• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    8
    дзяржавы, рэфармаванне палітычнага і сацыяльнага ладу. Імі былі распрацаваны шматлікія прававыя акты, якія мелі на мэце ўзмацненне краіны, прывядзенне палітычнаіі сістэмы ў адпаведнасць з сацыяльнаэканамічнымі зрухамі ў напрамку капіталістычнага развіцця. Да прадстаўнікоў асветніцкай думкі Рэчы Паспалітай беларускага паходжання адносяцца такія вядомыя ў гісторыі асобы, як I. Страйноўскі, I. Храптовіч, К. Багуслаўскі, П. Бжастоўскі, Т. Касцюшка, Я. Ясінскі і інш.
    Шосты перыяд развіцця палітычнай і прававой думкі Беларусі ўключае XIX ст. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Палітычная і прававая думка гэтай пары адлюстроўвала тыя палітычныя, сацыяльнаэканамічныя працэсы, якія адбываліся ў Расіі ў XIX ст. На яе развіццё ўплывала як расійская, так і польская палітыкаправавая думка. Разам з тым, з’яўляюцца і ўласныя беларускія праблемы: перш за ўсё нацыянальнакультурнага, а пазней і нацыянальнадзяржаўнага суверэнітэту, якія шырока абмяркоўваюцца прадстаўнікамі розных напрамкаў палітычнай і прававой думкі Беларусі. Ліберальны напрамак быў прадстаўлены выкладчыкамі Віленскага універсітэта: братамі Я. і А. Снядзецкімі, М. Баброўскім, I. Даніловічам, студэнцкімі таварыствамі філаматаў і філарэтаў, а таксама такімі беларускімі пісьменнікамірамантыкамі, як Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, А. Рыпінскі, А. Міцкевіч, В. ДунінМарцінкевіч, археолагам і краязнаўцам А. Кіркорам і інш. Сярод прадстаўнікоў кансерватыўнага напрамку значнае месца займалі К. Буйніцкі, М. Каяловіч і інш. Рэвалюцыйнадэмакратычны напрамак палітычнай і прававой думкі Беларусі XIX ст. прадстаўляюць такія славутыя змагары за свабоду беларускага народа, як К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч і інш.
    Сёмы перыяд уключае палітычную і прававую думку беларускага адраджэння канца XIX — пачатку XX стст.
    3 канца XIX ст. у асяроддзі студэнцкай моладзі з’яўляецца палітычная групоўка «Гоман», якая распрацоўвае праграму барацьбы за нацыянальнадзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Ідэйныя ўстаноўкі названай арганізацыі адлюстроўваліся ў газеце «Гоман», якая з’яўлялася яе друкаваным органам. Крыніцамі вывучэння палітычных і прававых поглядаў прадстаўнікоў беларускага вызваленчага руху пачатку XX ст. з’яўляюцца праграмныя дакументы Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), матэрыялы, якія былі надрукаваны ў 19061914 гг. у газетах «ІІаша доля» і «llama ніва», публіцыстычная і навуковая творчасць відных прадстаўнікоў на
    9
    цыянальнага руху: братоў Івана і Антона Луцкевічаў, В. Ластоўскага, Я. Лесіка, Я. Варонкі, А. Цвікевіча, а таксама творы і публіцыстыка такіх беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пачатку XX ст., як Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Э. Пашкевіч, 3. Жылуновіч, А. Гарун і інш.
    Восьмы перыяд ахоплівае палітычную і прававую думку савецкай Беларусі (19191991 гг.). Гэты перыяд можна падзяліць на два этапы. Першы з іх адносіцца да 19191929 гг. Гэта быў час, калі разам з сацыялістычнай арыентацыяй у палітычнай і прававой думцы развіваюцца ідэі нацыянальнага дзяржаўнага будаўніцтва, фарміравання беларускай нацыянальнай свядомасці, пошукаў шляхоў нацыянальнакультурнага адраджэння. Да грамадскіх дзеячаў, навукоўцаў, якія працавалі на ніве беларускага адраджэння, можна аднесці А. Чарвякова, I. Канчэўскага (Абдзіраловіча), У. Самойлу, А. Смоліча, Л. Акіншэвіча, Б. Тарашкевіча і многіх іншых. 3 1929 г. пачынае ўзмацняцца таталітарны рэжым, выціскаецца іншадумства, зацвярджаецца вернасць толькі адзінай марксісцкаленінскасталінскай ідэалогіі.
    У пасляваенны перыяд некалькі пашыраецца магчымасць праватворчай дзейнасці рэспублікі, што ў сваю чаргу садзейнічала развіццю юрыдычнай навукі ў БССР. З’яўляюцца новыя галіны юрыдычных ведаў — гісторыя дзяржавы і права Беларусі, судовая псіхалогія. Больш пашыранае развіццё атрымаў такі інстытут грамадзянскага права, як абавязковае, што было звязана з арыентацыяй савецкага грамадзянскага заканадаўства на рэгламентацыю дагаворных адносін паміж сацыялістычнымі прадпрыемствамі.
