• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    У вершы «Пілігрым», каб выказаць боль ад развітання з айчынаю, У. Сыракомля выкарыстоўвае вобраз роднага вегру:
    О старонка любові! Мой родны закутак!
    Калі віхр жыцця мяне носіць па свеце, To няхай ён паветрам тваім запасецца I напоўніць ім грудзі мае да глыбіняў, Каб я змог уздыхаць пакрыху на чужыне2.
    Пер. У. Мархеля
    У крымскіх санетах А. Міцкевіча экзатычныя і яркасвяточныя краявіды Крыма яшчэ болыв абвастраюць пачуццё настальгіі па родным краі і абумоўліваюць імкненне да яго паэта.
    Літва! Твае лясы болып вабяць галасамі, Чым салаўі Байдар, Сальгірыі дзяўчыны. Там весялейшы я хадзіў дрыгвой айчыны, Чым тут цытрынавымі райскімі садамі3.
    Пер. М. Багдановіча
    Яшчэ больш выразна гучыць тэма Літвырадзімы ў славугай эпічнай паэме «Пан Тадэвуш»:
    Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое:
    He цэнім маючы, а страцім залатое Шкада красы твае, мой родны краю. Тугою на табе тут вобраз твой ствараю.
    З’яві свой цуд, каб зноў сустрэцца з родным краем, Дазволь душы маёй, ахопленай адчаем, Пераляцець туды, дзе поясам блакіту
    1 Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд: У 2 ч. Ч. 1. С. 121.
    2 Мархель У. Уладзіслаў Сыракомля // Славутыя імёны Бацькаўвічыны. Мн„ 2000. С. 252.
    3 Міцкевіч А. Санеты = Sonety. Мн., 1998. С. 97.
    136
    Над Нёманам лясныя ўзгоркі апавіты,
    Дзе прозеленню жыта ў полі серабрыцца
    I залаціцца поўным коласам пшаніца...1.
    Пер. Я. Семяжона
    «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча трэба лічыць не толькі патрыятычнай одаю сваёй Радзіме, але і каштоўнай крыніцаю вывучэння грамадскага і палітычнага ладу беларускіх зямель пасля далучэння іх да Расійскай імперыі. У паэме разгортваюцца малюнкі мясцовага жыцця ў Навагрудскім павеце, мясцовых звычаяў, прыводзяцца назвы службовых асоб як старой адміністрацыі, так і новай, згадваюцца заканадаўчыя акты, тлумачацца гістарычныя тэрміны.
    Бязмежная любоў да радзімы была галоўнай крыніцаю творчасці беларускіх пісьменнікаўрамантыкаў. У. Сыракомля прызнаваўся, што калі б ён ні браўся за аловак, у яго міжволі «атрымаецца пад рукою або ліцвінская хатка, або вясковы касцёлік, або ліцвінскі дворык»2. A В. ДунінМарцінкевіч падкрэсліваў, што толькі на радзіме, «...ля роднай нівы адчувае і вольным сябе і шчаслівым»3.
    Любоў да Радзімы ў літаратараў разгляданага перыяду праяўлялася не толькі ў іх творчасці, але і ў іх удзеле ў вызваленчай барацьбе за нацыянальную і сацыяльную свабоду. Удзельнікамі тайных студэнцкіх таварыстваў, а пазней палітычных эмігрантскіх суполак былі Адам Міцкевіч і Ян Чачот. Аляксандр Рыпінскі быў актыўным удзельнікам паўстання 18301831 гг., Уладзіслаў Сыракомля і Вінцэнт ДунінМарцінкевіч удзельнічалі ў паўстанні 18631864 гг. Усе яны падвяргаліся палітычным рэпрэсіям з боку царскага ўрада.
    Яны марылі аб дэмакратычным уладкаванні радзі.мы, аб свабодзе і роўнасці яе грамадзян. А. Міцкевіч, высока ацэньваючы Канстытуцыю 3 мая, падкрэсліваў, што мэта прыняцця галоўнага закона краіны заключаецца, перш за ўсё, ва ўмацаванні цэнтральнай улады і распаўсюджанні грамадзянскіх правоў на ўсе класы нацыі4.
    Любоў да радзімы ў літаратуры першай паловы XIX ст. выяўлялася праз гонар яе гісторыяй, славутымі, гераічнымі справамі продкаў. Паэты і пісьменнікі ў сваіх творах папярэджвалі чытачоў, што пад кожнаю пяддзю роднай зямлі ляжыць святы прах
    1 Міцкевіч А. ІІан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве. Мн„ 1985. С. 8.
