• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    У 1848 г. Ю. Бакшанскі выступіў з «Адозваю да смаргонскіх сялян», у якой ён заклікаў апошніх аб’яднацца з салдатамі і мяшчанамі і выступіць супраць памешчыкаў. Народнае паўстанне аўтар адозвы лічыў асноўным сродкам вырашэння сацыяльных і нацыянальных праблем.
    Пад непасрэдным уплывам рэвалюцый у Заходняй Еўропе на тэрыторыі Беларусі і Літвы была створана патрыятычная тайная арганізацыя пад назваю «Саюз свабодных братоў» (ССБ)1. Заснавальнікамі і кіраўнікамі яе былі ўраджэнцы Лідскага павета браты Францішак (18251904) і Аляксандр (18271862) Далеўскія. Цэнтр ССБ знаходзіўся ў Вільні, яго адзяленні — у Мінску, Навагрудку, Лідзе, Гродне, Ашмянах, Слоніме, Коўне, Панявежысе. Галоўнай мэтаю ССБ было нацыянальнае адраджэнне Рэчы Паспалітай — «праз працу, праўду і справядлівасць». Вырашэнне гэтай мэты лічылася магчымым шляхам барацьбы за сацыяльнае і духоўнае вызваленне народа, за дэмакратычныя пераўтварэнні ў Польшчы і Расійскай імперыі. У ССБ існавалі два крылы: радыкальнае на чале з А. Янкоўскім і памяркоўнае на чале з Ф. Далеўскім. Радыкалы выступалі за антыцарскі і антышляхецкі рух народных мас, які, меркавалі яны, прывядзе да грамадства, дзе будзе забяспечана вольнасць і дастатак народа, выбарчая ўлада, нізкія падаткі і народнае апалчэнне. Далеўскі і яго прыхільнікі спадзяваліся пераканаць прывілеяваныя класы пайсці «на ахвяры і адрачыся ад эгаістычных мэтаў»2. На красавік 1849 г. арганізацыя рыхтавала паўстанне, але пачаліся арышты і ССБ быў разгромлены. Прыгаворам суда браты Далеўскія былі пакараны катаржнымі работамі ў Сібіры.
    Найбольш яскрава і дакладна рэвалюцыйнадэмакратычная праграма была распрацавана славутым беларускім мысліцелем і
    1 Іншымі назвамі арганізацыі былі «Братэрскі саюз літоўскай моладзі», «Змова братоў Далеўскіх».
    2 Мохнач Н.Н. Указ. твор. С. 11.
    163
    палітыкам Кастусём (Вікенціем Канстанцінам Сямёнавічам) Каліноўскім (18381864). Закончыўшы Пецярбургскі універсітэт са ступенню кандыдата права, ён вярнуўся на радзіму ў Беларусь у пачатку 1861 г. Палітычная сітуацыя тагачаснай Беларусі характарызавалася значным уздымам хваляванняў сярод незадаволенага аграрнай рэформай сялянскага насельніцтва. У лютым 1861 г. К. Каліноўскі стварае ў Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганізацыю і ў тым жа годзе ўваходзіць у Літоўскі правінцыйны камітэт, які пад яго кіраўніцтвам пачаў падрыхтоўку да паўстання.
    Друкаваная і рукапісная спадчына К. Каліноўскага складаецца з сямі нумароў газеты «Мужыцкая праўда», шэрага рэвалюцыйных інструкцый, заклікаў, загадаў, а таксама некалькіх лістоў, у тым ліку і вядомых «Пісьмаў зпад шыбеніцы». Аналіз гэтых крыніц дае магчымасць меркаваць, што іх аўтар выказаў шэраг глыбокіх ідэй і тэарэтычных палажэнняў аб стане тагачаснага грамадства і дзяржавы, аб судовым ладзе, арміі, палітычным апараце, абгрунтаваў свае погляды на справядлівы сацыяльны лад і форму дзяржавы, выказаўся па нацыянальнаму пытанню і праблемах выхавання і адукацыі моладзі.
    Акрамя твораў і дакументаў, напісаных самім К. Каліноўскім, каштоўнай крыніцай вывучэння яго поглядаў з’яўляецца мемуарная літаратура аб Каліноўскім, у тым ліку і «Звесткі аб польскім мятяжы 1863 года ў ПаўночнаЗаходняй Расіі», напісаныя генералмаёрам В.Ф. Ратчам. У аснову гэтай працы быў пакладзены каштоўны дакументальны матэрыял, які дазваляе пашырыць наша ўяўленне аб светапоглядзе беларускага рэвалюцыянерадэмакрата.
