• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    Акрамя палітычнай дзейнасці ў эмігранцкі перыяд Лялевель шмат часу аддаваў гістарычным даследаванням. У 1833 г. ён надрукаваў «Гісторыю Літвы і Русі да Люблінскай уніі з Польшчай 1569 года». У 1841 г. ў Познані пры ўдзеле Лялевеля быў выдадзены на мове арыгінала Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г.
    Выдатны гісторыкрамантык, ён адным з першых загаварыў аб беларускай дзяржаўнасці, паставіўшы сярэдневяковую «рэспубліку» Полацка побач з Вялікім Ноўгарадам.
    Пісаў ён і аб тым, якое вялікае значэнне надавалася старабеларускай мове ў ВКЛ, падкрэсліваў багацце традыцый ва ўсходнеславянскай пісьмовай культуры.
    Вялікае значэнне ва ўстанаўленні беларускай культуры навуковец надаваў дзейнасці перпіадрукара і асветніка Ф. Скарыны.
    Лялевель адным з першых гісторыкаў паказаў непарыўную сувязь палітычнага ладу і права з агульнай гісторыяй народа, звярнуў увагу на значэнне класавай барацьбы ў гісторыі, ролю ў ёй народных мас.
    Асноўным недахопам гістарычных прац Лялевеля было тое, што ён падтрымліваў прэтэнзіі палякаў на ўкраінскія і беларускія землі і абгрунтоўваў сваю пазіцыю тым, што быццам бы Ягайла абяцаў далучыць Вялікае княства да Польшчы. Ён пісаў: «Літва, прыступаючы да саюза з Польшчай, абавязана перадаць ёй і цэлае Падолле, і Валынь, і Украіну з Кіевам... паколькі ўсё гэта ўваходзіла ў склад княства і па праву павінна належаць Польшчы, а не Літве»'.
    Нягледзячы на пэўную абмежаванасць, гістарычнасацыялагічныя погляды I. Лялевеля былі асновай фарміравання прагрэсіўнай грамадскай думкі рэвалюцыянераў 2060 гадоў XIX ст., у тым ліку К. Каліноўскага. Педагагічная і выхаваўчая дзейнасць выдатных прафесараў Віленскага універсітэта садзейнічала стварэн
    1	Lelewel I. Dzieje Polski potocznym sposoben opowiedziane. Warszawa, 1961.
    S. 116.
    127
    ню ў яго сценах тайных студэнцкіх таварыстваў ліберальнага кірунку, якія абўядноўвалі моладзь Беларусі, Літвы і Польшчы.
    Да зараджэння першых праяў беларускага (ліцвінскага) руху прама ці ўскосна мелі дачыненне патаемныя і паўпатаемныя гурткі і таварыствы, якія дзейнічалі ў 18171823 гг. у Віленскім універсітэце. Першым з такіх таварыстваў былі філаматы (любіцелі навук). Ля вытокаў арганізацыі стаялі студэнты універсітэта — выхадцы з Беларусі А. Міцкевіч, Т. Зан, Я. Чачот, А. Петрашкевіч і інш. Аб беларускім характары філаматаў гаворыць і той факт, што з 108 арыштаваных у 1822 г. філаматаў 104 былі беларускага паходжання1. Дзейнасць арганізацыі філаматаў, як і філарэтаў (любіцеляў дабрачыннасці), «Прамяністых» і інш., якія выйшлі зпад яе крыла, была прасягнута «ідэяй дзвюх мэтаў». 3 аднаго боку, яны імкнуцца да самаўдасканалення як навуковага, так і маральнага. Бачачы ў адукацыі і маральным удасканаленні галоўнае выратаванне чалавечага грамадства ўвогуле і ліцвінскага ў прыватнасці, яны распаўсюджвалі адукацыю ў сялянскім асяродзі, знаёмілі простага чалавека з літаратурай, мастацтвам, рамёствамі.
    Выхаванне і навучанне, на іх думку, павінна было садзейнічаць палітычнаму ўдасканаленню грамадства, далучэнню да барацьбы супраць дэспатызму і нацыянальнага ўціску шырокага кола жыхароў Беларусі. «Народ грэба прасвяціць да такой ступені,— пісаў філамат К. Пясэцкі,— каб ён зразумеў перавагі канстытуцыйнага кіравання і шкоднасці дэспатызму»2.
    Адукацыйныя і выхаваўчыя мэты арганізацыі, па словах аднаго з актыўных філаматаў Ф. Малеўскага, павінны прыцягваць любога дабрамыснага чалавека, які наўрад ці здагадаецца, што гэта пачатковы пункт вялікіх і смелых намераў3.
