• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    Асноўныя прынцыпы, нормы, формы і метады палітыкі беларусізацыі распрацоўваюцца на партыйных з’ездах у 19201924 гг. Так, у рэзалюцыі X з’езда КП(б)Б была запісана: «Партыя павінна дапамагчы прыгнечаным масам невелікарускіх народаў: развіць і ўзмацніць у сабе савецкую дзяржаўнасць у формах, адпавядаючых нацыянальна бытавым умовам гэтых народаў, развіць і ўзмацніць у сабе дзейныя ў роднай мове суд, адміністратыўныя ўстановы, гаспадарчыя ўстановы ўлады, складзеныя з людзей мясцовых, знаючых быт і псіхалогію мясцовага жыхарства, развіць у сабе прэсу, школу, тэатр, клубную справу і навогул культурнаасветныя ўстановы ў роднай мове, паставіць і развіць шырокую сець курсаў і школаў як агульнаадукацыйнага, так і прафесіянальнатэхнічнага напрамку ў роднай мове для худчэйшай падгатоўкі мясцовых кадраў па ўсім галінам кіравання і найраней у галіне асветы»1.
    Такім чынам, распрацаваная канцэпцыя палітыкі беларусізацыі ахоплівала розныя напрамкі ўнутранай палітыкі беларускай савецкай дзяржавы. Яна прадугледжвала навуковую распрацоўку праблем беларускай мовы, яе гісторыі, сучаснай лексікі, граматычных нормаў і тэрміналогіі. Вывучэнне беларускай мовы было абавязковым для ўсіх грамадзян краіны. Але творцы беларусізацыі добра разумелі, што неабходна ўлічваць нацыянальны склад рэспублікі. Таму, у адпаведнасці з праграмнымі ўстаноўкамі нацыянальных партый і арганізацый, прызнавалася раўнапраўе ў якасці дзяржаўных — беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай моў.
    Мэтаю палітыкі беларусізацыі было, у першаю чаргу, фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. I гэтаму, на думку ідэолагаў беларусізацыі, павінна было спрыяць развіццё гра
    1 Кароль А. Беларусізацыя — палітыка нацыянальнага адраджэння // Крыжовы шлях. 1993. С. 133.
    206
    мадскіх навук і, перш за ўсё, краязнаўства. Развіццё краязнаўсгва не атаясамлівалася з беларусазнаўствам, а тлумачылася значна шырэй. На краязнаўчым з’езде ў 1926 г. У. Ігнатоўскі адзначаў, піто без вывучэння жыцця, побыту, культуры нацыянальных меншасцей нельга вывучыць гісторыю свайго краю. Рэалізацыі гэтага напрамку садзейнічала адкрыццё і функцыянаванне такіх культурнаасветніцкіх устаноў, як беларускі універсітэт, інстытут беларускай культуры, дзяржаўная бібліятэка, дзяржаўны музей, цэнтральны архіў.
    Палітыка беларусізацыі прадугледжвала перавод на беларускую мову справаводства, перыядычнага друку, выдавецкай справы, навучання ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах.
    Важным элементам палітыкі беларусізацыі была палітыка карэнізацыі. Сутнасць яе зводзілася да правядзення кадравай палітыкі з улікам шматнацыянальнага складу карэннага насельніцтва Беларусі. Каб не дапусціць канфліктаў на нацыянальнай глебе, на замяшчэнне пасад у савецкім, партыйным, гаспадарчым апараце прызначаліся прадстаўнікі карэннага насельніцтва не па нацыянальнай прыкмеце, а па прафесійных якасцях, веданню ўмоў і асаблівасцей Беларусі, дасканаламу веданню беларускай і рускай моў.
    У адносінах да нацыянальных менпіасцей прадугледжвалася ажыццяўленне прынцыпу нацыянальнакультурнай аўтаноміі з элементамі аўтаноміі палітычнай. У ходзе адміністрацыйнатэрытарыяльнай рэформы, якая праводзілася ў 19241929 гг. у сувязі з узбуйненнем БССР, былі створаны 23 яўрэйскія, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія сельскія Саветы, а ў 1933 г. быў нават створаны польскі раён з цэнтрам у Койданаве (Дзяржынск). Нацыянальныя сельскія Саветы ствараліся ў адпаведнасці з канцэпцыяй, распрацаванай групай навукоўцаў на чале з А. Смолічам, якая ўлічвала факт кампактнага пражывання пэўнай нацыянальнай супольнасці.
