• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    Галоўнаю сілаю сацыяльнага прагрэсу беларускія лібералы лічылі «адукаваную частку грамадства». Яны заклікалі інтэлігенцыю «аддаць доўг» народу, прыйсці яму на дапамогу. Формамі такой падтрымкі бачылася стварэнне кас узаемадапамогі, сялянскіх банкаў, арганізацыя ў вёсцы сельскагаспадарчых выстаў, спажывецкіх таварыстваў, адкрыццё бібліятэк, курсаў і майстэрняў, народных тэатраў і музеяў.
    Такім чынам, лібералы выступалі за памяркоўныя рэформы, не закранаючыя асноў палітычнага ладу Расіі. Яны не падзялялі ідэі марксізму аб непазбежнасці рэвалюцыйнага пераўтварэння існаваўшага грамадскапалітычнага ладу. Напрыклад, у артыкуле Д. Бохана рэвалюцыя разглядалася не як непазбежная, а як магчымая, і то ў далёкай будучыні. Аўтар адвяргаў наяўнасць агульных заканамернасцей у развіцці грамадства і лічыў, што палітычныя плыні, якія нарадзіліся на Захадзе, не мелі адпаведнай глебы ў Расіі і Беларусі.
    Асаблівае месца ў ліберальным друку Беларусі займала нацыянальнае пытанне. Акрамя «Мннского лнстка», яно ўздымалася ў «Северозападном календаре», які пачаў выходзіць пад рэдакцыяй Я. Неслухоўскага (Лучыны), А. Слупскага і М. ДоўнараЗапольскага з 1887 г.
    Грамадскія дзеячы, публіцысты, навукоўцы выступалі з агульнагуманістычных пазіцый супраць дыскрымінацыі любога народа, які жыве ў Беларусі, супраць неаднолькавага стаўлення да прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей з боку ўрада. На старонках перыядычных органаў лібералаў гучалі заклікі да аб’яднання народаў краю, агульнай іх працы на карысць адзінай Радзімы, раўнапраўя і ўзаемадапамогі. «Усе і кожны ў гэтым краі, як і паўсюдна, павінны жыць ў міры, любові і згодзе, узаемадапамагаючы адзін аднаму, выконываючы тую жыццёвую задачу, да вырашэння якой прызваны»,— пісала газета «Мннскнй лнсток»2. Нацыянальную не
    1 Самбук С. Указ. твор. С. 97.
    2 Тамсама. С. 139.
    145
    цярпімасць газета адносіла да пачуццяў, якія супярэчылі хрысціянству, і заклікала народ «не адшукваць у іншых толькі цёмныя бакі, а ў саміх сабе толькі светлыя»1. Д. Бохан у сваім артыкуле «Аб патрыятызме наогул і аб рускім у прыватнасці» патрабаваў адрозніваць патрыятызм ад нацыяналізму, бо апошні з’яўляецца пачуццём, непрыстойным для вялікай нацыі. Ён указваў, што, заклікаючы да патрыятызму і нацыянальнай годнасці сваёй нацыі, рускія нацыяналісты ў сапраўднасці імкнуцца падавіць іншыя нацыянальнасці.
    Асаблівае месца ў публікацыях «Ммнского лнстка» і «Северозападного календаря» займала беларускае пытанне. М. ДоўнарЗапольскі, А. Багдановіч, Н. Янчук і іншыя ў сваіх артыкулах закраналі пытанні паходжання беларускага народа, яго побыту, культуры, гісторыі. Яны ніколі не называлі Беларусь ПаўночнаЗаходнім краем, не змешвалі беларускі народ з рускім. У адрозненне ад вялікадзяржаўных шавіністаў яны не сумняваліся ў існаванні беларускай нацыі і ўказвалі на тое, што беларусы мелі сваю багатую гісторыю, свае «гістарычныя традыцыйныя высновы», сваю мову, якая ў XIX ст. стала літаратурнай.
    Вырашэнне нацыянальнага пытання ў шматнацыянальнай Расіі беларускія лібералы бачылі праз добраахвотнае і раўнапраўнае аб’яднанне ўсіх нацый у федэрацыю «з поўнай абласной самастойнасцю», якая б «не перашкаджала кожнай частцы дзяржавы развівацца самастойна, на выпрацаваных ёй гістарычных асновах»2.
    Такім чынам, нягледзячы на пэўную абмежаванасць зместу публікацый у ліберальных выданнях 80—90х гадоў XIX ст., абумоўленую як цэнзурай, так і ўласнымі поглядамі аўтараў, яны былі трыбунай грамадскай думкі Беларусі, пастаянным і дзейсным правадніком грамадскіх ідэй, абуджалі беларускі нацыянальны рух, надавалі яму больш пэўныя арганізацыйныя формы.
