• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    Так, напрыклад, сярод прац, у якіх даследуюцца вышэйназваныя праблемы, у першую чаргу патрэбна назваць дзве манаграфіі ІО.П. Броўкі «Международная правосубьектность БССР» і «Бело
    232
    русская ССР — суверенный участннк международного обіценпя», манаграфію В.А. Дарогіна «Сувереннтет в советском государственном праве», работу С. Р. Віхарава «Сувереннтет БССР в составе СССР», кнігі В.П. Сярэбранікава «Констнтуцпонное право Францнн» і Г.Г. Байчарова «Полнтнческая органнзацня США» і інш.
    Пашырэнне праватворчасці дзяржаўных органаў БССР пацягнула за сабою ўзрастанне творчай актыўнасці вучоныхюрыстаў. На працягу пасляваеннага часу амаль ва ўсіх галінах юрыдычнай навукі быў набыты неабходны навуковы патэнцыял.
    У галіне тэорыі дзяржавы і права распрацоўваліся такія праблемы, як роля мясцовых Саветаў як органаў самакіравання, шляхі ўдасканалення савецкага выбарчага права і прадстаўнічай сістэмы ў БССР, прававога становішча савецкіх грамадзян, задачы і метады народнага кантролю і інш. Курс на камуністычнае будаўніцтва абумовіў распрацоўку праблем уздзеяння права на стварэнне матэрыяльнатэхнічнай базы камунізму, прававога забеспячэння планавага развіцця эканомікі рэспублікі, ролі права ў вырашэнні задач дзяржаўнага будаўніцтва, ролі права ў агульнай сістэме сацыяльных нормаў і г.д. Так, у кнігах С.Г. Драбязкі «Право н коммуннзм», «Право н матернальная база коммуннзма», «Роль законодательства в созданнн матернальнотехннческой базы коммуннзма» асвятлялася прырода сацыялістычнага агульнанароднага права, аналізаваліся ўмовы перарастання яго ў правілы камуністычнага супольнага жыцця. Вышэйназваныя праблемы распрацоўваліся таксама ў даследаваннях А.А. Галаўко, Н.А. Кудзінава, А.Г. Лейзерава, У.А. Кучынскага, А.Н. Крамніка і інш.
    Арыентацыя савецкага грамадзянскага заканадаўства на рэгламентацыю дагаворных адносін паміж сацыялістычнымі прадпрыемствамі выклікала неабходнасць у актывізацыі даследаванняў у галіне грамадзянскага і грамадзянскапрацэсуальнага права. Акрамя выдання ў 19751978 гг. калектыўнай манаграфіі «Гражданское право БССР» (у трох кнігах), ішлі распрацоўкі асобных праблем грамадзянскага права. Сярод іх можна адзначыць работы Ф.І. Гаузе «Обязательственное право» і «Соцналмстнческнй гражданскоправовой договор», кнігі В.Ф. Чыгіра «Договор подряда по капнтальному стронтельству» і «Советское жнлніцное право» і інш.
    У пасляваенны час узніклі такія новыя галіны ў прававой навуцы, як гісторыя дзяржавы і права Беларусі і судовая псіхалогія.
    233
    Згодна з прынятай канцэпцыяй гісторыі дзяржавы і права Беларусі яе перыядызацыя пачыналася з 1 студзеня 1919 г.— дня абвяшчэння БССР. Таму даследаваўся ў асноўным савецкі перыяд беларускай гісторыі. Інстытутам філасофіі і права АН БССР у 70я гады XX ст. была падрыхтавана «Гісторыя дзяржавы і права Беларускай ССР» у двух тамах, аўтарамі якой з’яўляліся такія вядомыя навукоўцы, як С.П. Маргунскі, У.А. Кучынскі, В.І. Шабайлаў, Э.А. Саркісава, В.А. Дарогін, В.С. Шыкуноў, І.І. Пацяружа, В.М. Арцемава, В.І. Семянкоў, Ю.П. Броўка і інш.
    Асобныя даследаванні былі прысвечаны праблемам утварэння БССР, развіцця дзяржавы і права БССР у першыя гады савецкай улады, судоваму будаўніцтву, гісторыі развіцця судоў і пракуратуры ў рэспубліцы, дзейнасці Саветаў па калектывізацыі сельскай гаспадаркі.
