• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    31 ліпеня 1920 г. ў вызваленым ад польскай акупацыі Мінску была абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці БССР. У ёй былі пацверджаны асноўныя палітычныя і гаспадарчыя прынцыпы беларускай савецкай дзяржаўнасці, заяўленыя пры ўтварэнні БССР у Маніфесце рабочасялянскага ўрада і юрыдычна замацаваныя ў рашэннях I Усебеларускага з’езда Саветаў 23 лютага 1919 г.
    У Дэкларацыі аб незалежнасці БССР падкрэслівалася, што рэспубліка з’яўляецца суверэннай савецкай дзяржавай. Па сутнасці, з гэтага моманту пачынаецца заканадаўчае афармленне і практычная рэалізацыя ідэі дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі на савецкай аснове.
    Далейшае канстытуцыйнае афармленне Беларускай ССР было здзейснена на II Усебеларускім з’езде Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў (снежань 1920 г.). Нягледзячы на тое, што ў дапаўненнях да Канстытуцыі ССР Беларусі,
    1 Гл.: Вішнеўскі А.Ф. Палітыкаправавы рэжым савецкай дзяржавы (19171953 гг.). Міі., 2003. С. 197.
    201
    прынятых Другім Усебеларускім з’ездам Саветаў, пытанне аб суверэннасці рэспублікі прама не ставілася, у прывіталыіых зваротах да РСФСР і УССР гаварылася, што «ў аснову ўсіх далейшых узаемаадносін паміж ССРБ і РСФСР павінна легчы прызнанне незалежнасці ССРБ, заяўленае ад імя УЦВК на I з’езде Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў Беларусі»1.
    Па сутнасці, на I Усебеларускім з’езде Саветаў былі вызначаны не толькі прынцыпы аб’яднання савецкіх рэспублік у саюз, але і форма гэтага саюза.
    У дэкларацыі «Аб устанаўленні цеснай федэратыўнай сувязі паміж БССР і РСФСР» падкрэслівалася, што «толькі свабодны дабравольны саюз працоўных усіх незалежных савецкіх рэспублік забяспечыць перамогу рабочых і сялян у іх барацьбе са ўсім астатнім капіталістычным светам»2. У сувязі з гэтым з’езд пастанавіў пачаць перагаворы з РСФСР па ўстанаўленню федэратыўнай сувязі паміж дзвюма дзяржавамі і звярнуцца з прапановаю да ўсіх незалежных савецкіх рэспублік далучыцца да перагаворнага працэсу.
    Якасна новыя ўзаемаадносіны БССР з РСФСР заканадаўча былі замацаваны ў Саюзным рабочасялянскім дагаворы ад 16 студзеня 1921 г. У ім прызнавалася «незалежнасць і суверэннасць кожнага з дагаворных бакоў», падкрэслівалася, што «з самаго факта ранейшай прыналежнасці тэрыторыі ССРБ да былой Расійскай імперыі для ССРБ не вынікае ніякіх абавязацельстваў у адносінах да каго б там ні было»3.
    Галоўнымі мэтамі заключэння саюзнага дагавора абвяшчаліся абарона краін, а таксама інтарэсы гаспадарчага будаўніцтва. Таму саюз паміж дзвюма савецкімі дзяржавамі характарызаваўся як ваенны і гаспадарчы.
    Форма і змест саюзнага дагавора сведчаць пра тое, што асновай узаемаадносін бачылася ідэя роўнасці.
    Але фактычна мела месца дваістасць юрыдычнага статуса Беларусі, бо аб’яднаныя камісарыяты, а таксама Вышэйшыя Саветы Народнай гаспадаркі ўваходзілі ў склад Саўнаркома РСФСР, а ва ўрадзе БССР мелі толькі сваіх упаўнаважаных.
    1 Нсторня Советской Констнтуцнн. 19171956 гг. Мн., 1957. С. 251.
    2 Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах (са старажытных часоў да нашых дзён). Мн., 1998. С. 225.
    3 Нсторня Советской Констнтуцян. 19171956 гг. С. 265266.
    202
    Абвешчаная суверэннай БССР будавала свае адносіны з РСФСР фактычна на аўтаномных пачатках.
    У асяроддзі партыйнадзяржаўнага кіраўніцтва былі як прыхільнікі сапраўднай незалежнасці (А. Чарвякоў, Зм. Жылуновіч, У. Ігнатоўскі і інш.), так і тыя, што жадалі бачыць Беларусь толькі часткай тэрыторыі савецкай Расіі.
