• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    1	Запруднік Я. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях. Мн., 1996. С. 66.
    2	Mickiewicz A. Prelekcje paryskie: Wybor. Krakow, 1997. T. 2. C. 11.
    3	Чачот Я. Навагрудскі замак. C. 178.
    131
    С. Полацкага і іншых славутых літаратараў мінуўшчыны, сталі добрым грунтам для афармлення новай беларускай літаратуры ў першай палове XIX ст. Па словах А. Каўкі, беларуская літаратура гэтай пары «...адчула ў сабе прыліў дадатковых сіл, усвядоміла гістарычную перспектыву руху... і з пачуццём уласнай годнасці, на роўных далучылася да міжнароднага творчага дыялога літаратур»1.
    Адной з карэнных праблем новай беларускай літратуры стала праблема нацыянальнай самабытнасці, народнасці. Паклаўшы ў сваю аснову народны беларускі фальклор, беларуская літаратура сцвярджала «неўміручасць народа, яго мудрасць, таленавітасць, жыццярадаснасць, дасціпнасць»2. Заяву аб фальклорнай аснове сваёй творчасці рабілі А. Міцкевіч: «Спявайма толькі тое, што родны склаў народ» (“Песня філарэтаў”)3 і Я. Чачот: «Не я пяю — люд божы».
    Адам Міцкевіч (17981855) адным з первіых высока ацаніў багатыя магчымасці фальклорнай традыцыі беларусаў. Народныя песні, казкі, легенды, паданні з іх русалкамі, ведзьмамі, свіцязянкамі і волатамі складалі змест яго лепшых твораў: «Свіцязянка» і «Рыбка», «Гражына» і «Пан Тадэвуш», «Дзяды» і «Конрад Валенрад».
    Выдадзеныя ў 18371846 гг. шэсць фальклорных зборнікаў Яна Чачота (17961847) далі магчымасць тагачаснаму грамадству паразважаць аб багацці і каштоўнасці беларускага фальклору і яго далейшым выкарыстанні ў літаратуры. А змешчаныя ў чацвёртым зборніку 28 уласных беларускамоўных вершаў Я. Чачота сведчылі, што іх аўтар — беларускі нацыянальны паэт.
    Адным з пачынальнікаў паэтычнага беларускага слова быў сялянскі хлопец з мястэчка Крошын Навагародскага павета Паўлюк Багрым (1812 — каля 1891), якога сучасны беларускі паэт Ніл Гілевіч назваў «апошнім фальклорным паэтам і першым прафесійным майстрам слова». Ён увайшоў у літаратуру адным, але яскравым вершам «Зайграй, зайграй, хлопча малы...», які быў напісаны пад уплывам сялянскага бунту ў 1828 г. Пісьменнік і грамадскапалітычны дзеяч першай паловы XIX ст. I. Яцкоўскі, у зборніку якога «Палітычныя творы» быў надрукаваны верш Багрыма, параўноўваў апошняга з шатландскім паэтам Робертам Бёрнсам. Светапогляд сялянскага паэта фарміраваўся пад уздзеян
    1 Каўка А. Тут мой народ. С. 140.
    2 Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд: У 2 ч. Ч. 1. Мн„ 1989. С. 133.
    3 Барыс С. Паэтрамантык // Сыны і пасынкі Беларусі. Мн., 1996. С. 143.
    132
    нем верша Яна Баршчэўскага «Размова хлопаў» («Рабункі мужыкоў»), твораў гісторыка Адама Нарушэвіча, баек Эзопа, а таксама газеты «Брукавыя весці», якую выдавалі ў Вільні шубраўцы.
    3 фалькларыстыкай была звязана і творчасць беларускага шляхціца, удзельніка паўстання 18301831 гг., Аляксандра Рыпінскага (18111896). Вымушаны эмігрыраваць у Францыю, ён выдае ў 1840 г. у Парыжы кнігу «Беларусь. Некалькі слоў аб паэзіі простага люду гэтай нашай польскай правінцыі, аб яго музыцы, спевах, танцах і г.д.», якая стала, па сутнасці, першай спробаю пазнаёміць еўрапейскую грамадскасць з Беларуссю і яе народам. У 1853 г. Рыпінскі выдае ў Лондане беларускую баладу «Нячысцік». Раней аўтар спрабаваў надрукаваць гэты твор у Расіі, але атрымаў адмову. Афіцыйны рэцэнзент паэмы прафесар I. Срэзнеўскі адзначаў, што аўтар яе «Аляксандр Рыпінскі вядомы як пісьменнік, які адданы ўзбуджальным ідэям і выказаў іх, дарэчы, і ў адносінах да Беларусі ў кніжцы “Беларусь. Некалькі слоў аб паэзіі простага люду гэтай нашай польскай правінцыі, аб яго музыцы, спевах, танцах і г.д.”, а таксама таму, што балада “...прапанавана да друку лацінскімі літарамі, тады як яна напісана паруску на мясцовай гаворцы (г.зн. пабеларуску лацінкаю.— Аўт.)”»1. Твор Рыпінскага Пецярбургскім цэнзурным камітэтам быў далучаны да ліку забароненых.
