Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
Былі пазбаўлены ўсякага сэнсу такія паняцці, як малазначнасць дзеяння, крайняя неабходнасць, абставіны, змякчаючыя адказнасць, і інш. У канцы 1920х гадоў у тэорыі савецкага крымінальнага працэсу атрымала пашырэнне ідэя «спрашчэння і паскарэння крымінальнага судаводства і вызвалення яго ад усялякіх фармальнасцей». У выніку чаго суд атрымаў права скарачаць судовае раследаванне і слухаць справу без удзелу адваката і пракурора. Касацыйнае абскарджванне прыгавору і хадайніцтва аб памілаванні не дазваляліся. Разгляд такіх спраў у болыііасці выпадкаў праводзіўся несудовымі органамі: «тройкамі», «двойкамі», асобымі нарадамі НКУС. Асноўнымі доказамі віны былі агаворы або самаагаворы скатаваных людзей або сфабрыкаваныя, падробленыя дакументы.
Такім чынам, у аснове прававой практыкі 2030х гадоў мінулага стагоддзя ляжала праваразуменне, выразна сфармуляванае пракурорам СССР, тэарэтыкам савецкага права А. Вышынскім. Апошні вызначаў права як «сукупнасць альбо сістэму правіл (законаў), маючых сваім прызначэннем клопат аб падпарадкаванні членаў грамадства агульным умовам вытворчасці і аб.мена, інакш кажучы, пануючым в дадзеным грамадстве класавым інтарэсам»1.
9.5. Станаўленне беларускай юрыдычнай навукі
2030я гады XX ст.— час станаўлення беларускай юрыдычнай навукі. Яе развіццю спрыяла стварэнне дзяржаваю арганізацыйных структур, аб’яднаўівых творчую дзейнасць вучоных і педагогаў, прысвяціўшых свае даследаванні юрыдычнай тэматыцы.
Пачатковы этап беларускай юрыдычнай навукі цесна звязаны са стварэннем у Мінску Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). Апошні ў 1929 г. быў пераўтвораны ў Акадэмію навук Беларускай ССР.
Першапачаткова ў БДУ працавалі 3 факультэты: рабочы, грамадскіх навук і медыцынскі. На факультэце грамадскіх навук налічвалася 4 аддзяленні, сярод якіх было прававое. У перыяд, аб якім ідзе гаворка, перад вучоныміюрыстамі як першачарговая стаяла задача падрыхтоўкі неабходных праектаў канстытуцый 1927 і 1937 гг. і праектаў законаў, якія прымаліся органамі ўлады і кіравання.
Сярод юрыстаў, якія займаліся навуковай падрыхтоўкай праектаў законаў, трэба назваць М.М. Гуткоўскага («Сістэматычны паказальнік (спроба сістэматыкі) заканадаўства Беларускай ССР за
' Советское государство н право. 1953. № 4. С. 25.
215
19191928 гг.»; «Стварэнне законаў у БССР», «Афіцыйныя крыніцы заканадаўства БССР») і Ф.І. Гаузе, які працаваў у аддзеле заканадаўчых прапаноў НКЮ БССР і даследаваў пытанні кадыфікацыі заканадаўства БССР.
Нягледзячы на тое, што нацыянальнае заканадаўства ў цэлым паўтарала расійскае, а пасля 1924 г. агульнасаюзныя нарматыўныя акты, беларускія прававеды павінны былі ўлічваць і ўлічвалі неабходнасць распрацоўкі канстытуцыйных прынцыпаў размежавання саюзнай і рэспубліканскай кампетэнцыі ў канстытуцыях БССР. У прыманых беларускімі органамі ўлады і кіравання законах і пастановах таксама ўлічвалася гаспадарчая і прававая традыцыя Беларусі. Таму падрыхтаваныя пры ўдзеле беларускіх юрыстаў нарматыўныя акты мелі некаторыя, а часта і значныя адрозненні ад расійскіх (напрыклад, зямельны кодэкс 1922 г.).
Найбольш важкі ўклад у развіццё юрыдычнай навукі ў 19201930я гады ўнеслі такія навукоўцыправазнаўцы, як Г.Я. Парэчын (канстытуцыйнае права і гісторыя дзяржавы і права), У.Н. Дурдзянеўскі (дзяржаўнае права буржуазных краін), М.О. Грэдзінгер і Ф.І. Гаузе (грамадзянскае і грамадзянскапрацэсуальнае лрава), В.Н. Шыраеў (крымінальнае права), У.І. Пічэта (гісторыя дзяржавы і права) і інш.
