Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
1 Кандыдацкая дысертацыя на тэму <<Аб утварэнні Швейцарскага саюза» была абаронена ў 1849 г. Магістэрская дысертацыя на тэму «Аб правах нейтральнага сцяга і нейтральнага грузу» была абаронена ў 1851 г.
2 Спасовнч В. Сочннення. СПб., 1900. Т. IX. С. 1.
3 Смолярчук В. А.Ф. Коня н его окруженме. М., 1990. С. 303.
4 Тамсама. С. 303.
149
нага сумеснага жыцця»1, садзейнічанне таму, каб «магло разгортвацца ва ўсім сваім харастве ўсё багацце грамадскага жыцця, годнага цалкам чалавечага жыцця»2.
Шырокую вядомасць у юрыдычных колах не толькі Расіі, але і Еўропы У. Спасовіч набыў пасля выхаду ў свет у 1863 г. падручніка «Крымінальнае права», у якім былі змешчаны перадавыя крымінальнаправавыя ідэі. Абапіраючыся на тэарэтычныя дасягненні навук крымінальнаправавога цыкла XIX ст. (Л.А. Кетле, А.Ф. Бернер, К. Міцэрмайер), У.Д. Спасовіч ўпершыню ў Расіі паставіў пытанне аб неабходнасці даследавання разам з юрыдычнай прыродай злачынства і пакарання, таксама сацыяльную і маральную прыроду гэтых з’яў. Ён даказаў, што барацьба са злачынствам не стасуецца з абыякавасцю да чалавечай асобы. Гуманізм крымінальнага судаводства, на думку Спасовіча, павінен праяўляцца не толькі ў пакаранні, у справядлівым асуджэнні вінаватых і абароне невінаватых ад асуджэння, але і ў гуманных адносінах асоб, якія ажыццяўляюць судаводства да абвінавачаных, пацярпелых і іншых удзелыіікаў судовага працэсу. Усе працэсуальныя дзеянні, лічыў правазнаўца, у сваёй аснове павінны быць гуманнымі, пранікнутымі клопатам аб праве і інтарэсах асобы. Спасовіч выступаў супраць знявагі чалавечай годнасці асуджаных, прычынення ім маральных і фізічных мучэнняў. Ён рэзка адмоўна ставіўся да цялесных пакаранняў, якіх называў «малодшай сястрой смяротнай кары», а таксама быў адным з самых паслядоўных праціўнікаў смяротнай кары.
Упершыню ў Расіі У. Спасовіч даказаў антыгуманнасць сучасных яму тэорый пакарання. Ён паказаў, што мэтаю пакарання з’яўляецца не помста і застрашванне, а бяспека грамадства. Пакаранне навінна адпавядаць і злачыннасці дзеяння, і характару нарадзіўшых яго матываў, і ўвогуле ўсёй асобе злачынцы. У. Спасовіч адзначаў, што грамадства, караючы злачынцу, само нясе за яго маральную адказнасць, бо часам сваёй неўладкаванасцю само садзейнічае здзяйсненню злачынства. У барацьбе са злачыннасцю У. Спасовіч ўскладаў вялікія надзеі на прававое і маральнае выхаванне, удасканаленне дзяржаўнага і грамадскага ладу.
Вялікую ўвагу ўдзяляў Спасовіч аналізу маральных асноў крымінальнага працэсу, асабліва такім кардынальным пытанням,
1 Спасовнч В. Сочннення. Т. IX. С. 274.
2 Тамсама. С. 274.
150
як спосабы ўсталявання ісціны ў судзе, ролі суда прысяжных, пракурора і адваката ў судовым працэсе.
Падчас абмеркавання судовай рэформы правазнаўца выступаў з патрабаваннямі заканадаўчага замацавання і ўвядзення ў практыку судаводства прынцыпаў незалежнасці суда ад адміністрацыі, нязменнасці суддзяў, спаборнага, вуснага і галоснага судаводства, роўнасці грамадзян перад законам. Ён лічыў, што ў дзейнасці абвінаваўцы — пракурора — у судзе павінна быць унесена строгая маральная дысцыпліна, пры якой інтарэсы грамадства і годнасць падсуднага будуць абараняцца з аднолькавай заўзятасцю. А ў выпадку, калі ход судовага следства не пацвердзіць віны падсуднага, пракурор павінен адмовіцца ад абвінавачання. Спасовіч настойваў на неабходнасці ўвядзення высокага адукацыйнага цэнзу прысяжных, вызначаў іх як «не толькі суддзяў факта, суддзяў пэўных абставін, але і суддзяў пытання аб вінаватасці ў поўным яго аб’ёме»1. Ш.мат увагі правазнаўца ўдзяляў асобе прысяжнага паверанагаадваката. Без адваката, на яго думку, немагчыма нармальнае адпраўленне правасуддзя. Гэты інстытут неабходны не толькі для судовай абароны прыватных інтарэсаў, але і ў мэтах ажыццяўлення справядлівасці. Разам з тым, абарона не павінна пераўтварацца ў апраўданне злачынства. Галоўны абавязак адваката, лічыў Спасовіч,— выкарыстаць усе законныя сродкі для абароны права.
