• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    З’яўленне ў спецыяльнай літаратуры такіх навукова абгрунтаваных довадаў аб самабытнасці беларусаў і іх духоўнай культуры садзейнічала сцвярджэнню этнічнай, нацыянальнай свядомасці ва ўсіх тых, хто меў магчымасць азнаёміцца з аб’ектыўнымі поглядамі людзей навукі. А іх з кожным дзесяцігоддзем станавілася ўсё болей і болей. На працягу XIX ст. фарміруецца нацыянальна свядомая эліта, якая пратэстуе супраць ігнаравання гістарычнай самастойнасці беларускага этнасу, яго мовы, культуры, асіміляцыі беларускага народа на русіфікатарскі або паланізатарскі лад.
    Такім чынам, грамадскапалітычная думка Беларусі канца XVIIIXIX стст. фарміруецца як пад уздзеяннем праблем, актуальных для польскага і расійскага грамадстваў, так і асэнсоўваючы задачы ўласнага нацыянальнага развіцця і, у першую чаргу, культурнанацыянальнага адраджэння, кансалідацыі нацыі і аднаўлення страчанай дзяржаўнасці ў той ці іншай форме.
    7.2.	Праект адраджэння палітычнай самастойнасці Вялікага княства Літоўскага М.К. Агінскага
    Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларуская і літоўская шляхта ў сваёй большасці не магла змірыцца з інкарпарацыяй краіны ў склад Расійскай імперыі. Пачынаючы з паўстання 1794 г., якое адбывалася пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, стаў афармляцца вызваленчы рух, галоўнай мэтаю якога было адраджэнне Польшчы ў межах 1772 г. (да першага падзелу). Настроі польскай і салідарнай з ёй шляхты ВКЛ добра ілюструюць словы вельмі папулярнай з 1796 г. песні на словы Ю. Выбіцкага, якая стала афіцыйным гімнам Польшчы.
    113
    Яшчэ Польшча не загінула,
    Пакуль мы жывём.
    Што чужая моц вырвала,
    Шабляй адаб’ём.
    Асабліва актывізавалася змаганне польскіх патрыётаў за дасягненне сваіх .мэтаў падчас напалеонаўскіх войнаў. Як пісаў у сваёй аўтабіяграфіі Адам Чартарыйскі, «у 1796 годзе і наступных гадах нас прыводзілі ў захапленне паведамленні аб неверагодных поспехах Напалеона, і мы марылі тады ўбачыць адраджэнне Польшчы. Апасаючыся вымаўляць гучна імя Напалеона, мы дамовіліся называць яго “сябрам”. Цяпер кожная параза французаў здавалася нам ударам кінжала нашай Айчыне»1. Тым больш што і сам Напалеон з 1805 г. неаднаразова выказваўся адносна неабходнасці аднаўлення Рэчы Паспалітай. Так, у прамове да польскіх дэпутатаў у Берліне 19 лістапада 1806 г. ён заявіў: «Ніколі Францыя не прызнавала падзелу Польшчы. Хутка... аб’яўлю ў Варшаве вашу незалежнасць... Яшчэ раз зможаце стаць народам»2. Гэтую думку іммератар паўтарыў у Познані 28 лістапада 1806 г.: «Хачу нанова вярнуць палітычнае існаванне вашаму народу... Калі ў вашых жылах цячэ яшчэ кроў даўніх мужных палякаў, узбройвайцеся ўсе, вызначыцеся: паміраць ці быць вольнымі, быць народам»3. Як бачым, Напалеон умела гуляў на патрыятычных пачуцях палякаў, каб выкарыстаць іх падтрымку ў выпадку ўзброенага канфлікту з Расіяй. У 1807 г. Банапарт утварыў Герцагства Варшаўскае. Адпаведную палітыку ў адносінах да арыстакратыі і шляхты далучаных губерняў праводзіў і Аляксандр I. Праекты адраджэння Рэчы Паспалітай абмяркоўваліся ім з А. Чартарыйскім у 1804, 1806, 1809, 1811 гг.
    Рускі імператар заявіў аб жаданні аднавіць Польшчу, даць ёй ліберальную Канстытуцыю па прыкладу Канстьттуцыі 3 мая 1791 г. Новая дзяржава павінна была быць дынастычна звязана з Расіяй. Згодна з праектам у межы адноўленай дзяржавы ўключаліся Літва, Галіцыя (у тым выпадку, калі б Аўстрыя пагадзілася замяніць яе на Малдавію і Валахію). Беларускія землі згодна з праектам Аляксандра I не ўваходзілі ў адноўленую Польшчу4. Цікава, што А. Чарта
    1 Швед В.В. Указ. твор. С. 158.
