Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
На іх думку, Радзіма толькі тады можа забяспечыць сваю самастойнасць, калі яна «сама, сваімі ўласнымі сіламі даб’ецца свабоды, сама ўладкуецца»“.
«Гоманаўцы» канстатавалі, што ў народзе няма свядомага імкнення да незалежнасці ў тым выглядзе, у якім яго разумее інтэлігенцыя, і лічылі неабходным фарміраваць сіламі апошняй гэта разуменне.
1 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. С. 351.
2 Тамсама. С. 353.
172
Сродкамі выхавання народа ў духу нацыянальнай свядомасці і падрыхтоўкі яго да барацьбы за незалежнасць яны бачылі, папершае, выданне спецыяльнага беларускага друкаванага органа, падругое, стварэнне самастойнай беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі, якая б мела цесныя адносіны са сваімі рэгіянальнымі адгалінаваннямі.
Народ павінен, у рэшце рэшт, зразумець, што «неабходнасць незалежнасці вынікае сама сабой, з усведамлення беларусамі свайго адрознення ад суседзяў, з эканамічных, кліматычных умоў Беларусі, з арыгінальнасці характару самаго народа»1.
Група «Гоман» адной з першых сярод народніцкіх груповак узняла пытанне пра федэралізм, прычым не ў анархічнай народніцкай трактоўцы, а як форму саюза паміж асобнымі часткамі дзяржавы або нацыямі, што ўваходзяць у яе склад. «Мы, беларусы,— пісалі «гоманаўцы»,— павінны змагацца за інтарэсы беларускага народа і федэратыўнай аўтаноміі краіны... Мы сацыялісты, таму што нашай галоўнай мэтай з’яўляецца эканамічнае паляпшэнне краіны на прынцыпах навуковага сацыялізму»2.
Вырашэнне як сацыяльнага, так і нацыянальнага пытанняў беларускія народнікі звязвалі са звяржэннем царызму. Расія ім бачылася ў будучым канфедэрацыяй асобных дэмакратычных рэспублік, уладкаваных на прынцыпах свабоднага пагаднення паміж імі, у якой Беларусь зойме сваё ганаровае месца3.
У канцы XIX ст. ствараюцца гурткі «Беларускай народнай асветы», арганізаваныя таксама студэнтамібеларусамі. Яны існавалі ў Маскве, Пецярбургу, Вільні, Гродне, Мінску. У іх праграмах прадугледжвалася «распаўсюджанне беларускай нацыянальнай школы для народа».
На аснове культурнаасветніцкіх гурткоў зімой 19011902 гг. у Пецярбургу ствараецца арганізацыя пад назвай Беларуская рэвалюцыйная партыя (БРП). Паступова культурнаасветніцкія мэты партыі саступаюць месца мэтам палітычным. Вылучаная з БРП у другой палове 1903 г., Беларуская рэвалюцыйная грамада (з кастрычніка 1904 г.— Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) на чале з братамі Іванам і Антонам Луцкевічамі звязвала нацыяналь
1 Публнцнстнка белорусскнх народннков. Мн., 1983. С. 8185.
2 Казлякоў У.Я. Палітычныя партыі Беларусі (пач. XX ст,— 20я гады). Мн„ 2000. С. 16.
3 Гл.: Публнцнстнка белорусскнх народннков. С. 120121.
173
накультурнае адраджэнне з дзяржаўнапалітычным самавызначэннем Беларусі.
Арганізатарамі і кіраўнікамі партыі былі браты Луцкевічы, В. Ластоўскі, К. Кастравіцкі (К. Каганец), Ф. Умястоўскі, А. Бурбіс, В. Іваноўскі, А. Пашкевіч (Цётка), А. Уласаў і інпі.
На першым з’езде, які адбыўся ў 1903 г., БРГ прыняла праграму, у якой характарызавала сябе як сацыялістычную арганізацыю беларускага працоўнага народа. Сваёй канчатковай мэтаю яна абвясціла знішчэнне капіталістычнага ладу і пераход у грамадскую ўласнасць зямлі, яе нетраў, сродкаў вытворчасці і камунікацый. Тэрміновай задачай ставілася звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі ва ўзаемадзеянні з працоўнымі розных яе народаў.