    Так, у кастрычніку 1920 г. у артыкуле «Мір і Беларусь» сакратар ЦК КП(б)Б В.Г. Кнорын сцвярджаў: «Беларусь вызначалася як Савецкая Рэспубліка, уваходзячая ў Расійскую Федэрацыю, і такой яна і далей будзе»1. «Састаўной часткай РСФСР» назваў Беларусь III з’езд КП(б) Беларусі (лістапад 1920 г.)2.
    У 1922 г. партыйнае і савецкае кіраўніцтва РСФСР і савецкіх рэспублік пачало сістэматычна абмяркоўваць пытанне юрыдычнага афармлення аб’яднання рэспублік у адзіную дзяржаву.
    Падчас абмеркавання выявіліся два падыходы да формы пабудовы новай дзяржавы.
    Сталін, які па сваёй пасадзе быў адказным за нацыянальную палітыку, лічыў, што рэалізацыя права нацый на самавызначэнне не павінна ісці далей за аўтаномію. У пісьме Леніну ў 1922 г. ён асуджаў камуністаў нацыянальных рэгіёнаў, якія «гульню ў незалежнасць адмаўляюцца разумець як гульню, упарта прызнаючы словы аб незалежнасці за сапраўдную манету і, таксама, упарта патрабуюць ад нас саблюдзення літары канстытуцый незалежных рэспублік»3. I рабіў далей выснову: «...каб формы ўзаемаадносін паміж цэнтрам і ўскраінамі адпавядалі фактычнаму становішчу спраў, фіктыўная незалежнасць павінна быць заменена рэальнай аўтаноміяй»4. Старшыня Саўнаркома У. Ленін выказаў нязгоду з канцэпцыяй аўтанамізацыі і настойваў на неабходнасці стварыць «новы паверх, федэрацыю раўнапраўных рэспублік»5. Згодна з гэтай ідэяй усе незалежныя рэспублікі, уключаючы РСФСР, павінны быць роўнымі ў прававым становішчы. «Мы прызнаём сябе раўнапраўнымі з Украінскай ССР і іншымі і разам і нараўне з імі ўваходзім у новы саюз, новую федэрацыю — Саюз Савецкіх
    1 Круталевіч В.А., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (19171945 гг.). Мн„ 1998. С. 128.
    2 Тамсама.
    3 Тамсама. С. 131.
    4 Тамсама.
    5 Тамсама. С. 132.
    203
    Рэспублік Еўропы і Азіі»,— пісаў Ленін1. Прынцып, прапанаваны Леніным, быў падтрыманы ўсімі савецкімі рэспублікамі, у тым ліку і Беларуссю. Ha IV Усебеларускім з’ездзе Саветаў у снежні 1922 г. была прынята пастанова аб неабходнасці аб’яднання рэспублік на аснове ўзаемнай роўнасці, цесных эканамічных і палітычных сувязей. У рэзалюцыі з’езда падкрэслівалася, што такое аб’яднанне павінна забяспечыць самастойнае нацыянальнакультурнае будаўніцтва і стварыць неабходныя гарантыі для праяўлення гаспадарчай ініцыятывы кожнага з яго членаў. 30 снежня 1922 г. I з’езд Саветаў СССР зацвердзіў праект Дагавора і Дэкларацыі аб утварэнні СССР. Пасля дадатковага разгляду на з’ездах саюзных рэспублік 31 студзеня 1924 г. II Усесаюзным з’ездам Саветаў была зацверджана першая савецкая Канстытуцыя2. У цэлым яна давала магчымасці для развіцця федэрацыі ў дэмакратычным напрамку, выроўнівання эканамічнага і культурнага развіцця нацый. Разам з тым, у Асноўны закон увайшоў пастулат аб абмяжаванасці суверэнітэту рэспублік на карысць цэнтральных органаў, які хаваў у сабе небяспеку зацвярджэння безумоўнага прыярытэту агульных інтарэсаў над інтарэсамі нацыянальнымі. Што пазней і адбылося на самой справе. Сталін ва ўмовах таталітарнага палітыкаправавога рэжыму цалкам рэалізаваў сваю ідэю аўтанамізацыі.
    Другім напрамкам нацыянальнадзяржаўнага будаўніцтва стала барацьба за зварот этнічных беларускіх зямель, якія ў час грамадзянскай вайны былі перададзены РСФСР. Выступаючы на VII з’езде Кампартыі Беларусі, кіраўнікі рэспублікі А. Чарвякоў, У. Ігнатоўскі і іншыя выказваліся за ўзбуйненне Беларускай ССР, якое «павінна даць магутны штуршок развіццю ўсіх вытворчых сіл краю».
