Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі
Ірына Вішнеўская
Выдавец: Тэсей
Памер: 272с.
Мінск 2004
1 Цвікевіч А. Западнарусізм: Нарысы з гісторыі грамадскай думкі Беларусі ў XIX пачатку XX стст. Мн., 1993. С. 104106.
2 Гл.: Запрудскі У. Роля гісгарычнага самаўсведамлення ў працэсе фарміравання нацыянальнай свядомасці беларусаў (сяр. XIX ст.) // Беларусіка — Albaruthenica: Кн. 2. Мн., 1993. С. 216.
3 Kirkor A. Przeszlosc umiera dwa razy: Powiesc prawdziwa. Krakow, 1978. S. 6465.
140
якія мела для апошняй Люблінская унія, і прыходзіць да высновы, што «нават заганы і недахопы палякаў перайшлі да яго (ліцвіна) і сапсавалі характар народа, датуль чысты як слязіна... Літва дала Польшчы шмат знакамітых людзей, якіх яна ніколі не мела, напрыклад, Міцкевіча, Касцюшку і шмат іншых. Ці Польшча заплаціла нам сардэчна — памяркуй сама... Як і ў часы Ягайлы, яны (палякі) выяўляюць прагу да ўлады, на кожным кроку паказваюць сваю вышэйшасць... Ці Літва для таго, каб быць з Польшчай, павінна перастаць быць Літвой? He! Я Ліцвін — і ніколі гэта пачуццё ў ва мне не будзе знішчана. Я люблю сваю Радзіму з усім юначым энтузіязмам, з ўсёй мужчынскай самаахвярнасцю»1.
А. Кіркор захапляўся гераічнай і драматычнай гісторыяй сваёй краіны, яе вялікімі грамадзянамі. «...Я люблю Вітаўта,— пісаў ён,— і адчуваю, што калі б лёс дазволіў яму дайсці да пастаўленай мэты, сёння іншым быў бы стан Літвы, можа, на іншай мове размаўлялі б і пісалі. Але што да самастойнасці і магутнасці, хто быў бы нам роўны?»2
У шматлікіх сваіх працах навуковец падкрэсліваў, што беларуская мова ў ВКЛ абслугоўвала ўсе сферы жыцця: «Беларусін,— пісаў ён,— і да нашых дзён захаваў мову, на якой была напісана знакамітая паэма «Слова аб палку Ігаравым», на якую Скарына пераклаў Свяшчэннае Пісанне, на якой пісаліся законы, статуты, прывілеі, паданні і г.д. з першай паловы XIII ст.»3
Падкрэсліваючы выключную самастойнасць гістарычных, этнаграфічных, культурных каранёў ліцвінаўбеларусінаў, А. Кіркор асаблівую ўвагу надаваў абгрунтаванню ролі уніяцкай царквы ў дзяржаўным і духоўным жыцці народа. У канцы 1870х гадоў П. Сямёнаў — галоўны рэдактар шматтомнага выдання «Жнвопнсная Россня» — запрасіў А. Кіркора прыняць удзел у напісанні трэцяга тома, прысвечанага Беларусі. У гэтай працы А. Кіркор шмат увагі ўдзяліў рэлігійным пытанням. На яго думку, уніяцкая царква, яе асветніцкая дзейнасць паслаблялі каталіцкую агрэсію, зберагалі беларускую мову і культуру народа, прадухілялі паланізацыю беларусаў4.
1 Kirkor A. Przeszlosc umiera dwa razy: Powiesc prawdziwa. S. 6465.
2 Тамсама.
3 Беларусіка — Albaruthenica: Кн. 2. C. 217.
4 Гл.: Драгун Ю. Уніяцкая царква Беларусі і дзяржаўная палітыка // 3 гісторыяй на «Вы». Вып. II. Мн., 1994. С. 101.