    У кантэксце сказанага патрэбна адзначыць працы С.ГІ. Маргунскага «Государственное стронтельство БССР на первом этапе её развнтня», «Созданне н упроченне белорусской государственностн»; манаграфію В.А. Круталевіча «Рожденне Белорусской Советской республіікн»; работы І.І. Марціновіч «Нсторня суда в БССР» і «Адвокатура в БССР», манаграфію А.А. Галаўко «Деятельность Советов Белорусснн по осуіцествленню экономнческой полнтнкн в деревне в 19271936 годах»; працу Л.А. Прыходзькі «Государственноправовое руководство коллектнвнзацней сельского хозяйства Белорусснн» і інш.
    У канцы 19601970х гадоў з’яўляюцца работы Я.А. Юхо, якія былі прысвечаны гісторыі дзяржавы і права Беларусі феадальнага перыяду. Так, у манаграфіі Я.А. Юхо «Прававое становішча насельніцтва Беларусі ў XVI ст.» быў дадзены глыбокі аналіз нрававога становішча розных груп насельніцтва Беларусі, крьшіц феадальнага права, развіцця крымінальнага, грамадзянскага і сямейнага права, цэнтральных і мясцовых судовых органаў.
    Найбольш эфектыўна ў галіне судовай псіхалогіі працавалі такія даследчыкі, як А.В. Дулаў, Г.Г. Шыханцоў, Ф.В. Глазырын, М.І. Порубаў і інш. Іх даследаванні былі прысвечаны праблемам псіхалагічнага аналізу на папярэднім следстве, псіхалогіі следчага і іншым пытанням. Так, напрыклад, А.В. Дулавым былі падрыхтаваны работы «Вопросы теорнн судебной экспертнзы», «Введенне в судебную пснхологню», «Основы пснхологнческого аналнза на предварятельном следствші», Д.П. Котаў і Г.Г. Шыханцоў напісалі «Практнкум по судебной пснхологнн»; М.І. Порубаў апублікаваў
    234
    манаграфію «Допрос в советском уголовном процессе м крнмнналнстнке» і інш.
    Такім чынам, нягледзячы на розныя ідэалагічныя забароны і скажэнні, прававая навука пасляваеннага перыяду атрымала даволі хуткае развіццё і стала фундаментам для сённяшняй юрыдычнай навукі.
    Глава 11
    ПАЛІТЫКАПРАВАВАЯ ДУМКА БЕЛАРУСІ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ
    11.1.	Новыя палітыкаэканамічныя рэаліі канца 1980 — пачатку 1990х гадоў і іх уздзеянне на палітычную і прававую думку Беларусі
    У пачатку 1980х гадоў у эканоміцы Савецкага Саюза сталі востра адчувацца крызісныя з’явы. Гэта вымусіла кіраўніцтва КПСС і дзяржавы на чале з М.С. Гарбачовым пачаць у 1985 г. дэмакратызацыю грамадскага і дзяржаўнага ладу. Быў абвешчаны новы курс на паскарэнне і перабудову, у пачатку 1990х гадоў зроблены крокі па пашырэнню рыначных адносін, пачалі ўтварацца палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні, пашырыліся правы заканадаўчых органаў, паслабілася цэнзура.
    Лібералізацыя палітычнага жыцця ў Савецкім Саюзе аказала значны ўплыў на рух саюзных рэспублік у напрамку стварэння суверэнных дзяржаў. Адной з першых абвясціла аб сваім суверэнітэце і вяршынстве яе законаў над саюзнымі законамі РСФСР (12 чэрвеня 1990 г.). Гэты акт выклікаў цэлы парад суверэнітэтаў савецкіх рэспублік, сярод якіх была і БССР. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР XII склікання прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. У Дэкларацыі абвяшчаліся ідэі, на аснове якіх прадугледжвалася забяспечыць дзяржаўнае будаўніцтва. Перш за ўсё вышэйшай мэтаю, у імя якой абвяпічаўся дзяржаўны суверэнітэт, аб’яўлялася свабоднае развіццё і дабрабыт, годнае жыццё кожнага грамадзяніна рэспублікі.