Г.Я. Парэчын ў кнізе «Наша канстытуцыя» (1927) даваў аналіз другой савецкай канстытуцыі беларускай савецкай дзяржавы з улікам прававога статуса БССР як члена Савецкай Федэрацыі. Аўтар супастаўляў палажэнні савецкай Канстытуцыі з канстытуцыямі буржуазных краін. Глыбокае веданне прад.мета, папулярны характар выкладання матэрыялу дазволілі навуковаметадычнаму камітэту рэспублікі прапанаваць кнігу Г.Я. Парэчына ў якасці падручніка для сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і сістэмы прафтэхадукацыі. Акрамя таго, Г.Я. Парэчын з’яўляўся, па сутнасці, вядучым даследчыкам гісторыі беларускай савецкай дзяржавы першага дзесяцігоддзя з моманту яе заснавання (1917 1928 гг.). У шэрагу прац ён даў грунтоўны аналіз працэсаў утварэння БССР, дзяржаўнага будаўніцтва ў гады грамадзянскай вайны, узаемаадносін паміж БССР і РСФСР, удзелу БССР у стварэнні СССР, распрацоўцы канстытуцыйных актаў і інш. Асаблівую цікавасць нават с пазіцый сённяшняга дня выклікае артыкул вучонага «Ідэя беларускай дзяржаўнасці перад утварэннем Савецкай Беларусі» (1929). У ім даецца пазітыўная ацэнка беларускаму нацыянальнавызваленчаму руху, пачынаючы з К. Каліноўскага. Аналізуецца працэс утварэння беларускай нацыі і фарміравання яе самасвядомасці.
216
Аўтар прасочвае погляды рускіх народнікаў, А. Герцэна, сацыялдэмакратаў на нацыянальнае беларускае пытанне і магчымасці яго вырашэння. Таму невыпадкова, што ў 1937 г., калі ішла барацьба таталітарнага рэжыму з парасткамі нацыянальнай свядомасці, артыкул вядомага ў свой час правазнаўцы Г. Я. Парэчына быў ахарактарызаваны як нацыяналістычны.
Значны ўклад у развіццё гісторыі дзяржавы і права ўнёс першы рэктар БДУ прафесар У. Пічэта. Кола яго навуковых інтарэсаў надзвычай шырокае. Ён даследаваў крыніцы права ВКЛ XVXVI стст., Статуты XVI ст., Уставы на валокі 1557 г., зрабіў аналіз прававога становішча розных сацыяльных груп беларускага феадальнага грамадства.
Цывілісты М. Грэдзінгер і Ф. Гаузе ўнеслі значны ўклад у распрацоўку праблем гэтай галіны права.
Так, напрыклад, М. Грэдзінгер, аналізуючы спадчыннае права ва ўмовах будаўніцтва сацыялізму, адстойваў ідэю адзінства юрыдычных устанаўленяў у сферы наследавання ва ўсіх саюзных рэспубліках. Названы навуковец працаваў таксама ў галіне грамадзянскага працэсуальнага права і быў аўтарам першага падручніка па грамадзянскаму нрацэсу БССР.
Галоўным колам пытанняў, якія даследаваў вядомы ў нашай краіне юрыст Ф. Гаузе, былі вельмі актуальныя праблемы абавязацельнага права.
Шмат новых напрацовак было зроблена ў 19201930я гады ў галіне крымінальнага права, так, напрыклад, прафесарам В.Н. Шыраевым распрацоўваліся праблемы сістэматызацыі крымінальных нормаў, удасканалення заканадаўчай тэхнікі, юрыдычных санкцый. А.С. Слупкоўскі ў кнізе «Асноўныя моманты развіцця і склад сучаснай злачыннасці ў БССР» зрабіў спробу на аснове статыстыкі ўстанавіць залежнасць характару злачынства ад сацыяльных, дэмаграфічных і нацыяналыіых фактараў, а таксама ад месца жыхарства суб’екта права і нават ад пары года. Аўтар прааналізаваў віды грамадсканебяспечных злачынстваў у цеснай сувязі з асаблівасцямі суб’екта злачынных дзеянняў.
Такім чынам, у разгляданы перыяд паступова афармляецца юрыдычная навука савецкай Беларусі. Распрацоўваюцца найбольш актуальныя праблемы амаль што ўсіх галін тагачаснага права, з’яўляюцца цікавыя думкі і ідэі, якія былі рэалізаваны беларускімі правазнаўцамі ў пасляваенны перыяд. Разам з тым, на юрыдычнай навуцы, як і на ўсім грамадазнаўстве, ляжаў цяжар ідэалагічных забаронаў і патрабаванняў прытрымлівацца ўстановак і логлядаў кіруючай камуністычнай партыі на ролю і задачы савецкага права.