    Як бачым, ідэя беларусізацыі ішла ад практыкі і адразу ж пераўтваралася ў канкрэтныя дзеянні. Ідэолагі палітыкі беларусізацыі бачылі сваю задачу ў тым, каб прыстасаваць асноўныя канцэптуальныя падыходы і кірункі нацыянальнага адраджэння, якія вызначыў беларускі нацыянальны рух да канкрэтных абставін, суаднесці іх з тэорыяй і практыкай савецкага будаўніцтва.
    Пашырэііне тэрыторыі Беларусі і правядзенне палітыкі беларусізацыі аказалі значны ўплыў на настроі беларускай эміграцыі і народа Заходняй Беларусі. Палітыка, якая праводзілася ўрадам
    207
    Савецкай Беларусі, успрымалася як правядзенне ў жыццё ідэалаў нацыянальнавызваленчага руху. Афіцыйны Мінск таксама станоўча ставіўся да палітычнай эміграцыі. Ён разглядаў яе як суайчыннікаў, якія па волі лёсу адарваліся ад родных берагоў.
    12 кастрычніка 1925 г. на Берлінскай канферэнцыі члены ўрада і Рада БНР прынялі рашэнне «спыніць барацьбу супраць Савецкай улады, зыходзячы з прызнання БССР адзіным цэнтрам кансалідацыі беларускага народа і адраджэння яго самастойнай культуры».
    У 1927 г. вялікая група дзеячаў беларускай эміграцыі вярнулася на Беларусь. Сярод іх былі В. Ластоўскі, А. Цвікевіч, I. Красоўскі і інш.
    9.3.	Ідэалагічнае абгрунтаванне адыходу ад палітыкі беларусізацыі і станаўленне таталітарнай сістэмы
    3 канца 1920х гадоў пачынаецца афармленне савецкага таталітарнага палітыкаправавога рэжыму.
    Таталітарная сістэма кіравання вызначаецца такімі прыкметамі, як унітарная ідэалогія, якая падтрымлівае ў насельніцтва перакананасць у апраўданасці такой сістэмы, жорсткі дыктатарскі рэпрэсіўны рэжым, які імкнецца да татальнага панавання над кожнай асобаю і грамадствам у цэлым. Усё, што не ўкладвалася ў сталінскае бачанне пабудовы сацыялізму, абвяшчалася варожым. Рэжым не мог цярпець самастойнасці ні ў эканоміцы, ні ў нацыянальнай палітыцы. Сталінская наменклатура з яе прынцыпамі назначэнства не магла мірыцца з самастойнасцю кадраў на месцах. Пагрозаю рэжыму бачылася і адукаваная, незалежна думаючая нацыянальнасвядомая інтэлігенцыя. Таму першы ўдар таталітарнай сістэмы прыйшоўся на інтэлігенцыю. Супраць беларускіх палітыкаў, дзеячаў навукі, адукацыі, культуры было высунута абвінавачванне ў нацыяналдэмакратызме. Умацаванне жорсткага, рэпрэсіўнага рэжыму было ідэалагічна абгрунтавана. Яшчэ ў красавіку 1923 г. I. Сталін, які цудоўна разумеў, што нацыянальныя адметнасці супярэчаць таталітарнаму праўленню, у дакладзе «Аб нацыянальных момантах у партыйным і дзяржаўным будаўніцтве» заявіў: «...права на самавызначэнне не можа і не павінна служыць перашкодай справе ажыццяўлення права рабочага класа на сваю дыктатуру. Першае павінна адступіць перад другім»1.
    Такім чынам, ужо ў першай палове 1920х гадоў пачалася ідэалагічная падрыхтоўка да барацьбы з нацыянальнай культурай і яе
    ' Сталнн 14. Соч. Т. 5. С. 265.
    208
    носьбітамі. 3 канца 1920 — пачачатку 1930х гадоў гэта барацьба набрала поўныя абароты. У рэзалюцыях пленумаў ЦК КІІ(б)Б, якія адбыліся ў другой палове 1920х гадоў, XII (1929 г.) і XIII (1930 г.) з’ездаў беларускіх камуністаў канстатавалася прырода, небяспека і сродкі барацьбы з такой з’яваю, як нацыяналдэмакратызм. Напрыклад, усе рашэнні XII з’езда КП(б)Б былі прасякнуты ідэяй неабходнасці жорсткага ідэалагічнага кантролю над сферай культуры. Прадпісвалася сачыць за класавым зместам літаратуры і мастацтва, весці бязлітасную барацьбу з варожай пралетарыяту ідэалогіяй у друку, кіно, тэатры, на радыё.
