Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
У 1974 г. група так званых «нацыяналістаў» узнікла ў Акадэміі навук БССР. Яны выступалі супраць русіфікацыі беларускага насельніцтва, фальсіфікацыі гісторыі Беларусі, за адраджэнне яе культуры. Узначальваў групу загадчык аддзела літаратуры, мовы і фальклору Беларускай савецкай энцыклапедыі Рабкевіч.
Партыйнымі ўладамі погляды Рабкевіча і яго групы былі ацэнены як нацыяналістычныя, усе яны былі выключаны з КПСС і пазбаўлены пасад. Вучоныя Акадэміі навук адстойвалі не толькі пазіцыі беларускай мовы. У тым жа 1974 г. партыйная арганізацыя гэтай навуковай установы разглядала справу супрацоўніка інстытута літаратуры АН БССР, кандыдата філалагічных навук В.К. Зайцава. Віна апошняга заключалася ў тым, што ён выказваўся ў падтрымку рускага пісьменнікадысідэнта А. Салжаніцына, а таксама крытыкаваў распачатае партыйным камітэтам сацыялістычнае спаборніцтва сярод навукоўцаў. Пры разглядзе персанальнай справы В. Зайцава на пасяджэнні парткома Акадэміі навук ён адстойваў свае ранейшыя погляды. Паводзіны вучонага кваліфікаваліся як «палітычная блізарукасць» і парушэнне ўстава КПСС. Гэта абвінавачанне стала падставаю для рашэння аб выключэнні В. Зайцава з шэрагаў КПСС, у якой ён знаходзіўся з 1943 г.2
Арыгінальную форму пратэсту супраць панаваўшых парадкаў абраў загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута прафесар У. Мірончык. На працягу 19791982 гг. ён дасылаў у самыя вы
1 Гл.: Комсомольская правда. 2000. 1 дек.
2 Гл.: Лыч Л., Навіцкі У. Указ. твор. С. 371.
228
сокія партыйныя інстанцыі «сустрэчныя заклікі да ЦК КПСС». Вось некаторыя з іх: «Далой афганскую авантуру, а вінаватых за яе пад суд!», «Няхай выбары ў Саветы будуць дэмакратычнымі», «Няхай у Беларусі не закрываюцца беларускія школы»1. Справу У. Мірончыка разглядаў КДБ. Аўтара абвінавацілі ў паклёпе на Савецкі Саюз. Ён быў выключаны з радоў КПСС, зняты з пасады загадчыка кафедры і адпраўлены на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную бальніцу.
Манаполія партыі на кіраўніцтва ўсімі бакамі жыцця выклікала і іншыя пратэсты, часам стыхійныя, як гэта было ў Слуцку. У кастрычніку 1967 г. у горадзе адбыўся суд над загадчыкам адзела культуры мясцовага выканкома, камуністам, які ўчыніў забойства чалавека. Але веры ў тое, што суд будзе аб’ектыўным і справядлівым, у людзей не было. Гэта і з’явілася прычынаю беспарадкаў, якія ўзніклі каля будынка суда. Натоўп у некалькі тысяч чалавек патрабаваў для забойцы смяротнага пакарання. У выніку беспарадкаў было спалена памяшканне суда. У сувязі з гэтымі падзеямі было асуджана 70 чалавек, двое з якіх да вышэйшай меры пакарання2. Трагедыя ў Слуцку мела не толькі крымінальны аспект. Яна ўяўляла сабою і палітычны пратэст і антысавецкую акцыю, у якой праявіўся недавер да мясцовых улад і суда.
Акцыі пратэсту ў Беларусі ў той час не былі вядомы шырокай грамадскасці, яны старанна замоўчваліся. Усе звязаныя з імі матэрыялы былі строга засакрэчаны.
Змагаючыся з дысідэнтамі, кіраўніцтва камуністычнай партыі і савецкага ўрада імкнулася стварыць уражанне аб шырокай падтрымцы народам унутраняй і знешняй палітыкі Савецкага Саюза, у аснове якой ляжала марксісцкаленінская ідэалогія. Для гэтага наладжваліся пампезныя святкаванні ў дні Кастрычніцкай рэвалюцыі і Першага мая, якія лічыліся рэвалюцыйнымі святамі. Формамі такіх урачыстасцей былі масавыя сходы, мітынгі, грандыёзныя дэманстрацыі, у якіх прымалі ўдзел дзесяткі тысяч чалавек. Періпачарговай задачай кіруючай партыі было забеспячэнне чысціні марксісцкаленінскай ідэалогіі, якая бачылася цэментуючай асновай савецкага грамадства.
