• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі  Ірына Вішнеўская

    Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі

    Ірына Вішнеўская

    Выдавец: Тэсей
    Памер: 272с.
    Мінск 2004
    86.07 МБ
    Глава 6
    АДЛЮСТРАВАННЕ АСВЕТНІЦКІХ ІДЭЙ У ПАЛІТЫЧНАЙ I ПРАВАВОЙ ДУМЦЫ БЕЛАРУСІ (ДРУГАЯ ПАЛОВА XVIII ст.)
    6.1.	Уплыў асветніцкіх ідэй на грамадскапалітычную і прававую думку Беларусі
    Асветніцтва — гэта антыфеадальная, буржуазная паводле сваёй сацыяльнапалітычнай сутнасці ідэалогія перыяду станаўлення капіталізму. Яна прапаведавала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. Усталяванню асветніцтва спрыялі навуковыя адкрыцці ў прыродазнаўстве і дасягненні гуманітарных ведаў, якія сталі ў руках буржуазіі ідэйнай зброяй у барацьбе супраць феадальнацаркоўнага светапогляду, схаластыкі, абсалютызму і феадальнага ладу. Як плынь культуры Асветніцтва адлюстроўвала нарастанне супярэчнасцей феадальнай сацыяльнаэканамічнай фармацыі ў эпоху буржуазных рэвалюцый. Гэта эпоха дала свету такіх бліскучых вучоныхфілосафаў і палітыкаў, як Дж. Лок, Мантэск’е, Вальтэр, Дзідро, Гельвецый, Русо і інш. Перадавыя мысліцелі эпохі лічылі, што грамадства павінна быць рэфармавана ў адпаведнасці з рацыянальнай сістэмай. Але слабасцю прадстаўнікоў Асветніцтва было тое, што кожны з іх лічыў, што яго сістэма самая рацыянальная і сапраўдная. I ў цэлым атрымлівалася шматвектарная сістэма, якая не магла даць чалавецтву абсалютную ісціну, адзіны шлях да пазітыўных пераўтварэнняў. Разам з тым, можна выдзеліць тое агульнае ў праграмах асветнікаў, што характарызуе новую ступень у развіцці палітычнай і прававой думкі, навукі, культуры. Гэта крытычныя адносіны да ўсіх феадальных грамадскіх інстытутаў — дзяржавы, права, рэлігіі, маралі; накіраванасць на грамадскапалітычныя пераўтварэнні; гістарычны аптымізм; абсалютызацыя каштоўнасцей навукі. У Беларусі распаўсюджанне ідэй асветніцтва адносіцца да другой паловы XVIII пачатку XIX стст. і звязана з ўзнікненнем першых парасткаў капіталістычнага ладу. Але ідэйныя вытокі Асветніцтва можна знайсці і ў больш раннім перыядзе айчыннай гісторыі. Яны ідуць ад творчасці і дзейнасці такіх праг
    86
    рэсіўных мысліцеляў канца XVII пачатку XVIII стст., як К. Лышчынскі, С. Полацкі, I. Капіевіч і інш.
    Здабыткі нацыянальнай грамадскапалітычнай і прававой думкі папярэдняга перыяду, а таксама ўздзеянне англійскіх і асабліва французскіх асветнікаў далі моцны імпульс да станаўлення і панавання асветніцкай ідэалогіі ў Беларусі ў другой палове XVIII ст. Па словах вядомага юрыста XIX ст., этнічнага беларуса У. Спасовіча, папулярная філасофія французскіх энцыклапедыстаў дапамагла грамадству Рэчы Паспалітай «паглядзець на свой быт крытычна, акрэсліць і сфармуляваць свае няясныя імкненні да лепшага парадку рэчаў»1.
    Асаблівасці асветніцкай ідэялогіі Беларусі звязаны перш за ўсё з асаблівасцямі сацыяльнаэканамічнага і палітычнага развіцця гэтага рэгіёна, а таксама, як мы неаднаразова падкрэслівалі, з своеасаблівым геапалітычным становішчам Беларусі на памежжы Заходняй і Усходняй цывілізацый.
    Сярэдзіна XVIII ст.— час, калі пачынаецца пераход ад феадалізму да капіталізму, але апошні сацыяльнапалітычны і грамадскі лад не стаў яшчэ пануючым. Таму выразнікамі антыфеадальных ідэй былі ў першую чаргу прадстаўнікі перадавой шляхты ў саюзе з маладой буржуазіяй. Працэс фарміравання новага, буржуазнага па свайму аб’ектыўнаму значэнню светапогляду адбываўся ў цяжкай супярэчлівай барацьбе з тэалагічнымі, схаластычнымі, містычнымі і фантастычнымі ўяўленнямі, характэрнымі для феадальнай ідэалогіі.