    2 Тамсама.
    3 Тамсама. С. 159.
    4 Беседы н частная перепнска между нмператором Александром I н князем Адамом Чарторыйскнм. М., 1912. С. 157—168.
    114
    рыйскі адхіліў разгляд прапанаванага царом пытання аб утварэнні ВКЛ, спасылаючыся на сваю некампетэнтнасць у гэтай справе1.
    У той жа час пэўнае кола памешчыкаў Беларусі і Літвы, зыходзячы з рэальных суадносін сіл на еўрапейскай арэне, узяло курс на падтрымку Аляксандра I і Расіі. Асноўнай мэтай гэтай групоўкі было адраджэнне дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага ў форме аўтаноміі, уключаючы тэрыторыю Беларусі і Літвы са сталіцай у Вільні. Пасля меркавалася аб’яднанне з Вялікім герцагствам Варшаўскім у адноўленай Рэчы Паспалітай. Такая палітыка арыентацыі на Расію была абумоўлена расчараваннем шырокіх колаў шляхты былой Рэчы Паспалітай у Напалеоне, які стварыў Вялікае герцагства Варшаўскае, цалкам падпарадкаванае сабе, і прадэманстраваў адсутнасць зацікаўленасці ў адраджэнні Рэчы Паспалітай.
    Наадварот, Аляксандр I ішоў насустрач пажаданням спольшчаных памешчыкаў Беларусі і Літвы. На гэтай тэрыторыі захаваліся ранейшыя законы, дзейнічаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г., у адміністрацыйных і судовых установах, у адукацыйнай справе панавала польская мова. Данесці да расійскага імператара спадзяванні беларускалітоўскай шляхты ўзяўся вядомы палітычны дзеяч ВКЛ, буйны землеўладальнік, славуты кампазітар, аўтар папулярнага паланеза «Развітанне з Радзімай» граф Міхаіл Клеафас Агінскі (17651833).
    М. Агінскі займаў выдатнае месца ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай у апошнія дзесяцігоддзі яе існавання. Ён быў дэпутатам Чатырохгадовага сойма (17881792 гг.), на якім была прынята Канстытуцыя 3 мая 1791 г., а таксама шэраг найважнейшых законаў, якія мелі на мэце пераўтварэнне Рэчы Паспалітай у краіну буржуазнай дэмакратыі. Быў ён і дэпутатам апошняга ў незалежнай Рэчы Паспалітай Гродзенскага сойму. У 17931794 гг. займаў пасаду падскарбія вялікага літоўскага.
    Падчас паўстання 1794 г. на чале з Т. Касцюшкам Агінскі знаходзіцца ў складзе сфарміраваных у ходзе паўстання органаў улады Літвы і Беларусі. За свой кошт ён укамплектаваў батальён конных егераў, камандаваў імі ў некалькіх бітвах. Пасля падаўлення паўстання эмігрыраваў за мяжу. Жыў у Вене, Венецыі, Парыжы. У 1802 г. вярнуўся на радзіму. У 1810 г. ён атрымаў званне сенатара. У красавіку 1811 г. М. Агінскі па ўласнай ініцыятыве сустрэўся з Аляксандрам I, які прапанаваў яму падрыхтаваць пісьмовы праект адраджэння дзяржаўнасці ВКЛ. Асноўны змест плана Агінскага і яго аднадумцаў быў выкладзены ў мемарыяльнай запісцы, па
    і
    Швед В.В. Указ. твор. С. 167.
    115
    дадзенай Аляксандру I 15 мая 1811 г., і праекце ўказа аб новай арганізацыі заходніх губерняў.
    У «запісцы» М. Агінскі нагадвае, што жыхары Літвы заўсёды «клапаціліся пра свае правы і былі верныя сваім манархам, адзначаліся мужнасцю і любоўю да бацькаўшчыны». Нягледзячы на унію з Польшчай, гордыя сваім паходжаннем, ліцвіны «захавалі свае звычаі, свой цывільны кодэкс, мясцовае кіраванне, сваё войска, вярхоўны суд, міністраў, дзяржаўных чыноўнікаў і нават сойм, які збіраўся па чарзе ў Варшаве і Гародні»1. Агінскі спрабуе перадаць расійскаму імператару сваю ўпэўненасць у тым, што ў выпадку аднаўлення старажытнай беларускалітоўскай дзяржавы і захавання яе даўнейшага імя і правоў Расійская імперыя атрымае прыхільнае насельніцтва, і імкненне ІІапалеона ў выпадку ваенных дзеяняў перацягнуць яго на свой бок будзе безвыніковым.
