• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    7.8.	Рэвалюцыйнадэмакратычны напрамак палітыкаправавой думкі Беларусі XIX ст.
    Рэвалюцыйнадэмакратычны напрамак у грамадскай думцы Беларусі стаў афармляцца пасля падаўлення паўстання 18301831 гг. і набыў шырокі размах напярэдадні і пасля адмены прыгоннага права. З’яўленне радыкальнай плыні было абумоўлена сукупнасцю разнастайных сацыяльнаэканамічных, грамадскапалітычных і ідэйных фактараў. Да іх трэба аднесці крызіс феа
    1 Гл.: Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. С. 426.
    158
    дальнапрагонніцкіх адносін, паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі ў грамадстве, рэлігійныя і нацыянальныя супярэчнасці. Абвастрэнне пасляпаўстанніцкай рэакцыі парушыла надзеі на вырашэнне эканамічных і палітычных праблем у рамках закона шляхам рэформ палітычнага і грамадскага ладу. У адрозненне ад лібералаў рэвалюцыйныя дэмакраты прапаведавалі рэвалюцыйную форму скасавання самадзяржаўнапрыгонніцкіх адносін, ставілі задачу карэннага пераўтварэння грамадскага ладу ў інтарэсах працоўных, пабудовы сацыяльна справядлівага грамадства. Упершыню ў палітычнай думцы Беларусі менавіта рэвалюцыйныя дэмакраты выказалі ідэю аб гістарычным прадвызначэнні працоўнага народа — стаць разбуральнікам старога грамадства несправядлівасці і рухаючай сілай грамадскага прагрэсу.
    Беларускі рэвалюцыйны дэмакратызм з’яўляўся ідэалогіяй не толькі сацыяльнай роўнасці, але і нацыянальнага абуджэння. Яго носьбіты былі гарачымі патрыётамі Беларусі, марылі аб яе росквіце. Рэвалюцыйны дэмакратызм адлюстраваў тэндэнцыі працэсу фарміравання беларускай нацыі і нацыянальнай культуры, ён з’явіўся сведчаннем развіцця нацыянальнай свядомасці беларусаў. Светапогляд беларускіх рэвалюцыйных дэмакратаў фарміраваўся пад уплывам рускага народніцтва і польскага нацыянальнавызваленчага руху. Родапачынальнікам рэвалюцыйнадэмакратычнага напрамку ў нацыянальнай палітыкаправавой думцы быў Міхаіл Казіміравіч Валовіч (18061833). Ён паходзіў са старажытнага беларускага шляхецкага роду. У юнацкія гады будучы рэвалюцыянер вучыўся ў Віленскім універсітэце і менавіта ў той час увабраў у сябе дух свабоды і жаданне змагацца за шчасце народа. М. Валовіч з’яўляўся актыўным удзельнікам паўстання 18301831 гг. і вымушаны быў эміграваць ў Еўропу пасля яго падаўлення. Парыжская эміграцыя стала для М. Валовіча часам фарміравання яго рэвалюцыйнадэмакратычнага светапогляду. Ён з’яўляўся актыўным удзельнікам эмігранцкіх палітычных арганізацый левага кірунку — «Нацыянальнага польскага камітэта», «Таварыства Літоўскіх і Рускіх зямель». Валовіч быў прыхільнікам актыўных, рэвалюцыйных метадаў у дасягненні галоўнай мэты барацьбы — знішчэння памешчыцкага землеўладання, вызвалення сялян з зямлёй і без усякага выкупу, нацыяналізацыі зямлі (грамадская ўласнасць на зямлю бачылася рэвалюцыянерудэмакрату галоўнай перадумоваю свабоды і роўнасці ўсіх людзей), дэмакратычнай федэратыўнай Польшчы з аўтаноміяй Беларусі і Літвы. Але, на думку Валовіча, паспяховаю
    159
    рэвалюцыя можа быць толькі ў тым выпадку, калі да яе далучацца шырокія народныя масы, у першую чаргу сялянства, падругое, калі яна супадзе з сацыяльнай рэвалюцыяй агульнаеўрапейскага маштабу. Менавіта для збліжэння з еўрапейскімі рэвалюцыянерамі Валовіч у 1833 г. ўступіў у тайную арганізацыю карбанарыяў.