    Выдатнымі прадстаўнікамі ліберальнай палітыкаправавой думкі былі вядомыя юрысты беларускага паходжання Леў Петражыцкі і Уладзімір Спасовіч.
    Аўтар псіхалагічнай тэорыі права Леў Іосіфавіч Петражыцкі (18671931) нарадзіўся ў родавым маёнтку Калантаева Віцебскай губерні. Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага універсітэта і прайшоў навуковую падрыхтоўку ў Берліне. Атрымаўшы ступень
    ’ Самбук С. Указ. твор. С. 136.
    2 Чыгрынаў П. Указ. твор. С. 194.
    146
    доктара юрыдычных навук, выкладаў філасофію права ў пецярбургскім універсітэце.
    Права вызначалася і даследавалася Петражыцкім як з’ява нашай індывідуальнай псіхікі. Сацыяльны элемент у праве навуковец ўспрымаў выключна з пункту гледжання псіхалагічнаправавых перажыванняў у той меры, у якой гэты элемент у іх адлюстроўваецца.
    Этычныя нормы, крыніцай якіх, на думку Петражыцкага, з’яўляюцца эмоцыі чалавека, ён падзяляў на маралыіыя і прававыя. Маральныя навуковец лічыў імператыўнымі, г.зн. абавязковымі, a прававыя — імператыўнаатрыбутыўнымі, спалучаючымі абавязак і права, дзе «галоўнае і рашучае значэнне мае атрыбутыўная функцыя, а імператыўная функцыя мае толькі рэфлекторнае, падпарадкаванае значэнне ў адносінах да атрыбутыўнай»1.
    «Імператыўнасць» у тлумачэнні Петражыцкага з’яўляецца індывідуальнаасабістым асэнсаваннем абавязку, у той час як «атрыбутыўнасць» — гэта асэнсаванне «свайго права», якое выступае звонку, як дамаганне. Такім чынам, правазнаўца лічыў, што для маральнасці важны момант добраахвотнасці, г.зн., патрабавання выканання абавязкаў і звязаных з гэтым задавальненняў.
    Згодна з тлумачэннем Петражыцкага, маральныя абавязацельствы «асэнсоўваюцца свабоднымі ў адносінах да другіх, па якіх другім нічога не належыць, не прылічаецца з боку абавязаных»2. А прававыя абавязацельствы «асэнсоўваюцца несвабоднымі ў адносінах да другіх, замацаваныя за другімі, па якіх тое, да чаго абавязаны адзін бок, належыць другому боку»3. У якасці прыкладу маральнага абавязку навуковец прапаноўваў наступную сітуацыю: «чалавек лічыць сябе абавязаным аказаць грашовую дапамогу або даць міласціню. Тое, да чаго ён сябе абавязвае, не ўяўляецца нам належным другому як нешта яму абавязковае ад нас. Дапамога ў дадзеным выпадку залежыць толькі ад нашай добрай волі. А прыкладам юрыдычнага абавязку з’яўляецца аддача папярэдне дамоўленай заработнай платы працаўніку. Гэта ўжо не дабрадзейства з нашага боку, а толькі дастаўленне таго, што яму (працаўніку) належыць, атрыманне ім свайго»4. Прававыя нормы Петражыцкі вызначаў, такім чынам, як абавязковадамагальныя, імператыўнаатрыбутыўныя.
    1 Теорня государства н права: Хрестоматня / Авт.сост. В.В. Лазарев н С.В. Лнпень. Т. 2. М„ 2001. С. 43.
    2 Тамсама. С. 134.
    3 Тамсама. С. 135.
    4 Тамсама. С. 131 132.
    147
    У сваіх творах па тэорыі і філасофіі права правазнаўца падзяляў права на інтуітыўнае і пазітыўнае. Да аповшяга ён адносіў права, што пануе ў гэты час у грамадстве, а частку яго, якая прызнаецца дзяржавай, называў афіцыйным правам. Замест падзелу права на прыватнае і публічнае Петражыцкі прапанаваў адрозніваць сацыяльнаслужбовае права, або права цэнтралізацыі, звязанае з уяўленнем аб грамадскім служэнні, і права, свабоднае ад ідэі сацыяльнага служэння,— права дэцэнтралізацыі. На яго думку, палітыка права павінна ачысціць псіхалогію людзей ад антысацыяльных схільнасцей і накіроўваць іх паводзіны ў бок агульнага дабра. Усе сацыяльнагістарычныя інстытуты, у тым ліку дзяржава і права, на думку аўтара псіхалагічнай тэорыі, з’яўляюцца толькі знешняй праекцыяй псіхалагічных працэсаў. Развіццё дзяржавы і права ён тлумачыў «працэсам народнай псіхікі»1. У той жа час Петражыцкі быў прыхільнікам канцэпцыі прымату права перад дзяржавай. Ён лічыў, што апошняя павінна служыць праву, г.зн. агульнаму дабру, забяспечваць ажыццяўленне поўнай сістэмы прававых норм.
