• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    Жыццё і духоўная спадчына славутага сына беларускага народа зрабіліся арыенцірам у барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне для наступных пакаленняў — змагароў за вольную і незалежную Беларусь.
    Такім чынам, палітыкаправавая думка Беларусі XIX ст. увабрала ў сябе шырокі спектр палітычных, прававых, культурнаасветніцкіх і нацыянальнаадраджэнскіх ідэй, якія адлюстроўвалі пошукі шляхоў сацыяльнага прагрэсу, інтарэсы розных сацыяльных груп беларускага грамадства.
    ' Калнновскнй К. Нз печатного н рукопнсного наследня. С. 196.
    2 Тамсама. С. 49.
    3 Тамсама. С. 92.
    Глава 8
    ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЯ ДУМКА БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭННЯ Ў КАНЦЫ XIX — ПЕРШАЙ ЧВЭРЦІ XX стст.
    8.1.	Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі
    Канец XIX — пачатак XX стст.— перыяд другога беларускага Адраджэння. Ён быў падрыхтаваны развіццём беларускай палітычнай думкі папярэдніх часоў, а таксама сацыяльнаэканамічным крызісам у Расійскай імперыі, які прывёў да актывізацыі палітычнага жыцця краіны. Паўсюль ствараліся шматлікія партыі і грамадскія арганізацыі, якія ў сваіх праграмах ставілі канчатковай мэтай барацьбы карэнную перабудову расійскага палітычнага і сацыяльнага ладу.
    Каталізатарам нацыянальнага адраджэння, а таксама яго вынікам становіцца абуджэнне і рост нацыянальнай свядомасці. Для Беларусі дадзенага перыяду характэрна шматстайнасць форм нацыянальнай свядомасці (палітычная, рэлігійная, прававая, літаратурная і г.д.). Нацыянальная свядомасць народа фарміравалася, перш за ўсё, праз асветніцкую дзейнасць айчыннай інтэлігенцыі. У адным са сваіх вершаў Ф. Багушэвіч звярнуўся да інтэлігенцыі з заклікам падаць руку «мазолістай руцэ мужыка і вывесці яго на шырокі шлях»1. I інтэлігенцыя адгукнулася на гэты заклік паэта, і як вынік — уся яе творчасць была прасякнута патрыятызмам, садзейнічала абуджэнню беларускага народа, яго згуртаванню.
    Пры адсутнасці ў беларусаў дзяржаўнасці, самастойных форм палітычнага і эканамічнага жыцця нацыянальнакансалідацыйныя і нацыянальнапатрыятычныя функцыі прыняла на сябе культура.
    Грунтоўнае даследаванне дасягненняў народнай культуры прыводзіла да разумення неабходнасці вывучаць сваю гісторыю. Для прац па гісторыі Беларусі, створанных на пачатку XX ст., характэрны дзве тэмы: з аднаго боку, гісторыкі даказвалі аўтахтоннасць беларусаў на тэрыторыі, дзе яны жылі, з другога боку фіксавалі ўвагу на Вялікім княстве Літоўскім, г.зн. на тым перыядзе гісторыі беларускага народа, калі ён адыгрываў значную ролю ў жыцці Усходняй Еўропы.
    1 Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1991. С. 8587.
    168
    Зварот да старажытных вытокаў народа, яго культуры надаваў нацыянальнай свядомасці гістарычную глыбіню.
    Нацыянальная свядомасць знаходзіла выражэнне ў фарміраванні нацыянальнай ідэі. У беларускай нацыянальнай ідэі былі даўнія традыцыі: дзяржаўная — утварэнне ў 1XXII стст. старабеларускіх княстваў, удзел у дзяржаваўтваральным працэсе ў XIIIXIV стст., у выніку якога было створана Вялікае княства Літоўскае; культурная — асэнсаванне сваёй нацыянальнай самабытнасці, дзякуючы дзейнасці беларускіх рэнесансавых асветнікаў (Скарыны, Буднага, Цяпінскага і інш.); прававая — стварэнне Статутаў Вялікага княства Літоўскага, якіх і праз два стагоддзі называлі самымі дасканалымі зводамі законаў у Еўропе.
    У канцы XIX ст. ідуць пошукі самавызначэння нацыянальнай ідэі, надання ёй адпаведнай формы, а таксама вобразнага выражэння. Гэтыя пошукі характэрны для грамадскай і літаратурнай дзейнасці Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча і іншых прадстаўнікоў беларускай прагрэсіўнай інтэлігенцыі.