    Адной з актыўных форм уплыву эміграцыі, да якой належаў Валовіч, на землі Беларусі былі выправы эмісараў для арганізацыі партызанскага руху. Партызаны павінны былі ўсякімі спосабамі змагацца з інстытутамі царскага ўрада, усім, што падтрымлівала расійскую ўладу: нападаць на вайсковыя часці, касы, склады амуніцыі, шкодзіць камунікацыі. У ліку першых эмісараў быў Міхаіл Валовіч. Яму ўдалося стварыць невялікі атрад, які складаўся ў асноўным з сялян. Улады напалі на след мяцежнікаў. Валовіч быў арыштаваны і пасля допытаў павешаны ў Гродне.
    Рэвалюцыйнадэмакратычны кірунак прыняла дзейнасць арганізацыі, створанай у 1836 г. ў асяроддзі віленскіх студэнтаў, пад назваю «Дэмакратычнае таварыства». Яны хацелі «адрадзіць сярод віленскага студэнцтва традыцыі філарэтаў, абудзіць у ім дух Адама Міцкевіча і Тамаша Зана»1. У склад таварыства ўваходзілі студэнты медыкахірургічнай акадэміі, выхадцы з разначыннага асяроддзя і дробнай шляхты. Прапаганду сваіх поглядаў яны вялі сярод маладых рамеснікаў. Арганізатарам і лідэрам «Дэмакратычнага таварыства» быў сын уніяцкага святара з Піншчыны Франц Андрэевіч Савіч (18151846). На фарміраванне светапогляду будучага ўрача ўплывалі вершы яго любімых паэтаў і грамадскіх дзеячаў А. Міцкевіча і Я. Чачота, рэвалюцыйная дзейнасць і погляды вядомых у краі палітыкаў, удзельнікаў вызваленчага руху Я. Чыпскага і Ш. Канарскага. 3 апошнім «Дэмакратычнае таварыства» ўсталявала іпчыльную сувязь. Па сведчанню Ф. Савіча, Канарскі быў першым дарадцам і сумленнем маладых рэвалюцыянераў. «Любілі мы Канарскага,— пісаў ён у сваіх мемуарах «Успаміны»,— і паважалі, бо вучыў нас праўдзе, любові, даваў сілы мужна і без нараканняў зносіць самыя цяжкія ўдары, якія нам лёс у будучым прызначыў. Гэта быў наш прарок, хай будзе слава яму навечна»2.
    Крыніцамі вывучэння палітычных і сацыяльных поглядаў Ф. Савіча з’яўляюцца яго творы «Успаміны», «Споведзь па
    1 Смнрнов А.Ф. Революцнонные кружкн в Белорусснн н Лнтве в 30х годах XIX века // Нстор. зап. М., 1961. Т. 69. С. 199.
    2 Савіч Ф. Успаміны // Шляхам гадоў: Гіст.літ. зб. Мн., 1994. С. 101.
    160
    кутніка», вершы, а гаксама напісаны ім статут «Дэмакратычнага таварыства» пад назваю «Прынцыпы дэмакратызму».
    Яго палітычным ідэалам была дэмакратычная рэспубліка дзе «не будзе ні заможных, ні бедных, ні слуг, усе будуць браты, будуць людзі». Савіч і яго сябрыаднадумцы не прымалі рускае самадзяржаўе, лічылі яго амаральнай формай кіравання. У вершы, напісаным Ф. Савічам на беларускай мове, ёсць такія радкі:
    Гдзе глянеш — людзі бранчаць ланцугамі,
    Гдзе кінеш — слёзы, аж жыці не міла.
    В дома в кешэні — нічога не мае,
    Бо з чаловіка высасают сілы,
    А все то цары Москалі зробілы1.
    Мэты таварыства былі адзначаны ў тэксце прысягі яго сяброў і статуце «Прынцыпы дэмакратызму». Гэта барацьба з беззаконнем, за шчасце Айчыны і адзінства народа2. Разумеючы, што дэспатычная ўлада не пойдзе на ўступкі, яны адзіным сродкам барацьбы за ідэалы справядлівасці лічылі рэвалюцыю. На думку Савіча, рэвалюцыйны пратэст з’яўляўся высокамаральным дзеяннем. У адрозненне ад шляхецкіх рэвалюцыянераў, члены таварыства галоўнай сілай ў барацьбе з самадзяржаўем бачылі народ, у першаю чаргу сялянства. Ад сваіх папярэднікаў, дзеячаў польскага нацыянальнавызваленчага руху, Савіча і членаў яго арганізацыі адрознівалі ідэалы роўнасці, братэрства народаў. У праграмных палажэннях «Дэмакратычнага таварыства» было патрабаванне права народаў на нацыянальную самастойнасць: «Усе нацыі роўныя, і ніхто не павінен адчуваць нянавісць адзін да аднаго, нягледзячы нават на нацыянальныя адрозненні, на тое, рускі ён, паляк ці яўрэй, што сама нават асаблівасць веравызнання не павінна дзяліць людзей»3.