    Супярэчлівасць і непаслядоўнасць асветніцкай ідэалогіі на землях Беларусі ў філасофскіх даследаваннях праявілася ў эклектычным спалучэнні прынцыпаў схаластыкі і рацыяналізму; у сацыялогіі — у спробах зацвярдзіць рацыяналістычны погляд на грамадскапалітычнае жыццё, не закранаючы непасрэдна рэлігійнатэалагічных уяўленняў аб гісторыі чалавецтва; у сацыяльнапалітычных вучэннях — у абгрунтаванні планаў рэформаў дзяржаўнага ладу пры захаванні асноў шляхецкай дэмакратыі.
    Але ўжо ў апошняй трэці XVIII ст. праявы асветніцтва як буржуазнай ідэалогіі становяцца відавочнымі. У канцэпцыях, прапанаваных асветнікамі Беларусі гэтай пары, выразна гучыць крытыка існуючай сацыяльнапалітычнай і прававой сістэмы, высоўваюцца патрабаванні рэформаў, заснаваных на ідэях свабоды, канстытуцыяналізму і ўсеагульнай асветы.
    ’ Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мн„ 2002. С. 150.
    87
    6.2.	Грамадскапалітычныя і прававыя ідэі ў гістарычных сачыненнях
    XVIII ст.— час станаўлення гістарычнай навукі ў Беларусі. Гісторыкі паступова пераадольваюць рэлігіііны погляд на мінулае і імкнуцца разгледзець гістарычныя падзеі з пазіцый рацыяналізму.
    Адным з першых прадстаўнікоў свецкага напрамку ў гістарычнай навуцы Беларусі быў Казімір Галоўка (17181773). Першапачатковую адукацыю ён атрымаў у Навагрудку і Гародні. Потым скончыў Віленскую акадэмію і доўгі час выкладаў у езуіцкіх навучальных установах.
    Найбольш вядомае даследаванне К. Галоўкі — «Сеймуючая Еўропа» (1753). У ёй аўтар аналізуе і супастаўляе еўрапейскі парламентарызм і парламентарызм Рэчы Паспалітай. Еўрапейскія народы паводле існуючай у іх краінах формы кіравання ён падзяліў на «свабодныя» і «несвабодныя». Да першых К. Галоўка адносіў Рэч Паспалітую, Англію, Швецыю, дзе кароль кіруе сумесна з парламентам, а таксама Швейцарскую і Генуэзскую рэспублікі. Іспанію, Расію, Францыю і іншыя еўрапейскія краіны, у якіх народ цалкам залежаў ад волі ўладара, ён лічыў несвабоднымі. Свае сімпатыі аўтар аддае парламенцкай форме кіравання. Разам з тым сур’ёзную заклапочанасць аўтара выклікала крызіснае становішча сойма Рэчы Паспалітай, дзейнасць якога была, па сутнасці, паралізавана праявамі шляхецкага анархізму і ў першую чаргу ўжываннем прынцыпу «ліберум вета». Фактычная бяздзейнасць прадстаўнічага органа, папярэджваў К. Галоўка, непазбежна вядзе да развалу краіны.
    Праблему формы дзяржаўнай улады падымаў Іларыён Карпінскі. У «Геаграфічным слоўніку», які выпшаў у свет у 1766 г., ён, зыходзячы з канцэпцыі Ш. Мантэск’е, разглядае тры асноўныя формы дзяржаўнай улады: дэспатыю, манархію і рэспубліку. Апошнюю Карпінскі падзяляе на арыстакратычную, у якой кіруе шляхта, і дэмакратычную, у якой кіруе народ.
    Дэспатыя вызначалася Карпінскім як дзяржаўны лад, цалкам падпарадкаваны адной асобе. Манархію даследчык характарызаваў як уладу аднаго чалавека, якая здзяйсняецца з дапамогаю законаў. I. Карпінскі выдзяляў змешаную форму дзяржаўнай улады — манархісцкаарыстакратычную, дзе ўлада манарха абмяжоўваецца прадстаўнічым шляхецкім органам. Да гэтай формы дзяржаўнага кіравання ён адносіў і Рэч Паспалітую.
