Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
Аднак расправы не спынілі нацыянальны антысталінскі рух у Заходняй Беларусі. Так, у Глыбокім і Паставах у 1947 г. працягвалі дзейнічаць суполкі арганізацыі пад назваю «Саюз беларускіх патрыётаў», якая была створана навучэнцамі педагагічных вучылішчаў.
У чэрвені 1947 г. суд ваеннага трыбунала прыгаварыў членаў арганізацыі да вялікіх тэрмінаў зняволення2. Віну моладзі савецкі палітычны рэжым бачыў у тым, што яны жадалі вучыцца пабеларуску і вучыць на роднай мове сваіх будучых вучняў, марылі бачыць Беларусь вольнай, свабоднай, незалежнай.
Летам 1950 г. былі жорстка пакараны і сябры мядзельскасмаргонскага вучнёўскага падполля. За антысавецкую прапаганду школьнікі 810х класаў атрымалі ад 10 да 25 год папраўчапрацоўных лагераў, а кіраўнікі групы, 18гадовыя Р.Лапіцкі і Ф. ІІесцяровіч, былі прыгавораны да смяротнага пакарання3.
1 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2. С. 337.
2 Гл.: Юршэвіч А. Спякотны чэрвень сорак сёмага // Палітычпыя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі: Матэрыялы навук.практ. канф. (Мінск, 2728 лютага 1998 г.). Мн., 1998. С. 175.
3 Гл.: Чарніўскі М. Да гісторыі мядзельскасмаргонскага вучнёўскага падполля // Палітычныя рэпрэсіі на Бсларусі ў XX стагоддзі: Матэрыялы навук.практ. канф. (Мінск, 2728 лютага 1998 г.). Мн„ 1998. С. 162.
219
Імкненні да рэфармавання грамадскапалітычнага жыцця праяўляліся не толькі ў моладзевым асяроддзі, але і сярод прадстаўнікоў выйіэйшых партыйных, савецкіх, гаспадарчых структур, куды пасля вайны было вылучана нямала неардынарных, таленавітых людзей. Аб гэтым сведчаць падрыхтаваныя ў той час праекты Канстытуцыі СССР і праграмы КПСС, у распрацоўцы якіх удзельнічалі і прадстаўнікі беларускай наменклатуры. Праекты прадугледжвалі пашырэнне правоў і свабод працоўных, абмежаванне тэрміну знаходжання ў партыйных і савецкіх выбарных органах, пачынаючы з гарадскога і заканчваючы рэспубліканскім звяном. Пры панаванні дзяржаўнай уласнасці прапаноўвалася дазволіць існаванне дробнай аднаасобнай сялянскай гаспадаркі і дзейнасць саматужнікаў. Зразумела, што гэтыя праекты не маглі быць прыняты ва ўмовах сталінскага рэжыму, і магчыма, што пэўная дэмакратычная вольнасць, якая праявілася падчас падрыхтоўкі гэтых дакументаў, адкінула іх прыняцце на доўгі час. Праграма кіруючай Камуністычнай партыі Савецкага Саюза была прынята ў 1961 г., а Канстытуцыя СССР толькі ў 1977 г.
Трэба адзначыць, што мелі месца выпадкі, калі партыйнае кіраўніцтва выказвалася за развіццё беларускай мовы, пашырэнне сферы яе ўжывання. У прыватнасці, сакратар ЦК КП(б)Б М. Іаўчук, выступаючы ў чэрвені 1947 г. на XIV пленуме ЦК Кампартыі Беларусі, заявіў: «Нам неабходна ўсямерна пашыраць друкаваную і вусную прапаганду на роднай мове, на якой можа вольна выступаць і пісаць значная болыпасць інтэлігенцыі нашай рэспублікі»1.
Незадавальненне афіцыйнай палітыкай праявілася і пры выбарах у Вярхоўны Савет БССР (сакавік 1947 г.) і мясцовыя Саветы (1948 г.).
Так, напрыклад, пратаколы выбарчых сходаў зафіксавалі крытычныя заўвагі адносна прымусовага характару выбараў, адсутнасці альтэрнатыўных кандыдатур. Сярод насельніцтва ў шэрагу раёнаў Гродзенскай, Мінскай, Гомельскай абласцей распаўсюджваліся лістоўкі з заклікамі не прымаць удзелу ў выбарах.
Але пачатак «стыхійнай дэсталінізацыі» ў свядомасці большасці савецкіх людзей яшчэ не звязваўся з імем самога Сталіна. Сталінскі рэжым цалкам ідэнтыфікаваўся з сацыялізмам, што рабіла яго амаль што недатыкальньш.
