• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    У маі 1794 г. Касцюшка выдаў «Паланецкі універсал», у якім, па сутнасці, была прадстаўлена канцэпцыя палітычнага і грамад
    103
    скага развіцця Рэчы Паспалітай. Ідэалам грамадскага ладу Касцюшка бачыў супольнасць, якая складаецца з вольных сялян — уласнікаў зямлі, рамеснікаў і гандляроў. Разам з тым, ён лічыў неабходным захаваць фальваркі паноў пры ўмове апрацоўкі зямлі наёмнай рабочай сілай. Такім чынам, «Паланецкім універсалам» адмянялася прыгоннае права і абвяшчалася апека ўрада над сялянамі. Больш таго, у названым дакуменце былі выпрацаваны механізмы вызвалення сялян ад прыгоннай залежнасці. Сяляне атрымлівалі асабістую свабоду, але без зямлі. Ім дазвалялася пакідаць свайго пана пры ўмове аплаты імі дзяржаўных падаткаў. Акрамя таго, селянін павінен быў паведаміць камісію мясцовага кіравання аб сваім новым месцы жыхарства. Разам з тым, «Паланецкі універсал» прапаноўваў сялянам за адпаведную плату ісці працаваць да свайго былога пана. Універсалам прадугледжвалася крымінальная адказнасць за выступленне сялян супраць землеўладальнікаў і прадстаўнікоў рэвалюцыйнага ўрада. На думку аўтара універсала, сяляне ў падзяку за адмену прыгоннай залежнасці павінны былі стаць на абарону айчыны.
    Як бачым, «Паланецкі універсал» адлюстроўваў супярэчнасці палітыкаправавых поглядаў Касцюшкі як тыповага прадстаўніка шляхецкіх асветнікаў Рэчы Паспалітай. 3 аднаго боку, ён настойваў на захаванні панскага землеўладання і пэўнай залежнасці сялян ад памешчыкаў, з другога боку — сялянам давалася права выхаду ад свайго пана, што было ў інтарэсах буржуазіі, якая імкнулася да фарміравання рынку наёмнай рабочай сілы.
    Касцюшка выказаўся і наконт ідэальнай формы кіравання. Ён паспрабаваў тэарэтычна абгрунтаваць асноўныя пастулаты рэспубліканскага ладу як найбольш адпавядаючага інтарэсам усяго народу Рэчы Паспалітай.
    Аднак паўстанне скончылася перамогай контррэвалюцыйных сіл, што і прывяло да канчатковага падзелу Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і АўстраВенгрыяй. Такім чынам, праекты пераўтварэння грамадскага і палітычнага ладу Рэчы Паспалітай, распрацаваныя Касцюшкам, засталіся няздзейсненымі.
    Праз шэсць гадоў пасля паражэння паўстання, у 1800 г., Т. Касцюшка выдаў у Парыжы брашуру пад назвай «Ці могуць палякі дамагчыся незалежнасці?», якая, па сутнасці, стала яго палітычным запаветам. Брашура ўяўляе сабою навуковы трактат, у якім аўтар аналізаваў моцныя і слабыя бакі рэвалюцыйнавызваленчага руху ў Рэчы Пасналітай. Трактат складаецца з прадмовы, чатырох частак і заключэння.
    104
    Першая частка была прысвечана аналізу прычын заняпаду і гібелі Рэчы Паспалітай. Асноўную прычыну гэтага Касцюшка бачыў у страце народам сілы духу, веры ў сваю перамогу. Да гібелі краіну падштурхнула таксама антынародная эгаістычная палітыка магнатаў. Таму галоўнай задачай новага пакалення барацьбітоў за вызваленне айчыны з’яўлялася пераадольванне унутраных супярэчнасцяў у краіне (перш за ўсё паміж шляхтай і астатнім народам) і аб’яднанне ўласных сіл для барацьбы. Як прыклад для суайчыннікаў ён прыводзіць барацьбу за незалежнасць амерыканскага, французскага, галандскага і іншых народаў.
    У другой частцы трактата разглядаецца магчымасць новага паўстання, яго стратэгія і тактыка. Перамога паўстання за незалежнасць айчыны больш верагодная, лічыў Касцюшка, у выпадку супадзення яго з вызваленчай барацьбой працоўнага народа краін, якія падзялілі Рэч Паспалітую.
    У пачатку паўстання Касцюшка рэкамендаваў выкарыстоўваць тактыку партызанскай вайны. Па меры вызвалення тэрыторыі краіны павінны фарміравацца ўрадавыя органы, галоўнай задачай якіх, на думку аўтара, павінна стаць ахова права прыватнай ўласнасці. Саслоўная абмежаванасць поглядаў Касцюшкі праглядаецца ў жаданні бачыць на службовых пасадах асоб «з ранейшых саслоўяў», хоць ён і прызнае прынцыпы свабоды і роўнасці ўсіх саслоўяў.