Глава 10
ПАЛІТЫЧНАЯ I ПРАВАВАЯ ДУМКА БССР
У 40—80я гады XX ст.
10.1. Новыя тэндэнцыі ў грамадскапалітычнай думцы пасля Вялікай Айчыннай вайны
Перамога над гітлераўскай Германіяй усяліла ў савецкіх людзей гонар за сябе, за сваю краіну. Вайна падвергла суроваму выпрабаванню таталітарнае мысленне, якое, не вытрымліваючы сутыкнення з рэчаіснасцю, пачало часткова мяняцца. Людзі, якія па волі лёсу трапілі за мяжу, маглі параўнаць жыццё ў СССР з бытам іншых краін, ацаніць і супаставіць дасягненні заходняй цывілізацыі з савецкай рэчаіснасцю. У пасляваенныя гады стала зразумелым, што вайна выявіла не толькі сілу савецкай краіны, але і яе слабасці. Апошнія станавіліся ўсё больпі прыкметнымі па меры павелічэння разрыву ў эканамічным спаборніцтве паміж дзяржавайпераможцай і пераможанымі краінамі. Вядучай грамадскай дамінантай пасляваеннага развіцця СССР стала патрэбнасць у абнаўленні старых палітычных і гаспадарчых структур, якія не маглі не толькі забяспечыць рух грамадства на ўзроўні агульнасусветнага прагрэсу, але і задаволіць элементарныя патрабаванні народа.
Вайна сфарміравала новы тып асобы і грамадзяніна. Яго адрознівала высокая самаацэнка, неардынарнасць, здольнасць прымаць самастойныя рашэнні, адчуваць сябе «свядомым гістарычным дзеячам». Гэты тып часцей за ўсё сустракаўся ў асяроддзі інтэлігенцыі, студэнцкай і вучнёўскай моладзі. Менавіта інтэлігенцыя, перш за ўсё творчая і навуковая, а таксама студэнты з’яўляліся носьбітамі дэмакратычных тэндэнцый у пасляваеннай грамадскапалітычнай думцы СССР і ў тым ліку БССР.
У беларускай грамадскапалітычнай думцы другой паловы 1940х гадоў адносна новай стала тэндэнцыя, якая была накіравана на адраджэнне нацыянальнай свядомасці і абарону нацыянальных правоў і дэмакратычных свабод, захаванне і развіццё беларускай мовы і культуры. Пасля вайны яна атрымала развіццё пераважна на тэрыторыі Заходняй Беларусі і насіла характар стыхійнага пратэсту супраць распачатай у гэтым рэгіёне палітыкі русіфікацыі ў галіне культуры і адукацыі. Носьбітам дэмакратычных тэндэнцый у грамадскапалітычнай думцы з’яўлялася ў асноўным студэнцкая
218
моладзь. Ужо ў 1946 г. ў асяроддзі былых навучэнцаў Слонімскай настаўніцкай семінарыі была створана першая антысталінская нацыянальная падпольная група. Яна атрымала канспіратыўную назву «Чайка». Кіраўніком групы быў Васіль Сапрун, былы студэнт семінарыі. Мэтаю арганізацыі была абарона нацыянальных правоў і свабод, адраджэнне нацыянальнай свядомасці і ўрэшце — пабудова суверэннай незалежнай Беларусі. Сродкамі яе рэалізацыі члены арганізацыі бачылі культурнаасветніцкую работу сярод моладзі.
Менш чым праз месяц падполле вышла за межы Слонімскага раёна. Антысталінскія нацыянальныя маладзёжныя групоўкі ўзніклі ў Берасцейскім чыгуначным тэхнікуме, Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце, Жыровіцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме, на Піншчыне, Маладзечаншчыне, Навагрудку. Для каардынацыі іх дзеянняў быў створаны Цэнтр беларускага вызваленчага руху (ЦБВР). Але зімой 1947 г. з дапамогаю правакатара цэнтр быў выкрыты органамі дзяржбяспекі, а яго арганізатары і актывісты былі арыштаваны. Удзельнікаў нацыянальных моладзевых груповак абвінавацілі ў тым, іпто яны «праводзілі антысавецкую нацыяналістычную прапаганду, рыхтавалі кадры для правядзення тэрарыстычных акцый, распаўсюджвалі нацыяналістычную літаратуру»1.