У грамадскапалітычнай і навуковай думцы пасляваеннага часу шырока абмяркоўваліся зробленыя на партыйных з’ездах заключэнні, якім надавалася значэнне гістарычных. У працах гісторыкаў,
1 Мірончык У. Патрыятызм — галоўны стоўп // ЛіМ. 1993. 5 сак.
2 Гл.: Касцюк М. Указ. твор. С. 286.
229
філосафаў, правазнаўцаў у перыядычным друку рабіліся спробы тэарэтычнага абгрунтавання высноў аб «поўнай і канчатковай перамозе сацыялізму» (1959 г.), «аб разгорнутым будаўніцтве камунізму» (1961 г.), «аб развітым і сталым сацыялізме», «аб новай гістарычнай супольнасці “савецкі народ”» (1972 г.) і інш.
Апошняя выснова была зроблена спачатку ў асабістай прамове Л.І. Брэжнева, а потым і на XXIV з’езде КПСС (1971 г.). Было заяўлена, што ў краіне ўжо «ўзнікла новая гістарычная супольнасць людзей — савецкі народ». Гэта азначала, што нацыі павінны разглядацца як перажытак мінулага. Так узнік новы напрамак у дзейнасці партыі, галоўная сутнасць якога заключалася ў пераходзе як ў тэорыі, так і на практыцы да непрыкрытай русіфікацыі. Да тэарэтычнай распрацоўкі паняцця «савецкі народ» падключыліся дзесяткі навуковых інстытутаў, тысячы вучоных. Усё рабілася дзеля таго, каб даказаць, што нацыі — гэта ўжо не нацыі, a часткі нейкай новай супольнасці, якія ў хуткай перспектыве павінны цалкам растварыцца.
На практыцы гэта азначала поўную знявагу да нацыянальнакультурных асаблівасцей нацый і народнасцей, задушэння ўсяго, што садзейнічала іх захаванню, пашырэнню русіфікацыі па ўсіх напрамках.
Разам з тым, у асяроддзі інтэлігенцыі ўсё часцей чуецца крытыка вышэйназваных пастулатаў, падкрэсліваецца іх неадпаведнасць савецкай рэчаіснасці. Так, напрыклад, вядомы беларускі дысідэнт Міхаіл Кукабака за антысавецкія выказванні ў 1979 г. быў асуджаны бабруйскім гарадскім судом на падставе артыкула 67 Крымінальнага кодэкса БССР за «распаўсюджванне заведама ілжывых вымыслаў, якія ганьбуюць савецкі дзяржаўны і грамадскі лад». Падчас судовага працэсу ў сваім апошнім слове ён сказаў: «Камунізм савецкага ўзору ёсць сістэма поўнага падаўлення і разбурэння асобы»1. Іншадумства каштавала Кукабаку 17 год пазбаўлення волі. Трэба адзначыць, што першы раз М. Кукабака быў асуджаны ў 1968 г. за пратэст супраць увядзення савецкіх войск у Чэхаславакію.
У дысідэнцкім асяроддзі з’яўляецца спроба нестандартнага погляду на традыцыйныя ідэалагічныя каштоўнасці. Так, у праграмных дакументах КПСС, Савецкай Канстытуцыі 1977 г. сацыялістычная ўласнасць атаясамлівалася з дзяржаўнай. Але ў ася
1 Гл.: Уліцёнак А. Іншадумцы = Мысляшне нначе. Мн., 1991. С. 234.
230
роддзі беларускай навуковай інтэлігенцыі назіраліся крытычныя адносіны да такога падыходу. Паводле разважанняў вядомага беларускага публіцыста і палітыка А. Сідарэвіча, які ў 1970х гадах выкладаў філасофію ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, бальшавіцкія лідэры, а пазней кіраўнікі і ідэолагі КПСС, зблыталі сацыялізацыю сродкаў вытворчасці з іх этатызацыяй, адзяржаўленнем. На яго думку, грамадскімі сродкі вытворчасці становяцца праз кааперацыю, акцыянерныя таварыствы, свабодныя асацыяцыі вытворцаў. I менавіта каператыўная, акцыянерная ўласнасць нараджае народны капіталізм, калі рабочыя купляюць акцыі. Прыклады такой «цывілізаванай кааперацыі» вучоны бачыў у Швецыі, Даніі, Германіі і іншых развітых краінах свету1.