    3 другога боку, члены тайных таварыстваў марылі аб скасаванні прыгонніцтва, звяржэнні самаўладдзя, увядзенні канстытуцыйнай формы кіравання, зацвярджэння ў краіне прынцыпу вяршэнства закона. «Сёння — права сілы, а заўтра — сіла права»,— пісаў А. Міцкевіч у 1820 г. у «Песні філарэтаў»4.
    1 Белоруссня в эпоху феодалнзма: Сб. документов н матерналов. Т. 4. Мн., 1961. С. 270271/
    2 Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мн„ 2002. С. 194.
    3 Гл.: Мохнач Н.Н. Ндейная борьба в Белорусснн в 3040е годы XIX в. Мн„ 1971. С. 26.
    4 Мнцкевнч А. Стнхотворення. Поэмы. М., 1968. С. 26.
    128
    Разам з тым, філаматы падкрэслівалі ролю гуманістычнай маралі як рэгулятара грамадскіх адносін. У артыкуле Яна Чачота «Пра будучае прызначэнне таварыства філаматаў...» гаварылася, што сапраўдны грамадзянін «...паводзіць сябе не толькі згодна ўстаноўленым грамадскім законам, але і згодна законам сумлення, маралі і рэлігіі... Грамадскае шчасце залежыць як ад добрых грамадзян, так і ад добрага ўрада. He могуць быць добрымі грамадзяне там, дзе кепскі ўрад, і не можа быць кепскага ўрада там, дзе болыпасць — добрыя грамадзяне. Найлепшы ўрад будзе там, дзе ўсё робіцца згодна з пажаданнем народа, а не з волі, капрызу і сілы аднаго»1.
    Погляды філаматаў і філарэтаў добра характарызуюць іх праграмы, сачыненні, вершы, рэфераты, з якімі яны выступалі на сваіх паседжаннях. У адпаведнасці з асветніцкай канцэпцыяй «натуральнага права» філаматы запісалі ў сваёй праграме: «Пакуль не будзе знішчана ганебнейшая, многімі вякамі і прымхамі ўкаранёная перашкода — няволя сялян, праціўная натуральнаму праву, цвярозаму розуму, нельга гаварыць аб грамадскім прагрэсе»2. Віленскія студэнты прапагандавалі ідэю салідарнасці ўсіх слаёў грамадства ў барацьбе за незалежнасць і свабоду. Акрэсліваючы задачы таварыства, Ян Чачот пісаў, што «...яно павінна ўсё рабіць для шчасця і вызвалення Айчыны ...пры дапамозе асветы і згуртавання суайчыннікаў»3. У рэфератах і сачыненнях філаматаў адчуваецца апазіцыйнасць да расійскага ўрада. Далучэнне да Расіі, на думку філамата А. Судзіна, не нясе «ніякіх відаў шчаслівага будучага, гонару і асалоды, а, наадварот, крайнюю беднату і няшчасце»4. Разам з тым, філаматы падкрэслівалі, што вораг іх краіны не рускі народ, а самадзяржаўе. «Наш вораг — рускі ўрад,— упэўніваў аднадумцаў Томаш Зан,— а маскалі, якія сумленна мысляць, нават гатовы дапамагчы нам адваяваць сваю незалежнасць. Рускія не менш за нас пакутуюць ад дэспатызму»5.
    Кумірам філаматаў быў Т. Касцюшка. Яны праслаўлялі яго ў сваіх творах, прысвячалі яго дзейнасці свае рэфераты. Як і іх кумір, філаматы свае намаганні марылі накіраваць на адраджэнне Рэчы Паспалітай, у якой Вялікае княства Літоўскае будзе мець аўтаном
    1 Чачот Я. Навагрудскі замак. Мн., 1989. С. 161 — 164.
    2 Очеркн нсгорпн фплософской н соцнологнческой мыслн Белорусснн (до 1917 года). Мн., 1973. С. 266.
    3 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Мн., 1994. Ч. 1. С. 282.
    4 Швед В.В. Указ. твор. С. 471472.
    5 Марціновіч А. Указ. твор. С. 300.
    129
    ны статус. Як тыповыя шляхецкія рэвалюцыянеры, філаматы не бачылі рэвалюцыйнага патэнцыялу ў сялянстве. Барацьбу, на іх думку, павінна ўзначальваць выключна шляхта.
    Традыцыйным для беларускай асветніцкай думкі быў заклік да роўнасці і свабоды ўсіх людзей незалежна ад нацыянальнай і саслоўнай прыналежнасці, а таксама веравызнання1.
    Адчуваючы сваю генетычную сувязь з беларускім народам, філаматы дасканала вывучалі гісторыю краю, асабліва часоў ВКЛ, даследавалі беларускі фальклор, вераванні і звычаі народа, вывучалі народную мову, якая ў сярэднявеччы была дзяржаўнаю моваю княства.