    У творах пачынальніка навейшай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча — рэвалюцыянерадэмакрата па палітычных перакананнях — нацыянальная ідэя выяўляецца праз ідэю «бацькавай спрадвечпай ад бога дадзенай мовы». Гаротны лёс беларускага народа паэт звязвае з адсутнасцю асабістага нацыянальнага гонару: «Гора, гора ж над намі. А ўсяму вінаваты мы самі, бо мову прыродную забываем, апратку, звычаі на чужыя мяняем»1. Багушэвіч упершыню звязаў заняпад духоўнасці, перш за ўсё мовы беларускага народа, з яго гібеллю. «Не пакідайце мовы нашай беларускап, каб не ўмерлі»,— заклікае паэт2.
    Ф. Багушэвіч прайшоў вялікую жыццёвую школу барацьбіта і асветніка нацыянальнай ідэі: вучыўся на фізікаматэматычным факультэце Пецярбургскага універсітэта і быў адлічаны адтуль за ўдзел у масавых дэманстрацыях пратэсту; у час паўстання 1863 г. змагаўся ў адным з атрадаў К. Каліноўскага, потым доўгі час вымушаны быў хавацца ад уладаў. Пасля заканчэння Нежынскага юрыдычнага ліцэя працаваў следчым ў Чарнігаўскай і Валагодскай губернях. У апошнія гады жыцця пераехаў у Вільню і займаўся адвакацкай практыкай. Такім чынам, накіраванасць творчасці Багушэвіча на свядомае выкрыццё, крытыку існуючага ладу, суда, судаводства і наогул усёй сістэмы царскай адміністрацыі, абарону
    1	Каганец К. Творы. Мн„ 1979. С. 114.
    2	Та.мсама.
    169
    правоў беларусаў на самастойнае існаванне, права простага селяніна на сацыяльную свабоду, грамадзянскія і палітычныя правы з’яўляецца вынікам яго жыццёвага вопыту.
    Ф. Багушэвіч дзяліў грамадства на «панства» і «народ». Паныпрыгняталыіікі «ходзяць у золаце з плеч да ног», «маюць хатаў многа», дзесяткі слуг зарабляюць ім «сотнісот...» А народ — людзі працы — прыкрываюцца анучаю, жывуць у хатах з дзіркамі, дзе вецер, снег ходзяць, працуюць дзень і ноч, льюць свой пот'. Такім чынам, падзел грамадства паэт і мысліцель робіць на аснове зразумелай сялянам фіксацыі канкрэтных абставін іх рэальнага жыццёвага існавання.
    Ф. Багушэвіч паступова прыводзіць сялян да высновы аб адкрытым паразітызме пануючых класаў, якія цягнуць жылы з простага чалавека:
    Судоў нарабілі, начальстваў ці мала:
    Пасрэднік і воласць, сынод і сенаты,
    Прысуцтва і вокруг, управы, палаты.
    А найбольш міравых, участковых і з’ездаў,
    Што ў полі камення...2
    Услед за К. Каліноўскім Ф. Багушэвіч уяўляе працоўны народ вышэйшай каштоўнасцю быцця. Стваральная праца народа кардынальна абнаўляе аблічча зямлі: «Глядзі! Горы паразрыты, а чугункай свет абвіты: усё з мужыцкай працы...»3
    Паняцце «народ» у Багушэвіча носіць лакальны характар — гэта не проста «мужыкі», але і беларусы, «беларускі народ». Паэт — грамадзянін, ён адчувае арганічную еднасць са сваім беларускім народам: «Каб за край быў умерці гатоў, каб не прагнуў айчызны чужых»4.
    Гістарычнае прызначэнне народа Багушэвіч бачыў у дасягненні свабоды. Свабоду ён усведамляў як пабудову новага грамадскага жыцця без падначалення адных другім, панавання ня.многіх над масамі.
    Ён рабіў акцэнт не толькі на сацыяльных і грамадскапалітычных патрабаваннях, але і на нацыянальнавызваленчых задачах. Багушэвіч стаў першым сапраўды народным выразнікам тыповых рыс і асаблівасцей нацыянальнай свядомасці, духоўным пачы
    1 Багушэвіч Ф. Указ. твор. С. 39.
    2 Тамсама. С. 22.
    3 Тамсама. С. 21.
    4 Тамсама. С. 78.
    170
    нальнікам і надхняльнікам працэсу нацыянальнага самаўсведамлення і адраджэння прыгнечанага народа. Услед за разважаннямі аб неабходнасці бараніць і адраджаць беларускую мову мысліцель звяртаецца да тэмы аб гістарычным мінулым Беларусі. Ён падкрэслівае, што яна (мова) існавала на працягу стагоддзяў, існуе і цяпер. Беларусь там, «гдзе наша мова жывець: яна ад Вільні да Мозыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў і шмат мястэчкаў і вёсак...»1 Ідэйнатворчае ўздзеянне на сучаснікаў і паслядоўнікаў паэтапатрыёта цяжка перабольшыць. Яго па праву лічаць бацькам беларускага Адраджэння.