141
Віленскія лібералы актыўна ўключыліся ў абмеркаванне ўмоў правядзення сялянскай рэформы, звязвалі поспех яе і таксама іншых буржуазных рэформ з імператарам Аляксандрам II. 6 верасня 1858 г. прадстаўнікі ліберальнай віленскай інтэлігенцыі паднеслі Аляксандру II альбом, які змяшчаў сярод шматмоўных твораў таксама верш Вінцэся Каратынскага на беларускай мове. У творах, змешчаных у альбоме, выказвалася імкненне ліберальнай інтэлігенцыі далучыцца да працэсу паступовага рэфармавання грамадства ў буржуазнадэмакратычным напрамку. Акрамя таго, віленскія лібералы спадзяваліся прыцягнуць увагу імператара да мясцовых нацыянальных і культурных праблем. У асяроддзі беларускай шляхецкай інтэлігенцыі адрадзіліся ў гэты час спадзяванні на арганізацыю ўладамі Расіі мясцовага кіравання ў Беларусі. Гэтыя надзеі былі аформлены ў складзеным гродзенскім губернскім прадвадзіцелем дваранства Віктарам Старжанскім (18261882) праекце нацыяналкультурнай аўтаноміі беларускалітоўскіх зямель у складзе Расійскай імперыі, які быў перададзены цару ў 1862 г. Праектам прадугледжвалася мясцовае самакіраванне, вяртанне дзейнасці Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., адкрыццё Віленскага універсітэта, навучанне на роднай мове карэнных нацыянальнасцей (беларускай, літоўскай)1. Крокі да супрацоўніцтва з царскімі ўладамі, зробленыя беларускімі лібераламі, выклікалі рэзкую крытыку з боку палякаў, якія абвінавацілі «ліцвінаў у нацыянальнай здрадзе»2.
У 18401850я гады вакол першага прафесійнага беларускага пісьменніка В. ДунінаМарцінкевіча згрупавалася мясцовая творчая інтэлігенцыя. У складзе групы былі музыканты Станіслаў Манюшка, Каміла Марцінкевіч, настаўнік і аўтар падручнікаў Фларыян Чапялінскі, фатограф Антон Прушынскі, студэнты браты Рагоўскія і інш. Галоўнай мэтаю групоўцаў была культурнаасветніцкая дзейнасць сярод беларускага народа, якая рэалізавалася праз стварэнне школак для беларускіх дзяцей, стварэнне беларускай народнай літаратуры і нацыянальнага тэатра.
Арганізатарам віцебскага грамадскаінтэлектуальнага гуртка быў Арцём ВярыгаДарэўскі (18161884) — пісьменнік, рэвалюцыянер (за ўдзел у паўстанні 1863 г. быў сасланы ў Сібір), асветнік. У гурток ВярыгіДарэўскага ўваходзілі паэт Ялегі Пранціш Вуль і
' Гл.: Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мн„ 2002. С. 208.
2 Цвікевіч А. Западнарусізм: Нарысы з гісторыі грамадскай думкі Беларусі ў XIXпачатку XX стст. С. 105.
142
яго бацька Маўрыкі КарафаКорбут, гітарыст Марк Сакалоўскі, віцебскі прадвадзіцель дваранства Міхаіл Нітаслаўскі, архітэктар Мікалай Высоцкі і інш. У асветніцкіх мэтах члены гуртка стварылі чытальню для бедных, збіралі грошы на адкрыццё бібліятэк у ваколіцах Віцебска, распаўсюджвалі падпіску на творы Міцкевіча і пераклад на беларускую мову яго «Пана Тадэвуша», зроблены ДунінымМарцінкевічам, стварылі аматарскую тэатральную трупу. Своеасаблівым беларускім альманахам стаў рукапісны «Альбом», які А. ВярыгаДарэўскі вёў на працягу 18581863 гг. У ім пакінулі свае запісы і вілянчане, і мінчане, і віцябляне. Такім чынам, альбом стаў своеасаблівым выражэннем працэсу паступовай кансалідацыі беларускай нацыі. Па словах аднаго з яго аўтараў, настаўніка канвікта (школыінтэрната) ГільзенаШадурскіх, «Альбом» быў «кнігай, якая злучае нашу Беларусь з Літвой»1. Дух і погляды самога А. ВярыгіДарэўскага і людзей, сабраных вакол яго, характарызуюць таксама запісы ў «Альбоме». Так, згаданы вышэй ГільзенШадурскіх пісаў пра духоўнага лідэра Віцебскага цэнтра А. ВярыгуДарэўскага: «Дарагая Беларусь! Прыгледзься да яго дзейнасці, яго энергіі, самаахвярнасці. Паглядзі, як ён вучыць тваіх дзяцей любіць радзіму, як вядзе іх дарогаю праўды, прагрэсу, і хай сляза бацькоўскай удзячнасці хоць часткова ўзнагародзіць гэту распачатую ім працу»2. Сам А. ВярыгаДарэўскі 13 кастрычніка 1862 г. у лісце да А. Кіркора пісаў: «3 Беларушчынай не разбратаўся. Гэта мой ідэал».