    2 Мархель У. // Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Мн., 2000. С. 254.
    3 Янушкевіч Я. Вінцэнт ДунінМарцінкевіч // Тамсама. С. 242.
    4 Гл.: Нзбранные пронзведення прогресснвных польскнх мыслятелей. Т. 2. М„ 1956. С. 287289.
    137
    далёкіх продкаў, што сваім жыццём яны плацілі за волю Радзімы, за яе будучыню. Літаратары імкнуліся ўзяць з мінулага агонь, які запаліць у сэрцах нашчадкаў гарачае імкненне да змагання за незалежнасць і шчасце радзімы.
    Гістарычныя вобразы, гатовыя на самаахвярнасць у імя ідэалаў незалежнасці і свабоды, былі створаны А. Міцкевічам у паэмах «Гражына», «Конрад Валенрад», драмах «Барскія канфедэраты» і «Якуб Ясінскі, або Дзве Польшчы», В. ДунінымМарцінкевічам у паэме «Люцынка, або Шведы на Літве», У. Сыракомлем у вершах «Гетманская начоўка», «Улас» і г.д.
    Асаблівасцю літаратуры першай паловы XIX ст. была яе сацыяльная адраснасць. Адстойваючы інтарэсы беларускага сялянства, выказваючыся за адмену прыгоннага права, паэты і пісьменнікі звяртаюцца да паноў з заклікам паважаць простага мужыка, зацікавіцца хараством народных абрадаў, песен, паданняў, усвядоміць, што іх стваральнік — народ, і спрыяць паляпшэнню яго долі.
    Ідэалам новай шляхецкай літаратуры было адзінства вярхоў і нізоў народа, якія ўсвядомілі сваю нацыянальную і духоўную еднасць. Гэта думка добра праглядаецца, напрыклад, у камедыі «Ідылія» В. ДунінаМарцінкевіча.
    Шляхецкія пісьменнікі разумелі, што па віне вярхоў сялянства «анямела ў маленстве ад невуцтва і цемнаты»1. Гэты комплекс віны адбіўся ў іх творчасці, у выразнай яе арыентацыі на народнае асветніцтва. Многія з пісьменнікаў першай паловы XIX ст. (Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. ДунінМарцінкевіч) прама ці ўскосна выказвалі думку пра неабходнасць яднання шляхты з сялянствам на аснове ўзаемапаразумення, павагі да народных традыцый, што ў канчатковым выніку вяло б да еднасці нацыянальнай. «Яшчэ ёсць час, каб нашы грамадзяне спахапіліся,— звяртаўся да беларускай шляхты В. ДунінМарцінкевіч,— і, утвараючы школкі, прытулкі і прыносячы іншыя магчымыя ахвяры, імкнуліся гэтую малодшую брацію сваю, якая ўмее быць удзячнай, прытуліць да сэрца і для ўсеагульнага дабра з ёй моцна аб’яднацца»2.
    Такім чынам, намаганнямі літаратуры першай паловы XIX ст. паступова пачынаецца культурнанацыянальнае адраджэнне Беларусі, якое праяўляецца праз вяртанне да гістарычных культурных традыцый беларускага народа, фарміраванне этнічнай свядомасці народных мас, паступовай кансалідацыі беларускай нацыі.
    1 ДунінМарцінкевіч В. Творы. С. 481.
    2 Янушкевіч Я. // Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Мн., 2000. С. 243.
    138
    Нягледзячы на супярэчнасці развіцця беларускай літаратуры першай паловы XIX ст., яна падрыхтавала грунт для афармлення нацыянальнай беларускай ідэі, увасобленай у творах Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа і іншых класікаў беларускай літаратуры.
    7.5.	Ліберальная думка Беларусі ў сярэдзіне XIX ст.
    Пасля падаўлення паўстання 18301831 гг. і закрыцця Віленскага універсітэта ў грамадскапалітычным жыцці Беларусі назіралася часовае зацішша. Чарговая актывізацыя легальных форм грамадскага жыцця адбылася ў другой палове 1850 — пачатку 1860х гадоў і звязана з падрыхтоўкай буржуазных рэформаў у Расійскай імперыі. Яна выяўлялася ў росце цікавасці да беларускай гісторыі, этнаграфіі, філалогіі, у барацьбе супраць асімілятарскай палітыкі, у стварэнні згуртаванняў, культурных устаноў і перыядычных выданняў. На працягу 5060х гадоў XIX ст. ідзе карпатлівая праца па вывучэнню гістарычнага мінулага, нараджаецца і інтэнсіўна развіваецца археалагічная навука, шырока вядзецца запіс фальклорных матэрыялаў, асэнсоўваецца этнічная адметнасць беларусаў. У разгляданы час на старонках друку ўпершыню з’яўляюцца разважанні аб беларускім тытану эпохі Адраджэння Скарыне, аб багатых пісьмовых традыцыях беларускай мовы, аб пераемнасці ў развіцці старажытнай і новай беларускай літаратуры, аб слаўным гістарычным мінулы.м беларускага народа і асаблівым месцы беларусаў у славянскай сям’і. Разам з тым, у Беларусі гэтыя тэндэнцыі былі запаволены салідарысцкімі адносінамі да польскага нацыянальнавызваленчага руху і прапагандай не толькі славянафільскіх, але і панславісцкіх ідэй.