    У распаўсюджванні гістарычных ведаў у Рэчы Паспалітай у сярэдзіне XVIII ст. значную ролю адыгрывала педагагічная і літара
    88
    турная дзейнасць Францішка Папроцкага (17231780). Ён атрымаў адукацыю ў Полацку, выкладаў філасофію, гісторыю, геаграфію ў Варшаўскай і Віленскай акадэміях, шматлікіх калегіумах. 3 1759 г. Ф. Папроцкі пачаў выпускаць у Вільні «палітычныя каляндарыкі». Інфармуючы чытачоў аб бягучых падзеях у краіне і за яе межамі, навуковец і педагог даваў свае каментарыі, зыходзячы з рацыяналістычнага разумення развіцця грамадства. Разам з тым, адзначым, што Папроцкі не здолеў узняцца да разумення заканамернасцей гістарычнага развіцця. Гістарычны працэс трактаваўся ім як простая паслядоўнасць асобных з’яў. У каляндарыку на 1760 г. Ф. Папроцкі змясціў кароткія звесткі аб буйнейшых еўрапейскіх дзяржавах таго часу.
    Заклапочанасцю аб будучыні Рэчы Паспалітай прасякнуты такія гістарычныя даследванні Ф. Папроцкага, як «Найбольш значныя войны» і «Аб рыцарскім пытанні ў Польшчы». Веды аб гісторыі войнаў, меркаваў даследчык, дазваляюць зразумець прычыны ўзвышэння і падзення дзяржаў, а таксама шляхі ўмацавання свабоды і незалежнасці айчыны. На падставе аналізу перамог і паражэнняў Вялікага княства Літоўскага і Польскага Каралеўства аўтар спрабуе даць рэкамендацыі па ўзмацненню баяздольнасці арміі Рэчы Паспалітай. Кароткія гістарычныя даведкі аб дзяржаўным ладзе, судах, арміі Вялікага княства Літоўскага былі змешчаны ў невялікай па памеру кнізе «Хатнія паведамленні аб Вялікім княстве Літоўскім».
    Такім чынам, распаўсюджванне гістарычных ведаў праз папулярную літаратуру адыгрывала значную ролю ў патрыятычным выхаванні грамадзян ВКЛ.
    Для гісторыкаў сярэдзіны XVIII ст. быў характэрны эмпірычны падыход да гісторыі, неразуменне гістарычных заканамернасцей. Але іх заслуга была ў тым, што сваёй дзейнасцю яны падрыхтавалі глебу для ўспрымання ідэі аб заканамерным развіцці гісторыі грамадскай думкі Беларусі другой паловы XVIII ст.
    Новая асветніцкая канцэпцыя ў гістарычнай навуцы атрымала сваё развіццё ў працах беларускіх гісторыкаўасветнікаў, выкладчыкаў Віленскага універсітэта Адама Нарушэвіча і Томаша Гусаржэўскага.
    Гісторыкіасветнікі бачылі развіццё гісторыі як заканамерны працэс і галоўную ролю ў ім адводзілі розуму чалавека. А. Нарушэвічам перад гістарычнай навукай была пастаўлена задача вывучэння нацыянальнай гісторыі як часткі еўрапейскай, сусветнай. Т. Гусаржэўскі падкрэсліваў, што гісторыя павінна не звадзіцца да
    89
    вывучэння спраў каралёў і міністраў, а даследаваць звычаі народа, побыт, рэлігію, культуру. Такім чынам ставілася пытанне аб неабходнасці пашырэння аб’екта гістарычнага даследавання. Новыя падыходы былі ў гісторыкаўасветнікаў і да гістарычнага крыніцазнаўства. У якасці крыніц прац па гісторыі імі разглядаліся не толькі летапісы і хронікі (традыцыйныя для таго часу крыніцы), але і дыпламатычныя і прававыя дакументы той ці іншай эпохі. А. Нарушэвіч патрабаваў ад гісторыкаў навуковага, крытычнага падыходу да вывучэння крыніц.
    Аптымістычнае стаўленне да паступовага, прагрэсіўнага развіцця гісторыі, тым не менш, не давала ім падставы для ідэалізацыі новых, буржуазных парадкаў. Напрыклад, Т. Гусаржэўскі крытыкаваў папулярную ў XVIII ст. тэорыю вечнай згоды ў буржуазным грамадстве. Ён падкрэсліваў, што ні адно чалавечае грамадства не можа быць свабодным ад супярэчнасцей і ўзрушэнняў.
    Палітычныя погляды А. Нарушэвіча паказваюць яго як прыхільніка моцнай манархісцкай улады. Прытрымліваючыся тэорыі заваявання ў пытанні аб паходжанні дзяржавы, ён лічыў, што дзяржава ва ўсходніх славян узнікла ў выніку заваёвы імі тэрыторыі, paHeft заселенай сармацкімі плямёнамі. Заваёўнікі, на яго думку, сталі гаспадарамішляхтай, а пакораныя народы — простымі сялянамі.