Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
Непасрэдным правадніком ідэй кансерватызму ў Беларусі з’яўляўся віленскі часопіс «Рубон», выдаўцом і рэдактарам якога быў гісторык і публіцыст Казімір Буйніцкі. Артыкулы, якія друкаваліся ў часопісе, былі накіраваны супраць ліберальнай і рэвалюцыйнадэмакратычнай думкі, прапагандавалі славянафільскія і панславісцкія ідэі. Новы ўздым кансерватыўнай думкі быў звязаны з разгромам паўстання 18631864 гг., рэпрэсіямі ў адносінах да ўдзельнікаў паўстання і ўзмацненнем русіфікатарскіх тэндэнцый на землях Беларусі. Менавіта ў другой палове XIX ст. набірае моцы і завяршае канчатковае афармленне заходнерусізм, канцэпцыя адмаўлення гістарычнасці беларусаў як самастойнай і самабытнай этнічнай адзінкі, атаясамлівання іх з рускім этнасам. Прыхільнікамі заходнерусізму з мясцовага беларускага асяроддзя выступалі К. Гаворскі — рэдактар газеты «Вестнмк Западной Росснн», які прадстаўляў яго вялікадзяржаўнашавіністычны напрамак,— і вядомы гісторык М. Каяловіч, які ўзначальваў ліберальнапамяркоўны напрамак. Група К. Гаворскага лічыла этнічныя асаблівасці беларусаў вынікам польскакаталіцкай экспансіі і прапаноўвала знішчыць іх для аднаўлення «сапраўдна рускага характару краю». «Ва ўсіх кутках Заходняй Расіі даволі знойдзецца расійскіх рук і галоў,— пісаў «Вестннк СевероЗападной Росснн»,— каб настойліва зрабіць гэтую справу — гістарычнай,
154
палітычнай і рэлігійнай свядомасцю, давесці, што мы тут «нсконные владыкн»1. 3 мэтаю абрусення беларусаў кансерватарышавіністы прапаноўвалі ў першую чаргу выкарыстоўваць народныя школы і праваслаўную царкву. «Вестннк СевероЗападной Росснн» падкрэсліваў, што «народныя школы з’яўляюцца ў Заходнім краі самым магутным сродкам для яго абрусення», што яны «навінны выхоўваць моладзь ў духу праваслаўнай веры і рускай народнасці». I менавіта праз народную асвету павінна адбыцца «грунтоунае зліцце тутэншага народа з народам велікарускім» . Ідэалогія кансерватараў, якія аб’ядналіся вакол выданняў «Вестннк СевероЗападной Росснн» і «Внленскмй вестннк», была накіравана на абарону сацыяльнапалітычных асноў Расійскай імперыі. Яны рэзка крытыкавалі ідэалогію і практыку народніцкага руху, які меў у Беларусі шмат прыхільнікаў сярод дробнашляхецкай і разначыннай інтэлігенцыі. Рэвалюцыйныя дэмакраты разглядаліся імі як «зграя вар’ятаў, якія страцілі ўсякую любоў да сваёй Айчыны, недавучаных, пустых летуценнікаў, лайдакоў», якія змаглі запаліць сваімі прамовамі наіўную моладзь і рушыць яе ў народ3. Прыхільнікі манархізму трактавалі намеры народнікаў як імкненне ўсталяваць у краіне пачаткі «бязвер’я, распусты і агіднага жабрацтва» і нават «заліць крывёй усю зямлю, разбурыць чалавецтва... і замест яго стварыць новае без розуму і сэрца, якому будуць належаць толькі жывёльныя якасці»4.
Адзінай магчымай і гістарычна прадвызначанай формай праўлення для беларускіх зямель абвяшчалася неабмежаваная манархія. Самадзяржаўе яны лічылі надкласавай уладай, якая прадстаўляе і абараняе інтарэсы ўсяго насельніцтва. Расійскае грамадства ўяўлялася імі як сацыяльны арганізм без якіх бы то ні было антаганістычных, класавых супярэчнасцей. «Внленскнй вестнлк» падкрэсліваў, што самадзяржаўе — гэта залог парадку, спакою і шчасця агромістай масы людзей. Кансерватарыманархісты выступалі за некапіталістычны шлях развіцця Расіі, яны сцвярджалі, што краіна — свабодная ад балячак капіталізму, а функцыі абароны рабочых тут выконвае самадзяржаўе.