    Прававая і палітычная думка найбольш поўнае развіццё атрымала ў навуковых працах такіх беларускіх даследчыкаў, як Я. Юхо, В. Круталевіч, I. Марціновіч, А. Дулава, Г. Глазырына, Р. Гаузе, В. Чыгір, II. Маргунскі, С. Сокал, У. Кучынскі і інш.
    Да дзевятага перыяду адносіцца развіццё палітычнай і прававой думкі Беларусі ў 90я гады XX — пачатку XXI стст. Абвяшчэнне 27 ліпеня 1990 г. незалежнасці рэспублікі, будаўніцтва самастойнай беларускай дзяржавы выклікала новы ўздым у развіцці палітычнай і прававой думкі. Аб’ектамі навуковых і публіцыстычных дыскусій сталі праблемы дзяржаўнай незалежнасці рэспублікі, пабудовы ў Беларусі прававой сацыяльнай дэмакратычнай дзяржавы, судоваправавой рэформы, пытанні нацыянальнай гісторыі і нацыянальнай ідэалогіі, прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці ва ўмовах рынкавых адносін, правоў чалавека ў Беларусі
    10
    і інш. Сярод шматлікіх прадстаўнікоў сучаснай палітычнай і прававой думкі можна назваць такіх навукоўцаў, як У. Оргіш, А. Майсеня, В. Фамін, М. Касцюк, А. Вішнеўскі, У. Кучынскі, В. Ціхіня, М. Пастухоў, А. Цікавенка, А. Абрамовіч, С. Драбязка, М. Гарбаток, Т. Доўнар, М. Сільчанка, В. Шалькевіч, С. Падокшын, I. Басецкі, Г. Васілевіч, У. Вітушка, Л. Лыч і інш.
    Глава 2
    ПАЛІТЫЧНАЯ I ПРАВАВАЯ ДУМКА БЕЛАРУСІ IX — ПАЧАТКУ XIII стст.
    2.1.	Язычніцтва — светапоглядная аснова духоўнага жыцця старажытных насельнікаў Беларусі
    Сістэма мыслення і фарміравання духоўных каштоўнасцей нашых продкаў абумоўлівалася тагачаснымі эканамічнымі, сацыяльнапалітычнымі і маральнапсіхалагічнымі ўмовамі.
    3 аднаго боку, для ўсіх усходнеславянскіх плямён была характэрна адзіная аснова грамадскага і духоўнага развіцця. Гэтаму спрыяла еднасць сацыяльнапалітычнай і этнакультурнай гісторыі. 3 другога боку, вялікі абшар, на якім рассяліліся славянскія плямёны, цяжкасці ў зносінах паміж імі, а таксама межаванне з неславянскімі плямёнамі, якія тут жылі да прыходу славян, прыводзілі да пэўных адрозненняў у іх светапоглядзе, абраднасці, шанаванні багоў і іншых духоўных каштоўнасцей.
    Гэтая еднасць і адрозненне захаваліся і ў болып познія часы і сталі асновай фарміравання трох усходнеславянскіх народаў.
    У дахрысціянскі час усходнія славяне былі непісьменнымі, таму крыніцамі вывучэння іх светапогляду могуць служыць паведамленні візантыйскіх аўтараў, арабскіх вандроўнікаў, а таксама сведчанні пазнейшых усходнеславянскіх летапісаў, напрыклад «Аповесці мінулых часоў».
    Няма сумненняў, што ў аснове светаўспрымання нашых продкаў знаходзіліся рэлігійныя вераванні. Рэлігія ўсходніх славян была язычніцкая, шматбожная. Яны абагаўлялі з’явы і рэчы навакольнага свету — сонца, месяц, рэкі, дрэвы, камяні, гром, маланку і г.д. У VI ст. візантыйскі гісторык Пракопій Кесарыйскі аб вераваннях славян пісаў наступнае: «Яны лічаць, што толькі адзін бог, тварэц маланак, з’яўляецца ўладыкай над усімі, і яму прыносяць у ахвяру быкоў і спраўляюць іншыя свяшчэныя абрады... Яны ўшаноўваюць і рэкі, і німфаў, і ўсякіх дэманаў, прыносяць ахвяры ўсім ім і пры дапамозе гэтых ахвяр варожаць» . Па сведчанню арабскага
    1	Белоруссня в эпоху феодалнзма: Сб. док. н матерналов. Т. I. Мн., 1959
    С. 2324.