    Пры абмеркаванні нацыянальных пытанняў Савіч і яго аднадумцы рабілі націск на тое, што іх радніла і аб’ядноўвала. Адзінства брацкіх народаў у барацьбе за сацыяльныя і палітычныя свабоды супраць царскага дэспатызму знайшло свае адлюстраванне ў кароткім закліку таварыства — «За нашу і вашу свабоду»4. Сяброўства народаў — адна з галоўных тэм вершаў Ф. Савіча. У вы
    1 Шляхам гадоў: Гіст.літ. зб. Мн., 1994. С. 129.
    2 Тамсама. С. 121.
    3 Мохнач Н.Н. Указ. твор. С. 33.
    4 Пракошына К. Савіч Францішак // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапед. даведнмк. Мн., 1995. С. 544.
    161
    шэйзгаданым вершы «Дзе ж тое шчасце падзелася?..» ёсць такія словы:
    Літвін, Валынец, падайце ж мі рукі
    Так,— прысягаем на Госпада Бога,
    Царам на загубу — панам для наукі,
    Што на той зямлі не павстане нага,
    Ані эта паганьска, ані эта тыраньска'.
    Сацыяльныя погляды Ф. Савіча і «Дэмакратычнага таварыства» адрозніваліся яскравай антыпрыгонніцкай накіраванасцю, у аснове якой ляжала асветніцкая канцэпцыя сацыяльнай, палітычнай і прававой роўнасці ўсіх людзей. Крытыкуючы сацыяльную няроўнасць, Ф. Савіч сцвярджаў, што годнасць людзей залежыць не ад тытулаў і багацця, а ад здольнасцяў, таленту, дабрачыннасці і іншых асабістых якасцей.
    У праграме таварыства ўказвалася на сувязь сацыяльнага стану грамадства і грамадскай маралі. Знявага народа і доўгая яго няволя вядуць да з’яўлення ў яго асяроддзі ганебнай маралі, што выяўляецца ў нізкапаклонстве перад вышэйшымі чынамі, прадажніцтве, бяздушнасці і г.д.
    Разам з тым, члены таварыства, зыходзячы з асветніцкіх традыцый, лічылі, што дастаткова толькі раскрыць народу вочы на яго прагнечанае становішча, як ён сам пачне барацьбу за паляпшэнне сацыяльнаэканамічнага становішча і палітычную свабоду.
    Неадназначнымі былі адносіны Ф. Савіча і яго аднадумцаў да рэлігіі і царквы. З’яўляючыся ў асноўным глыбока веруючымі людзьмі, яны, разам з тым, асуджалі духавенства за сувязь з самадзяржаўем, лічылі, што царква скампраметавала сябе абаронай дэспатычнай улады, асвячэннем прыгонніцтва, амаральнага і антыгуманнага ладу, маральным асуджэннем барацьбітоў за свабоду і справядлівасць.
    Каб лепш падрыхтавацца да барацьбы, статут таварыства прадпісваў сваім членам выхоўваць сябе ў духу сумленнасці, грамадскай карысці і спачування абяздоленым, жыць сціпла, змагацца з асабістымі недахопамі, весці здаровы лад жыцця, набываць грунтоўныя веды, авалодваць рамяством2.
    У 1838 г. «Дэмакратычнае таварыства» было выкрыта, а праз год Савіч быў высланы на Каўказ у дзеючую армію. Далейшы лёс
    1 Шляхам гадоў: Гіст.літ. зб. С. 130.
    2 Гл.: Асветнікі зямлі беларускай X пач. XX стст.'.Энцыклапед. даведнік. Мн„ 2001. С. 363.
    162
    рэвалюцыянерадэмакрата драматычны. У ім і ўцёкі, і зняволенне ў ціраспальскай турме, і медыцынская практыка пад чужым імем, і раптоўная смерць ад халеры.
    Ідэі і справы Ф. Савіча, а таксама яго сяброў на землях Беларусі мелі працяг у дзейнасці Юльяна Бакшанскага і рэвалюцыйнай арганізацыі «Братні саюз літоўскай моладзі», заснаванай братамі Далеўскімі. Актывізацыі рэвалюцыйнадэмакратычнай думкі спрыялі таксама падзеі ў Еўропе 1848 г. (буржуазнадэмакратычныя рэвалюцыі ў Аўстрыі, Венгрыі, Германіі, Італіі, сялянскае паўстанне ў Галіцыі).