1 Цвікевіч А. Западнарусізм: Нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў XIX — пач. XX стст. С. 63.
2 Тамсама. С. 60.
3 Гл.: Самбук С. Указ. твор. С. 38.
4 Тамсама.
155
У адрозненне ад вялікадзяржаўнашавіністычнага крыла кансерватыўнай думкі прыхільнікі ліберальнапамяркоўнага кірунку прызнавалі пэўную гісторыкаэтнічную адметнасць Беларусі, але не бачылі ў ёй патэнцыялу для культурнадзяржаўнага самавызначэння. Ліберальнапамяркоўную плынь «заходнерусізму» ўзначальваў рускі гісторык беларускага паходжання Міхаіл Каяловіч (18281891). Па словах даследчыка ідэалогіі «заходнерусізму» А. Цвікевіча, «толькі дзякуючы Каяловічу школа «западноруссов» атрымала сваё канчатковае ідэалагічнае афармленне, сваю гістарычнафіласафічную ўстаноўку»1. Погляды М. Каяловіча былі сістэматызаваны ў працах «Лекцыі па гісторыі Заходняй Русі», «Гісторыя рускай самасвядомасці» і інш. Галоўная канцэпцыя прац Каяловіча — абгрунтаванне шляхоў і ўмоў зліцця Беларусі з Расіяй у адно нацыянальнае цэлае. Вырашаючы адвечнае беларускае пытанне: з кім быць — з Расіяй ці з Польшчай, гісторык адназначна рабіў выбар ў бок першай. Для Каяловіча і яго аднадумцаў была характэрна «боязь» Польшчы, адмоўнае, нават варожае ўспрыманне шматвяковых сувязей Беларусі з Польшчай і ўвогуле з Заходняй Еўропай. Ён адмаўляў штонебудзь станоўчае ў культурным або дзяржаўным уплыве Польшчы на Беларусь, быў ворагам польскага каталіцтва, а галоўнае — не верыў апалячанай шляхце і апалячанай інтэлігенцыі, у якой бачыў «саслоўе, якое адмовілася ад сваёй народнасці», таму з’яўляецца варожым народу. На яго думку, стасункі з Польшчай паспрыялі і разрыву паміж ніжэйшым, сялянскім, і вышэйшым, шляхецкім, станамі беларускай народнасці па лініях нацыянальнай, культурнай, рэлігійнай і сталі прычынаю палітычнага і эканамічнага заняпаду краіны. Безаглядна ганьбуючы ўсё польскае ў Беларусі, Каяловіч бязмерна ўсхваляў Расію, лічыў, што ў зліцці з ёю і ёсць вышэйшы сэнс і сутнасць існавання Беларусі. Звяртаючыся да гістарычных каранёў, ён неаднаразова падкрэсліваў, што «ўсе тры народы — беларусы, украінцы і велікарусы — ствараюць адзін рускі народ». «Свядомасць адзінства,— пісаў Каяловіч,— відаць у нашых летапісцаў, прычым яна ідзе далей дзяржаўнасці і абдымае больш унутраныя з’явы нашага гістарычнага жыцця»2. Гаспадаром «рускай зямлі», лічыў Каяловіч, павінен быць велікарус, бо гісторыя яго найбольш выхавала як лідэра, павадыра. Таму беларускі патрыятызм, на думку мысліцеля,
1 Цвікевіч А. Западнарусізм: Нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў XIX — пач. XX стст. С. 142.
2 Тамсама. С. 225.