Цікавыя думкі наконт перспектыў развіцця беларускай нацыі былі выказаны гісторыкам А. Каўкам у «Пісьме рускаму сябру», якое было надрукавана за мяжою ў 1979 г.
Аўтар звяртаў увагу на вялікую шкоду палітыкі русіфікацыі, якая праводзілася ў Беларусі. Яе арганізатары, на думку вучонага, ігнаруюць элементарную ісціну аб тым, што кожны народ прыносіць у агульначалавечую скарбніцу «сваё імя і годнасць, непаўторны букет свайго разумення ісціны і прыгажосці». Сродкамі пераадольвання нацыянальнага нігілізму, пераўтварэння ў рэальнасць ідэі беларускай дзяржаўнасці аўтар лічыць падзвіжніцкую працу па адраджэнню духоўных каштоўнасцей народа. Аптымістычныя спадзяванні А. Каўкі на тое, што Беларусь нарэшце стане дэмакратычнай цывілізаванай дзяржавай, падзялялі лепшыя сыны бацькаўшчыны, якія ў наступныя дзесяцігоддзі прыклалі практычныя намаганні дзеля рэалізацыі незалежніцкіх, дэмакратычных ідэалаў.
Савецкую, у тым ліку і беларускую палітыкаправавую думку не абыходзяць такія распаўсюджаныя на Захадзе тэорыі, як канцэпцыя «дзяржавы ўсеагульнага шчасця» (вызначэнне краін заходняй дэмакратыі), тэорыя «канвергенцыі» (сумеснага існавання дзяржаў розных сацыяльных арыентацый пры ўспрыманні станоўчых рыс адзін аднаго і адмове ад аджыўшых рыс), тэорыя «прававой дзяржавы». Гэтыя канцэпцыі знаходзілі прыхільнікаў у неафіцыйнай думцы і падвяргаліся сакрушальнай крытыцы на афіцыйным узроўні, сярод набліжаных да ўлады навукоўцаў і прапагандыстаў.
1 Гл.: Уліцёнак А. Указ. твор. С. 41.
231
Так, тэорыя прававой дзяржавы была абвешчана буржуазнай ілжэнавукай, якую выкарыстоўвалі ідэйныя ворагі камунізму ў прапагандысцкіх мэтах. Асноўныя палажэнні тэорыі прававой дзяржавы ці катэгарычна адмаўляліся (прынцыпы цывільнага грамадства, размежавання ўлад, непахіснасць свабоды асобы), ці скажаліся з мэтаю дагадзіць палітычнаму самавольству (дэмакратызм законатворчасці, верхавенства закона, адказнасць за правапарушэнне і інш.).
Адмоўную ролю ў станаўленні прававой дзяржавы адыгрывалі і тыя абставіны, што савецкая юрыдычная навука доўгі час лічыла непрымальнай саму ідэю такой дзяржавы, таму што яна была абвешчана яшчэ ў перыяд еўрапейскіх буржуазнадэмакратычных рэвалюцый. Такі падыход адлюстроўваў негатыўныя адносіны да тых агульначалавечых каштоўнасцей, якія складаліся на працягу тысячагоддзяў у сферы дзяржаўных, прававых адносін.
Такім чынам, адсутнасць дэмакратычных свабод у краіне, татальны кантроль з боку наменклатурнай улады за ўсім, што датычылася грамадскапалітычнага жыцця, у рэшце рэшт сталі прычынаю шырока распаўсюджанай у грамадстве апатыі і абыякавасці да палітыкі і ідэалогіі, прававога нігілізму.
10.3. Развіццё юрыдычнай навукі ў Беларусі (1945—1980я гады XX ст.)
Асноўнымі прычынамі, якія актывізавалі развіццё даследаванняў у галіне дзяржавы і права, былі выхад БССР на міжнародную арэну, частковая дэмакратызацыя грамадскапалітычнага жыцця, пашырэнне самастойнасці саюзных рэспублік у праватворчай дзейнасці і прыняцце на XXII з’ездзе КПСС (1961 г.) праграмы пабудовы камунізму. Апошняя выклікала распрацоўку шэрагу праблем, звязаных са змяненнямі функцый дзяржавы і права ў працэсе пераходу ад сацыялізму да камунізму.
Таму невыпадкова ў краіне значнае развіццё атрымалі даследаванні ў галіне дзяржаўнага і міжнароднага права. З’яўляюцца нрацы, у якіх аналізуюцца пытанні суверэнітэту БССР у складзе СССР, міжнароднай правасуб’ектнасці БССР, разглядаюцца характэрныя рысы заходніх дэмакратый і іх дзяржаўнага апарату.