    Творчасць Рыпінскага адлюстроўвае тую супярэчнасць светапогляду, якая ўвогуле характарызуе беларускую літаратуру першай паловы XIX.ст. У кнізе «Беларусь. Некалькі слоў аб паэзіі простага люду гэтай нашай польскай нравінцыі, аб яго музыцы, спевах, танцах і г.д.» ён заклікае да вывучэння беларускай народнасці, але вызначае яе як частку польскай народнасці і прысвячае сваё выданне «першаму з мужыкоў беларускіх, які навучыцца спачатку чытаць, a потым гаварыць і думаць папольску»2. Але ў канцы жыцця А. Рыпінскі канчаткова ўсвядоміў сябе беларускім культурным дзеячам. Ён займаўся напісаннем гісторыі беларускай літаратуры, матэрыяльна дапамагаў беларускім маладым літаратарам і мастакам. Аб змене поглядаў літаратара сведчаць радкі з ліста да А. Плуга, датаванага 1883 г., у якіх гаворыцца аб тым, што, «можа, мы дарэмна горнемся да гэтай няшчаснай Польшчы, як народжаныя на Русі, якую і даўней, здаецца, ужо называлі польскай Сібір’ю»3.
    ’ Пачьшальнікі: 3 гісторыкалітаратурных матэрыялаў XIX ст. Мн., 1977. С. 182.
    2 Асветнікі зямлі беларускай X пач. XX стст.: Энцыклапед. даведнік. С. 358.
    3 Пачынальнікі: 3 гісторыкалітаратурных матэрыялаў XIX ст. С. 280.
    133
    На падставе народных легенд, паданняў і казак Янам Баршчэўскім (17901851) была створана «беларуская Адысея» — чатырохтомны польскамоўны зборнік «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Твор быў высока ацэнены сучаснікамі пісьменніка. Па словах аднаго з першых беларускіх літаратуразнаўцаў Ф. Падбярэзскага, гэты твор быў пранізаны «духам і паэзіяй народа», меў выразную нацыянальную адметнасць1. Крытык В. Пракаповіч параўноўваў «Шляхціца Завальню, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» з казкамі Шэхеразады або апавяданнямі Сервантэса2. Ксёндз I. Галавінскі пісаў пісьменніку М. Грабоўскаму пра тое, што Баршчэўскі «шчыры беларус, не цяпер, а з самага дзяцінства правёў ён з народам усё жыццё»3.
    Неацэнную ролю ў абуджэнні нацыянальнай свядомасці беларусаў, росту зацікаўленасці іх да духоўнай спадчыны краю адыгралі ананімныя творы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» (сёння іх аўтарамі лічаць адпаведна В. Равінскага і К. Вераніцына). Паэмы былі напісаны на тагачаснай беларускай мове і спалучалі антычныя сюжэты з мясцовымі рэаліямі. У іх антычныя героі і багі паводзілі сябе як беларускія сяляне і збяднелая шляхта. Такі прыём дазваляў праз жарт сцвярджаць вартасць беларускага народа, яго талент, высакароднасць і іншыя маральныя якасці.
    Гэтыя творы сведчылі аб высокім выяўленчым патэнцыяле беларускай мовы, магчымасці стварэння на ёй самабытнай мастацкай літаратуры. Характэрнай асаблівасцю беларускай літаратуры XIX ст. было тое, што пісьменнікі, высока ацэньваючы беларускую мову, па словах А. Міцкевіча, «самую гарманічную... найбольш багатую, найболып чыстую... цудоўна распрацаваную», добра яе ведаючы, тонка адчуваючы спецыфіку народнага маўлення розных рэгіёнаў Беларусі, карыстаючыся народнымі словамі і выразамі, усё ж такі ў большасці твораў ужывалі польскую мову. Беларускамоўных твораў у літаратуры XIX ст. няшмат. Гэта некаторыя вершы Яна Чачота, «Нячысцік» Аляксандра Рыпінскага, верпіы «Дзеванька», «Гарэліца», «Рабункі мужыкоў» Яна Баршчэўскага. Нават самая яркая і буйная постаць у беларускай літаратуры гаго часу Вінцэнт ДунінМарцінкевіч (18081884), які ў асноўным пісаў
    1 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. С. 301.