    У напісаным філаматам Ю. Ежоўскім Статуце, або «Пятнаццаці правілах паводзін для моладзі...» гаварылася, што «прыхільнасць да айчыннай зямлі заключаецца ў тым, каб жадаць дабра сваім суайчыннікам рознага стану і ўсяму народу наогул, захоўваць карысныя звычаі сваіх бацькоў, любіць прыродную мову і вывучаць яе, мець у памяці гонар і подзвігі продкаў і наследаваць іх па меры сваіх сілаў і стану»2.
    Фальклорны матэрыял стаў асноваю літаратурных твораў А. Міцкевіча, Я. Чачота, Т. Зана.
    У 18231824 гг. самадзяржаўе выкрыла і ліквідавала тайныя студэнцкія таварыствы філаматаў і філарэтаў, а ў 1832 г. закрыла Віленскі універсітэт, які на працягу трох дзесяцігоддзяў быў асяродкам ліберальнай думкі на землях Беларусі.
    7.4.	Роля новай беларускай літаратуры ў культурнанацыянальным адраджэнні Беларусі
    Як згадвалася вышэй, у першай палове XIX ст. назіраецца паварот беларускай шляхты і разначыннай інтэлігенцыі да «сялянскай» культуры. 3 цікавасці да невычарпальна багатага фальклору беларускага народа ў аматараў роднага слова ўзнікла імкненне паспрабаваць уласныя сілы ў літаратурнай творчасці на беларускай мове. Адукаваным колам беларускага этнасу станавілася зразумела, што надышоў час сур’ёзна паклапаціцца пра стварэнне нацыянальнай мастацкай літаратуры. Гэта магло б адыграць выключна важную ролю не толькі ва ўзбагачэнні духоўнага жыцця, але і ў
    1 Гл.: Очеркн нсторнл фнлософской н соцнологнческой мыслп Белорусснн (до 1917 года). С. 267.
    2 Шолковнч С. Польская пропаганда в учебных заведеннях СевероЗападного края // Сборннк статей, раз'ьясняюшнх польское дело по отношенню к Западной Росснн. Впльно, 1885. Вып. 1. С. 259.
    130
    росце нацыянальнай свядомасці самых шырокіх пластоў насельніцтва краю. Наогул літаратура, па словах нямецкага гісторыка культуры Ёгана Гердэра, «самая дакладная мера росту нацыі»1, a для славян, падкрэсліваў у сваіх парыжскіх лекцыях А. Міцкевіч, яна х	°	• 2
    выконвае ролю «трыоуны, штандара, амаль што ваеннам тэрыторыі» .
    Сярод фактараў, якія спрыялі ўзнікненню і станаўленню новай беларускай літаратуры, трэба адзначыць фальклор, гістарычную свядомасць і ўплыў літаратур суседніх народаў — рускага і польскага.
    Да вывучэння народнай культуры беларуская шляхецкая інтэлігенцыя звярталася як да пазнання ўласных культурных і гістарычных каранёў. Беларускую мову, на якой былі складзены паданні і легенды, прадстаўнікі беларускай інтэлектуальнай эліты асэнсоўвалі як «мову, на якой на нашай памяці любілі размаўляць паміж сабой старыя паны, што яшчэ жывуць, на якой дагэтуль гавораць паны і аканомы з сялянамі, на якой пісалі ў нас некалі афіцыйныя акты»3.
    Вяртаючыся да сваёй культурнай нівы, прадстаўнікі адраджэння неслі з сабой традыцыі сталых культур, на якіх яны выхоўваліся, перш за ўсё польскай і ў меншай ступені рускай. Моцным каталізатарам беларускага нацыянальнакультурнага адраджэння былі рамантычныя плыні ў польскіх літаратуры і мастацтве, а таксама традыцыі рускай культуры з уласцівым ёй народалюбствам. Ролю вялікага ідэйнанатхняльнага фактару развіцця нацыянальнай літаратуры адыгрывалі гістарычная свядомасць, усведамленне багатай мінуўшчыны за плячамі прыгнечанага і прыніжанага народа. Падкрэсліваліся пераемнасць і гістарычная неабарачальнасць развіцця нацыянальнай культуры. У першай палове XIX ст. узмацніліся «краёвы мясцовы патрыятызм» і ўяўленне пра этнічную адасобленасць беларусаў і ад палякаў, і ад рускіх. Гэта тлумачылася тым, што Варшава ўжо страціла былы дзяржаўны ўплыў на свае «ўсходнія крэсы», а Пецярбург у дачыненні да паўночназаходніх губерняў такога ўплыву толькі набіраў. У гэтых умовах грамадзяне былога ВКЛ адчулі натуральную патрэбу знайсці стрыжань свайго існавання, у тым ліку і культурнага. Багатая на падзеі гісторыя беларускай зямлі, сталыя гістарычнакультурныя традыцыі, звязаныя з імёнамі Ф. Скарыны, М. Гусоўскага,