    Больш разгорнутае абгрунтаванне неабходнасці захавання тэрытарыяльнаэтнічнай цэласнасці Беларусі было дадзена ў 1923 г. ў дакладной запісцы ЦК КП(б)Б у ЦК РКП(б) па пытанню аб тэрыторыі Беларускай ССР. У ёй звярталася ўвага на тое, што «ў момант абвяшчэння Савецкай Беларусі было прынята пад увагу палітычнае значэнне гэтага абвяшчэння, але не былі ўлічаны ўсе
    1 Круталевіч В.А., Юхо Я.А. Указ. твор. С. 132.
    2 Дагавор і Дэкларацыя аб утварэнні СССР набылі сілу закона з уводам у дзеянне першай Канстытуцыі СССР, прынятай 2й сесіяй УВК СССР 6 ліпеня 1923 г. Такім чынам, у перыяд з 30 снежня 1922 г. да 6 ліпеня 1923 г. федератыўная дзяржава знаходзілася ў стадыі канстытуцыйнага афармлевня.
    204
    тыя асаблівасці, якія выдзяляюць Беларусь у асобы рэгіён у эканамічным, нацыянальнабытавым і ў іншых адносінах і гэтым вызначаюць тэрыторыю Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь»1. Зыходзячы з гэтага, кіраўнікі КП(б)Б і беларускай дзяржавы рабілі выснову аб тым, што гаспадарчае, дзяржаўнае і культурнае развіццё Беларусі стрымліваецца невялікай тэрыторыяй і штучным разрывам складзеных на працягу стагоддзяў гаспадарчых і культурных сувязей паміж рэгіёнамі.
    У пачатку сакавіка 1924 г. адбылося першае ўзбуйненне БССР. У яе склад былі ўключаны 15 паветаў і асобныя воласці Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў. Але паўднёваўсходняя частка Беларусі заставалася ў складзе РСФСР. 26 верасня 1926 г. ў пісьме ЦК КП(б)Б, накіраваным у ЦК УКП(б), падкрэслівалася, што пытанне аб вяртанні беларускіх тэрыторый павінна быць станоўча вырашана па прычынах агульнапалітычных меркаванняў, эканамічнага будаўніцтва, нацыянальнага складу насельніцтва.
    У выніку другога ўзбуйнення тэрыторыя БССР павялічылася на 15 727 кв. км і складала 126 311 кв. км.
    Вяртанне БССР тэрыторый на яе ўсходніх межах значна ўзмацніла эканамічны патэнцыял краіны, стварыла магчымасці для культурнага развіцця.
    Такім чынам, у 20я гады мінулага стагоддзя асноўныя напрамкі нацыянальнадзяржаўнага будаўніцтва — заканадаўчае замацаванне суверэнітэту краіны і афармленне яе тэрыторыі — былі рэалізаваны станоўча.
    Вялікая заслуга ў гэтым належала левым плыням нацыянальнавызваленчага руху, якія ўспрынялі марксісцкаленінскую ідэалогію, далучыліся да бальшавіцкай партыі, падтрымалі Савецкую ўладу, аднак не адмовіліся ад ідэі дзяржаўнага самавызначэння беларускага народа. Многія з іх увайшлі ў вышэйпіыя органы партыйнага кіраўніцтва і савецкай улады ў Беларусі. Сярод апошніх былі старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў, нарком асветы У. Ігнатоўскі, рэдактар «Савецкай Беларусі» 3. Жылуновіч, намеснік наркома замежных спраў А. Бурбіс, намеснік наркама асветы А. Баліцкі і інш.
    1 Ладысеў У., Брыгадзін П. На пераломе эпох: Станаўленне беларускай дзяржаўнасці (19171920 гг.). Мн., 1999. С. 67.
    205
    9.2.	Распрацоўка і рэалізацыя ідэалогіі беларусізацыі
    Ідэалогія нацыянальнага адраджэння ў Савецкай Беларусі рэалізоўвалася таксама праз так званую палітыку беларусізацыі. Па сутнасці, яна ўяўляла сабою прыстасаванне нацыянальнай палітыкі бальшавікоў да эканамічных, сацыяльных, этнічных умоў, гістарычных і культурных традыцый беларусаў. Гэта была дзяржаўная палітыка, падтрыманая і распрацаваная ў вышэйшых кіруючых структурах КП(б)Б. Але, як ні парадаксальна, у сваім асноўным змесце палітыка беларусізацыі вырастала з ідэі і практыкі беларускага нацыянальнага руху.