    У адпаведнасці з прапановамі, выказанымі ў «запісцы» па загаду імператара Аляксандра I М. Агінскім быў падрыхтаваны «праект указа аб новай арганізацыі заходніх губерняў». Ім прадугледжвалася ўтварэнне з Гродзенскай, Віленскай, Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губерняў разам з Беластоцкай і Тарнопальскай акругамі адной правінцыі пад назваю Вялікае княства Літоўскае. Кіраванне ВКЛ даручалася імперскаму намесніку. Сталіцай Вялікага княства абвяшчалася Вільня. Непасрэдным органам кіравання імперскай адміністрацыі ў краі прадугледжвалася Літоўская канцылярыя пад кіраўніцтвам аднаго з дзяржаўных міністраў. Унутраная адміністрацыя ВКЛ засяроджвалася ў Адміністрацыйнай радзе кіравання пад старшынствам імператарскага намесніка. Усе сябры рады прызначаліся імператарам.
    Статутам ВКЛ 1588 г. павінны былі вызначацца арганізацыя і кампетэнцыя ўсіх галін унутранага кіравання: размеркаванне падаткаў, кіраванне дзяржаўнай маёмасцю, набор і ўтрыманне вой ■ ска, паліцыі, дзейнасць пошты, шляхоў зносін, юстыцыі, народнай адукацыі, земляробства і прамысловасці. Згодна з праектам Статут ВКЛ назаўсёды заставаўся грамадзянскім законапалажэннем для краю, усё справаводства павінна было весціся на польскай мове. Захоўваўся Літоўскі Трыбунал як вышэйшая судовая інстанцыя. Усе пасады ў дзяржаўным кіраванні прадугледжвалася замяшчаць толькі ўраджэнцамі Вялікага княства.
    1 Запіска графа Агінскага, пададзеная Аляксандру I 15 мая 1811 г. // Адраджэнне: гістарычны альманах. Вып. 1. Мн., І995. С. 207.
    116
    Ліцвіны ўраўноўваліся ў падатках і спосабах іх спагнання з іншымі губернямі імперыі1.
    Аднак выпрацоўка і абмеркаванне планаў адраджэння Вялікага княства Літоўскага выклікала варожасць нацыянальнакансерватыўных колаў расійскага грамадства. Папершае, таму, што яны глядзелі на землі ВКЛ як на «нсконно русскне» і ў стварэнні княства бачылі замах на цэласнасць і недатыкальнасць Расіі. Падругое, яны баяліся аслаблення краіны ў выніку расчлянення напярэдаднні ваеннага сутыкнення з Напалеонам. На баку праціўнікаў праекта былі такія аўтарытэтныя ў Расіі асобы, як гісторык М. Карамзін, «маладыя сябры» імператара Строганаў і Навасільцаў, дарадца М. Спяранскі, дзяржаўны сакратар Шышкоў. Самастойна Аляксандр I не адважыўся ажыццявіць гэтыя планы і, па сутнасці, ў пачатку 1812 г. адмовіўся ад ідэі аднаўлення ВКЛ пад апекаю Расіі.
    3 пачаткам франкарускай вайны 1812 г. патрыятычная групоўка ў Вільні абвясціла ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага, аднак Напалеон не дазволіў далучыць да яго Віцебскую і Магілёўскую губерні, абмежаваўшы тэрыторыю толькі Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай і Мінскай губернямі. Там была ўтворана адміністрацыя з мясцовых ураджэнцаў у дэпартаментах (губернях), супрэфектурах (паветах) і кантонах (валасцях). Яе дзейнасць абмяжоўвалася спагнаннем падаткаў і рэквізіцый як з памешчыкаў, так і з сялян з мэтаю задавальнення французскай арміі. Такая палітыка Напалеона адпітурхнула большасць магнатаў і шляхты ад французскай вайсковай і мясцовай грамадзянскай улады.
    Паводле пастаноў Венскага Кангрэса 1815 г. Аляксандр I атрымаў частку Польшчы ў якасці аўтаномнай адзінкі ў складзе Расійскай імперыі, і яшчэ адна аўтаномія на Беларусі і Літве яму ўжо не была патрэбна, каб гютым не ўзнавілася Рэч Паспалітая. Аляксандр I адказаў князю Чартарыйскаму, сябру сваёй маладосці, што рускія дваране «ніколі не дапусцяць, каб Літва, Валынь, Падолія зноў адышлі да Польшчы»2.