Паміж трыма цэнтрамі беларускага грамадскакультурнага жыцця існавалі шчыльныя сувязі, якія сведчаць аб аб’яднанні гістарычнай Літвы (Вільна, Гродна, заходняя частка Мінскай губерні) з Белаю Руссю (усход сучаснай Беларусі), аб фарміраванні беларускай нацыянальнай свядомасці. Па словах А. Цвікевіча, «безварункова духова» быў звязаны з Вільняй і Ян Баршчэўскі — лідэр беларускага гуртка ў Пецярбургу. Вакол пісьменніка збіраліся беларусы, якія пад яго ўплывам сталі цікавіцца беларушчынай і спрабавалі пісаць пабеларуску. Сярод іх былі журналіст і крытык Р. Падбярэскі, гісторык Ю. Барташэвіч, мастакі К. і Р. Жукоўскія, пісьменнікі Л. Штырмер, В. Рэут, Т. ЛадаЗаблоцкі і інш.
Такім чынам, у сярэдзіне XIX ст. пад уплывам агульнаеўрапейскіх тэндэнцый адраджэння народаў, якія не мелі сваёй дзяржаўнасці і знаходзіліся пад уладаю азіяцкіх ці еўрапейскіх манархій,
1 Пачынальнікі: 3 гісторыкалітаратурных матэрыялаў XIX ст. С. 245.
2 Тамсама. С. 267.
143
а таксама працэсаў, звязаных з падрыхтоўкай да рэфармавання расійскага грамадскага і палітычнага ладу, у асяроддзі беларускай навуковай і творчай інтэлігенцыі ўзмацняюцца адраджэнскія працэсы. Яны характарызуюцца моцным уплывам гістарычналіцвінскай свядомасці на рост свядомасці нацыянальнабеларускай. Беларускія інтэлектуалы адчулі аб’ектыўную неабходнасць асвятлення і асэнсавання праўдзівай гісторыі свайго народа, навуковага і мастацкага абгрунтавання спрадвечнай цягі беларусаў «людзьмі звацца».
7.6. Палітычны лібералізм 80—90х гадоў XIX ст.
У 8090я гады XIX ст. стала відавочным развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Гэта прывяло да крызісу ідэалогіі рэвалюцыйнага народніцтва і пераходу часткі яго прыхільнікаў на пазіцыі лібералізму.
У другой палове 80х гадоў XIX ст. у Мінску група ліберальнай інтэлігенцыі аб’ядналася вакол першай прыватнай незалежнай газеты «Мннскнй лнсток». У групу ўваходзілі навукоўцы М. ДоўнарЗапольскі, У. Завітневіч, А. Слупскі, публіцысты А. Багдановіч, Д. Бохан, паэт Я. Лучына і інш.
У сацыяльнапалітычных пытаннях беларускія лібералы зыходзілі з неабходнасці пэўнага кампрамісу з самадзяржаўем, ціску на урад з мэтаю падштурхнуць яго да правядзення рэформ у грамадстве. Яны выступалі супраць як рэакцыі, так і рэвалюцыі, паўстання. «Мннскнй лнсток» пісаў аб «азвярэнні» сялян, што выражалася ў падпалах, забойствах, непадпарадкаванні ўладам, аб «нахабстве» рабочых, якія выступаюць супраць фабрыкантаў. На думку беларускіх лібералаў, «рускі сацыялізм зусім страціў тую прыцягальнасць, якой ён карыстаўся 20 гадоў», гэта «трызненні мінулага», «глухія, даўно страпаныя фразы»1. Разам з тым, лібералы заклікалі ўрад праяўляць гнуткасць у барацьбе з рэвалюцыяй, пазбягаць парушэння правоў грамадзян.
Са старонак «Мннского лнстка» гучала як крытыка дзейнасці урада, так і падтрымка яго пэўных унутрыпалітычных акцый. Ліберальныя колы прапанавалі розныя формы кантактаў урада з грамадствам. Найбольш радыкальныя патрабавані, якія былі высунуты лібераламі, датычылі склікання парламента — земскага сабора з шырокім народным прадстаўніцтвам, пераўтварэння Расіі ў кан
1 Самбук С. Обіцественнополнтаческая мысль Белоруссян во второй половнне XIX века. Мн., 1976. С. 88.
144
стытуцыйную, прадстаўнічую манархію. Памяркоўная частка лібералаў абмяжоўвалася прапановамі пашырыць склад і сферу дзейнасці органаў мясцовага кіравання: земскіх устаноў і гарадскіх дум.
Арыгінальная думка адносна ідэальнага для беларусаў грамадскага ладу прагучала ў артыкуле М. ДоўнараЗапольскага «Беларускае мінулае», надрукаваным ў 1888 г. Аўтар выступіў за зварот краіны да «вечавага ўкладу». Па яго перакананню, старажытнае веча было выразнікам волі народа, з якім павінен быў лічыцца князь1.