Такім чынам, стратэгія, вызначаная беларускімі рэвалюцыянерамі, набліжала іх да пазіцыі расійскіх сацыялдэмакратаў. Але, у адрозненне ад апошніх, БСГ не праводзіла прынцыповай розніцы паміж пралетарыятам, сялянствам і іншы.мі групамі працоўных. Ідэя класавай барацьбы — базавая ў марксіз.ме — прызнавалася грамадоўцамі ў агульным сэнсе і адмаўлялася фактычна ўнутры беларускай нацыі. Партыя імкнулася знайсці апору і ў рабочым класе, і ў сялянстве, і ў інтэлігенцыі.
3 вырашэннем асноўных палітычных задач БСГ звязвала і рэалізацыю нацыянальнай праграмы. Нацыянальная свабода, на думку беларускіх сацыялістаў, магла быць забяспечана толькі Расійскай дэмакратычнай рэспублікай. Дзяржаўнае самавызначэнне бачылася праз абвяшчэнне краявой аўтаноміі Беларусі з соймам у Вільні, абраным на аснове агульнага, роўнага выбарчага права з тайным галасаваннем і культурнанацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцей.
Прапаноўвалася таксама шырокая праграма дэмакратычных пераўтварэнняў, якая ўключала паграбаванні свабоды слова, друку, сходаў, забастовак, партый і арганізацый; замены пастаяннай арміі агульным апалчэннем народа, бясплатнага суда, выбарнасці суддзяў і падсуднасці чыноўнікаў. У блок сацыяльных патрабаванняў уваходзілі: усталяванне 8гадзіннага працоўнага дня, памер мінімальнай працоўнай платы, роўная плата за роўную працу мужчынам і жанчынам, дзяржаўнае страхаванне, бясплатная медыцынская дапамога.
У аснову аграрнай праграмы была пакладзена эсэраўская ідэя ўраўнальнага землекарыстання пасля скасавання прыватназямельпай уласнасці.
174
У цэлым праграма БСГ спалучала ідэі рэвалюцыйнага дэмакратызму з народніцкім сялянскім сацыялізмам, але, у адрозненне ад агульнарасійскіх партый — РСДРП і сацыялістаўрэвалюцыянераў,— створаная на хвалі ўздыму беларускай нацыянальнай самасвядомасці, БСГ на першы план ставіла ідэю нацыянальнага адраджэння.
Рэвалюцыя 19051907 іт. садзейнічала ўздыму нацыянальных рухаў прыгнечаных народаў Расійскай імперыі, у тым ліку і беларускага.
Арганізатарам, ідэйным і палітычным кіраўніком гэтай барацьбы ў Беларусі з’яўлялася БСГ. У пракламацыях 1905 г. БСГ выступала за ўстанаўленне ў Расіі дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі з супольным Канстытуцыйным сходам для ўсіх народаў і мясцовымі нацыянальнымі соймамі. Пракламацыі заклікалі сялян забіраць панскую зямлю і рыхтавацца да ўзброенай барацьбы з царскім войскам. У студзені 1906 г. на II з’ездзе БСГ была прынята новая праграма. У ёй рабілася заява аб тым, што партыя аб’ядноўвае «працавітую беднату Беларусі без адрознення нацыянальнасцей з канчатковай мэтаю замены капіталістычнага ладу сацыялістычным». У другой праграме БСГ адмаўлялася ад эсэраўскай ідэі сацыялізацыі зямлі, якая была ўключана ў першую праграму партыі. Замест яе высоўвалася праграма муніцыпалізацыі, якую падтрымлівалі меншавікі.
Грамадоўцы лічылі, што яна больш адпавядае патрабаванню аўтаноміі Беларусі. Сутнасць праграмы муніцыпалізацыі — утварэнне абласнога зямельнага фонду з казённых, удзельных, царкоўных землеўладанняў. Умовы для пераходу прыватных зямель ў абласны фонд і надзялення зямлёй сялян на правах пажыццёвай арэнды павінен быў выпрацаваць агульнабеларускі сойм. У праграме нават не згадвалася пра сацыялістычны шлях развіцця сялянскай гаспадаркі. У адрозненне ад бальшавіцкага разумення сацыялізму як грамадства, у якім адбудзецца жорсткае цэнтралізаванае абагульненне ўсіх сродкаў вытворчасці, БСГ адстойвала ідэі народнага сацыялізму, дзе зямля і сродкі вытворчасці знаходзяцца ў руках працоўных пажыццёва. А падаткі за карыстанне зямлёй павінны ісці на карысць краю.