    Найболып поўна прававыя і палітычныя ідэі выкладзены ў трэцяй частцы брашуры, якая прысвечана пытанням рэвалюцыйнай маралі і права.
    Рэвалюцыя, на думку аўтара, павінна ўсталяваць прававы парадак, падпарадкаваць усіх грамадзян закону, забяспечыць ахову асобы і яе маёмасці. Касцюшка асуджае тэрор, які практыкаваўся ў часы французскай рэвалюцыі, і падкрэслівае, што правасуддзе павінна быць не помстай, а гразой для злачынцаў. Тэрор, які вядзе да гібелі, гора, мучэнняў невінаватых людзей, не можа быць апраўданы ніякай рэвалюцыйнай мэтазгоднасцю. Рэвалюцыя павінна імкнуцца да выпраўлення заганаў грамадства, укаранення ў сэрцах грамадзян міласэрнасці і дабрачыннасці.
    Як асветнік, Касцюшка звязвае павышэнне грамадскай актыўнасці народа, без якой немагчымая перамога, з прапагандысцкай, агітацыйнай і выхаваўчай роляю рэвалюцыйнага друку.
    У чацвёртай частцы разглядаліся пытанні аб матэрыяльным забеспячэнні паўстання.
    105
    Выказаныя ў трактаце Касцюшкі ідэі прадвызначалі новы напрамак у палітычнай барацьбе і спрыялі зараджэнню рэвалюцыйнадэмакратычнага руху ў Польшчы, Беларусі, Украіне.
    Нават у апошнія гады жыцця Т. Касцюшка застаецца актыўным барацьбітом за асветніцкія і дэмакратычныя ідэалы, імкнецца выкарыстаць любыя магчымасці дзеля іх рэалізацыі.
    Два разы, у красавіку 1814 і ў маі 1815 г., ён сустракаецца з імператарам Аляксандрам I. Падчас сустрэч Касцюшка выклаў яму свой план аднаўлення Рэчы Паспалітай пад пратэктаратам Расіі. Мяркуем, іпто гэта сустрэча часткова дасягнула выніку. На тэрыторыі цэнтральнай часткі Польшчы, якая згодна з рашэннем Венскага кангрэсу далучалася да Расіі, было ўтворана Каралеўства Польскае. 27 лістапада 1815 г. Аляксандр I падпісаў Канстытуцыю Польскага Каралеўства, у якой захоўвалася некаторая пераемнасць з Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 г. Прадугледжвалася выбарнасць адміністрацыі і суддзяў, выбарчае права пашыралася на значную частку насельніцтва, што дасягалася параўнальна нізкім маёмасным цэнзам. Парламент выбіраўся прамымі выбарамі грамадзян, хоць удзел сялян у ім быў нязначны. Аб іншых пытаннях, якія абмяркоўваліся падчас сустрэч з расійскім імператарам, Касцюшка паведамляў у лісце да Т. Джэферсана: «Цар Аляксандр абяцаў мне стварыць канстытуцыйны ўрад, ліберальны і незалежны, вызваленне нашых няшчасных сялян, зрабіўшы іх нават уласнікамі зямлі, якой яны валодаюць, чым адным зрабіўся б бессмяротным, але ўсё з дымам пайшло»'.
    Пытанні адмены прыгоннага права і наогул паляпшэння ўмоў жыцця простых людзей уздымаліся Касцюшкам у 1816 г. і ў лісце да А. Чартарыйскага. Ён прапанаваў паступова зменшыць наншчыну і заахвочваць выкарыстанне наёмных работнікаў для палявых работ. Далей ён прапаноўваў прыняць меры для вызвалення сялян ад залежнасці з атрыманнем зямлі ва ўласнасць. У красавіку 1817 г. Касцюшка падрыхтаваў дакумент, у якім, абвясціўшы прыгоннае права супярэчным самой прыродзе і агульнаму дабру айчыны, адмяніў яго цалкам на тэрыторыі сваёй вёскі Сяхновічы. «Толькі абавязваю іх, звяртаўся Касцюшка да сялян,— каб яны і іх нашчадкі для сваёй ка рысці і дабра свайго краю арганізавалі і ўтрымлівалі школу для мясцовай моладзі»2. Гэта быў апошні зварот Касцюшкі да суайчыннікаў.
    ' Юхо Я.А. Наш нацыянальны героіі Тадэуш Касцюшка // Сыны і пасынкі Беларусі. Мн„ 1996. С. 132.
    2
    Тамсама. С. 134.