Такім чынам, ёсць падставы лічыць У. Спасовіча адным з ідэйных надхняльнікаў судовай рэформы ў Расіі, бо болыпасць яго прапаноў і навуковых распрацовак былі ўлічаны і пакладзены ў аснову Судовых статутаў 1864 г.
У. Спасовіч падвергнуў крытыцы фармальную тэорыю доказаў, якая панавала ў судаводстве да 1864 г. Ён распрацаваў і абгрунтаваў уласную класіфікацыю судовых доказаў, згодна з якой асноўнымі лічыў не паказанні сведак, а рэчавыя доказы. Упершыню ў расійскай практыцы судаводства Спасовіч выказаў меркаванні аб юрыдычнай прыродзе экспертызы, заснаванай на аналітычнай дзейнасці эксперта.
Прагрэсіўным быў падыход правазнаўцы да такога складанага ў шматнацыянальнай краіне пытання, як мова судаводства. У навуковым артыкуле «Аб мове ў галіне судаводства» ён выказаўся за
’ Шалькевнч В.Ф. Этнкоправовые воззрення В.Д. Спасовнча в сфере уголовного судопронзводства: Автореф. днс. ... канд. юрнд. наук. Мн., 2003. С. 11.
151
тое, каб рускія судовыя чыноўнікі вывучалі мову таго народа, сярод якога яны працуюць'.
У цэнтры этычнаправавых поглядаў Спасовіча — навукоўца, выкладчыка, адваката — ляжала вучэнне аб справядлівасці. Ён лічыў, што гэта катэгорыя цесна звязана з правасуддзем у сферы крымінальнага судаводства, яна займае асаблівае месца, бо з’яўляецца не толькі аб’ектыўным крытэрыем суадносін паміж злачынствам і пакараннем, але і неад’емным прынцыпам для ўсталявання ісціны ў судзе.
У 1866 г. ў сувязі з судовай рэформай У. Спасовіч перайшоў у адвакатуру. Ён выступаў абаронцам ва ўсіх буйнейшых палітычных працэсах таго часу: справе Нячаева, «Працэсе ста дзевяноста трох»2, справе польскай партыі «Пралетарыят», якая паклала пачатак польскаму рэвалюцыйнаму рабочаму руху, справе Германа Лапаціна — перакладчыка «Капіталу» К. Маркса на рускую мову і інш.
Як судовы прамоўца, па словах яго вучня, вядомага рускага адваката А. Коні, Спасовіч быў не толькі абаронцам, але і мысліцелем, для якога прыватны выпадак служыў асновай для ўзняцця агульных пытанняў і іх ацэнкі з пункту гледжання палітыка, мараліста і публіцыста. «Цудоўная архітэктура» прамоў Спасовічаадваката, у якіх «трапная логіка» сапернічала з глыбокай псіхалогіяй, захапляла слухачоў і пераконвала суддзяў3. Творчая спадчына У. Спасовіча ахоплівае працы не толькі юрыдычнага зместу. Яму належаць даследаванні ў галіне псіхафізіялогіі, гісторыі («Жыццё і палітыка маркіза Веляпольскага», 1882), пераклады з лацінскай на польскую мову прац сярэдневяковых польскіх гісторыкаў («Гісторыя Польшчы» Я. Рудоўскага, «Бескаралеўе» С. Ажэльскага), шэраг артыкулаў па літаратуразнаўству, прысвечаных творчасці А. Пушкіна, А. Міцкевіча, Г. Сянкевіча, У. Шэкспіра.
Такім чынам, творчая спадчына выдатных сыноў Беларусі — Льва Петражыцкага і Уладзіміра Спасовіча — застаецца і сёння значнай з’яваю не толькі айчыннай, але і сусветнай прававой думкі.
1 Гл.: Асветнікі зямлі беларускай: Энцыклапед. даведнік. С. 412.
2 Самы буйны палітычны працэс у царскай Расіі, па якому праходзіла чатыры тысячы чалавек. Сярод абвінавачаных знаходзіліся такія вядомыя рэвалюцыянерынароднікі, як А. Жалябаў, С. Пяроўская, С. Кавалік і інш.