156
можа праяўляцца выключна як расійскацэнтрычны, бо «толькі ў адзінстве з Расіяй любоў да Беларусі можа мець законнае і нлённае выяўленне»1. М. Каяловіч прызнаваў той факт, што на працягу стагоддзяў Беларусь жыла асобным ад Расіі жыццём, мела ўласную дзяржаву, стварыла сваю культуру, мела вялікія дасягненні ў галіне права. «На ўсход Беларусь цягне народнае адзінства крыві — быў асноўны аргумент Каяловіча,— і вораг народу той, хто будзе паўставаць супраць гэтага адзінства»2. У 18801890я гады лібералыіая думка Беларусі, як мы адзначалі вышэй, зноў набыла і на новы ўзровень паставіла пытанне аб нацыянальнакультурным самавызначэнні беларусаў. Яшчэ далей пайшлі рэвалюцыйныя дэмакраты, якія пачалі разважаць пра федэралізм, пра дзяржаўнае вызначэнне Беларусі. Пры гэтым і лібералы, і рэвалюцыйныя дэмакраты канца XIX ст. ужо адмовіліся ад служэння польскасці, але і не пачалі служыць расійскасці. Яны аддавалі свае сілы і розум беларускай ідэі. Гэтыя працэсы ў грамадскапалітычнай думцы 8090х гадоў XIX ст. напалохалі кансерватараў. Ранейшыя разважанні М. Каяловіча аб «супольнасці» Беларусі з Усходняй Расіяй змяніліся на заклік «зліцца ў велікарускасці». Па слушнай заўвазе А. Цвікевіча ў канцы 1880х гадоў, «заходнерусізм» М. Каяловіча ўвабраў у сябе сапраўднарускія рысы і стаў у цэнтры агульнарасійскай рэакцыі, якая змагалася з праявамі нацыянальнага адраджэння народаў Расійскай імперыі, у тым ліку і беларускага3.
У пачатку XX ст. ідэі заходнерусізму набылі новыя рысы, захаваўшы сваю русіфікатарскую сутнасць. Найбольш вядомыя ідэолагі гэтай пары, браты Л. і I. Саланевічы, I. Бажэлка і інш., заснавалі гаварыствы «Селянін», «Рускае ўскраіннае таварыства», «Беларускае таварыства». Дзеячы гэтых арганізацый абвяшчалі сябе беларусамі і выступалі ад імя беларускага народа, але, як і іх напярэднікі, абвяшчалі яго «арганічнай часткай» рускага народа, мову якога сапсавалі палякі ў час свайго панавання на Беларусі4. Л. Саланевіч у газеце «Белорусская жпзнь» прызнаваў беларусаў самастойнай народнасцю, заклікаў іх аб’яднацца на адзінай нацыянальнакультурнай платформе, але, разам з тым, не разумеў значэння для нацыянальнага са.мавызначэння беларускай мовы. Ён
1 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1996. Т. 3. С. 417.
2 Цвікевіч А. Западнарусізм: Нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў XIX — пач. XX стст. С. 222.
3 Тамсама. С. 237.
4 Гл.: Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. С. 413.
157
заклікаў пакінуць яе гісторыі, а засвойваць і развіваць рускую мову, якую лічыў роднай для беларусаў1.
Важнае месца ў ідэйнапалітычнай канцэпцыі ідэолагаў заходнерусізму пачатку XX ст. займала абгрунтаванне неабходнасці юрыдычнаправавых абмежаванняў для палякаў і яўрэяў, забеспячэнне вядучай ролі ў эканамічным і сацыяльным жыцці мясцовых «нстннно русскнх» людзей.
Манархістам па палітычных перакананнях быў і славуты расійскі юрыст беларускага паходжання Іван Якаўлевіч Файніцкі (18471913). Ён нарадзіўся на магілёўшчыне, скончыў Пецярбургскі універсітэт, пасля чаго быў пакінуты ў ім выкладчыкам. Файніцкі з’яўляўся арганізатарам юрыдычнага таварыства, старшынёй групы міжнароднага саюза крыміналістаў. Актыўна займаўся палітыкай, быў сенатарам, абіраўся галосным СанктПецярбургскай гарадской думы. Навуковыя інтарэсы I. Файніцкага былі ў галіне крымінальнага працэсу. Ён з’яўляўся аўтарам першага «Курса рускага крымінальнага судаводства». Дзякуючы Файніцкаму праблемы пакарання і выпраўлення злачынцаў ва ўмовах папраўчых устаноў упершыню ў Расіі пачалі разлядацца як самастойная прававая навука. I. Файніцкі быў прадстаўніком сацыялагічнай школы крымінальнага права. Да яго твораў належаць таксама «Вучэнне аб пакаранні ў сувязі з турмазнаўствам», «Курс крымінальнага права».
Як бачым, кансерватыўная думка Беларусі XIX пачатку XX стст. мела шмат адценняў, разам з тым, прадстаўнікі ўсіх кансерватыўных канцэпцый выступалі за захаванне асноў палітычнага ладу Расіі, абгрунтоўвалі і падтрымлівалі русіфікатарскую палітыку расійскага ўрада. Пазіцыя кансерватараў знаходзіла падтрымку ў пэўнай часткі праваслаўнага насельніцтва, асабліва дробнай буржуазіі.