    У сярэдзіне XIX ст. на землях Беларусі вылучаюцца тры цэнтры інтэлектуальнага жыцця: Вільня (гурток А. Кіркора), Мінск (гурток В. ДунінаМарцінкевіча), Віцебск (гурток А. ВярыгіДарэўскага). У Пецярбургу беларускія адраджэнцы групаваліся вакол Я. Баршчэўскага і заснаванага ім альманаха «Незабудка». Грамадскі рух 1850 — пачатку 1860х гадоў насіў у асноўным акадэмічны характар, што праяўлялася ў правядзенні шырокіх навуковых даследаванняў гістарычных і этнічных каранёў беларускага народа.
    У 1855 г. у Вільні ствараецца музей старажытнасцей і пры ім адкрываецца археалагічная камісія. У склад яе ўваходзілі прадстаўнікі ліберальнай віленскай інтэлігенцыі: Адам Кіркор, браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы, Юзаф Ігнацы Крашэўскі і інш.
    139
    Другім асяродкам ліберальнай думкі віленскай інтэлігенцыі была газета «Внленскнй вестннк», якую спачатку рэдагаваў А. Адынец, a з 1859 г,— А. Кіркор. Вакол газеты стварыўся літаратурны гурток, у які ўваходзілі А. Адынец, У. Сыракомля, В. Каратынскі і інш.
    Характарызуючы інтэлектуальнае жыццё ўдзельнікаў Віленскага цэнтра, вядомы прадстаўнік беларускага Адраджэння пачатку XX ст. А. Цвікевіч пісаў, што яны «нацыянальна, ці, лепш сказаць, этнаграфічна, адрознівалі сябе і ад Варшавы, і ад усяго карэнна польскага», «людзі гэтыя жылі ўспаміпамі аб Літоўскім княстве, аб гістарычнай асобнасці краю», «цесна былі звязаны з уніяй і са ўсёй той беларускай стыхіяй, якая ў ёй захавалася праз вякі»1. Для прадстаўнікоў віленскага гуртка, слушна названага М. Каяловічам «літоўскай партыяй», ліцвінскі патрыятызм насіў характар вызначальнага аспекта ў светапоглядзе і палітычных перакананнях. Яны называлі сябе ліцвінамі, але, на думку сучасных даследчыкаў, гэтую саманазву наўрад ці можна аднесці да вызначэння нацыянальнай прыналежнасці2. Хутчэй, яе трэба разглядаць як этнонім гістарычнага паходжання. Таму відавочна, што ад ліцвінскай гістарычнай свядомасці была ўжо нязначная адлегласць да ўсведамлення сябе беларусамі.
    Дастаткова выразна вышэйазначаная тэндэнцыя праявілася ў поглядах сапраўднага духоўнага лідэра і арганізатара віленскіх інтэлектуалаў — Адама Кіркора (18121886). Ён не толькі актыўна прапагандаваў ліцвінскі патрыятызм, але і падвяргаў сумненню салідарысцкія ідэі, якія культываваліся ў тагачасным беларускім грамадстве і былі сур’ёзнай перашкодай для фарміравання беларускай нацыянальнай самасвядомасці. Так, у 1853 г. у лісце да славатуга пісьменніка Ю. Крашэўскага ён пісаў: «Божа мой, і чым тая бедная Літва так правінілася, што яе нават хочуць пазбавіць самостойнасці. Ці ёсць падобны прыклад, каб калісьці такі магутны край страціў нават саму назву. У Варвіаве пана называюць русінам, а ў Пецярбурзе — палякам. Шаноўнае панства, а дзе ж ліцвін дзеўся?» У лісце да жонкі, які датаваны 1860 г., А. Кіркор аналізуе гісторыю ўзаемаадносін паміж Польшчай і ВКЛ, тыя паступствы,