Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
Але праз доўгія стагоддзі гвалту і здзеку беларусы зразумелі, што чалавек павінен быць у першую чаргу самім сабою, а не католікам або праваслаўны.м, палякам ці рускім, буржуа або пралетарыем. Гэтыя рамкі, лічыць філосаф, вельмі цесныя для вялікай душы чалавека. Абдзіраловіч быў упэўнены, што вольнага развіцця духу беларускага народа не запоўніла ні заходняя, ні ўсходняя культуры, бо і тая, і іншая ішлі да беларусаў у формах гвалтоўнага месіянізму, не разумеючы той ісціны, што са стратаю беларушчыны народ страчвае лепшую частку чалавечнасці. Гэту асаблівасць беларускай нацыі пісьменікфілосаф прасочвае праз лёс Ф. Скары ны: «Над зімнымі хвалямі Дзьвіны я быў візантыйцаіч Юрым, а ў Кракаве, куды мяне пацягнула за эўрапейскаю ведай,— лацінікам Францішкам. А дапраўды, я ня быў ні Юрым, ні Францішкам, a быў вольным, незалежным духам, якога вы шукаеце, духам агульначалавечым толькі ў беларускай скуры»2.
Абдзіраловіч заклікаў беларусаў шукаць свой шлях развіцця і на Захадзе, і на Усходзе, браць і выкарыстоўваць лепшае, што ства
1 Абдзіраловіч I. Адвечным шляхам. Мн., 1993. С. 9.
2 Тамсама.
196
рылі абодва культурныя кірункі. Але разам з тым мысліцель папярэджваў сваіх суайчыннікаў: пазбаўляйцеся тых крайнасцей, тых адмоўных рыс, што характарызуюць кожную цывілізацыю.
На думку Абдзіраловіча, і польская, і расійская цывілізацыі ўяўляюць сабою сфарміраваную маналітную форму, якая стрымлівае творчае развіццё народаў. Таму ён засцерагаў беларусаў, каб яны, будуючы ўласнае жыццё, не ўцісквалі яго ў нерухомыя, вечныя формы, якія могуць стаць вялікай турмою для творчага развіцця нацыі. Народ, лічыў філосаф, павінен знайсці «ліючуюся, зьменную, заўсёды адпаведную жыцьцёвым праявам форму, якая б не стала ланцугом, стрымліваючым народную творчасць»'.
Такім чынам, паводле I. Канчэўскага, беларуская ментальнасць, або наша нацыянальная ідэя,— гэта адмаўленне «месіянскіх» формаў усходняга «візантызму» (унітарнасць грамадскапалітычнага жыцця, нецярпімасць да іншадумства, канцэнтрацыя ўлады ў адных руках, абшчыннасць і слабае выяўленне асабістасці, татальны экспансіянізм) і заходняга індывідуалізму, у якім хаваецца тэндэнцыя да захопу ў зону свайго ўплыву слабейшых народаў да іх асіміляцыі, і сінтэз лепшых бакоў гэтых двух культурнагістарычных тыпаў на аснове самабытных нацыянальных формаў грамадскага жыцця і культуры.
Сутнасць яе ў няспыннай творчасці, непрыманні раз і назаўсёды вызначаных, дэгуманізаваных ідэй і прынцыпаў.
Аўтар зрабіў спробу знайсці і ў мінулым, і ў сучаснасці прыклады такога сацыяльнага аб’яднання, якое б не душыла імкнення да творчага развіцця вольнай, незалежнай асобы. У мінулым гэта — Запарожская Сеч, галоўнай адзнакай якой была адсутнасць прымусу да сваіх сяброў. «Сеча з аружжам у руках бараніла чалавечае права на волю і незалежнасьць» . А сучасным прыкладам непрымусовай арганізацыі, на думку Абдзіраловіча, з’яўляецца кааперацыя. У ёй аўтар бачыў адзінае на той час грамадскае аб’яднанне, якое не дапускае прымусу ні ў адносінах да сваіх сяброў, ні ў адносінах да іншых грамадзян, якое не мае гатовых штампаў і шаблонаў на кожны дзень, «а калі такія штампы зьяўляюцца, жыцьцё іх выкідае вельмі лёгка, без рэвалюцыяў, за вакно»'1.
Вельмі сучасна гучыць вызначэнне Канчэўскім такой з’явы, як «духоўнае мяшчанства». Яно праяўляецца ў прыхільнасці да роз
1 Абдзіраловіч I. Указ. твор. С. 21.
2 Тамсама. С. 40.
3 Тамсама. С. 41.