Праяўленне ў пэўнай часткі беларусаў пачуцця нацыянальнага гонару, дэмакратычных, антытаталітарных настрояў абвастрыла
1 Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. Мн., 2000. С. 261.
220
ахоўную рэакцыю рэжыму. Пачалося ўзмацненне ідэалагічнай апрацоўкі свядомасці людзей. Сталінскі рэжым імкнуўся прапагандыскарэпрэсіўным шляхам закансерваваць існуючую сістэму грамадскіх адносін. Ідэалогія пасляваеннага сталінізму характарызавалася крайнім дагматызмам, нецярпімасцю да іншадумства. На афіцыйным узроўні праводзіліся кампаніі, накіраваныя на навязванне жорсткіх ідэалагічных стэрэатыпаў у навуцы, культуры, літаратуры, падаўлення нацыянальнай свядомасці народа. Услед за сумнавядомымі пастановамі ЦК УКП(б) «Аб часопісах “Звязда” і “Ленінград”» (1946 г.), якія распачалі ў СССР ідэалагічны прэсінг супраць творчай і навуковай інтэлігенцыі, выйшла пастанова ЦК УКП(б) «Аб рабоце ЦК КП(б) Беларусі», дзе ў безыдэйнасці, няправільным адлюстраванні савецкай рэчаіснасці абвінавачваліся такія пісьменнікі, як К. Крапіва (п’еса «Мілы чалавек») і А. Кучар (п’еса «Заложнікі»). Першаму ў віну ставілася безыдэйнасць, няправільнае, скажонае ўяўленне аб савецкім жыцці. Галоўны герой п’есы Жлукта хаваўся ад мабілізацыі ў Савецкую армію ў адным з прыфрантавых гарадкоў. Яго выказванні адносна савецкай палітычнай сістэмы, савецкіх людзей вызначаліся ў пастанове як антысавецкія, паклёпніцкія. У цэнтры п’есы А. Кучара была сям’я былога калгасніка Нічыпара, які ў час вайны стаў памагатым немцаў, а яго дачка Зіна палюбоўніцай нямецкіх афіцэраў. Зыходзячы з гэтага ў пастанове ЦК УКП(б) рабілася выснова аб скажэнлі аўтарам карціны барацьбы беларускага народа з нямецкімі захопнікамі.
У адпаведнасці з ідэалагічнымі ўстаноўкамі ЦК УКП(б), у 1947 г. ЦК КПБ(б) прымае спецыяльныя пастановы «Аб рабоце Саюза пісьменнікаў і рэдкалегіі літаратурнамастацкіх часопісаў БССР па выкананню пастановы ЦК УКП(б)», «Аб часопісах “Звязда” і “Ленінград”» і «Аб рабоце міністэрства кінематаграфіі БССР».
У гэтых пастановах зноў гучаць абвінавачанні творчай інтэлігенцыі ў безыдэйнасці, адсутнасці тэм, якія б выхоўвалі народ у духу савецкага патрыятызму, самаахвярнага служэння радзіме і камуністычным ідэалам.
Напрыклад, літаратуразнаўца М. Ларчанка папракаўся за тое, што ў сваім артыкуле «Творчасць Алеся Гаруна» «пры асвятленні гістарычнага працэсу на першы план высоўвае моманты нацыянальнавызваленчага руху ў гісторыі беларускага народа і аддае забыццю асноўны закон развіцця эксплуататарскага грамадства — класавую барацьбу»1.
1 Лыч Л., Навіцкі У. Указ. твор. С. 330.
221
У другой пастанове асаблівыя прэтэнзіі прад’яўляліся да кінафільма «Родныя напевы». Аўтараў абвінавацілі ў парушэнлі прынцыпу сацыялістычнага рэалізму, што выяўлялася, у прыватнасці, у не характэрных для савецкай моладзі сумных песнях дарэвалюцыйнага часу і г.д.
Сталінскі палітыкаправавы рэжым імкнуўся кантраляваць усе бакі жыцця савецкага грамадства, у тым ліку, што глядзяць савецкія людзі, што яны чытаюць. 3 верасня 1947 г., згодна з указаннем Галоўліта СССР, па ўсёй краіне праводзілася цэнзурная праверка бібліятэчных фондаў. Выемцы, у першаю чаргу, падлягалі трафейныя выданні, якія былі завезены ў СССР ў час вайны з заходніх краін. Разам з замежнай кантралявалася і айчынная літаратура. 3 бібліятэк былі канфіскаваны і адпраўлены ў спецсховішчы кнігі, аўтары якіх былі рэпрэсаваны, а таксама літаратура, дзе згадваліся асобы, абвешчаныя «ворагамі народа».