3 Конн А.Ф. Собранне сочнненнй: В 8 т. М., 1968. С. 113.
152
7.7. Кансерватыўны напрамак у палітыкаправавой думцы Беларусі XIX ст.
Кансерватызм (ад лат. conseruare — захоўваць) як ідэалогія, арыентаваная на абарону традыцыйных устояў грамадскага жыцця, адмаўленне рэвалюцыйных перамен, недавер да народных рухаў, аформіўся ў XVIII ст. Яго носьбітамі былі апалагеты манархізму, якія супрацьставілі традыцыі, усталяваныя палітычныя і прававыя інстытуты ідэям пераўтварэння, рацыянальнай гістарычнай творчасці.
У Беларусі кансерватыўная думка пачала афармляцца ўжо ў 1020я гады XIX ст. У той час яе цэнтрам была Полацкая езуіцкая акадэмія, выкладчыкі якой адстойвалі тэалагічны светапогляд, вялі палеміку з прафесарамі Віленскага універсітэіа, носьбітамі ліберальных ідэй.
Кола пытанняў, якія з’яўляліся прадметам палемікі, было даволі шырокім. Абмяркоўваліся ііраблемы педагогікі, філасофіі, гісторыі і інш. Кансерватары крытыкавалі выхаваўчыя ідэі беларускіх асветнікаў XVIII — пачатку XIX стст., якія грунтаваліся на педагагічных канцэпцыях Ж.Ж. Русо і абмяжоўвалі ролю каталіцкай царквы ў адукацыі і выхаванні. Распаўсюджанне поглядаў Ж.Ж. Русо, на іх думку, прывяло да крызісу ў галіне выхавання і адукацыі. У «Полацкім штомесячніку» — друкаваным органе Полацкай езуіцкай акадэміі — за 1818 г. падкрэслівалася, што «рэлігія з’яўляецца апорай дзяржавы і грамадскага жыцця, і адказ сучаснага выхавання ад рэлігіі з’яўляецца шкодным для абодвух: дзяржавы і грамадства»1. Артыкулы «Полацкага штомесячніка» былі накіраваны ў абарону тэалагічнай канцэпцыі гісторыі. У іх памылковымі абвяшчаліся гістарычныя погляды Вальтэра, крытыкаваліся асветніцкія падыходы да тлумачэння ролі інквізіцыі ў такіх падзеях, як Варфаламееўская ноч, ролі ў гісторыі навуковых дасягненняў Каперніка і Галілея. У галіне філасофіі полацкія езуіты выступалі супраць поглядаў Спінозы, Канта, Гегеля, сцвярджалі, што іх філасофскія пабудовы «незразумелыя для чытачоў».
Пасля падаўлення паўстання 18301831 гг. кансерватыўная плынь набывае пэўную актыўнасць. Арганізацыйнаідэалагічным цэнтрам кансерватыўнага лагера стала група інтэлігентаў, якія мелі свой друкаваны орган з назваю «Пецярбургскі штотыднёвік». У так званы «Пецярбургскі гурток» уваходзілі вядомыя ў той час грамадскія дзеячы, выхадцы з беларускіх і украінскіх зямель —
1 Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мн., 2002. С. 188.
153
пісьменнік Г. Ржавускі, крытык М. Грабоўскі, выдавец Пржацлаўскі, біскуп У. Галавінскі і інш. Гэта група прапагандавала згодніцкую палітыку ў адносінах да царызму, умацаванне пазіцый памешчыкаў і касцёла. Напрыклад, Генрых Ржавускі ў сваіх творах «Мешаніна традыцый», «Маральныя і палітычныя эсэ» і іншых, абараняючы феадальнапрыгонніцкія адносіны, звязваў іх захаванне і ўвогуле традыцыйнае развіццё беларускіх і ўкраінскіх зямель з расійскім самадзяржаўем. А Магілёўскі біскуп Ігнат Галавінскі ў сваёй працы «Хрысціянская філасофія жыцця ў параўнанні з пантэістычнай філасофіяй нашага часу» разглядаў каталіцкую рэлігію як неабходную частку народнай традыцыі і разам з тым аіюру захавання феадальнапрыгонніцкіх адносін. Пецярбургскія кансерватары выступалі супраць якіх бы то ні было перамен у сацыяльным і палітычным ладзе. Яны сцвярджалі, што законы грунтуюцца на звычаях і традыцыях, а таму не могуць мяняцца. Гэта ж самае адносілася і да палітычных устанаўленняў і асоб, якія іх здзяйсняюць. Кансерватары 3050х гадоў XIX ст. імкнуліся даказаць дарэмнасць і бессэнсоўнасць барацьбы за сацыялыіае і нацыянальнае вызваленне.