    12
    пісьменніка ІбнФалдана, славяне шанавалі багоў: Перуна — бога маланкі, Веласа (Воласа) — жывёлы, Ладу — весялосці і кахання, Ярылу — урадлівасці, Купалу — ураджаю і дастатку і інш. Акрамя веры ў багоў, яны таксама верылі ў дамавых, вадзяных, кікімар, русалак і ў іншых нячысцікаў. Летапісец Нестар таксама адзначаў, што ў язычніцкую пару нашы продкі шанавалі рэкі, азёры, крыніцы. Паводле язычніцкіх вераванняў, свяшчэннай і ачышчальнай сілай быў агонь. Менавіта яму аддавалі целы нябожчыкаў, a таксама рэчы, якімі яны карысталіся пры жыцці. Звернемся зноў да сведчання ІбнФалдана. У час падарожжа на зямлю, дзе жылі ўсходнія славяне, ён стаў сведкам пахавальнага абраду. На пытанне, чаму яны спальваюць сваіх нябожчыкаў, вандроўнік атрымаў адказ: «Вы, арабы, народ неразумны. Вы бераце паважанага чалавека і кідаеце яго ў зямлю, дзе яго з’ядуць гады і чарвякі. Мы ў адно імгненне спальваем яго ў вогнішчы, і ён у той жа час прыходзіць да бога»1.
    Для славянскага язычніцтва быў характэрны і татэмізм. Кожны род выводзіў сваю гісторыю ад нейкага звера ці птушкі. Крывічы, напрыклад, шанавалі мядзведзя, з якім было звязана свята Камаедзіца. Яго спраўлялі ў сакавіку, калі звер прачынаўся.
    Найбольш распаўсюджаным фетышам у нашых продкаў былі камянівалуны. Да іх ставіліся з вялікай пачцівасцю, прасілі дапамогі, пазбаўлення ад хвароб, ім прыносілі ахвяраванні. Валуны звычайна называліся імёнамі язычніцкіх багоў — Пярун, Велас, Дажбог. У беларусаў да нашых дзён захавалася шмат легендаў, прыкмет, звязаных з валунамі. Аднак найбольш распаўсюджаным, дайшоўшым да нашага часу, быў культ продкаў, якіх называлі як ў тыя далёкія часы, так і сёння «дзядамі». Сустрэчы з імі адбываліся па некалькі разоў у год. Да нашых дзён дайшлі восеньскія «Дзяды» і вясновая «Радуніца». У гэтыя дні людзі ідуць на могілкі, ладзяць частаванні памерлым родным, памінаюць іх.
    2.2.	Фальклор як форма адлюстравання грамадскапалітычнай думкі
    Грамадскія ўяўленні насельніцтва Беларусі ХХП стст. адлюстроўваліся ў казках, песнях, былінах, павер’ях, прьшаўках, іншымі словамі,— у фальклоры. У іх выражалася імкненне людзей да сва
    1 Нечвалодов А. Сказання о русской земле. Кемерово, 1991. С. 75.
    13
    боды, любоў да сваёй Радзімы, павага да чалавека і яго працы. Фальклор захоўвае сведчанні аб барацьбе народа з крыўдзіцелямі, прыгнятальнікамі роднай зямлі. Рэальным гістарычным асобам, a таксама збіральным вобразам простага люду народная фантазія надае высокія маральныя якасці. Прыкладам могуць быць легенды аб Волату Валатовічу і быліна аб Волаху Усяславічу, якія адносяцца да цыкла крывіцкабеларускіх былін.
    3 даўніх часоў магілы прашчураў на тэрыторыі, заселенай крывічамі, называлі «валатоўкамі», інакш кажучы, магіламі волатаў. Волаты ў народным уяўленні — гэта магутныя і мудрыя асілкі, якія з’яўляюцца продкамі людзей. Пасля смерці яны ажыццяўляюць сувязь паміж жывымі і багамі, як бы перадаюць людзям боскую волю.
    Калі ў папярэднім прыкладзе ідзе гаворка аб фантастычных істотах, то ў быліне аб Волаху Усяславічу міфічныя рысы надаюцца сапраўднай гістарычнай асобе. Волах — мудры ўладар, удалы воін, справядлівы суддзя. Яго поспехі звязваюць з незвычайным паходжаннем: князь нарадзіўся ад шлюбу князёўны і лютага змея. Супаставім быліну з «Аповесцю мінулых часоў» і ўбачым у былінны.м героі рысы славутага полацкага князя Усяслава Брачыславіча, празванага ў народзе Чарадзеем. «Аповесць» згадвае пра незвычайнасць нараджэння князя («ад валхвавання», «з язвінамі на ілбе»). Казачныя рысы надае Усяславу і «Слова пра паход Ігаравы». «Ён людзям суды судзіў, князям гарады парадкаваў, а сам у ноч воўкам бегаў да Тмутаракані, вялікаму Хорсу воўкам шлях перабягаў».