197
нага роду аўтарытэтаў, пашаны да пануючых дактрын, усталяванай маралі, павазе да сваіх і чужых «цвёрдых перакананняў». Духоўнае мяшчанства вызваляе народ ад неабходнасці думаць, разважаць, звяртацца да ўласнага сумлення'. «Здаваленьне істнуючым і сабой асабліва характэрызуе духовае мяшчанства, адсюль выплывае інэрцыя і непатрэба ў зьмене старога новым. Заўсёды самае імкненьне да такой зьмены разглядаецца як праступак, годны кары»2. Ужо ў 1921 г. беларускі даследчык дае жорсткую ацэнку марксісцкай ідэалогіі. Марксізм, лічыў Абдзіраловіч, падмяніў ідэяй класавай перамогі святую справу вызвалення чалавецтва. I хай ідзе гаворка аб прыгнечаным класе, але, заўважае мысліцель, «з учарайшняга раба выходзіць найлепшы рабаўладца»3.
Пралетарскую дыктатуру ў адносінах да сялян ён лічыў жорсткай і несправядліваю.
Даследаванне ўсіх рэвалюцый, падсумоўваў Абдзіраловіч, дазваляе зрабіць выснову: знішчаны сілаю існуючы парадак вядзе да вызвалення разбуральнай энергіі мас, у выніку чаго яны ствараюць для сябе яіпчэ горшыя кайданы, турмы і мукі. Таму прымусовае гаспадарства павінна быць зруйнавана не сілай, а чалавечай творчасцю4.
Галоўнаю падставаю грамадскай творчасці беларускага народа мысліцель лічыў палітычную незалежнасць, бо пад чужацкім панаваннем мы ахвяраваны на дэградацыю.
У 1922 г. ў артыкуле «Кааперацыя» Канчэўскі абгрунтаваў канцэпцыю «трэццяга шляха» сацыяльнага развіцця для Беларусі. Гэты шлях — сялянскарамесніцкіх вольных брацтваў і народнай кааперацыі.
8.7. Палітычныя і прававыя погляды Уладзіміра Самойлы (1878—1941)
Уладзімір Самойла, асветнік, філосаф, культурны і грамадскі дзеяч, паправу лічыцца адным з тэарэтыкаў беларускай нацыянальнай ідэі. У дарэвалюцыйны час ён актыўна займаўся літаратурнай і публіцыстычнай дзейнасцю, супрацоўнічаў з газетамі «Северозападный край», «Мннскнй курьер», «Наша ніва», «Вн
1 Абдзіраловіч I. Указ. твор. С. 22.
2 Тамсама. С. 23.
3 Тамсама. С. 32.
4 Тамсама. С. 42.
198
ленскне новостн». Пасля рэвалюцыі жыў у Вільні. У. Самойла з’яўляўся адным з вядучых публіцыстаў заходнебеларускага перыядычнага друку вызваленчага кірунку. У сваіх артыкулах і эсэ выкрываў каланіялісцкую палітыку польскіх улад у дачыненні да нацыянальных меншасцей. У нарысах і эсэ, напісаных у 1920я гады, філосаф сцвярджаў гістарычную заканамернасць перамогі нацыянальнавызваленчага руху заходніх беларусаў, выказваў спадзяванне на непазбежнасць уз’яднання беларускай нацыі. «Першая задача збудзіўшагася са сну народу — гэта выкарыстанне ўсіх мэтадаў і ўсіх спосабаў, якія вядуць да такога нацыянальнага аб’яднання»,— пісаў мысліцель1.
У славутым філасофскім эсэ «Гэтым пераможаш!..» (1924 г.) У. Самойла даў грунтоўную крытыку палітычным рэжымам, якія сваю ўладу засноўваюць выключна на «сістэме санкцый», інакш кажучы, жорсткіх законах, запалохванні грамадзян. Такія дзяржавы аўтар называе паліцэйскімі і лічыць, што «гэта форма дзяржаўнасці бывае найменьш трывалай»2, бо захаванне вялікага апарату прымусу вымагае шмат сродкаў. Такая дзяржава паступова ідзе да свайго банкруцтва. Змагацца за правапарадак, на думку У. Самойлы, трэба толькі законнымі метадамі. Метад «барацьбы з злом парушэньнямі норм законаў» філосаф лічыць амаральным3. Менавіта такі метад утрымання ўлады выкарыстоўваюць усякага роду рэвалюцыянеры пасля сваёй перамогі.