Можна згадзіцца з думкаю сучаснага беларускага філосафа А.С. Майхровіча, што беларуская нацыянальная ідэя пачатку XX ст. мела «выразны канкрэтнасацыяльны кірунак і змест, была прасягнута ідэямі свабоды і сацыяльнай роўнасці, што і абумовіла характар яе гуманізму — народніцкага, сацыяльнаканкрэтнага, нацыянальнавызваленчага»1. Беларуская ідэя таго часу грунтавалася, папершае, на
1 Майхровіч А.С. Нацыянальная духоўная традыцыя і беларуская ідэя // Гуманітарныя і сацыяльныя навукі на зыходзе XX стагоддзя. Мн., 1998. С. 55.
175
ідэі свабоды працоўнага народа, сялянства і, падругое, на ідэі развіцця нацыі, яе самавызначэння.
8.2. Развіццё нацыянальнай палітыкаправавой думкі праз першыя беларускамоўныя друкаваныя выданні — газеты «Наша доля» і «Наша ніва»
Ва ўмовах спаду Першай рускай рэвалюцыі кіраўніцтва БСГ сканцантравала ўвагу на развіцці легальнага нацыянальнакультурнага руху. Галоўным яго сродкам стаў беларускі друк. 3 першага верасня 1906 г. ў Вільні пачала выходзіць газета «Наша доля». У ёй друкаваліся як палітычныя артыкулы, так і мастацкія творы Цёткі, Коласа, Ядзвігіна Ш. і інш.
Газета вучыла беларусаў нацыянальнай салідарнасці, імкнулася пераадолець у іх свядомасці раскол на католікаў «палякаў» і праваслаўных «рускіх», які быў вынікам шматгадовай польскай і расійскай прапаганды. Ужо ў першым нумары «Нашай долі» быў змешчаны артыкул Цёткі з заклікам да нацыянальнага абуджэння.
Наіп палетак неараты,
Палынамі цвіце ніва.
Нука, братцы, кумы, сваты,
Да работы станьма жыва!
Жыва, жыва за работу.
Без аглядкі, хто што можа,
Усе роўны без расчота,
Усіх праца будзе гожа!1
Называючы ўсіх беларусаў, незалежна ад веравызнання, «бра тамі па бядзе і нядолі» газета заклікала іх «трымацца разам, не водзіць адзін з другім сварок, выкінуць з свайго сэрца тую ненавісць, якую вашы ворагі ў вас засяваюць... Ведайце добра ж, пакуль вы ўсе разам — вы сіла, а як разлучыцеся ды пойдзеце кожны па сабе, дык тады вас перадушаць, як мух»2.
Газета тлумачыла чытачам сутнасць рэвалюцыйных падзей, выкрывала антынародную шавіністычную палітыку царызму ў Беларусі. Але пасапраўднаму разгарнуцца «Наша доля» не змагла. Рэвалюцыйнадэмакратычны дух газеты стаў прычынаю цэнзур ных нападак. Чатыры з шасці нумароў газеты былі канфіскаваны, і
1 Цётка. Выбраныя творы. Мн„ 1952. С. 82.
2 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. С. 419.
176
11 студзеня 1907 г. рашэннем Віленскай судовай палаты выданне газеты было спынена.
Больш доўгае і слаўнае жыццё было наканавана газеце «Наша ніва». Менавіта яна стала лёсавызначальнай ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў. Заснавальнікамі гэтага выдання былі Іван і Антон Луцкевічы. Газета пачала выходзіць з 1907 г. і спыніла сваё выданне толькі ў часы першай сусветнай вайны (жнівень 1915 г.). Да кастрычніка 1912 г. выдавалася два варыянты газеты — кірылічны і лацінскі, разлічаны як на беларусаўправаслаўных, так і католікаў.
Галоўным зместам «Нашай Нівы» была барацьба супраць нацыянальнага прыгнёту, за прызнанне беларускай нацыі і яе культуры, за раўнапраўе паміж народамі.
Газета выступала супраць як вялікадзяржаўнага рускага, так і польскага шавінізму. У артыкуле «Нячыстая палітыка» «Наша ніва» пісала: «Хто даў права палякам апалячваць беларусаў?.. Такога права няма. Мы не безгаловыя жывёліны, а жывы народ, і за нас ніхто, акрамя нас саміх, гаварыць не можа».