    У рашэннях пленумаў і з’ездаў КП(б)Б выявіўся погляд на палітыку беларусізацыі як варожую інтарэсам пралетарыяту, якая адлюстроўвае інтарэсы дробнай буржуазіі, інтэлігенцыі і заможных сялян. Беларуская нацыянальная культура характарызавалася як сродак ажыццяўлення нацыяналістычных ідэалаў, адраджэння буржуазнадэмакратычнай дзяржаўнасці. Беларускую інтэлігенцыю, якая называлася носьбітам ідэалогіі нацыяналдэмакратызму, папракалі ў імкненні да палітычнага ўраўнання сялянства з рабочым класам, пашырэння ўплыву інтэлігенцыі на дзяржаўны апарат. Галоўнае абвінавачанне, якое было высунута творцам беларусізацыі, заключалася ў тым, што апошнія нацыянальныя інтарэсы ставілі вышэй класавых. I рабілася выснова аб контррэвалюцыйнай сутнасці любой нацыянальнай ідэалогіі і палітыкі ў час дыктатуры пралетарыяту.
    Ганенні на палітыку беларусізацыі і яе носьбітаў закранулі і гістарычную навуку. У афіцыйнай гістарыяграфіі былі зменены ўсе ацэнкі мінулага. У прыватнасці, беларускі нацыянальны рух, ад Каліноўскага і Багушэвіча да дзейнасці Белнацкома і беларускіх камуністычных секцый РКП(б), абвяшчаўся рэакцыйным.
    Кампанія супраць нацыяналдэмакратызму азначала не толькі карэнны паварот у нацыянальнай палітыцы, але і рашучы наступ аўтарытарнататалітарнай сістэмы па ўсіх напрамках дзяржаўнай палітыкі.
    Новая палітычная лінія кіраўніцтва бальшавіцкай партыі і савецкага ўрада ў адносінах да Беларусі была накіравана на ліквідацыю яе суверэнных правоў, поўнае падпарадкаванне цэнтру.
    Абвінавачанні ў нацыяналдэмакратызме хутка былі персаніфікаваны. У лік ворагаў партыі і народа трапілі такія відныя палітычныя дзеячы, як А. Чарвякоў, У. Ігнатоўскі, Зм. Жылуновіч, А. Баліцкі, 3. Прышчэпаў; пісьменнікі М. Гарэцкі, У. Дубоўка, Я. Пушча; кіраўнікі беларускіх палітычных арганізацый, рэабіліта
    209
    ваныя ўрадам БССР,— I. Серада, А. Цвікевіч, Я. Дыла, В. Ластоўскі, Я. Лёсік і інш. Усе яны праходзілі па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі» (СВБ)1. Шырокая хваля рэпрэсій, якая пракацілася па Беларусі ў канцы 1920 — пачатку 1930х гадоў, была пачаткам раскручвання рэпрэсіўнага апарата на поўную сілу. У яго жэрле на працягу 1930х гадоў была, па сутнасці, знішчана эліта беларускай нацыі. Тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага працэсу было зроблена I. Сталіным у 1937 г., на лютаўскасакавіцкім пленуме ЦК УКП(б). Пасля прыняцця ў 1936 г. Канстытуцыі «перамогшага сацыялізму» ён дабіўся адабрэння глыбока памылковага, парадаксальнага тэзіса: быццам бы з узмацненнем пазіцый сацыялізму, далейшым прасоўванні савецкай дзяржавы наперад класавая барацьба ў краіне будзе ўсё больш і болып абвастрацца. Дадзенае рашэнне павінна было апраўдаць беззаконне і рэпрэсіі ў краіне Саветаў. Гэтым актам бальшавіцкі таталітарны рэжым атрымаў сваё канчатковае афармленне.
    9.4.	Развіццё прававой думкі
    Прававая думка Беларусі ў 2030я гады мінулага стагоддзя развівалася ў рэчышчы працэсу станаўлення, фарміравання і развіцця так званага рэвалюцыйнага, сацыялістычнага права. Канцэпцыя новага рэвалюцыйнага права як сродку здзяйснення дыктатуры пралетарыяту пачала праводзіцца ў практыку савецкай юстыцыі адразу пасля так званай кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Права ідэолагамі сацыялістычнай ідэі разглядалася як адлюстраванне інтарэсаў выключна класа пралетарыяту і не павінна было выконваць ролю абаронцы правоў і інтарэсаў прыватнай асобы. Таму пабудаваная у перадваенны перыяд прававая сістэма СССР адпавядала мэтам і задачам кіруючай камуністычнай партыі ва ўмовах дыктатуры пралетарыяту, а з пачатку 1930х гадоў — дзяржавы з таталітарным палітыкаправавым рэжымам.