    106
    Калі погляды Т. Касцюшкі насілі адбітак шляхецкай абмежаванасці, то другі ўдзельнік паўстання 1794 г., генерал Якуб Ясінскі (17611794), у сваіх творах зрабіў рашучы крок ад асветніцтва да рэвалюцыйнага дэмакратызму.
    Будучы прыхільнікам ідэй, абвешчаных Вялікай французскай рэвалюцыяй, ён прытрымліваўся даволі радыкальных поглядаў на палітычныя і сацыялыіыя пытанні. Погляды Якуба Ясінскага добра адлюстроўваюць яго двадцаць вершаў, якія засталіся ў рукапісах, і толькі адзін з іх — «Да вяльможаў польскіх аб пастаянстве» — быў надрукаваны.
    Ясінскі скептычна ставіўся да веры ў Бога. У вершы «Спрэчкі» ён крытыкаваў духавенства за адсутнасць маральных устояў, езуітаў называў «піяўкамі народа». Паэт лічыў, што чалавек павінен карыстацца павагаю за розум («Ён багацце і права»), а не за саслоўную прыналежнасць («Натура не ведае розніцы, якая падзяліла нас на саслоўі»), патрабаваў роўнасці станаў, бо лічыў несправядлівым, што адны жывуць шчасліва, а другія «ў штодзённай працы прыгнечаны». Ясінскаму быў уласцівы патрыятызм, які ён выказваў і ў сваіх вершах, і ў сваёй барацьбе за свабоду радзімы. У невялікай працы «Да Стэфана Баторыя» аўтар усхваляе караля за талент, годнасць і заслугі перад айчынай, бачыць у гэтай гістарычнай асобе ўзор патрыятызму. Рэвалюцыянерасветнік шчасце і радасць бачыў у вольнасці, розуме, пачцівасці1. Як прыхільнік ідэй французскай рэвалюцыі Ясінскі крытыкаваў шляхецкія звычаі і крывадушнасць феадалаў, абураўся непаслядоўнасцю і палавінчатасцю рэформ у Рэчы Паспалітай, выступаў за рэфармаванне сацыяльнапалітычнага ладу ў рэвалюцыйным духу. У вершы «Да вяльможаў польскіх аб пастаянстве» паэтрэвалюцыянер звяртаецца да патрыятызму шляхты, якая ў выніку двух падзелаў Рэчы Паспалітай апынулася ў двух дзяржавах, і перш за ўсё ў Расіі. Ён заклікае яе да барацьбы з царскімі захопнікамі, сцвярджае, што вольнасць можна здабыць толькі рэвалюцыйнай барацьбою, у якой дэспаты і тыраны згінуць. Калі пераможа вольнасць, быў упэўнены паэт, свет вернецца да першапачатковага стану і чалавецтва будзе злучана брацтвам2.
    1 Гл.: Швед В.В. Паміж Польвічай і Расіяй: Грамадскапалітычнае жыццё на землях Беларусі (1772 1863 гг.). Гродна, 2001. С. 226.
    2 Тамсама. С. 227.
    107
    Грамадскім актам незалежнай думкі быў верш Я. Ясінскага «У час абходу польскім дваром жалобы па Людовіку XVI».
    А калі вам вольнасць, гонар, маёнткі забралі,
    Вы плачаце, што караля галаву за 300 міль адцялі
    Усе людзі — роўныя: ці кароль, ці падданы,
    Як хто парушыў права, няхай будзе караны.
    А калі гэта не навучыць іншых манархаў,
    Як трэба кіраваць,
    Дык гаворым «няхай загінуць каралі і свет будзе вольны'.
    У вершы «Да народа» адчуваецца гарачы патрыятызм, любоў да народа, нянавісць да тыранаў: «Там, дзе народ сказаў: “Хачу быць вольным”,— заўсёды становіцца вольным». «Ідзіце,— заклікае паэт,— Айчына жадае, каб ваш меч выгладзіў разам таго, хто прыйшоў, і таго, хто здрадзіў»2.
    Паўстанне на тэрыторыі ВКЛ, пасля таго як яго ўзначаліў Я. Ясінскі (24 красавіка 4 чэрвеня 1794 г.), набыло выразны антыманархісцкі, антыфеадальны характар. У праграмных дакументах, прынятых Літоўскай Радаю, адозвах галоўнакамандуючага літоўскага войска Я. Ясінскага з’яўляюцца радыкальныя заклікі накшталт: «Хапайце здраднікаў, судзіце і забівайце ўсіх... не спадзявайцеся на меч справядлівасці, часта хісткі і заўсёды спазнёны»; «паспеў час скінуць мяккасардэчнасць, якой ганарыўся наш край...»