Наступ на творчую інтэлігенцыю не абмяжоўваўся толькі папрокамі. Па абвінавачанню ў нацыяналізме былі падвергнуты рэпрэсіям паэты А. Александровіч, С. Грахоўскі, С. Шушкевіч і інш. Усяго ў Беларусі ў пасляваенны перыяд было рэпрэсіраванна 238 пісьменнікаў.
У 1947 г. з падачы ЦК УКП(б) пачалася барацьба з навуковай элітай краіны. Рэжым імкнуўся ізаляваць яе ад кантактаў са сваімі калегамі за мяжою, устанавіць «жалезную» заслону з сусветна вядомымі навукоўцамі капіталістычных краін. Той, хто ішоў на кантакты з замежнымі калегамі альбо выказваў нешта станоўчае ў іх бок, губляў у вачах ідэолагаў камуністычнага рэжыма гонар і вартасць савецкага чалавека. Звычайнымі для таго часу былі абвінавачанні ў антыпатрыятызме, паклонніцтве Захаду, «бязродным касмапалітызме». Пад гэтыя абвінавачанні папалі такія беларускія вучоныя, як прафесарымедыкі Клюева і Роскін, біёлаггенетык А.Р. Жэбрак, рэктар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі М.М. Каўцэвіч, дэкан біяфака БДУ імя У.І. Леніна В.Д. Акімава і інш.
Але, нягледзячы на рэпрэсіі, большасць народа заставалася зачараваная мудрасцю любімага «правадыра», «бацькі і настаўніка» І.В. Сталіна. I гэта не выпадкова, бо ўсе сродкі прапаганды працавалі на прыданне асобе Сталіна арэола геніяльнасці і непагрэшнасці. 3 ім звязвалі перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі. У 1947 г. на беларускай мове пачаў выходзіць збор твораў Сталіна. У рэспубліцы было створана 7250 гурткоў па вывучэнню яго біяграфіі. У другой палове 1940 — пачатку 1950х гадоў з’явілася нямала літаратурных твораў,
222
якія спявалі оды «бацьку» народаў. Прыкладам калектыўнага ўслаўлення дыктатара было пісьмо «Вялікаму Сталіну ў слаўную 70ю гадавіну з дня нараджэння ад беларускага народа». Гэты твор быў сапраўдным узорам рабскага нізкапаклонства:
Як чыстая празрыстая крыніца
Струменем несціхаючым бруіць,
Так з сэрцаў нашых да цябе бруіцца
Любоў жывым струменем, як з крыніц.
Ты наша сонца, наша красаванне.
Жыві ж, наш бацька любы, многа год,
Прымі ж ад сэрцаў чыстых прывітанне, Што беларускі шле табе народ!
Гэтае пісьмо павінна было ўзмацніць усенародную любоў да правадыра. Па ўсёй краіне праходзілі сходы і мітынгі, на якіх народ знаёміўся са зместам пісьма і выказваў яму безумоўную згоду і падтрымку.
Такім чынам, дэмакратычныя тэндэнцыі ў развіцці грамадства ў пасляваенны перыяд блакіраваліся савецкім палітычным рэжымам, які працягваў ідэалагічны і рэпрэсіўны ўціск з мэтаю падтрымання ў народзе пакорлівасці і безумоўнай веры ў мудрасць і непагрэшнасць улады. Гэта стрымлівала творчыя сілы народа, абмяжоўвала яго ініцыятыву.
10.2. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары
Пасля смерці Сталіна ў краіне былі зроблены першыя спробы дэмакратызацыі грамадскага жыцця. Пачаўся пэўны паварот да калектыўных метадаў вырашэння палітычных, гаспадарчых, культурнаасветніцкіх праблем. Адносная дэмакратызацыя назіралася ў дзейнасці партыйных арганізацый, прафсаюзаў, камсамола. Былі пашыраны правы мясцовых Саветаў. Прымаліся меры па ўмацаванню законнасці і правапарадку: была скасавана асобая нарада пры міністэрстве ўнутранніх спраў СССР, ліквідаваны ваенныя пракуратуры і трыбуналы. Аднаўляўся прынцып прэзумпцыі невінаватасці ў судаводстве, паводле якога чалавек мог быць пакараны толькі ў адпаведнасці з прыгаворам суда. Пачаўся працэс рэабілітацыі ахвяр таталітарызму. Але, на жаль, большасць рэпрэсаваных прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі былі рэабілітаваны пасм'яротна.