    2 Кісялеў Г.В. Ад Чачота да Багушэвіча: Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст. Мн., 1993. С. 122.
    3 Хаўстовіч М. Паэт і казачнік з азёрнага краю // Баршчэўскі Я. Выбраныя творы. Мн., 1998. С. 12.
    134
    пабеларуску (хаця шэраг твораў В. ДунінаМарцінкевіча напісаны папольску), не мог даць ёй правільнага азначэння. У прадмове да аповесці «Гапон» ён называе яе сялянскай мовай, адносна ўласнага перакладу на беларускую мову «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча гаварыў, што ён «прыбраў гэты твор у мужыцкую сярмягу». I ў «Клопатах літарацкіх» зазначаў, што яго творы напісаны на «мужыцкай мове».
    Галоўнай прычынай таго, што творы літаратараў першай паловы XIX ст., напісаныя выключна на беларускім фальклорным, гістарычным, бытавым матэрыяле, былі ў большасці польскамоўнымі, трэба лічыць адмоўнае стаўленне царскага ўрада да развіцця беларускай мовы. Пісаць пабеларуску ў той час азначала пісаць “у стол”. Слушна адзначыў К. Цвірка: «Пісьменнік Беларусі, калі ён хацеў уздзейнічаць мастацкім словам на грамадскую думку ў змаганні як за сацыяльнае, так і нацыянальнае вызваленне свайго народа, змушаны быў пісаць папольску. Гэтак жа, як часта пісалі ў свой час панямецку дзеячы чэшскага нацыянальнага адраджэння»1. Выкарыстанне польскай мовы пры напісанні «Шляхціца Завальні...» Ян Баршчэўскі тлумачыў тым, што беларуская мова «не ўсім чытачам можа быць зразумелай»2.
    Аднак ужо сам факт, што той ці іншы аўтар усё ж такі імкнуўся пісаць пабеларуску, можа расцэньвацца як сведчанне вялікай павагі майстра мастацкага слова да простага беларускага люду, як прызнанне таго, што ён заслугоўвае мець уласную мастацкую літаратуру.
    У верасні 1858 г., калі імператар Александр II прыехаў у Вільню, група літаратараў і публіцыстаў паднесла яму «Віленскі альбом», у якім быў і верш, напісаны В. Каратынскім на беларускай мове, «Уставайма, братцы, да дзела, да дзела». Гэты верш быў пастаўлены ў «альбоме» гюбач з творамі на афіцыйна прызнаных рускай, польскай і французскай мовах і з’яўляўся заяўкаю на права пісаць на роднай беларускай мове.
    Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў сродкамі новай беларускай літаратуры ішло праз выхаванне ў іх патрыятычных пачуццяў. Усе пісьменнікірамантыкі першай паловы XIX ст. былі гарачымі патрыётамі бацькаўшчыны — ЛітвыБеларусі. А. Міцкевіч, У. Сыракомля, В. ДунінМарцінкевіч і іншыя падкрэслівалі свае літвінскае (беларускае) паходжанне, ганарыліся сваёй радзімаю, яе
    ' Цвірка К. Песня з Навагрудчыны // Чачот Я. Навагрудскі замак: Творы. Мн„ 1989. С. 105.
    2	Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1996. С. 132.
    135
    гісторыяй, прыродай, яе таленавітым народам. Літаратурныя крытыкі таго часу неаднаразова ўказвалі на «літоўскі рэгіяналізм» пісьменнікаў першай паловы XIX ст. Напрыклад, У. Сыракомля меў псеўданім «Лірнік Літвы», а Ю. Крашэўскі гаварыў пра яго: «3 сапраўдным запалам мог толькі пра тое спяваць, што было ў яго сэрцы... пра Літву, яе палеткі, яе вёскі і лясы, народ і яго долю»'. Туга па роднай зямлі адчуваецца ў вершах А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, вымушаных працяглы час жыць за яе межамі.