    Разам з навуковай дзейнасцю Леў Петражыцкі прымаў актыўны ўдзел у палітычным жыцці царскай Расіі, абіраўся дэпутатам першай дзяржаўнай думы, быў сябрам партыі канстытуцыйных дэмакратаў. Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі выехаў у Польшчу, дзе працаваў прафесарам сацыялогіі ў Варшаўскім універсітэце.
    Найбольш вядомыя творы беларускага правазнаўцы Л. Петражыцкага — «Очеркн фнлософші права», «О мотнвах человеческнх поступков», «Введенне в нзученне права н нравственностн», «Эмоцнональная пснхологня», «Теорня права н государства в связн с теорней нравственностн» — сталі здабыткамі сусветнай юрыдычнай думкі.
    Вялікую цікавасць для асэнсавання палітыкаправавой думкі Беларусі ліберальнага напрамку другой паловы XIX ст. мае вывучэнне творчай спадчыны Уладзіміра Данілавіча Спасовіча (18291906) — чалавека шматграннага таленту, які праявіўся і ў філасофіі, і ў гісторыі, і ў літаратуразнаўстве, і ў псіхалогіі, і ў публіцыстыцы. Але ў першую чаргу У. Спасовіч вядомы як выдатны крыміналіст, пачынальнік класічнай школы крымінальнага права, аўтар першага ў Расіі падручніка па крымінальнаму праву, шматлікіх прац па крымінальнаму працэсу, бліскучы адвакат, атрымаўшы ад сучаснікаў тытул «караля адвакатуры» і «першага адваката Пецярбурга».
    1 Асветнікі зямлі беларускай. С. 328.
    148
    У.Д. Спасовіч нарадзіўся ў г. Рэчыца Мінскай губерні ў сям’і лекара. Дзяцінства і юнацкія гады будучага юрыста прайшлі ў Мінску. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Пецярбургскага універсітэта абараніў кандыдацкую, а пазней магістэрскую дысертацыі па міжнароднаму публічнаму праву1. У 1857 г. У. Спасовіч прадставіў у Пецярбургскі універсітэт дысертацыю на тэ.му «Аб адносінах мужа і жонкі да маёмасці па старажытнаму праву», якая была заснавана на аналізе нормаў Статута 1588 г. Гэта дысертацыя стала для правазнаўцы пропускам да прафесарскай пасады на кафедру крымінальнага права. Але ў 1861 г. Спасовіч пакідае вышэйназваную кафедру ў знак пратэсту супраць жорсткай расправы над удзельнікамі студэнцкага руху. У пачатку 1860х гадоў адбываецца пэўная змена ў палітычным светапоглядзе Спасовіча. Калі ў студэнцкія гады ён стаяў на рэвалюцыйнадэмакратычных пазіцыях, з’яўляўся членам тайнага рэвалюцыйнага гуртка, падтрымліваў сяброўскія адносіны з вядомым польскім рэвалюцыянерам 3. Серакоўскім, то ў час сваёй выкладчыцкай працы перайшоў на ліберальныя пазіцыі. Гэта змена светапогляду адбылася пад уплывам вядомага прадстаўніка ліберальнай думкі Расіі К.Д. Кавеліна. У сваіх «Успамінах пра К.Д. Кавеліна» Спасовіч зазначаў, што той «зрабіў вялікі ўплыў на канчатковую выпрацоўку майго светапогляду»2. Ліберальная накіраванасць Спасовіча выяўлялася ў адстойванні ім легальных, рэфармісцкіх шляхоў пераўтварэння грамадства. Ён быў перакананы, іпто «толькі праз аднаўленне дзяржаўных устаноў будзе пракладзена дарога да вырашэння ўсіх сацыяльных праблем, да вырашэння спрэчак паміж працай і капіталам, паміж капіталам і ўласнасцю»3. Разам з тым, Спасовіч быў праціўнікам рэвалюцыйных метадаў. «Я за ўсякі прагрэс, але легальны, за ўсякую эвалюцыю, але не рэвалюцыю, за ўстанаўленне парадку на падставе згоды ўсіх партый на арэне парламенту — без кровапраліцця і забойстваў»4. Згодна з ідэаламі лібералізму У. Спасовіч вызначаў функцыі дзяржавы. Гэта абарона ад знешніх ворагаў, умацаванне ўнутранага парадку, абапіраючыся на ўсталяваныя для ўсіх грамадзян «аднолькавыя законы мірнага і бесшкод