У цывілізаваным, прававым гаспадарстве, на думку У. Самойлы, падпарадкаванне грамадзян уладзе і закону грунтуецца не на страху перад судом і паліцыяй, а на павазе да норм закона, дзеючага ў краіне. «У такім грамадстве працоўная энэргія народу з вялікшай карысьцяй зужываецца на карысную работу, а свабодная, кіраваная нормамі духовая актыўнасьць народу спакойна і мірна ўзвышаецца як у сваёй сколькасьці, так і ў сваім тыпе»4. Дзяржавы, пабудаваныя на прынцыпах павагі да закона, якому падпарадкоўваюцца аднолькава як улады, так і грамадзяне, пазбегнуць усёразбуральнай рэвалюцыі. Натуральныя змены ў дзяржаўным арганізме, заканадаўстве адбываюцца там у межах дзеючых канстытуцый. Аднаўляльную ролю ў такіх дзяржавах адыгрываюць
1 Самойла У. Гэтым пераможаш!.. // Беларуская думка XX стагоддзя. Варшава, 1998. С. 117.
2 Тамсама. С. 146.
3 Тамсама.
4 Тамсама.
199
прадугледжаныя канстытуцыяй выбары. У. Самойла называе выбары «запраўднымі маленькімі, прадугледжанымі канстытуцыяй гаспадарства, пэрыядычнымі рэвалюцыямі, якія народ робіць не мячом, а ня менш забойчым для дрэннае ўлады, хаця бязкроўным аружжам выбарнай картачкай»'.
Філосаф задаецца пытаннем: якія законы сапраўды могуць выклікаць павагу ў грамадзян? I сам жа адказвае: «...калі іх нормы запраўды карысны для грамадзянства, запраўды нармуюць, а не забіваюць энэргію людзей, калі забясьпечываюць лад, мір і разьвіцьцё грамадзянства ды гэтым усім узвышаюць, а не абніжаюць тып яго духовае актыўнасьці»2. Будучы ўпэўненым у гістарычнай прадвызначанасці аб’яднання беларускай нацыі і пабудовы нацыянальнай дзяржавы, У. Самойла заклікаў суайчыннікаў пазбягаць сумнага вопыту дзяржаў, дзе закон грунтаваўся не на прынцыпах маралі і справядлівасці, а на стварэнні сістэмы абмежаванняў, запалохваючы людзей грозным карным апаратам, памятаць, што «рэвалюцыйны метад барацьбы з злом дарогай фізычнага зьніштажэньня яго дарогай гвалту аказваецца бязсільным; інакш кажучы, “мэтад санкцыі”, стары, “біблейны”, сярэднявечны мэтад барацьбы з злом толькі плодзіць і памнажае ў сусьвеце гэнае зло, ад масы якога ў канцы канцоў гібее ўвесь гэты сьвет»3.
Выказаныя выдатным беларускім мысліцелем У. Самойлам думкі пра адпаведнасць дзяржаўных законаў нормам агульначалавечай маралі і прынцыпам справядлівасці, значэнні прававой палітыкі ў дэмакратызацыі і паступальным развіцці грамадства, неабходнасці падпарадкавання закону дзяржавы ўсіх яе грамадзян, у тым ліку і ўладутрымаючых, і іншыя з’яўляюцца вельмі актуальнымі сёння, калі Рэспубліка Беларусь спрабуе рэалізаваць спрадвечную мару беларускага народа аб суверэннай, незалежнай, дэмакратычнай, прававой дзяржаве.
1 Самойла У. // Беларуская думка XX стагоддзя. Варшава, 1998. С. 147
Тамсама.
3 Тамсама. С. 148.
Глава 9
ПАЛІТЫЧНАЯ I ПРАВАВАЯ ДУМКА САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСІ Ў 2030я гады XX ст.
9.1. Рэалізацыя ідэі дзяржаўнага суверэнітэту БССР у партыйнадзяржаўнай практыцы савецкай Беларусі
Для развіцця палітычнай і прававой думкі 1920—1930х гадоў характэрны дзве асноўныя тэндэнцыі. Першая — гэта накіраванасць на нацыянальнадзяржаўнае і нацыянальнакультурнае адраджэнне беларусаў. Яна была выклікана працэсам стварэння беларускай савецкай дзяржавы і палітыкай беларусізацыі. Другая тэндэнцыя — гэта абсалютызацыя марксісцкаленінскасталінскай ідэалогіі. У свядомасці грамадзян замацоўваліся такія яе догмы, як класавы характар дзяржавы і права, дыктатура пралетарыяту як вышэйшая праява дэмакратыі, прыярытэт інтарэсаў дзяржавы і дзяржаўнай уласнасці перад інтарэсамі асобы і прыватнай уласнасці і інш. Гэта тэндэнцыя садзейнічала пераўтварэнню СССР з канца 1920х гадоў у дзяржаву з таталітарным палітыкаправавым рэжымам1.