ўтварэння незалежнай дзяржавы паспрыяла адмоўная пазіцыя Часовага ўрада, а потым і Савецкай улады ў дачыненні рэалізацыі права беларускага народа на нацыянальную дзяржаву.
Восенню 1915 г., у выніку паражэння расійскай арміі, Беларусь была падзелена на дзве часткі: Заходнюю (Гродзенская, большая частка Віленскай і частка Мінскай губерняў), акупіраваную немцамі, і Усходнюю, якая засталася ў складзе Расіі.
Значная частка беларусаў, згодна з планамі эвакуацыі з пакінутых рускімі войскамі гарадоў і вёсак, апынулася на тэрыторыі Расіі. Беларускія асяродкі з’явіліся ў Петраградзе, Маскве, Кіеве, Тамбове, Саратаве, Туле і іншых месцах. Усяго, па падліках У. Ігнатоўскага, было эвакуіравана ў расійскія губерні каля 1,5 млн. беларусаў'. Такім чынам, пачынаючы з 1915 г. ствараюцца тры цэнтры беларускага вызваленчага руху: у зоне нямецкай акупацыі з цэнтрамі ў Вільні, у Мінску і ў асяродках беларусаўбежанцаў у расійскіх гарадах. Напярэдадні рэвалюцый 1917 г. усе гэтыя цэнтры распрацоўвалі канцэпцыю беларускай дзяржавы і вялі барацьбу за яе рэалізацыю.
Розныя палітычныя ўмовы, у якіх дзейнічалі беларускія нацыянальныя арганізацыі, паўплывалі на саму пастаноўку пытаііня аб нацыянальнай дзяржаўнасці. Так, напрыклад, Віленскі цэнтр арыентаваўся на цэнтральнаеўрапейскія краіны і ставіў сваёй мэтаю пабудову беларускай дзяржавы, якая павінна быць незалежнай ад Расіі. Мінскі цэнтр і беларускія бежанскія арганізацыі знаходзіліся пад моцным уплывам рэвалюцыйных падзей у Расіі і, улічваючы настрой народных мас, шукалі згоды рэвалюцыйных улад на прадастаўленне Беларусі аўтаноміі ў складзе Расіі.
У канцы 1915 г. у Вільні ствараецца ВіленскаКовенскі камітэт, у які ўвайшлі прадстаўнікі беларускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэйскіх суполак. 19 снежня 1915 г. гэты камітэт выдаў Універсал, у
1 Ігнагоўскі У.М. Указ. гвор. С. 175.
190
якім абвяшчалася ідэя стварэння незалежнай дзяржавы па тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага.
Канфедэрацыя Вялікага княства Літоўскага ўяўлялася незалежнай краінай, дзе ўся ўлада будзе належаць народу. Яе прадстаўнічым і заканадаўчым органам меркаваўся быць сойм, сфарміраваны на аснове ўсеагульных, роўных, прамых выбараў пры тайным галасаванні. Усе грамадзяне, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці, павінны былі мець роўныя правы, мясцовыя мовы прызнаваліся дзяржаўнымі, школьнае навучанне прадугледжвалася вясціся на родных мовах1. Але гэтая ідэя не знайшла шырокай падтрымкі ў беларускага насельніцтва. Рамантычная мара аб аднаўленні сярэдневяковай дзяржавы не ўспрымалася народамі Расійскай імперыі, якая стаяла на парозе рэвалюцый навейшага часу. Каардынацыйным органам беларускіх палітычных, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый на часова акупіраванай тэрыторыі быў Беларускі народны камітэт (БНК). У яго ўваходзілі прадстаўнікі Беларускай сацыялдэмакратычнай работніцкай групы (частка БСГ), Віленскіх камітэтаў БСГ, Беларускага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны, рэдакцыі каталіцкага штотыднёвіка «Беларус» і іншых арганізацый. Узначальваў БНК A. I. Луцкевіч.
Камітэт наладжваў сувязі з нацыянальнымі камітэтамі краю, імкнуўся бараніць інтарэсы беларусаў перад нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, ствараў базу нацыянальнай адукацыі, выпускаў беларускамоўныя газеты. Уся дзейнасць БНК была прасягнута ідэяй барацьбы за нацыянальную беларускую дзяржаву.
Разам з тым, кіраўнікі БНК добра разумелі, што галоўнай умоваю рэалізацыі нацыянальнай ідэі з’яўляецца выхаванне нацыянальнасвядомых грамадзян, гатовых на любыя ахвяры дзеля стварэння беларускай дзяржавы. «Дзяржава,— пісаў орган БНК газета «Гоман»,— можа быць знішчана, разбіта, ды яна, у канцы канцоў, адбудуецца нанова, калі толькі сам народ захавае ў сабе іскру жыцця, творчую сілу»2.
У справе выхавання і адукацыі народа БНК надаваў вялікую ўвагу асобе настаўніка, які, па вобразнаму выказванню газеты «Гоман>’ «павінен быць вогнішчам нацыянальнага духу, выхоўваць дзяцей як добрых грамадзян краю, сапраўдных сыноў свайго народа»3. Для падрыхтоўкі настаўнікаў у лістападзе 1915 г. былі створа