    Дэкларацыя абвяіпчала зямлю, яе нетры і іншыя прыродныя рэсурсы на тэрыторыі БССР уласнасцю беларускага народа. Тэрыторыя Беларускай ССР аб’яўлялася непадзельнай і недатыкальнай. Усталёўвалася вяршэнства Канстытуцыі БССР і законаў Беларускай ССР над законамі Савецкага Саюза. У Дэкларацыі гаварылася аб неабходнасці забеспячэння функцыянавання беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, захавання нацыянаіьных традыцый і гістарычнай сімволікі.
    236
    У Дэкларацыі сгавілася мэта зрабіць тэрыторыю рэспублікі бяз’ядзернай зонай, а дзяржаву — нейтральнай. Замацоўвалася права рэспублікі самастойна заключаць саюзы з іншымі дзяржавамі і свабодна выходзіць з гэтых саюзаў.
    Дэкларацыя канстатавала, што важнейшым прынцыпам існавання Рэспублікі Беларусь як прававой дзяржавы з’яўляецца размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады. Гэты прынцып мае фундаментальнае значэнне для дзяржаўнага будаўніцтва на асновах дэмакратыі, павагі правоў асобы, роўнасці ўсіх нерад законам. Пасля правалу жнівеньскага путчу (21 жніўня 1991 г.) на пасяджэнні нечарговай, пятай сесіі Вярхоўнага Савета БССР (25 жніўня) быў прыняты закон «Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР». Гэта адзначала, што пры ўзнікненні супярэчнасцей паміж артыкуламі Канстытуцыі БССР 1978 г. і палажэннямі Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР неабходна было кіравацца дэкларацыяй як вышэйіпым канстытуцыйным законам у Беларусі.
    Падзеі пачатку 1990х гадоў змянілі палітычны, сацыяльнаэканамічны і ідэалагічны воблік Беларусі. За гэты час краіна прайшла праз такія змяненні, якіх бы хапіла на стагоддзі. Была прынята noBaa Канстытуцыя, адменена кіруючая роля КПСС, узніклі розныя формы ўласнасці, абраны першы Прэзідэнт, створаны Канстытуцыйны Суд, абвешчана будаўніцтва дэмакратычнай, сацыяльнай і прававой дзяржавы.
    Гэтыя перамены дастаткова выразна выявіліся ў разняволенні грамадскай думкі ад былой ідэалагічнай залежнасці, адыходзе ад звыклай падначаленасці знешняму ўціску, дэмакратызацыі дзяржаўнапалітычнай і заканадаўчаправавой сфер. Пачаў афармляцца новы, шматпартыйны спектр жыцця. Прыпыненыя на працягу дзесяцігоддзяў працэсы нацыянальнага самавызначэння беларусаў атрымалі імпульсы да свайго адраджэння і развіцця.
    Разам з тым, пашырэнне дэмакратычных каштоўнасцей у беларускім грамадстве абцяжарвалася шэрагам абставін гістарычнага характару. Яны заключаліся ў тым, што грамадскае жыццё былых савецкіх рэспублік на працягу дзесяцігоддзяў знаходзілася пад моцным уздзеяннем універсалісцкай дактрыны, якая цалкам падпарадкоўвала чалавека вышэйшым, дзяржаўнаідэалагічным мэтам. Адбіткам гэтага стала падатлівасць большасці членаў грамад
    237
    ства на любыя дзеянні ўладных структур. Для беларусаў таталітарная спадчына абцяжарвалася тым, што станаўленне іх як нацыі ў другой палове XIX — пачатку XX стст. праходзіла ва ўмовах адсутнасці сваёй дзяржаўнасці і ціску з боку рускага вялікадзяржаўнага шавінізму на нацыянальныя мову і культуру. Таму ў значнай часткі беларусаў праяўляўся сіндром малавартаснай, падначаленай нацыі.
    Грамадскапалітычная і духоўнакультурная сітуацыя, гістарычна ўсталяваная ў Беларусі, была абумоўлена таксама яе геапалітычным становішчам, адкрытасцю як захаду, так і ўсходу Еўропы. На працягу стагоддзяў Беларусь была рэгіёнам сустрэч і супрацьборства розных палітычных і культурных уплываў, што накладвала адбітак на фарміраванне беларускай нацыі, яе свядомасці і культуры. Гэта прыводзіла да афармлення дваістасці, двухгюлюснасці, арыентацыі нацыянальнай свядомасці ў кірунку Усход—Захад.