    Творчая спадчына К. Каліноўскага ў першую чаргу змяшчае вострую крытыку феадальнапрыгонніцкіх адносін у Расіі ся рэдзіны XIX ст. Мысліцель глыбока раскрыў сутнасць прыгонніцкам эксплуатацыі ва ўсіх яе формах, паказаў паразітызм прывілеяваных класаў, і перш за ўсё шляхты. Сведчаннем гэтага з’яўляюцца словы Каліноўскага аб тым, што «каб яна і згінула (шляхта,— Аўт.), краіна ніколькі б ад гэтага не пакутавала»1. Беларускі мысліцель спачуваў сялянам, выкрываў іх цяжкае становішча. «Цар,— пісаў рэвалюцыянердэмакрат,— зняў з паноў усялякія падаткі, узваліў іх на мужыцкае племя, абклаў падаткамі і мужыцкую зямлю, і мужыцкія хаты, і мужыцкія душы, і мужыцкіх дзяцей, і мужыцкую жывёлу, жывых і памерлых»2.
    1 Калнновскмй К. Нз печатного н рукопнсного наследяя. Мн., 1988. С. 31~32.
    2
    Тамсама. С. 27.
    164
    Каліноўскі рэзка крытыкаваў дзяржаўную машыну абсалютызму, у якой велізарны бюракратычны апарат непадсправаздачны і бескантрольны; у ім працвітае шырокая сістэма ліхвярства і хабарніцтва. Мысліцель параўноўвае царскіх чыноўнікаў з саранчой: «Яны ўмеюць так абадраць чалавека, што з іх рук выйдзеш голенькі, як маці нарадзіла»'. Каліноўскі не раіць мужыкам шукаць праўды ў царскім суддзе. Ён параўноўвае суд у самадзяржаўнай Расіі з «воўчай ямай», дзе не разбіраюцца, ці за табою праўда, ці не, а скубуць адно як могуць»2. Войска царскае, вучыў мужыкоў Каліноўскі, створана і трымаецца ўладаю не дзеля аховы народа ад прыгнятальнікаў, а дзеля таго, «каб не дазволіць народу нават застагнаць, калі ўзнае сваю праўду, калі упэўніцца, што дзяруць з яго звыш меры»3. К. Каліноўскі імкнуўся рассейваць царысцкія ілюзіі сялян. Ён тлумачыў, што цар, яго ўрад, увесь апарат прымусу — гэта адзінае цэлае. Прыцясненне, разбурэнне і несправядлівасць зыходзяць ад самога цара. Ён загадае, а чыноўнікі, суд, армія выконваюць. I не таму ў Беларусі існуе драпежніцкая сістэма кіравання, што ў краі няма сумленных людзей, здольных быць чыноўнікамі. Яны ёсць, але цар такіх людзей высылае ў Сібір, а на грошы беларусаўпадаткаплацельшчыкаў прызначае сваіх чыноўнікаў, якія народ прыгнятаюць, абіраюць як па загаду цара, так і па сваёй волі4.
    У «Мужыцкай праўдзе» мысліцельрэвалюцыянер сфармуляваў той сацыяльны ідэал, да якога ён імкнуўся і за які заклікаў народ змагацца. «Чалавек свабодны,— пісаў Каліноўскі,— калі мае кавалак сваёй зямлі, за якую ні чыншу, ні аброку не плаціць, паншчыны не служыць, калі плаціць невялікія падаткі, то не на царскія стайні і псарні, а на патрэбы ўсяго народа»3. Пасля перамогі народа над панамі і маскоўскім самаўладдзем, якое іх падтрымлівае, Каліноўскі марыў «раздаць усю пазямельную ўласнасць сялянам». Гэта ідэя ў шматлікіх варыянтах паўтараецца ў ідэйнай спадчыне мысліцелядэмакрата. «Гэта зямля нам (мужыкам,— Аўт.) належыць»,— пісаў ён у другім нумары «Мужыцкай праўды». У сёмым нумары газеты ён сцвярджае, што ўся зямля ад «дзедаўпрадзедаў» з’яўляецца сялянскай ўласнасцю: зямля сва
    1	Каліноўскі К. За нашую вольнасць: Творы, дакументы. Мн., 1999. С. 42.
    2	Тамсама. С. 32.
    3	Тамсама.
    4	Калнновскнй К. Нз печатного м рукопнсного наследпя. С. 53.
    5	Каліноўскі К. За нашую вольнасць: Творы, дакументы. С. 31.
    165
    бодна аддаецца ўсім мужыкам, таму што гэта іх зямля ад дзедаўпрадзедаў, за гэту зямлю ніхто не павінен адпрацоўваць паншчыну і чыншаў нікому ніякіх плаціць»1.