    Увесь наступны працэс фарміравання нацыянальнай дэмакратычнай ідэалогіі, грамадскапалітычнай думкі, новай беларускай літаратуры адзначаны ўплывам яго спадчаны. Аб гэтым сведчыць творчая дзейнасць А. Гурыновіча, А. Пашкевіч (Цёткі), Я. Купалы, Я. Коласа і інш. Другі паэтдэмакрат канца XIX ст. Адам Гурыновіч, нашчадак старадаўняга небагатага шляхецкага роду,— татарскага паходжання. Ён пражыў кароткае, усяго 25 год, але яскравае жыццё, якое было напоўнена імкненнем да сцвярджэння беларускай нацыянальнай ідэі. А. Гурыновіч спрабаваў рэалізаваць яе і праз палітычную дзейнасць (ён уваходзіў у кіруючыя структуры антыўрадавай рэвалюцыйнай студэнцкай арганізацыі), і праз навуковую (фальклорнаэтнаграфічныя працы Гурыновіча былі надрукаваны ў 1893 г. у часопісе «Zbior Wiadomosci do antropologii krajowej» («Збор звестак па айчыннай антрапалогіі»), а таксама праз літаратурную, паэтычную. Свае думкі і нацыянальныя пачуцці А. Гурыновіч выказаў у вершызвароце да Ф. Багушэвіча:
    Дзякуй табе, браце, і за тыя словы,
    Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы,
    Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку,
    Няхай песнь смутная ідзе ў калейку
    I будзіць у сэрцах мысль аб лепшай долі,
    Якой мы не зналі дагэтуль ніколі.
    Ужо ў пачатку XX ст. нацыянальная ідэя выходзіць за культурналітаратурныя межы на шырокі палітычны кірунак. Яе сутнасцю, як і ў чэхаў, славакаў, балгар ды ініпых паняволеных народаў, становіцца нацыянальнадзяржаўнае самавызначэнне. Ідэя нацыянальнай незалежнай дзяржавы становіцца стрыжнем нацыянальнай ідэі, мэтай і сцягам беларускага нацыянальнага адраджэння.
    1 Багушэвіч Ф. Указ. твор. С. 17.
    171
    Улічваючы, што пераважную частку ўсяго беларускага ласельніцтва складала сялянства, развіццё нацыянальнага руху пайшло пад адзнакай неанародніцкіх ідэй «сялянскага сацыялізму». Для беларускага вызваленчага руху, пачынаючы з Каліноўскага, было характэрна сумяшчэнне сацыяльнага і нацыянальнага пытання, іх узаемазалежнасць.
    Тэма сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення з новай моцай прагучала ў беларускіх народнікаў, дзеячаў групы «Гоман», якая ўзнікла ў 1884 г. Адным з заснавальнікаў групы быў будучы царазабойца Ігнат Грынявіцкі. Група падзяляла праграмныя і арганізацыйныя погляды «Народнай волі» і імкнулася стаць яе абласной арганізацыяй у Беларусі і ўзначаліць мясцовы рэвалюцыйны і нацыянальнавызваленчы рух. Праграмныя ўстаноўкі групы «Гоман» былі сфармуляваны ў артыкулах, змешчаных у двух нумарах часопіса з той жа назвай, выдадзеных у 1884 г. у Пецярбургу. Дачыненне да выдання мелі ўраджэнцы Беларусі А. Марчанка, X. Ратнер і інш.
    Перш за ўсё «гоманаўцы» абгрунтоўвалі сам факт існавання беларускай нацыі як самастойнай супольнасці людзей, яе права на сваю нацыянальную дзяржаўнасць і развіццё сваёй нацыянальнай культуры. У № 2 «Гомана» было дадзена разгорнутае навуковае абгрунтаванне прагрэсіўнасці працэсу ўзнікнення нацый і права кожнай нацыі на самавызначэнне свайго лёсу. Адносна Беларусі аўтары адзначалі, што яна мае ўсе арыгінальныя якасці, якія надаюць ёй своеасаблівую фізіяномію і самым натуральным чынам вылучаюць яе ў асаблівую галіну славянскага племені. Рашуча заяўляючы сваё імкненне абараніць Беларусь як ад польскага, так і ад велікарасійскага насілля, яны абвяшчалі права беларускага народа «кіраваць сабою», «распараджацца сваім лёсам», «заняць у Расіі такое ж месца, якое імкнуцца заняць іншыя болып ці менш буйныя народнасці»1.