    Такім чынам, К. Каліноўскі быў паслядоўным абаронцам беларускіх сялян, выразнікам іх імкнення да сацыяльнай роўнасці. У час паўстання ў «Інструкцыі для ваенных начальнікаў ваяводскіх і ўездных» ён звяртаў увагу на неабходнасць правядзення аграрнай рэформы. «Надзяленне сялян зямлёй ва ўласнасць праводзіць у кожнай воласці, дзе толькі будзе сіла для падтрымання распараджэнняў»2.
    Сведчаннем сацыяльнаутапічнага характару поглядаў Каліноўскага з’яўляецца ўказанне В. Ратча на тое, што ён жадаў стварыць у Беларусі і Літве грамадства «са ўсеагульным ураўнаннем праў і станаў на пачатках камуністычных брэдняў, якія прапаведуюць Герцан і К»3.
    Палітычным ідэалам Каліноўскага з’яўлялася дэмакратычная рэспубліка. Вышэйшай мэтаю дзяржаўнай улады павінна быць абарона інтарэсаў народа. «Для таго каб была справядлівасць і праўда на свеце і злыя людзі не свавольнічалі і крыўды другім не рабілі,— разважаў рэвалюцыянердэмакрат,— ёсць ўрад, які збірае падаткі, уладкоўвае школы, вучыць кожнага жыць па праўдзе, устаноўлівае суд, а калі гэта не дапамагае і робіцца несправядлівасць, то наймае войска і такім шляхам абараняе кожнага ад разбурэння і крыўды»4. Каліноўскі рабіў зразумелую для мужыкоў выснову аб тым, што ўрад можна лічыць добрым у тым выпадку, калі ён дбае пра шчасце людзей, слухае народ і робіць так, як народу лепш, таму, «што не народ існуе для ўрада, а ўрад для народа»5.
    Такім чынам, погляды беларускага мысліцеля адпавядалі канцэпцыі народнага суверэнітэту. Рэалізацыю свайго сацыяльнага і палітычнага ідэалу Каліноўскі звязваў з сялянскай рэвалюцыяй супраць улады над беларускім народам памешчыцкасамаўладнай Расіі. «Калі будзе вайна з маскалём за нашу свабоду, то той час жа трэба ўсім ісці на вайну... каб хутчэй прагнаць маскаля з яго саба
    1 Калнновскнй К. йз печатного м рукопнсного наследня. С. 5960.
    2 Тамсама. С. 15.
    3 Кнселев Г. К характернстлке революцнонного мнровоззрення К.С. Калнновского: Сведення В.Ф. Ратча как мсторнческпй нсточннк // Славянское нсточннковеденне. С. 4546.
    4 Калнновскнй К. Нз печатного н рукопнсного наследля. С. 52.
    5 Тамсама.
    166
    чым урадам... каб навекі вякоў народ наш быў свабодным і шчаслівым»1.
    Як бачым, у праграме Каліноўскага задачы сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення выступаюць як узаемазвязаныя. Па сведчанню В.Ф. Ратча, менавіта К. Каліноўскі першым ў Літоўскім правінцыйным камітэце выразна акрэсліў нацыянальнае пытанне.
    Ен прызнаваў за кожным народам права самастойна распараджацца сваім лёсам. Каліноўскі вёў настойлівую барацьбу з нацыяналістычнымі дамаганнямі той часткі польскіх рэвалюцыянераў, якія бачылі беларускія землі выключна часткаю польскіх зямель. Па сведчанню В.Ф. Ратча, ён выступаў супраць «зліцця з Польшчаю» і настойваў на тым, каб ужо на пачатковым этапе вызваленчай барацьбы адносіны паміж Беларуссю, Літвой і Польшчай будаваліся на аснове раўнапраўя і суверэннасці. «Канстанцін Каліноўскі,— пісаў В.Ф. Ратч,— настойліва праводзіў ідэю аб самастойнасці Літвы»2.
    Рашэнне пытання аб будучым дзяржаўнатэрытарыяльным уладкаванні Беларусі і Літвы К. Каліноўскі пакідаў за народамі гэтых зямель. Адстойваючы права беларускага народа на самавызначэнне, беларускі рэвалюцыянердэмакрат падзяляў ідэю Герцэна аб стварэнні ў будучым федэрацыі незалежных славянскіх краін.
    Каліноўскі бязмежна верыў у сілы народа. У «Лісце зпад піыбеніцы», адрасаваным беларускаму народу, ён заклікаў: «Ты, народ... чым можаш ідзі ваяваць за свайго бога, за сваё права, за сваю славу, за сваю бацькаўшчыну»3. У студзені 1864 г. К. Каліноўскі быў арыштаваны і на падставе прысуду ваеннапалявога суда быў павешаны ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі.